МегаПредмет

ПОЗНАВАТЕЛЬНОЕ

Сила воли ведет к действию, а позитивные действия формируют позитивное отношение


Как определить диапазон голоса - ваш вокал


Игровые автоматы с быстрым выводом


Как цель узнает о ваших желаниях прежде, чем вы начнете действовать. Как компании прогнозируют привычки и манипулируют ими


Целительная привычка


Как самому избавиться от обидчивости


Противоречивые взгляды на качества, присущие мужчинам


Тренинг уверенности в себе


Вкуснейший "Салат из свеклы с чесноком"


Натюрморт и его изобразительные возможности


Применение, как принимать мумие? Мумие для волос, лица, при переломах, при кровотечении и т.д.


Как научиться брать на себя ответственность


Зачем нужны границы в отношениях с детьми?


Световозвращающие элементы на детской одежде


Как победить свой возраст? Восемь уникальных способов, которые помогут достичь долголетия


Как слышать голос Бога


Классификация ожирения по ИМТ (ВОЗ)


Глава 3. Завет мужчины с женщиной


Оси и плоскости тела человека


Оси и плоскости тела человека - Тело человека состоит из определенных топографических частей и участков, в которых расположены органы, мышцы, сосуды, нервы и т.д.


Отёска стен и прирубка косяков Отёска стен и прирубка косяков - Когда на доме не достаёт окон и дверей, красивое высокое крыльцо ещё только в воображении, приходится подниматься с улицы в дом по трапу.


Дифференциальные уравнения второго порядка (модель рынка с прогнозируемыми ценами) Дифференциальные уравнения второго порядка (модель рынка с прогнозируемыми ценами) - В простых моделях рынка спрос и предложение обычно полагают зависящими только от текущей цены на товар.

Паэзія П. Панчанкі. Этапы творчай эвалюцыі.





Пімен Панчанка — пясняр высокага гуманiзму, палымяны абаронца духоўнасцi i маральнасцi жыцця.

Жыццёвая i творчая бiяграфiя П. Панчанкi (1917–1995) насычаная падзеямi. Гэта чалавек i творца, якi прайшоў складанымi пуцявiнамi ХХ стагоддзя. Сапраўдная духоўная Радзiма Пiмена Емяльянавiча Панчанкi (хоць нарадзіўся ён у Таліне 23 жніўня 1917 г.) — Бягомльшчына (Вiцебская вобласць), куды ў 1920 г. прыехала яго сям’я.

Пімен Панчанка рана выйшаў на дарогу самастойнага жыцця.Пасля Бягомльскай сямiгодкi ён выбраў прафесiю настаўнiка.Закончыў педагагiчныя курсы ў Бабруйску i з 1934 да 1938 г.настаўнiчаў на Магiлёўшчыне. Займаўся самаадукацыяй, завочна вучыўся ў Мiнскiм настаўнiцкiм iнстытуце, якi закончыў у 1939 г.

Потым была служба ў армii, удзел у Вялікай Айчыннай вайне. Першыя вершы П. Панчанка надрукаваў у 1934 г. У даваенны час выдаў зборнiкi “Упэўненасць” (1938) i “Вераснёвыя сцягi” (1940).

Многiя творы з гэтых паэтычных кнiг адлюстроўваюць тыповы настрой i адчуваннi тагачаснага маладога пакалення: у iх струменяць радасць, рамантычная вера ў чалавечае шчасце, упэўненасць, што заўтрашнi дзень адкрые новыя, яшчэ больш шырокiя далягляды жыцця. Напрыклад, верш «Упэўненасць»

Чуваць, як дыша вераснем зара

Па ўсёй зямлi, што ў вечаровым дыме,

I добра нам маўчаць i пазiраць

На родны край вачыма маладымi!

Малады аўтар паэтызуе працу, калгасныя буднi i багатыя ўраджаi, вiтае пераўтварэнне рэчаiснасцi, поспехi савецкага будаўнiцтва. За кадрам заставалiся негатыўныя бакi жыцця, яго складаная глыбінная супярэчлівасць, бо традыцыя павярхоўнага аптымiстычнага светабачання тады ўжо моцна ўсталявалася ў лiтаратуры, а да таго ж моладзь успрымала свет i час у ружовым, iдылiчным святле. I ўсё ж у паэзii П. Панчанкi знайшлося месца i вечным, неўвядальным пачуццям. Каханне, радзiма, прырода — вось тыя асноўныя тэмы, на якiх трымаецца яго паэтычны свет i якiя ратуюць ад суцэльнай аднапланавасцi i аднастайнасцi.

Вершы “Восень”,“У навальнiцу”.

У вершы “Журавы” (1938) паэт гаворыць пра моц i невынiшчальнасць пачуцця радзiмы. I даносiць да нас гэтую думку праз пранiкнёную мелодыку радка, вобразную яркасць слова:

Пад залатымi сонечнымi промнямi

Не хочацца i птушкам памiраць,

I будуць доўга галасамi сумнымi

Радзiму жураўлiную гукаць.

Па-новаму з вышынi сучаснага дня ўспрымаецца верш “Зубр” (1940), якi ўражвае сваёй iншасказальнасцю i фiласофскай падтэкставасцю. Вобраз зубра ў запаведнiку ўвасабляе няволю, скаванасць духу, i таму падобнага лёсу не жадае зазнаць паэтаў герой, якi iмкнецца абудзiць зубрыную годнасць:

Што сталася з табой, магутны бык,

Дзе сiлу, спрыт i ваяўнiчасць страцiў?

Чаму не ўсхопiшся, як вiхар, на дыбы?

За выгляд твой аж сорамна мне, браце.

А ведаеш што, зубр, давай-ка уначы...

Я памагу... Не бойся, нас не чуюць...

Гайда туды, дзе спеў драздоў гучыць,

На папарацi мяккай заначуеш.

Гэтыя пытаннi, адрасаваныя зубру-маўчуну, i заклiк да свабоды мiжволi ўспрымаюцца як пытаннi да грамадства i народа.

У гады вайны муза паэта апранула ваенны шынель. Пімен

Панчанка ганарыўся тым, што Янка Купала назваў яго як паэта-франтавiка. Перамогу П. Панчанка сустрэў у далёкiм Iране, сустрэў пасля таго, як пабыў на чатырох франтах, зведаў сапраўдную цану i жыццю i смерцi. Вайна прымусiла iнакш зiрнуць на рэчаiснасць, i пра гэты набыты новы i суровы вопыт П. Панчанка добра сказаў у “Паэме сораму i гневу” (1986):



Вайна усiм прачысцiла мазгi:

Жыццё i смерць,

I праўда, i сумленне

Адкрылiся мiж гора i тугi

У першародным матчыным значэннi. Зборнiкi “Дарога вайны” (1943) i “Далёкiя станцыi” (1945) — балючая споведзь паэта пра зведанае, перажытае ў вiхуры крывавага грознага лiхалецця. Творчасць П. Панчанкі ваеннага часу — гэта лiрыка суровай праўды, паэзiя надзвычай трагедыйнага гучання. Яго лiрычны герой, поўны мужнасцi i рашучасцi абаранiць родную зямлю, у вершы “Беларусi” (1941) выказвае свой боль i гнеў. Паэт згадвае нашу гiсторыю, гаворыць пра велiчны i няскораны дух беларускага народа i, як некалi Янка Купала, з грамадзянска-публiцыстычным пафасам сцвярджае iдэю свабоды i адраджэння Беларусi: “Пакуль сонца не згасне, // Пакуль свецяцца зоры, // Беларусь не загiне, будзе жыць Беларусь!”

Верш “Кожны з нас прыпасае Радзiмы куток...” (1942) пачуццi салдата, якi выйшаў з акружэння i апынуўся ля спаленай роднай хаты.

Гэтыя радкi раскрываюць драматызм i пакуты чалавечай душы.

З псiхалагiзмам напiсаны i такiя вершы ваеннай пары, як

“Сiнiя касачы”, “Будуць вечна сады расцвiтаць...”, “Лес асеннi глуха гудзе...” i iнш.

Героiка-драматычны пафас вызначае гучанне балады “Герой” (1943). Салдат здзяйсняе самаахвярны подзвiг:

Злосна сказаў: “Уставай, пяхота!

Мы не на пляжы, а на вайне”.

I лёг на змяiныя скруткi дроту.

I дзвесце салдацкiх запыленых ботаў

Прайшлi па яго спiне.

верш “Курганы” (1943).

“Заўтра ранiцай сонца узыдзе крывавае, // Праплывуць над акопамi журавы. // Калi ляжам i мы ў курганы, дык са славаю, // Вось за гэты бяскрайнi прастор баравы”.

Знаходзячыся ў Iране, П. Панчанка стварыў вельмы адметны i цiкавы цыкл вершаў “Iранскi дзённiк” (1944–1945). Паэт здолеў перадаць экзотыку i хараство краявiдаў паўднёвай краiны, яскрава паказаць народнае жыццё i побыт. Вершы “На Ардабiльскiм перавале...”, “Сустрэча з бярозай”, “Я ўсё пераблытаў...”, “Бутэлька цынандалi”, “Дождж”, “Дэмавенд, галоўная гара iранцаў”, “Караван” i iнш. Увесь час у думках i снах паэт згадвае вобраз роднай зямлi — “Беларусь... у рамонку i верасе”, “сасновую хату з пахам свежага хлеба i паранага малака”.

Далёка, ў зялёнай хваёвай старонцы,

Ёсць хата свая ў мяне, пушча i поле,

Сваё найсвятлейшае добрае сонца.

Я iх прамяняць не згаджуся нiколi.

(“Я ўсё пераблытаў...”)

Зiмой 1946 г. Пімен Панчанка дэмабiлiзаваўся, вярнуўся ў

Мiнск. Ён не ўяўляў свайго жыцця без творчасцi, працаваў шмат i актыўна, стварыў дзесяткi паэтычных кнiг. Працаваў у рэдакцыях часопiса “Вожык”, газеты “Лiтаратура i мастацтва”, узначальваў часопiс “Маладосць”, з’яўляўся сакратаром праўлення Саюза пiсьменнiкаў рэспублікі. Ён стаў народным паэтам Беларусi (1973).

Гэта не толькi афiцыйнае званне, але i шырокая вядомасць у народзе.

Пiк у творчасцi П. Панчанкi прыпадае на другую палову 50-х — 60-я гг. У гэты час чытач сустрэўся з такiмi яго зборнікамi, як “Кнiга вандраванняў i любовi” (1959), “Нью-Йоркскiя маланкi” (1960), “Тысячы небасхiлаў” (1962), “Пры святле маланак” (1966) i iнш. Яшчэ ў 1962 г. Пімен Панчанка ў сваiм дзённiку зрабiў запiс:

“Паэзiя — споведзь веку, прапушчаная праз уласнае сэрца”. Паэзiя П. Панчанкi — гэта гаворка пра самае галоўнае, набалелае, важнае для грамадства.

Праўда, якая адкрылася пасля ХХ з’езда партыi (люты 1956 г.), спарадзiла крытычнасць і спавядальнасць, публiцыстычную завостранасць твораў паэта. “Праўда веку! Зрабi нас дужымi...” — так вызначыў сацыяльна-духоўны пафас таго часу П. Панчанка ў вершы “Сумленне” (1964). Творца смела, па-новаму паяднаў палiтыку i гуманiзм, сацыяльнае i маральнае, асабiстае i грамадскае. Ён павёў усхваляваную размову пра сучаснае, мiнулае, лёс чалавека, грамадства, пра неабходнасць вяртання да маральна-гуманiстычных асноў жыцця. Паэт у той час прызнаваўся, што яго “катуюць... памяць i сумленне”. Ён не прымаў аморфнага iдылiчнага гладкапiсу, безаблічнасці, iмкнуўся, каб яго радок увасобiў “пакуты i радасць, праклён i бязлiтаснасць, споведзь...”. “У паэтаў няма забароненай зоны...” — даводзiў мастак слова.

У 70–90-я гг. з-пад пяра П. Панчанкі выйшлі кнiгі “Снежань” (1972), “Крык сойкi” (1976), “Вячэрнi цягнiк” (1977), “Лясныя воблакi” (1985), “І вера, i вернасць, i вечнасць” (1986), “Горкi жолуд” (1988), “Высокi бераг” (1993) i iнш.

Творчае самавыяўленне П. Панчанкi i ў 70–90-я гг. вызначалася бескампрамiснай праўдзiвасцю, баявiтасцю духу i шчырай спавядальнасцю. Яго паэзiя арганiчна спалучае ў сабе грамадзянска-публiцыстычны, эмацыянальна-тэмпераментны пафас выказвання i пранiкнёны, глыбокi лiрызм. Вершы пра чарнобыль, боль з=за станут роднай мовы.

 





©2015 www.megapredmet.ru Все права принадлежат авторам размещенных материалов.