ПОЗНАВАТЕЛЬНОЕ Сила воли ведет к действию, а позитивные действия формируют позитивное отношение Как определить диапазон голоса - ваш вокал
Игровые автоматы с быстрым выводом Как цель узнает о ваших желаниях прежде, чем вы начнете действовать. Как компании прогнозируют привычки и манипулируют ими Целительная привычка Как самому избавиться от обидчивости Противоречивые взгляды на качества, присущие мужчинам Тренинг уверенности в себе Вкуснейший "Салат из свеклы с чесноком" Натюрморт и его изобразительные возможности Применение, как принимать мумие? Мумие для волос, лица, при переломах, при кровотечении и т.д. Как научиться брать на себя ответственность Зачем нужны границы в отношениях с детьми? Световозвращающие элементы на детской одежде Как победить свой возраст? Восемь уникальных способов, которые помогут достичь долголетия Как слышать голос Бога Классификация ожирения по ИМТ (ВОЗ) Глава 3. Завет мужчины с женщиной 
Оси и плоскости тела человека - Тело человека состоит из определенных топографических частей и участков, в которых расположены органы, мышцы, сосуды, нервы и т.д. Отёска стен и прирубка косяков - Когда на доме не достаёт окон и дверей, красивое высокое крыльцо ещё только в воображении, приходится подниматься с улицы в дом по трапу. Дифференциальные уравнения второго порядка (модель рынка с прогнозируемыми ценами) - В простых моделях рынка спрос и предложение обычно полагают зависящими только от текущей цены на товар. | Шматграннасць творчай асобы У. Караткевіча. Уладзімір Сямёнавіч Караткевіч — беларускі паэт, празаік, драматург, публіцыст, перакладчык, кінасцэнарыст. Выяўляў асаблівую прыхільнасць да гістарычнай тэматыкі, плённа развіваў адраджэнцкія ідэі. Нарадзіўся 26 лістапада 1930 г. у горадзе Оршы ў сям'і інтэлегентаў. У час Вялікай Айчыннай вайны быў у эвакуацыі ў Пермскай вобласці, пасля ў Арэнбургу. У 1944 вярнуўся ў Оршу, атрымаў сярэднюю адукацыю. У 1949—1954 г. вучыўся на філалагічным факультэце Кіеўскага дзяржаўнага універсітэта імя Т. Р. Шаўчэнкі. Настаўнічаў у вёсцы Лесавічы Тарашчанскага раёна Кіеўскай вобласці, у Оршы (1956—1958). Скончыў Вышэйшыя літаратурныя (1960), Вышэйшыя сцэнарныя курсыў Маскве. З 1962 жыў у Мінску. Уваходзіў у Саюз пісьменнікаў СССР з 1957. Узнагароджаны ордэнам Дружбы народаў. Лаўрэат Літаратурнай прэміі СП БССР імя І.Мележа (1983) за раман «Нельга забыць» («Леаніды не вернуцца да Зямлі»), Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа (1984, пасмяротна) за раман «Чорны замак Альшанскі». Свае першыя вершы Уладзімір Караткевіч апублікаваў у 1951 (аршанская раённая газета «Ленінскі прызыў»). У 1955 верш «Машэка» быў змешчаны ў часопісе «Полымя». Выйшлі зборнікі паэзіі «Матчына душа» (1958), «Вячэрнія ветразі» (вершы і паэма, 1960), «Мая Іліяда» (1969), «Быў. Ёсць. Буду.» (вершы і паэмы, 1986). У першы празаічны зборнік У. Караткевіча «Блакіт і золата дня» (1961) увайшлі гістарычныя аповесці «Сівая легенда» (паводле якой ён стварыў лібрэта да оперы Дз. Смольскага) і «Цыганскі кароль». Аўтар зборнікаў апавяданняў і аповесцей «Чазенія» (1970), «Вока тайфуна» (1974), «З вякоў мінулых» (1978), раманаў «Каласы пад сярпом тваім» (1968), «Хрыстос прызямліўся ў Гародні» (1972), «Нельга забыць» («Леаніды не вернуцца да Зямлі», 1982), «Чорны замак Альшанскі» (увайшлі аднайменны раман і аповесць «Зброя»), (1983), аповесці «У снягах драмае вясна» (1989). Для дзяцей выдаў «Казкі» (1975) і нарыс «Белавежская пушча» (1975). Для прозы Караткевіча характэрны вострая фабула, яркія характары, пастаноўка сацыяльна значных праблем. Распрацоўваў пераважна гістарычную тэматыку (паўстанне 1863-1864 і інш.). Многія героі яго твораў вабяць сваёй прыгажосцю і багаццем унутранага свету, маральнасцю, высакароднасцю ўчынкаў, самаахвярным служэннем Бацькаўшчыне. Паэзіі ўласціва яркая вобразнасць, асацыятыўнасць мыслення, глыбіня філасофскага роздуму. Аўтар п'ес «Млын на Сініх Вірах» (пастаўлена на тэлебачанні ў 1959), «Званы Віцебска» (1977, пастаўлена ў 1974), «Кастусь Каліноўскі» (1980, пастаўлена ў 1978), «Калыска чатырох чараўніц» (апублікавана і пастаўлена ў 1982), «Маці ўрагану» (1985, пастаўлена ў 1988; аднайменны мастацкі фільм — рэжысёр Ю.Марухін, 1990). У 1988 г. выйшаў зборнік п'ес «Старыя беларускія хронікі». Напісаў сцэнарыі кароткаметражных фільмаў «Сведкі вечнасці» (1964), «Памяць каменя» (1966), «Будзь шчаслівай, рака» (1967), сцэнарыі мастацкіх фільмаў «Хрыстос прызямліўся ў Гародні» (першапачатковая назва «Жыціе і ўзнясенне Юрася Братчыка», з В.Бычковым, 1967), «Чырвоны агат» (1973), «Дзікае паляванне караля Стаха» (з В.Рубінчыкам, 1979), «Чорны замак Альшанскі» (з М.Пташуком, 1984). На тэлебачанні і радыё па яго творах пастаўлены шэраг спектаклей. Па лібрэта Караткевіча пастаўлена ў Беларускім тэатры оперы і балета опера «Сівая легенда» (кампазітар Д.Смольскі, 1978), а паводле яго аповесці «Дзікае паляванне караля Стаха» — аднайменная опера (кампазітар У.Солтан, 1989). Уладзімір Караткевіч выступаў таксама як публіцыст і крытык. Напісаў нарыс «Зямля пад белымі крыламі» (1977, першае выданне — на ўкраінскай мове, Кіеў, 1972), эсэ «Мсціслаў — Мстиславль» (1985), эсэ, артыкулы пра Ф.Скарыну, Т.Шаўчэнку, Лесю Украінку, М.Агінскага, Я.Купалу, М.Багдановіча, М.Шолахава, Я.Брыля, У.Калесніка, М.Лужаніна, Р.Барадуліна, В.Зуёнка, А.Наўроцкага, Я.Сіпакова. Выйшлі Выбраныя творы ў 2 тамах (1980) і Збор твораў у 8 тамах (1987—1991). Творчасці У. Караткевіча ўласцівы філасофскія роздумы пра сэнс жыцця і прызначэнне чалавека на Зямлі, пра лёс бел 16:01:50 Творчасці У. Караткевіча ўласцівы філасофскія роздумы пра сэнс жыцця і прызначэнне чалавека на Зямлі, пра лёс беларускага народа ў яго трагічным і адначасова светлым, аптымістычным вымярэнні, вострая сацыяльная накіраванасць і грамадзянская страснасць, вернасць ідэалам гуманізму, дабра і справядлівасці, узнёслая рамантычнасць, паэтычнасць. У яго творчай спадчыне захаваліся шматлікія малюнкі, ілюстрацыі да ўласных твораў. Працаваў як перакладчык. На беларускую мову пераклаў драму М.Карэма «У ноч зацьмення Месяца» (пастаўлена ў 1972), аповесць Э.Гашпаравай «Цяжка быць мустангам» (1981), паасобныя творы Дж. Байрана, А.Міцкевіча, І.Франка, Я.Судрабкална, Б.Мацкявічуса і інш. Па яго творах пастаўлены мастацкія фільмы, тэле- і радыёспектаклі. У Беларускім тэатры оперы і балета створаны оперы «Сівая легенда» (1978, кампазітар Дз. Смольскі) і «Дзікае паляванне караля Стаха» (1989, кампазітар У. Солтан).Творы Уладзіміра Караткевіча перакладзены на многія мовы свету. Пісьменнік выступаў у абарону беларускай мовы, культуры, помнікаў архітэктуры і прыроды. У 1970-я г. быў удзельнікам навуковых экспедыцый «Збору помнікаў гісторыі і культуры Беларусі» Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН Беларусі, вёў на Беларускім тэлебачанні праграму «Спадчына». 35. Асноўныя тэмы і вобразы паэзіі У.Караткевіча. Кніга “Быў. Ёсць. Буду” Уладзімір Сямёнавіч Караткевіч нарадзіўся 26 лістапада 1930 г. у горадзе Оршы Віцебскай вобласці. Да вайны паспеў закончыць тры класы. У гады вайны ён быў у Маскве, потым на Разаншчыне, Урале, у наваколлі Кунгура, некалькі разоў з інтэрната ўцякаў на фронт. Па вяртанні з эвакуацыі ў Оршу У. Караткевіч пачаў вучыцца зноў. Пасля заканчэння сярэдняй школы ў 1949–1954 гг. вучыўся на філалагічным факультэце Кіеўскага універсітэта імя Т. Р. Шаўчэнкі. У. Караткевіч настаўнічаў у вёсцы Лесавічы Кіеўскай вобласці (1954–1956), у Оршы (1956–1958). У 1960 г. ён скончыў Вышэйшыя літаратурныя курсы, а ў 1962 г. — Вышэйшыя сцэнарныя курсы ў Маскве. Пайшоў У. Караткевіч з жыцця заўчасна — у 1984 годзе. Пасмяротна яму была прысуджана Дзяржаўная прэмія Беларусі (1984) за раман “Чорны замак Альшанскі”. Уладзімір Караткевіч — асоба шматграннага і рознабаковага таленту: паэт, празаік, драматург, перакладчык, публіцыст, крытык, кінасцэнарыст. Уладзімір Караткевіч як паэт ярка сцвердзіў сябе ў другой палове 50-х — 60-я гг. Гэта быў час хрушчоўскай “адлігі” — так назвалі перыяд пасля XX партыйнага з’езда (люты 1956 г.), калі ў грамадстве прагучала праўда пра культ асобы Сталіна і пачалася дэмакратызацыя жыцця, а ў літаратуры была асуджана “тэорыя бесканфліктнасці”, назіраўся духоўны ўздым, сцвярджалася права на ўласнае “я”, мастацкі пошук. Ён з таго літаратурнага пакалення “шасцідзесятнікаў”, да якога таксама належаць Еўдакія Лось, Сцяпан Гаўрусёў, Рыгор Барадулін, Алесь Наўроцкі, Пятрусь Макаль, Янка Сіпакоў, Міхась Стральцоў і інш. Пра творчыя поспехі і дасягненні Караткевіча-паэта засведчылі кнігі “Матчына душа” (1958), “Вячэрнія ветразі” (1960), “Мая Іліяда” (1969). Свае творчыя вяршыні і дасягненні ва У. Караткевіча. Слушна і справядліва гаворыць Р. Барадулін у прадмове да кнігі “Быў. Ёсць. Буду.” (1986), што “любая літаратура можа сказаць, што яна багатая і сталая, калі мае свайго Уладзіміра Караткевіча”. Крэатыўнасць яго творчай асобы проста ўражвае, захапляе. Перад намі — патрыёт-адраджэнец, паэт-прарок сучаснай Беларусі. Рамантычна-ўздымны пафас, лірычна-экспрэсіўны стыль паэзіі найбольш яскрава выяўлялі склад яго ментальнасці. Паэтычная творчасць У. Караткевіча пазначана смеласцю і арыгінальнасцю пошукаў, якія прывялі да ўзбагачэння тэматыкі, вобразнага зместу, інтэлектуальнага ўзроўню нацыянальнага мастацтва слова. Чатыры яго зборнікі паэзіі “Матчына душа”, “Вячэрнія ветразі”, “Мая Іліяда”, “Быў. Ёсць. Буду.” — выдатная з’ява ў гісторыі беларускай літаратуры XX ст. Кнігі прасякнуты героіка-патрыятычнай паэтызацыяй мінулага, услаўленнем беларускага духу, маральна-гуманістычным пафасам. Вершы У. Караткевіча пра мінулае роднай зямлі вызначаюцца раскаванасцю мыслення ў часе, рамантычна-ўзнёслай афарбаванасцю пачуцця. Для яго характэрна яркая эмацыянальная інтэрпрэтацыя і драматызацыя гістарычных падзей, лёсаў выдатных людзей, імкненне асэнсаваць іх з філасофскай паглыбленасцю думкі. Беларускае мінулае ён паказвае ў гераічным і трагічным святле, імкнецца да эпічнай разгорнутасці выказвання. У. Караткевіч ведаў, што ў айчыннай “гісторыі... не ўсё добра, але гэта наша гісторыя — ад яе нікуды не дзенешся...”. Усхваляваны патрыятычны пафас, эмацыянальная страснасць пачуцця выяўляюцца ў творах “Беларуская песня”, “Балада пра паўстанца Ваўкалаку”, “Баявыя вазы”, “Скарына пакідае радзіму”, “Балада плахі” і інш. Гісторыя для У. Караткевіча — гэта найперш тэма чалавека, яго духоўных і маральных вытокаў, старонкі жыцця і дзейнасці слаўных і самаахвярных сыноў Белай Русі, славутых людзей чалавецтва. Пра каго б ён ні пісаў — пра Паўлюка Багрыма, Кастуся Каліноўскага ці пра фламандскага мастака XVІ ст. Пітэра Брэйгеля Старэйшага — у творах і ў іх падтэксце мы адчуваем роздум і хваляванні паэта пра свой край, родны народ. Паэт, звяртаючыся да гістарычнай рэтраспектывы, паралеляў і аналогій з мінулым, па сутнасці выказваў у алегарычна-іншасказальнай форме сваю патрыятычную пазіцыю, грамадзянскую трывогу: “Ніхто не хоча ведаць пра свабоду, // Пра пошукі, гарэнне і мастацтва”, “Што выведзе іх з сытай асалоды?! // Сам кожны за сябе. // Нішто не ўзрушыць”, “Што ім да ўзлётаў і да летуценняў, // Да гожай мужнасці ў імя свабоды?”, “Спяць людзі мёртвым сном і ў вус не дуюць. // Спіць воін, галаву на меч паклаўшы, // Чыноўнік спіць…” (“Трызненне мужыцкага Брэйгеля”). Апавядаючы пра лёс старажытных таўраў, У. Караткевіч думкай імкнуўся да сучаснасці, па сутнасці гаварыў і папярэджваў пра гістарычнае бяспамяцтва, страту нацыянальнай самабытнасці: I дасюль, Па абшарах сваёй стараны, Між людзей, Непазнаныя, таўры блукаюць І не ведаюць самі, А хто яны? (“Таўры”) Найвышэйшы ідэал для паэта — “Край Свой Родны”, і таму яго душа поўнілася болем за Беларусь, яе драматычную і ў многім няўдзячную долю. Яго лірычны герой — мужны духоўны заступнік Бацькаўшчыны. Паэт лічыў, што вечнае на зямлі — “твой Люд і рай”, з імі звязваў “шчасце пасмяротнае і рай” (“Бог пайшоў. Жыццё ідзе пад кручу…”). Цудоўна, з філасофскай роздумнасцю выказаўся паэт у вершы “У векавечнай бацькаўшчыне клёны”: “…векавечны олькі край, і далеч, // І жоўты ліст на зелені травы”. У вершы “На Беларусі Бог жыве”, адным з выдатных узораў патрыятычнай лірыкі, гучыць прызнанне ў любові да бацькоўскага краю, і на гэтай хвалі лірызму паэт гаворыць пра Богаабранасць роднай зямлі: І пра тое кожны пяе салавей Росным кветкам у роднай траве: “На Беларусі Бог жыве”, — І няхай давеку жыве. У. Караткевіча вабілі культура і гісторыя іншых народаў. У яго паэзіі знайшлі яркае ўвасабленне мінулае, самабытнае хараство іншых земляў ды краін, вобразы дзеячаў розных эпох і сусветнай мастацкай культуры (вершы “Дзіва на Нерлі”, “Апошняя песня Дантэ”, “Прарок Геронім Босх”, “Глухі геній” і інш.). Паэт пераасэнсоўваў антычныя вобразы і біблейскія сюжэты, шукаў у даўніне адказы на вострыя маральна-этычныя пытанні чалавечага быцця (“Балада пра сыноў Пітакоса”, “Балада аб трыццаць першым сярэбраніку”, “Самсон” і інш.). Духоўнае самасцвярджэнне асобы паэт не ўяўляў без далучэння да агульначалавечага гістарычнага вопыту, агульнакультурных каштоўнасцяў. Наогул, паэзія У. Караткевіча тэматычна разнапланавая, але асабліва прыкметна вылучаюцца ў ёй вершы пра каханне і прыроду. Кахаць для лірычнага героя У. Караткевіча — гэта значыць спазнаваць шчасце, прыгажосць, адчуваць радасную асалоду. Каханне паўстае з вершаў паэта як з’ява высокадухоўная, пачуццё вялікай эмацыянальнай сілы, высокі ідэал святла, які кліча за сабой: О каханне маё бясконцае, Не ўцякай ад мяне, пашкадуй! За табой, як за светлым сонцам, Па штодзённай дрыгве іду. (“О каханне маё бясконцае…”) Паэт палымяна пераконваў, што “смерці няма ў кахання. Чалавек толькі смертны” (“Калі паміраюць...”). Герой паэта зведаў і цяжкія пакуты кахання (вершы “Калі ў жамчужніцу пылінка трапіць…”, “Раманс аб расстраляным каханні” і інш.), але ён не здолеў паслаць яму праклён, паставіць нянавісць вышэй за каханне. У. Караткевіч стварыў нямала чароўных вершаў пра прыроду, якую ён малюе з незвычайнай адухоўленасцю, экспрэсіўнасцю слоўных фарбаў: Восень нясе павуцінне, Дрэвам час запалаць. На ўсіх баравых рабінах Чырвоныя плахты вісяць Няўтульна на мокрай сялібе І ў позні прысмерку час Вяргіні таўкуцца ў шыбы: “Пусціце, пусціце нас”. (“Восень нясе павуцінне…”) Паэт задушэўна-інтымна выказвае пачуццё замілавання роднымі краявідамі, любоў да малога, адзінкавага і вялікага: травінкі, кветкі, птушкі, ракі, лесу, зямлі бацькоў. Гукапісны жывапіс вызначае стыль такіх выдатных пейзажных вершаў, як “Лісце”, “Жаўранак — звонкая ніць” і інш. Красу беларускай зямлі паэт апявае ўзнёсла і з вялікім захапленнем. Караткевічаўская “Беларуская песня” — яркая панарама нацыянальнага свету, у гэтым творы прысутнічаюць гістарычныя вобразы і асацыяцыі, гучыць пранікнёны патрыятычны гімн Радзіме: Глыбокія, непадманныя пачуцці да Радзімы-Беларусі, жанчыны, прыроды, усяго прыгожага і высокага — у гэтым У. Караткевіч бачыць сутнасць паўнавартаснага быцця асобы. Ён імкнуўся ўзняцца над часовым, побытава-дробязным, услаўляў высакародныя памкненні чалавечай душы, свабоду, справядлівасць, людскую еднасць, жыццялюбства і гуманізм. У першую чаргу гэта яскрава выявілася ў караткевічаўскіх баладах (“Балада плахі”, Балада пра Невядома, Першага”, “Балада пра смяротнікаў”, “Балада пра паўстанца Ваўкалаку” і інш.). Паэт не прымаў інертнасці і ідылічнасці, заклікаў да дзейнасці, гарэння душы, рыцарскага служэння Беларусі. У той жа час ён умеў выказацца з душэўнай шчымлівасцю, на кранальнай, спавядальнай ноце. У. Караткевіч выявіў сябе як натхнёны лірык, паэт-рамантык. І яшчэ чым уражвае яго паэтычная спадчына, дык гэта жанравым багаццем і разнастайнасцю: оды, элегіі, рамансы, песні, пасланні, прытчы, драматычныя маналогі, жартоўныя вершы, паэмы. Усё гэта сведчыць пра шырокі дыяпазон творчага выяўлення паэта. Зборнік вершаў "Быў. Ёсьць. Буду" — апошняя, разьвітальная кніга Уладзіміра Караткевіча. Кніга-споведзь, кніга-прызнаньне ў любові да роднага краю, кніга-запавет веры і надзеі, дадзены нам, спадкаемцам. У вершы “Быў.Ёсць. Буду” вера ў чалавека і боль за чалавека: “Таму што сэрца маё распята/ за ўсе мільярды двухногіх”. У вершы “Мой век”:Яны мяне пахаваюць/Лепшыя за мяне”. Любоў да Радзімы ў вершы “На Беларусі Бог жыве”. “Разведчык”. Пра патрэбу адукацыі ў вершы “Кнігі”. Верш “Мова”. Пакутуе з-за лёсу мовы ў вершы “Шляхі Ігната Буйніцкага”. У Баладзе пра развітанне”: і душаць мову, і рэжуць язык. У вершы “Глядзжу на тую, што спіць”—дзяўчына—вобраз Беларусі. Верш “Домік Багдановіча” 33. Праблемы сацыяльнага і духоўнага жыцця ў аповесці А. Кулакоўскага “Нявестка” Так пачыналася, у прыватнасці, аповесць А. Кулакоўскага «Нявестка» (1956), твор, які і ў літаратурнай біяграфіі пісьменніка, і ў кантэксце гісторыі нашай літаратуры займае адметнае месца паводле сваіх мастацкіх, грамадзянскіх і гуманістычных асаблівасцей. У артыкуле «Жыццёвы матэрыял і мастацкая літаратура» (1958) А. Кулакоўскі сцісла расказвае пра тое, як задумвалася гэта яго рэч: «Мне часта даводзіцца бываць дзе я нарадзіўся. Там жыве ў мяне маці, брат. I вось аднаго разу маці кажа: «Міканор учора хваліўся: маладая нявестка вады яму нагрэла, сказала — папар, тата, ногі, кашляць не будзеш. Дэталь, якая так уразіла, запомнілася і разбудзіла творчую фантазію А. Кулакоўскага для некага іншага, з іншай псіхалагічнай і ідэйна-эстэтычнай пошукавай арыентацыяй, магла б застацца незаўважанай. Так што момант шчаслівай выпадковасці не прымаць пад увагу тут, безумоўна, нельга. Аднак творы, у чымсьці істотным сугучныя і блізкія да аповесці «Нявестка», у Кулакоўскага не паявіцца не маглі, нават калі б ён і не напаткаў тую дэталь з «цёплай вадой», бо праблемы, якія адлюстраваліся ў аповесці, досыць прыкметнымі гранямі выявіліся ў яго апавяданнях «Кватаранты», «Дванаццаты жорсткі», «Гарэў аганёк», «Усюды вада», «Не плач, Настачка», «Грыбы» і інш. Гэта дае нам права сказаць, што пісьменнік натрапіў на важкую і ёмістую дэталь, дзякуючы мэтанакіраванаму творчаму пошуку. Напісаная ў той памятны гістарычны час, калі над краінай толькі што прашумелі асвяжальныя вятры XX з'езда КПСС, аповесць А. Кулакоўскага «Нявестка» ставіла вострае і злабадзённае пытанне аб аднаўленні глыбока гуманістычных адносін і пільнай увагі да простага чалавека, роля якога ў сталінскія часы нярэдка зводзілася да малапрыкметнага шрубка ў агульным механізме грамадства. А. Кулакоўскі, удала карыстаючыся мастацкімі дэталямі, умела ствараючы падтэкставае сюжэтнае дзеянне, палемічна завастрыў чытацкую ўвагу на негатыўнай ролі неспрыяльнай побытавай сітуацыі, на тым, як уплывае яна на агульны стан чалавечага існавання, самаадчування і нават светаўспрымання. Разам з тым, таленавіта развіваючы адметную асаблівасць рэалістычнай традыцыі, аўтар паказваў, што духоўнасць, калі яна абапіраецца на трывалы народны грунт маральна-этычных прынцыпаў і ўяўленняў, не так проста паддаецца размыванню і трансфармацыі нават у неспрыяльных для чалавека абставінах. Гэту асаблівасць твора вылучала і крытыка, асэнсоўваючы характар галоўнага героя аповесці «Нявестка» Данілы Бірука. I сапраўды, Даніла прыцягвае нашу ўвагу многімі станоўчымі рысамі. Не можа не выклікаць захаплення яго самаахвяраванне асабістым шчасцем у імя шчасця сына, якога ён выхоўваў адзін. Іншая справа, што тут Даніла нярэдка перабіраў меру. Залішне ўрэзваў свае інтарэсы, каб усё і без астатку аддаць сыну, хоць пазней такая безаглядная любоў адгукнецца для яго даволі драматычна. Безумоўна, гэта сур'ёзныя пралікі яго, калі можна так сказаць, дамашняй педагогікі. Але бацька ўсё-такі Даніла быў уважлівым, клапатлівым. Досыць цярпліва адносіцца Даніла Бірук і да саёй побытавай неўладкаванасці, асабліва ў той момант, калі застаецца зусім адзін пасля ад'езду сына на вайсковую службу. Стары адчувае вострую патрэбу ў самым неабходным, як адчувалі яе і многія людзі нашай шматпакутнай вёскі ў тыя часы, калі заробак быў мізэрны, а працадзень, гаворачы словамі А. Твардоўскага, — «пустопорожнмм». Мы не чуем, каб немалады вясковец Даніла Бірук калінебудзь занадта крыўдаваў, наракаў, скардзіўся. Пісьменнік далёкі ад таго, каб захапляцца такою цярплівасцю героя, хоць і не выяўляе да яго ў адкрытай форме сваіх крытычных адносін. Відаць, не кожны здольны стаць змагаром з неспрыяльнымі абставінамі, не ад кожнага можна патрабаваць актыўнага грамадзянскага дзеяння, неадкладнай рэакцыі на зло і несправядлівасць. Для Кулакоўскага было вельмі важным (калі не галоўным) паставіць пытанне: з якой гэта прычыны сумленны і працавіты чалавек Бірук на старасці гадоў церпіць нястачу, чаму гэта ён дайшоў да таго, што мусіў пасекчы на дровы ложак («з тыдзень прапальваў ім у печы») і мяркуе з той жа мэтаю ссекчы «рабіну пад акном»? Чаму гэта ён павінен упрошваць брыгадзіра (і абавязкова з пляшкаю гарэлкі ў кішэні), каб той зрабіў ласку і дазволіў яму з'ездзіць у лес па дровы на калгасным кані? З тэксту і падтэксту аповесці «Нявестка» вынікае і шэраг іншых, балючых і трывожных пытанняў, якія непакоілі нашу грамадскасць у час з'яўлення гэтага твора ды і пасля яго публікацыі. Не на ўсе з іх аўтар імкнецца адказаць, бо і на сённяшні дзень асобныя праблемы вёскі, якія спрабаваў асэнсаваць А. Кулакоўскі ў сярэдзіне 50-х гадоў, не зняты з парадку дня і патрабуюць засяроджанага аналізу і вырашэння ў жыцці і літаратуры. Аднак пісьменнік здолеў разгледзець надзвычай важную, у чымсьці нават карэнную прычыну, якая тармазіла, стрымлівала развіццё нашай сельскай гаспадаркі, а нярэдка і падрывала яе фундаментальныя жыццёвыя сілы. Ён даў магчымасць адчуць і пранікнуцца ўсведамленнем, што без належнага гуманістычнага павароту да чалавечай душы нельга разлічваць на эфектыўны паварот і ў практычных сферах жыцця. Аўтар падводзіць чытача да гэтай важнай грамадскай думкі спакваля, без націску, паказваючы характары ў асноўным у звычайных будзённых абставінах і звяртаючы пры гэтым самую пільную ўвагу на гуманістычныя праявы (хай сабе і малапрыкметныя) чалавечай дабрыні. Ён па-майстэрску паказвае, што часам дастаткова зусім нязначнага імпульсу, скіраванага на шчырае, спагадлівае і добразычлівае дзеянне, каб чалавек, які па нейкіх прычынах быў моцна прыгнечаны абставінамі, ажыў, акрыяў душою і стаў па-іншаму глядзець на свет, на людзей і на самога сябе. Стары Даніла Бірук так, напэўна, і застаўся б шмат у чым загадкавым, таемным і для сябе і для іншых, каб чулая і сардэчная нявестка не выявіла да яго заклапочаных і прыязных адносін (не прапанавала яму папарыць «перад сном» ногі ў цёплай вадзе) у той час, калі родны сын, якому Даніла аддаў усё самае лепшае ў сваім жыцці, груба, рэзка і жорстка абышоўся з ім. Менавіта ад гэтай малапрыкметнай побытавай увагі да сябе, быццам ад кінутага ў ваду каменьчыка, пачынаюць разыходзіцца шырокімі кругамі згадкі-асацыяцыі героя пра мінулае і заўтрашні дзень. Гэтыя праявы дабрыні і чалавечнасці, якія Даніла адчуў да сябе з боку нявесткі, актывізавалі, ажывілі, па-новаму высветлілі і яго ўласны характар. З экскурсаў-успамінаў Данілы чытач даведваецца пра тое, што стары Бірук быў і застаецца (нягледзячы на сваю, часамі празмерную цярплівасць) чалавекам не з палахлівага дзесятка. Дастаткова прыгадаць хоць бы такі (зноў жа бытавы) факт, як ён амаль з-пад носа ў немцаў нацягаў дахаты сухіх дроў. Пісьменнік дае магчымасць зрабіць вывад і аб здольнасці Данілы быць самакрытычным, адкрытым і шчырым у ацэнцы сваіх учынкаў, дзеянняў. Ён, у прыватнасці, ніколькі не спрабуе апраўдаць сябе за промахі ў выхаванні роднага сына, для якога нічога не шкадаваў і якога часта залішне ўлагоджваў, песціў, хоць усё гэта яго Віктар не змог па-сапраўднаму асэнсаваць і належным чынам ацаніць. I гэтыя балючыя роздумы героя ўспрымаюцца не толькі як папрок самому сабе, але і як гатоўнасць чалавека да новага духоўнага росту, да супрацьстаяння і супрацьдзеяння абставінам. Мы маем поўную падставу сказаць, што прасякнутую глыбокім гуманістычным пафасам і непадробленым чалавекалюбствам аповесцю «Нявестка» А. Кулакоўскі разам з іншымі сумленнымі і таленавітымі пісьменнікамі закладваў падмурак плённай грамадска-літаратурнай і ідэйна-эстэтычнай тэндэнцыі, якая стала цясней злучаць, узаемазвязваць і суадносіць вырашэнне чыста практычных, гаспадарчых, будзённых спраў з пастаноўкай і вырашэннем важных і праблемных маральна-этычных пытанняў. У такім ацэначным ракурсе паказваецца, напрыклад, у аповесці «Нявестка» брыгадзір Шандыбовіч. Не выводзіць аўтар зпад кантролю крытыкі і тых, хто вельмі хутка засвойваў бюракратычную навуку размаўляць «з людзьмі цераз плячо», не дужа клапоцячыся пра тое, каб глыбей «заглянуць самому сабе ў душу». Гэтыя словы пісьменніка скіраваны, у прыватнасці, у адрас сына Данілы Віктара, які не спраўдзіў надзей аднавяскоўцаў на брыгадзіраўскай пасадзе і не змог супрацьстаяць заганным звычкам свайго папярэдніка — хапугі і п'яніцы Шандыбовіча. Пісьменнік смела назваў тут рэчы сваімі імёнамі і не пайшоў па шляху прыхарошвання вясковай рэчаіснасці. I ў фінале твора адчуваецца злавесная прысутнасць канчаткова не пераможаных сіл, здольных бязлітасна парушаць сацыяльную справядлівасць дзеля сваіх карыслівых мэт. Аповесць «Нявестка», як вядома, досыць прыязна была сустрэта крытыкамі і чытачамі, што ў сваю чаргу натхнялі пісьменніка на далейшыя мастацкія пошукі ў гэтай праблемна-тэматычнай галіне. Неўзабаве пасля «Нявесткі» з'яўляецца ў друку аповесць «Дабрасельцы» (1958), дзе аўтар зрабіў прыкметна новыя акцэнты ў асвятленні эканамічнага і сацыяльна-псіхалагічнага стану вёскі, падкрэсліўшы і ўзмацніўшы ў параўнанні з ранейшымі творамі сатырычна-выкрывальную тэндэнцыю. 36. Паэтызацыя чалавечых узаемадносінаў у аповесці У. Караткевіча “Чазенія”. “Чазенія” (1970). За гэтай аповесцю замацавалася яркае жанра-стылёвае вызначэнне: паэма ў прозе. “Чазенія” заключае ў сабе ідэйна-эстэтычную шматмренасць гучання. Тут разам са сваімі героямі пісьменнік асэнсоўвае праблемы быцця чалавека і ўвогуле чалавецтва, імкнецца спасцігнуць мудрасць прыроды, сэнс існавання. Аднак “Чазенія” – гэта перш за ўсё свет кахання, рамантычна яркі, поўны адухоўленай музыкі пачуццяў і перажыванняў. У аповеці чуецца ўчырая, узнёслая песня-гімн каханню, прыродзе, жыццю. Аўтар апавядае пра сустрэчу Севярына Будрыса і Гражыны Арсайлы – людзей, якія, як здавалася, нібы “розныя палюсы ўсяго існага”. Вобраз Гражыны – увасабленне дзівоцтва і загадкавасці навакольнай прыроды. Яна, дзіця тайгі, перайначвае свет Севярына, фізіка па адукацыі, чалавека, які на пачатку адчувае сябе гаспадаром жыцця. Гражыне чужыя рацыяналістычна-прагматычныя погляды, для яе вышэй за ўсё – чысціня і адкрытасць чалавечай душы, яе здольнасць адчуваць непаўторнасць свету, боль усяго жывога. Севярын і Гражына ўздымаюцца да высокай паэзіі паяднання зямлі: “Хай коратка, але жыць. Заваёўваць магчымасць вышэйшай дабраты, жыцця дзеля іншых, а не адбіраць у іх магчымасці гэтага жыцця”. Сталь аповесці ўражвае лірыка-эмацыянальнай глыбінёй пачуццяў, усплескамі эмоцый, яркасцю і каларытнасцю вобразна-выяўленчых фарбаў. 38. ГІСТОРЫКА-ДЭТЭКТЫЎНЫ ЖАНР У ТВОРЧАСЦІ КАРАТКЕВІЧА (“ДЗІКАЕ ПАЛЯВАННЕ КАРАЛЯ СТАХА”). Гал.у аповесці – канцэптуальнае і ідэйнае стылёвае адзінства творчай задумы пісьменніка. Глыбока вылучана побытавая і сац.псіхалагіч.аблічча ўчарашніх эпох. Арганічна спалучаны факты і вымысел. Гіст.служыць маральнаму і грамадзянскаму выхаванню сучаснікаў. Аповесць па зместу – мастацкі прысуд мясцовай шляхце, якая з цягам часу, вырадзілася з высакарод.рыцарскага класа ў жорсткую разбойніцкую праслойку. Велічнае мінулае бел.народа шляхта магла запляміць і паставіць на службу сваім карыслівым мэтам. Легенду, якая будуецца ў народзе пра справядлівага караля Стаха, шляхтавыкарыст.на карысць сябе. Асобныя прадстаўнікі шляхты Яноўская, Свеціловіч захавалі вернасць традыцыям. Яноўская і Свеціловіч – справядлівая шляхта, але яны асуджаны, не маюць гістар.перспектывы. Выратаванне Надзеі Яноўскай ў тым, каб прымкнуць да інш.сацыял.груп. Мінулае глыбока пранікае ў душу БЕЛАРЭЦКАГА, што становіцца часткай яго светапогляду (паказ.праз каханне). Як выдатны майстар дэтэкт.жанру раскрыўся Караткевіч у аповесці “Дз.пал.караля Стаха” (1950, 1958, упершыню апублік.у часопісе “Маладосць” у 1964 г.). Цікава і займальна, нібы ў лепшых прыгодніцкіх творах сусветнай літ-ры, пісьменнік распавядае пра сутыкненне Андрэя Беларэцкага з варожай і злой сілай, якой з’яўляецца дзікае паляванне караля Стаха, пра разгадку галоўным героем таямніцы Малога Чалавека і Блакітнай Жанчыны. Захапляе і тая глыбіня, з якой пісьменнік асэнсоўвае нацыянальную гісторыю і народнае жыццё, што асабліва прыкметна адчуваецца ў разважаннях станоўчых герояў. Аповесць – займальны і дынамічны твор. Гал.герой трапляе ў самыя нечаканыя, заблытаныя сітуацыі і выходзіць пераможцам з іх. У аповесці адчуваецца ўплыў апавяд. Конана-Дойла “Сабака Баскервіляў”. Аднак пра незвыч.здарэнні ў Балотных Ялінах Каратк.расказваў па-свойму. У адрозненне ад “чыстага” дэтэктыва пісьменнік паказаў бел.грамадства 80-х гадоў 19 стагод.не толькі ў яго супярэчнасцях, але і ў яго нацыянал., культурнай і гіст.адметнасці. Для эпохі Каратк.важна было выявіць каларыт, атмасферу мінулай эпохі. У аповесці шмат гіст.апісанняў, этнаграфіч. і побытавых падрабязнасцей (танцы ў маёнтку Яноўскай; стравы, напіткі і рэчы ў доме Дубатоўка г.д.).Зварот Каратк.да легенды пра караля Стаха Горскага, вытокі якой сягаюць да пачатку 17ст., быў абумоўлены марай пра вольны і незалежны край, імкненнем абудзіць у беларусаў нац.гонар. Аднак жыццё надзвычай складанае і таямнічае. Каратк.зрабіў цікавы сюжэтны ход. Ён паказаў, што пазней легенду пра караля Стаха і яго паляванне ва ўласных мэтах выкарысталі злыя і хцівыя людзі. І яна такім чынам набыла новы сэнс. Пісьменнік асудзіў у аповесці сацыяльны прыгнёт, тыранію, уціск і дэспатызм, увасабленнем якіх з’яўлялася дзікае паляванне. Адначасова паставіў пытанні аб прызначэнні чалавека, аб сутнасці жыцця і любові да радзімы, паказаў вялікае, прыгожае і чыстае каханне. Асаблівыя сімпатыі выяўляе ён галоўнага героя Андрэя Беларэцкага, які выступае гарачым патрыётам роднай зямлі, асобай дзейснай і высакароднай. У яго словах, разважаннях і думках шмат горычы і болю за Беларусь. Мужным абаронцам людзей, змагаром за праўду і справядлівасць паказаны Андрэй Свеціловіч. Прываблівым і чароўным атрымаўся вобраз Надзеі Яноўскай. Каларытна абмаляваны Дубатоўк. Цэльным і змястоўным паўстае вобраз Рыгора. Андрэй Беларэцкі не проста выкрывае таямнічыя злыя сілы, а змагаецца і дасягае перамогі над імі разам з сялянамі, з тым народам, вусна-паэтыную творчасць якога ён як вучоны-фалькларыст даследуе і з якім цесна звязаны. Сімвалічна гучаць словы Рыгора, сказаныя на развітанне Андрэю Беларэцкаму: “Зброя ў руках. Вось яна. Няхай возьмуць! Не паеду. Маё цартсва – лясы. І гэтае цартсва павінна быць шчаслівым”. Каласы пад сярпом тваім. Раман «Каласы пад сярпом тваім» займае адметнае месца не толькі сярод твораў самога пісьменніка, але і ў беларускай прозе ў цэлым. «Прызнаны майстар самых розных жанраў, — піша пра У. Караткевіча Г. Кісялёў, — ён можа лічыцца сапраўдным заснавальнікам гістарычнага рамана ў беларускай літаратуры. Былі больш ці менш трапныя спробы гістарычнага рамана і да Караткевіча... але ніхто не зрабіў у гэтых адносінах так многа, як ён, ні для кога гістарычны жанр не быў настолькі арганічным, як для яго». Пісьменнік не аднойчы падкрэсліваў свае асаблівыя адносіны да «Каласоў пад сярпом тваім». Пэўна, тут можна правесці паралель з I. Мележам. Для У. Караткевіча «Каласы...» былі ў многім такім жа дарагім творам, як для I. Мележа «Палеская хроніка». На жаль, як і мележаўская эпапея аб гадах калектывізацыі і Вялікай Айчыннай вайны, раман пра змаганне беларусаў за волю ў сярэдзіне мінулага стагоддзя таксама застаўся незакончаным. Як адзначаюць даследчыкі творчасці пісьменніка, абапіраючыся на матэрыялы аўтарскага архіва, твор задумваўся ў трох частках. У першай пісьменнік «хацеў паказаць пярэдадзень паўстання, у другой — само паўстанне, у трэцяй — яго разгром і, відаць, вынікі». З таго, што ўяўлялася на пачатку працы над творам, напісанай аказалася толькі адна кніга. Падзеі ў рамане заканчваюцца 1861 годам. Чытаецца ў цэрквах Найвышэйшая міласць — маніфест аб адмене прыгоннага права, сялянская маса адчувае сябе падманутай, пачынаюцца стыхійныя выступленні і бунты. Кіраўнікі, якія хутка павядуць народ на бітву, імкнуцца стрымаць сялянскі гнеў. Сімвал народнай волі — белае жарабятка — яшчэ «не стала моцным канём», але расці яму застаецца нядоўга. Мэта выступлення сялян — утапічная: адшукаць «сапраўдны» царскі маніфест, які быццам хаваецца ад простага люду багацеямі і папамі. Чалавечай масай кіруюць хвілінныя эмоцыі і пачуцці, а то і проста цікаўнасць. Аўтар на пра»цягу апісання ўсяго шляху бунтаўшчыкоў падкрэслівае стыхійнасць іх дзеянняў. У рамане не выглядае выпадковасцю, што вершнікам, які ўбачыўся шукальнікам царскай праўды, быў Алесь Загорскі. Герой з таго асяроддзя, якое здольна было надаць арганізаваны характар стыхійным народным выступленням, узначаліць паўстанне. Сярод мноства праблем, узнятых у творы, можна вылучыць праблему народа і правадыроў. Вырашаецца яна У. Караткевічам па-іншаму, чым тое было прынята тагачаснай афіцыйнай ідэалогіяй. I найбольш «правільныя» крытыкі папракалі аўтара рамана ў абмежаванасці гістарычнага бачання, якое, на іх думку, выявілася ў тым, што ён «звязаў адной вяровачкай буйнога зямельнага магната Юрыя Загорскага і прыгоннага селяніна Міхала Кагута». У. Караткевічу настойліва раілі галоўным героем зрабіць не князя Загорскага, а селяніна-бунтара Корчака, увогуле звярнуцца да паказу сацыяльных «нізоў». Падобныя заўвагі і парады пісьменнік ніяк не мог прыняць. Прадстаўнікоў шляхецкага саслоўя пісьменнік разглядаў як частку нацыі, адкрыта сімпатызуючы тым з іх, хто заставаўся сынам сваёй зямлі, не губляў сувязяў з народам. Такімі з'яўляюцца Раман Ракутовіч з аповесці «Сівая легенда», Міхал Яноўскі з аповесці «Цыганскі кароль», Андрэй Свеціловіч і Надзея Яноўская з аповесці «Дзікае паляванне караля Стаха» і інш. У рамане «Каласы пад сярпом тваім» героі-шляхціцы выступаюць супраць прыгоннага права, а самыя дзейсныя, шчырыя, сумленныя ідуць яшчэ далей — рыхтуюць паўстанне з мэтай вызвалення роднага краю. Адводзячы шляхце істотную ролю ў самаразвіцці беларусаў (гэта эліта, інтэлект нацыі, бо менавіта ў яе асяроддзі стваралася, пераважна дзякуючы ёй пашыралася навука, асвета, культура), пісьменнік не змяншаў і ролю народных мае у гісторыі. Яго героі-шляхціцы моцныя тады, могуць перамагчы зло, калі яны разам з народам, абапіраюцца на яго падтрымку. У. Караткевіч імкнуўся да поўнай аб'ектыўнасці ў паказе як шляхты, так і сялянства, не ідэалізуючы ні адзін з бакоў, не спрашчаючы іх узаемаадносін. У супрацьвагу прамалінейна-схематычнаму адлюстраванню гістарычнага мінулага, што часта сустракаецца ў мастацкай і навуковай літаратуры (калі пан толькі жорсткі прыгнятальнік), аўтар рамана «Каласы пад сярпом тваім» стварае самыя розныя вобразы тых, хто стаяў над народам. Сярод іх — заўзятыя прыгоннікі Хаданскія, Кроер, Таркайлы, ліберальна настроены Юры Загорскі, вальтэр'янец стары Вежа, нязломны змагар з самадзяржаўем Чорны Война, гарачыя патрыёты беларускай зямлі Алесь Загорскі, Кастусь Каліноўскі, Мсціслаў Маеўскі... Да У. Караткевіча не было ў літаратуры такога шырокага, рознабаковага, па-мастацку пераканаўчага паказу жыцця пануючага класа. У ім ёсць усё: прыгожае і пачварнае, высокае і нізкае, вясёлае і сумнае. У творы знайшлі адлюстраванне таксама будні і святы, надзеі, вераванні і многае іншае, з чаго складалася жыццё працоўнага чалавека, хоць яно, у параўнанні з жыццём шляхты, прадстаўлена не так шырока. Можна пагадзіцца з думкай Г. Кісялёва, што «ў рамане намаляваны зборны вобраз народа — таленавітага, пявучага, прыгнечанага і няскоранага». Шмат станоўчых, прывабных рыс вылучае пісьменнік у членаў вялікай і дружнай сям'і Кагутоў, у Кірдуна, Брона і іншых прадстаўнікоў беларускага народа. Разам з гэтым У. Караткевіч не абмінае выпадкі, якія характарызуюць сялянства не лепшым чынам. Так, у сям'і Корчака, калі той пасля бунту ў вёсцы вымушаны быў хавацца ад пана і жандармаў, «грамада» забрала надзел, матывуючы сваё рашэнне тым, што без гаспадара зямля не будзе належным чынам апрацавана. Гаворыць пісьменнік пра наіўную веру простага люду ў «добрага цара» і пра выбухі сляпой нянавісці, калі ўсе паны, незалежна ад іх чалавечых якасцяў і адносін да сялян, на адзін твар — прыгнятальнікі. Апошняе У. Караткевіч па-мастацку паказаў на вобразе Корчака. Алесь Загорскі спадзяецца, што некалі яны з Корчакам будуць разам. Малады князь паважае «вялікую чысціню нянавісці» селяніна, разумеючы, што збіралася яна вякамі, перадавалася ад пакалення да пакалення. Аднак пакуль што да паразумення далёка. Для Корчака Загорскія, Раўбічы такія ж «паны», як і Кроер, ён не хоча верыць у шчырасць іх учынкаў і памкненняў, не прымае нават відавочна добрае з іх боку. «Смелы, але ўсё адно ненавіджу, — гаворыць ён Алесю ў час апошняй сустрэчы. — Не магу я цябе крануць, але... Хай бы цябе забілі салдаты, князь... Па-мужыцку ты цвэнькаеш — хай бы цябе забілі, сваіх адпусціў — хай бы цябе забілі, наваколле за цябе гарою—.дай бы цябе забілі...» У супрацьстаянні герояў пісьменнік на баку Алеся Загорскага, князя, таму што ацэньвае кожнага па яго ўчынках і справах, а не па сацыяльнаму статусу, прыналежнасці да партыі ці яшчэ якой знешняй прыкмеце. У гэтым выразна выявілася сучаснасць твора — гуманістычнае стаўленне да чалавека, што актыўна сцвярджаў У. Караткевіч на працягу ўсёй сваёй творчасці. 43. Сатыра і гумар у беларускай камедыі 50 -80-х гг. (К.Крапіва, М. Матукоўскі, А. Дзялендзік і інш – два- тры аўтары на выбар) Меншы творчы поспех спаткаў драматурга пры напісанні аднаактовай драмы «Валодзеў гальштук» (1943), прысвечанай паказу барацьбы беларускіх падпольшчыкаў і партызан з нямецкімі акупантамі. Затое сатырычная камедыя «Мілы чалавек» (1945) стала выдатнай з'явай не толькі беларускай, але і ўсёй савецкай камедыяграфіі. Выдатнай і нечаканай, калі ўлічыць, што менавіта на сярэдзіну -- канец 1945 г. прыладае новы ўсплёск параднай літаратуры. Арыгінальная, нязвыклая камедыя і па сваёй форме: сцэнічная ўмоўнасць даведзена драматургам да самага высокага ўзроўню -- гледачы прысутнічаюць пры непасрэдным стварэнні камедыі, калі аўтар вуснамі аднаго з галоўных герояў Язвы абмяркоўвае з імі і персанажамі далейшае развіццё дзеі. I гэта яшчэ не ўсё. «Мілы чалавек» з'яўляецца рэдкім у мастацкай практыцы творам -- апалогіяй жанру сатырычнай камедыі. Заявіўшы ў пралогу аб правамернасці, жыццяздольнасці і неабходнасці гэтага жанру, аўтар трыма актамі дзеі бліскуча даказаў свой тэзіс. Да мэты ж яго прывяло майстэрскае, бязлітасна-вынаходлівае зрыванне маскі з мілага чалавека -- Дзям'яна Дзям'янавіча Жлукты. Такіх людзей, якія, усякімі няпраўдамі ўхіліўшыся ад фронту, вельмі камфортна -- за чужы кошт -- уладкоўваліся ў глыбокім тыле, К. Крапіва сустракаў нямала. Нават сярод сваіх знаёмых-землякоў. I яго да глыбіні душы абураў цынізм гэтых філосафаў жывата, якія раскашавалі-жыравалі ў час, калі іншыя пралівалі на франтах кроў. Адсюль аўтарская няшчаднасць сатырычнага выкрыцця Жлукты, гнюснага дэзерціра, які ў лістападзе 1941 г. прыбыў у тылавы горад Н., каб пераседзець ваенную навалу. Жаданне выжыць любой цаной, гатоўнасць адштурхнуць слабейшага, культ уласнага трыбуха -- вось, па сутнасці, гэтым і вычэрпваецца яго жыццёвае крэда. Цікава, што ўсё гэта Жлукта называе прынцыпамі. Праўда, іх у яго толькі два: першы -- я хачу жыць; другі -- я хачу жыць па-людску. Гэта значыць, жыць з шыкам. Дзеля дасягнення сваёй мэты ён адкрывае ў горадзе блаткантору па аказанні паслуг, не прадугледжаных законам, паступова ўцягнуўшы ў махінатарскія цянёты вялізную колькасць «патрэбных» людзей -- прадстаўнікоў улады, кіраўнікоў розных прадпрыемстваў. «Жлукта -- гэта ж страшны тып. Гэта зяпа, міла ўсміхаючыся, злопае вас так, што вы і не агледзіцеся... У той час, калі людзі перажываюць вялікія цяжкасці, калі праліваецца святая кроў нашага народа, гэты агідны клоп тлусцее на нашай бядзе» (Крапіва К. 3б. тв.: У 5 т. Т. 2. С. 351). Гэтыя словы належаць Антону Макаравічу Канягіну, намесніку старшыні гарсавета горада Н. Праўда, сказаны яны ў заключнай сцэне камедыі, а да гэтага менавіта Канягін быў самым актыўным патуральнікам і заступнікам Жлукты. I не заўсёды бескарысным. Менш плённымі аказаліся драматургічныя здзяйсненні К. Крапівы ў пасляваенны час. Прынамсі, сам пісьменнік да сваіх творчых няўдач адносіў драмы «З народам» (1948), «Зацікаўленая асоба» (1953), «Людзі і д'яблы» (1958). Сапраўды, ніводзін з гэтых твораў не дасягнуў мастацкага ўзроўню сатырычнай камедыі «Хто смяецца апошнім»: згубнае ўздзеянне тэорыі бесканфліктнасці адбілася на творчасці нават такога выдатнага майстра, якім быў К. Крапіва. Магчыма, гэта ўздзеянне на яго татальным назваць нельга, паколькі пэўныя адзнакі майстэрства заўважаюцца і ў названых п'есах. Крытыка, напрыклад, адзначала, што ў драмах «З народам» і «Людзі і д'яблы» падзеі Вялікай Айчыннай вайны асэнсоўваюцца на якасна новым выяўленчым узроўні. У першай з іх драматург адлюстраванне барацьбы беларускага народа з фашысцкімі акупантамі рэалізуе ў нязвыклым для тагачаснай творчай практыкі ключы, паслядоўна пазбягае батальных сцэн, засяроджваючы асноўную сваю ўвагу на маральных калізіях. Няма ў п'есе лабавога супастаўлення «нашых» і «чужынцаў», затое ёсць небеспаспяховая спроба высвятлення маральных вытокаў гераізму і здрадніцтва. У заслугу аўтару п'есы можа быць пастаўлена і тое, што ўпершыню ў беларускай драматургіі была закранута тэма інтэлігенцыі на вайне. На жаль, раскрыта яна без належнай глыбіні, паколькі аўтар пры адлюстраванні канфлікту двух кампазітараў -- патрыёта Гудовіча і калабаранта Шкуранкова -- не засцярогся ад схематызму. Выклікам тагачаснай драматургічнай практыцы была расцэнена драма «Людзі і д'яблы». Яе аўтару давялося выслухаць нямала папрокаў за тое, што цэнтральнае месца ў п'есе заняла фігура здрадніка Скробата-Нёманскага. Але былі і іншыя меркаванні, таму драма без асаблівых перашкод трапіла на сцэны тэатраў, заваяваўшы вялікую папулярнасць. I гэта было абсалютна справядліва, бо драматург у цэлым пераканаўча паказаў карціну ўсенароднага супраціўлення фашызму, раскрыў гераізм яго удзельнікаў без залішняй патэтыкі, з унутранай стрыманасцю і глыбінёй. Менш пашанцавала драме «Зацікаўленая асоба». Сам аўтар прызнаваўся: «Мне не ўдалося звязаць усе падзеі ў п'есе ў адзін моцны сюжэтны вузел, паставіць дзейных асоб у такія ўзаемаадносіны, каб яны з найбольшай паўнатой і з розных бакоў раскрыліся ў працэсе ўзаемадзеяння. Адсюль некаторыя вобразы, паказаныя толькі адным бокам, атрымаліся схематычнымі» (II, 460). Лірычная камедыя «Пяюць жаваранкі» (1950) з усіх пасляваенных твораў К. Крапівы прыцягнула да сябе найбольшую ўвагу. У 1951 г. яе адзначылі Дзяржаўнай прэміяй СССР, звыш 50 тэатраў СССР уключылі яе ў свой рэпертуар, ставілася яна таксама ў замежных тэатрах. Гэта адзін з самых светлых, жыццярадасных драматургічных твораў К. Крапівы, амаль цалкам пазбаўленых сатырычных фарбаў. Прычыны вялікай папулярнасці камедыі тагачасная крытыка ў асноўным выводзіла з важнасці ўздымаемых у ёй праблем, паміж іншым адзначаючы і мастацкія вартасці. Праблемы ў камедыі і сапраўды асэнсоўваліся значныя, надзёныя. Яе канфлікт, заснаваны на сутыкненні розных поглядаў на шчасце чалавека, на стратэгію арганізацыі сельскагаспадарчай вытворчасці, таксама не быў надуманым. Але гледача, думаецца, прыцягвала іншае: светлы лірызм, якім прасякнута камедыя з першай сцэны да апошняй, майстэрскае раскрыццё характараў, багацце гумарыстычных сітуацый, трапная, экспрэсіўна-выразная мова з багатай народнай фразеалогіяй. Гэтыя мастацкія вартасці адносяцца да не падуладных часу і кан'юктуры. Колькасна іх не так і мала, таму ёсць падставы сумнявацца ў справядлівасці залішне сціплай ацэнкі камедыі «Пяюць жаваранкі» сучасньші літаратуразнаўцамі. Прынамсі, папракаць твор за лакіроўку рэчаіснасці, за прыхарошанасць атмасферы калгаснага жыцця пасляваенных гадоў -- значыць паграшыць супраць ісціны. Варта толькі прыгадаць, якія факты праводзяць у час палемікі старшыні калгасаў Туміловіч і Пытлаваны, каб забыцца пра прыхарошванне і не блытаць аптымістычнай танальнасці з лакіроўкай рэчаіснасці. У 1972 г. К. Крапіва закончыў напісанне фантастычнай камедыі «Брама неўміручасці», якая стала вынікам усёй папярэдняй яго творчасці -- і не толькі драматургічнай. Гэты твор сямідзесяцішасцігадовага пісьменніка не быў звычайнай сенсацыяй. Глыбінёй зместу вызначаліся і ранейшыя яго п'есы, а «Брама неўміручасці» ўразіла выразным касмізмам, глабальнасцю праблематыкі. Разам з тым гэта абсалютна беларускі твор, з беларускай ментальнасцю дзейных асоб, з цеснай прывязкай да айчынных клопатаў і праблем. Праблем канкрэтных, сённяшніх, надзённых. Тым больш што ў гэтай фантастычнай камедыі фантастычным з'яўляецца толькі адкрыццё вучоным-герантолагам Дабрыянам сакрэту неўміручасці, ва ўсім жа астатнім -- поўная рэальнасць. Драматург прапануе ў займальнай, вясёлай форме надзвычай сур'ёзны роздум аб неўміручасці і чалавечнасці, аб духоўных каштоўнасцях -- сапраўдных і фальшывых. Гіпатэтычнае адкрыццё неўміручасці дазваляла драматургу стварыць сусальную сцэнічную карціну ўсеагульнага трыумфавання, падарыць гледачам радасную казачку аб сусветным шчасці. Але скептычна-іранічны склад яго розуму прадыктаваў іншую мадэль твора: сатырычную камедыю. I не захацеў аўтар даваць усім неўміручасць, пабудаваўшы на шляху да яе браму. Не вельмі, дарэчы, шырокую. Агромністая чарга ўтварылася каля яе адразу ж пасля паведамлення аб сенсацыйным адкрыцці ў сродках масавай інфармацыі. Але для драматурга-сатырыка не яны цікавыя, а тыя, хто хоча прарвацца ў неўміручасць без чаргі. Пенсіянер з ваенных, казнакрад Дажывалаў, нехта з былых «дзеячаў» Торгала, палітычная правакатарка і даносчыца Застрамілава, міністэрскі бюракрат Скараспей, шафёр-лявак Шусцік, «банкір», «мадам» -- усіх і пералічыць цяжка, хто імкнуўся вырваць у спецыяльным камітэце індульгенцыю на вечнасць. I атрымалі яе -- у галерэі сатырычных вобразаў, рупна створанай К. Крапівой за доўгія гады творчага роздуму над жыццём. Паказальна, што пэўныя праблемы ўзніклі і ў станоўчых персанажаў. Святло неўмірчасці, нібы чароўны аўтарскі рэнтген, высветліла ў глыбінях іх душы нешта такое нечакана-патаемнае, пра што яны і самі не падазравалі. Цікава вырашаны канфлікт камедыі: ён разгортваецца не так паміж адмоўнымі і станоўчымі персанажамі, як паміж прыхільнікамі і праціўнікамі адкрыцця неўміручасці, дакладней, укаранення яе ў рэчаіснасць. Вучонаму Дабрыяну, які быў адначасова і бацькам, і паўпрэдам неўміручасці, давялося выслухаць пярэчанні з пазіцый эканамічных (перанаселеная Зямля не здолее ўсіх пракарміць), біялагічных (без эвалюцыі, якая немагчыма без нараджэння і смерці, усе жывое выраджаецца), сацыяльных (неўміручасць адрадзіла няроўнасць, раскалола грамадства на выбраных і ізгояў). Чалавецтва аказалася не гатовым для вечнага жыцця, пра што заўсёды марыла. I рэпліка вучонага Абадоўскага: «Няхай жыве смерць», -- гучыць не як голас песімізму ці мізантропіі, а як голас розуму. Драматург прыходзіць да парадаксальнага вываду: не ўсякі навуковы прагрэс нясе карысць чалавецтву. Аднак праціўнікам навуковага пошуку ад гэтага ён не становіцца, а вось папярэдзіць вучонага аб адказнасці за яго адкрыцці ён лічыў за свой грамадзянскі абавязак. Апошнюю сваю п'есу -- псіхалагічную драму «На вастрыі» К. Крапіва завяршыў у 1982 г. Як гэта звычайна было ў драматурга, твор атрымаўся шматпраблемным, з вострай інтрыгай, цікавымі вобразамі персанажаў. Прысвечаная адлюстраванню жыцця сучаснікаў з іх вялікімі і малымі клопатамі, п'еса прываблівае жывой увагай пісьменніка да ўнутранага свету герояў, уменнем аўтара разгледзець у хуткаплыннай хадзе часу нешта характэрнае, важнае, адчуць болевыя яго кропкі. П'еса вызначаецца мудрасцю і гарэзлівасцю, павучальнасцю і займальнасцю, багаццем выяўленчай палітры. З маладым запалам разважае драматург пра няпростыя праблемы сучасных чалавечых узаемаадносін, пра каханне, вернасць і здраду. Так што можна смела сцвярджаць: пачуццё сучаснасці, уменне разгледзець характэрнае, вызначальнае ў падзеях эпохі не пакідала К. Крапіву да самага канца яго жыцця. 44. Творчасць Янкі Маўра Творы Маўра падключаліся да агульнай плыні тагачаснай эпічнай прозы, якая была ўжо шырока прадстаўлена імёнамі Я. Коласа, М. Зарэцкага, З. Бядулі, Ц. Гартнага. Янка Маўр стаў вядомы чытачу ў 1926 г., калі ў «Беларускім піянеры» пачала друкавацца першая яго аповесць «Чалавек ідзе». Аповесці «У краіне райскай птушкі» і «Сын вады», апавяданні, напісаныя ў гэты час, аб'ядноўваюцца аўтарскім імкненнем — у духу лепшых традыцый класічнай прыгодніцкай літаратуры — абвергнуць распаўсюджанае ўяўленне аб туземцах, дзецях прыроды, як аб крыважэрных людаедах, пазбаўленых элементарных чалавечых пачуццяў, людзях другога гатунку. «Ва ўсіх кнігах, — зазначае пісьменнік, — яны апісваюцца як «звяры», якія толькі і думаюць аб тым, каб з'есці белага. А ўжо такіх чалавечых якасцей, як дабрата, удзячнасць, вернасць, сумленне, у іх нібы і не бывае. Большасць еўрапейцаў нават цяпер так думае». У аповесці «У краіне райскай птушкі» ужо вызначыліся асноўныя асаблівасці мастацкай манеры Я. Маўра-прыгодніка, які здолеў паспяхова акумуліраваць у сабе жыватворную энергію традыцый заходняй прыгодніцкай класікі. Мы знаходзім тут характэрныя для яе прыёмы: загадкавасць і таямнічасць, напружа насць дзеяння, частую змену сітуацый (небяспека і яе пераадоленне), кульмінацыйна-драматычныя моматны (паядынак Чунглі і Файлу над бяздоннем), прыём рэтраспекцыі (для разрадкі напружанасці і высвятлення загадкавых здарэнняў). Прыёмы прыгодніцтва спалучаюцца з выкарыстаннем багатага пазнавальнага матэрыялу: аўтар насычае апавяданне вялікай колькасцю канкрэтных апісанняў жывёльнага і расліннага свету краіны, дзе адбываецца дзеянне, і гэта стварае адчуванне нявыдуманай мастацкай рэальнасці і разам з тым адпавядае асаблівасцям псіхалогіі дзіцячага чытача, яго празе пазнання і адкрыцця новага. У ідэйна-эстэтычнае рэчышча буйной маўраўскай прозы 20-х гадоў арганічна ўліваецца і малая проза. Тут пераважна той жа тэматычны пласт — жыццё ў каланіяльных краінах, тая ж вострая сюжэтнасць, драматызм падзей, але ён закранае перш за ўсё лёсы дзяцей, ахвяр антыгуманістычнай палітыкі каланізатараў. Бескампрамісная сацыяльнасць у выкрыцці антычалавечай сутнасці каланіялізму, прасякнутая ноткамі гнеўнага сарказму і з'едлівай іроніі, з аднаго боку, боль і гарачае спачуванне пры апісанні драматычных дзіцячых лёсаў, — з другога, — на стыку такіх розных эмацыянальных хваль пабудаваны апавяданні «Слёзы Тубі», якое стала хрэстаматыйным, «Незвычайная прынада», «Лацароні» Уклад Янкі Маўра ў развіццё беларускай дзіцячай літаратуры вымяраецца не толькі і не столькі самакаштоўнасцю яго твораў як з'яў мастацтва, колькі тым, што ён як першаадкрывальнік і першапраходца вызначыў далейшы кірунак яе развіцця ў галіне прозы, стаў стваральнікам новых для яе жанравых формаў — прыгодніцкага рамана, прыгодніпкай аповесці, а таксама аповесцей аўтабіяграфічнай і навукова-фантастычнай. Я. Маўр смела пашырыў часавыя і прасторавыя межы беларускай дзіцячай літаратуры. Чалавек у сваім гістарычным развіцці (ад першабытных часоў да асваення космасу), асоба дзіцяці на розных ступенях узроставай лесвіцы (ад маленства да юнацтва), у працэсе станаўлення і самасцвярджэння, што акумулюе вопыт, назапашаны чалавецтвам, — вось што складае асноўны мастацкі змест творчасці пісьменніка. Важкасць наватарскіх пошукаў пісьменніка трымаецца на цесным узаемадзеянні з літаратурнай традыцыяй — нацыянальнай. рускай, заходняй - у самых розных сваіх выявах. Выкарыстоўваліся мастацкія прынцыпы (у шырокім сэнсе слова) вялікіх прыгоднікаў Ж. Верна, М. Рыда, Ф. Купера, творамі якіх зачытваюцца героі маўраўскіх кніг. Маюцца шматлікія адкрытыя рэмінсцэнцыі з твораў Д. Дэфо, Дзюма, Густава Эмара, Луі Жаколіо, Бусенара, Хагарда. Асваенню традыцый садзейнічала і перакладчыцкая дзейнасць пісьменніка: ён перакладаў тое, што было яму блізкае па мастацкіх інтарэсах, — казкі Андэрсена, «Мауглі» Р. Кіплінга, апавяданні Чэхава, Прышвіна, творы М. Рыда, Ф. Купера. |