ПОЗНАВАТЕЛЬНОЕ Сила воли ведет к действию, а позитивные действия формируют позитивное отношение Как определить диапазон голоса - ваш вокал
Игровые автоматы с быстрым выводом Как цель узнает о ваших желаниях прежде, чем вы начнете действовать. Как компании прогнозируют привычки и манипулируют ими Целительная привычка Как самому избавиться от обидчивости Противоречивые взгляды на качества, присущие мужчинам Тренинг уверенности в себе Вкуснейший "Салат из свеклы с чесноком" Натюрморт и его изобразительные возможности Применение, как принимать мумие? Мумие для волос, лица, при переломах, при кровотечении и т.д. Как научиться брать на себя ответственность Зачем нужны границы в отношениях с детьми? Световозвращающие элементы на детской одежде Как победить свой возраст? Восемь уникальных способов, которые помогут достичь долголетия Как слышать голос Бога Классификация ожирения по ИМТ (ВОЗ) Глава 3. Завет мужчины с женщиной 
Оси и плоскости тела человека - Тело человека состоит из определенных топографических частей и участков, в которых расположены органы, мышцы, сосуды, нервы и т.д. Отёска стен и прирубка косяков - Когда на доме не достаёт окон и дверей, красивое высокое крыльцо ещё только в воображении, приходится подниматься с улицы в дом по трапу. Дифференциальные уравнения второго порядка (модель рынка с прогнозируемыми ценами) - В простых моделях рынка спрос и предложение обычно полагают зависящими только от текущей цены на товар. | Ідэйна-мастацкая эвалюцыя творчасці Максіма Танка. Нарадзіўся ў вёсцы Пількаўшчына Вялейскага павету Менскай губэрні (зараз Мядзельскі раён Менскай вобласьці). У час першай сусьветнай вайны бацьку мабілізавалі ў войска, a маці разам з сынам выехала ў Маскву. На радзіму сям'я вярнулася ў 1922 годзе. Скончыў польскую пачатковую школу ў вёсцы Шкленікова. У 1927 годзе уступіў у камсамол і пачаў актыўна ўдзельнічаць у падпольным руху. Працаваў інструктарам ЦК камсамола Заходняй Беларусі (1932—1933), вёў рэвалюцыйную дзейнасьць на Віленшчыне і Наваградчыне. З траўня 1933 да траўня 1934 году і зь верасьня да сьнежня 1934 году сядзеў у віленскай турме «Лукішкі». Працаваў у легальным і падпольным камуністычным друку. У 1939—1940 працаваў у абласной газэце «Вялейская праўда», якая ў пачатку 1940 году была перайменавана ў «Сялянскую газету». Адначасова займаў пасаду інспэктара нацыянальных школ пры абласным аддзеле народнай асьветы. У 1945—1948 гадох працаваў літаратурным рэдактарам часопісу «Вожык», у 1948-1966 гадох — галоўным рэдактарам часопіса «Полымя», у 1966 годзе прызначаны першым сакратаром Саюзу Пісьменьнікаў БССР, а ў 1971—1990 гадох быў старшынём праўленьня СП БССР. Давераснеўская паэзія Максіма Танка Максім Танк як паэт у давераснёўскі час (у верасні 1939 года ўз'ядналася Беларусь) быў народжаны барацьбой беларускага народа за адзіную, свабодную Беларусь. Будучы паэт прымаў у ёй самы актыўны ўдзел. Універсітэты змагарнага жыцця былі складаныя, суровыя. Даводзілася перажыць нагляд польскіх жандараў. Двойчы сядзеў будучы паэт у Лукішках — палітычнай турме ў Вільні. Не маючы магчымасці закончыць нават Радашковіцкую, а затым і Віленскую гімназію, ён так і не атрымаў належнай афіцыйнай адукацыі. А тады, у 30-я гады, малады хлопец з Мядзельшчыны, з вёскі Пількаўшчына, што згубілася ў нарачанскіх соснах, агітаваў за свабоду братоў з Заходняй Беларусі, ішоў у народ інструктарам камсамола і пазней — КПЗБ. Яму мроілася, што праз непрацяглы час народ скіне ярмо нявольніцтва, аб'яднаецца з усходнімі братамі. Такі свой настрой ён і апісаў у творах, што ўвайшлі ў зборнік «На этапах» (1936). Зборнік быў канфіскаваны польскай паліцыяй, дэфензівай. Толькі нямногія экземпляры ўдалося захаваць ад пільнага вока сышчыкаў рабочаму друкарні. Прадмову да кніжкі напісаў выдатны дзеяч беларускай культуры Рыгор Шырма. Выдаваўся зборнік пры матэрыяльнай падтрымцы КПЗБ. Назва зборніка сама па сабе патрыятычная, гаваркая: паэт славіць этапы барацьбы за вызваленне краю, рыхтуецца да яе і рыхтуе іншых. Гэтая назва пераклікаецца з назвай часопіса, што пісаўся ад рукі ў Лукішскай турме і меў загаловак «Краты». Танк у сваіх давераснёўскіх вершах, як і яго сябры-мастакі, раскрываецца як прыхільнік грамадзянскай лірыкі. У «Лістах календара» ён пісаў пра такую паэзію прыкладна так: «Паэзія наша — цяжкая, як камень, вырваны з бруку пад час вулічных баёў, немілагучная — як стогн ці крык, чырвоная — як пралітая кроў». Запіс зроблены ў канцы ліпеня 1935 года. У ім адзначаецца таксама, што падобнай заходнебеларускую паэзію вымусілі стаць польскія ўлады, апекуны «з гумовымі палкамі», што іншай ёй проста немагчыма было быць. Лiрычны герой паэта прываблiваў паўнакроўнасцю ўспрымання жыцця, натуральнасцю i нязмушанасцю сваiх паводзiн i ўчынкаў, непадробнай чалавечнасцю, цвёрдай верай у народныя першакаштоўнасцi, жыццесцвярджальныя сiлы грамадства. Ён засяродзiўся на пошуках адказаў на самыя балючыя пытаннi часу, на асэнсаваннi актуальных грамадска-патрыятычных i сацыяльных праблем рэчаiснасцi, глыбокiм выяўленнi душэўна-псiхалагічнага свету свайго сучаснiка. Фiласофская лiрыка суседнiчала ў паэта з сатырычнымi творамi, пейзажныя матывы i вобразы перапляталiся з выяўленнем асаблiвасцей iнтымнага свету героя, традыцыйныя, сiлаба-танiчныя вершы змянялiся дольнiкамi i верлiбрамi i iнш. І ўсе цi амаль усе яны хораша ўражвалi багаццем i разнастайнасцю моўна-выяўленчых, мастацка-стылiстычных сродкаў. Час ідзе, але застаецца мастацтва слова, гуку, фарбы, у аснове якога — культ свабоды. Менавіта такім культам прасякнуты верш Максіма Танка «Паслухайце, вясна ідзе...». Калі я чытаю яго, то думаю пра Пушкіна, пра сітуацыю, раскрытую ім у «Вязні»: турма, цесны двррык, рашотка, пад акном — арол, які кліча нявольніка пакінуць клетку турэмную і паляцець на волю, да гор, дзе будзеш свабодны, як вецер. Такая ж сітуацыя і ў Танкавым творы. Тая ж турма. Тыя ж іржавыя краты на вокнах. Але мастак знаходзіць іншую зыходную сітуацыю, праз якую паказвае кантрастную нявольніцтву волю, турэмнаму жыццю — жыццё свабоднае... У цесным турэмным дворыку, проста на дрот ускінуў сваё гарачае полымя цудам ацалелы куст бэзу. Бэз у вершы — сімвал свабоды і нязломнасці. Нязломнасці сапраўднай, якой па сілах прарваць бетон, сцены, ўскінуцца на дрот, перамагчы чорныя сілы. У Танка вязня кліча на свабоду куст бэзу. Там дзейнічае мастацкі прынцып кантрасту, супроцьпастаўлення: на палярных пунктах стаяць няволя і свабода, святло і змрок, яркі і светлы колер бэзу і колер іржавага жалеза. Калі гаварыць пра жанравую адметнасць твора, дык трэба адзначыць, што гэта элегія. У паэта верш заканчваецца глыбока інтымнымі, прачулымі (нават аздобленымі мужчынскімі суровымі слязамі) радкамі пра далучэнне вязня да цуда прыроды, прыгажосці, яго духоўнае прасвятленне. Ён хоча, каб і іншыя таварышы яго адчулі тое ж самае, а таму ціха будзіць іх сон: А ён расцвіў, агнём гарыць, Такім пахучым, мяккім, сінім; На дрот калючы, на муры, Як хустку, полымя ускінуў. Полымя сімвалізуе ў вершы Танка не спапяляльную сілу зла, а само цяпло, святло і радасць. Аўтар надае яму рысы жывой істоты — нібы жанчына, яно ўскідвае сваю яркую хустку на калючы дрот і муры. Цёплы, светлы пачатак у вершы пераважае, але ўзяты ён у рамкі сумнага, элегічнага настрою. Вязень бачыць, што і полымя бэзу, які расцвітае ў няволі, сціснута турэмным дворыкам, і на вачах у яго з'яўляюцца слёзы. Аднак перамагае ў вершы дух свабоды, вера ў вызваленне жывых істот ад чорных турэмных сілаў. «На пероне». Лічу, што ён больш публіцыстычны, узнёслы. У аснове яго ляжыць рэальная сітуацыя: на захад вывозіцца багацце нашай заняволенай Радзімы. Яе набыткі: лён, жыта, сосны, бярозы. А разам з гэтым матэрыяльным багаццем вывозяцца «палёў хараство», «вясна», «начлежны напеў». Нарэшце, у паэтавай свядомасці з'яўляецца ўражанне, што акупанты-палякі вывозяць і яго юнацтва ў чужыну: Гляджу і гляджу з-пад рукі, Як наша юнацтва вывозяць. Паэзія Максіма Танка ўражвае разнастайнасцю тэм, вобразаў, форм, творчым засваеннем нацыянальнай паэтычнай традыцыі і наватарствам. I ўсё ж галоўная тэма, якая праходзіць праз усю творчасць М. Танка, — Радзіма ў самых розных яе праявах: гісторыя і яе адлюстраванне ў легендах і паданнях, праца, песні, мары народа, маляўнічая прырода, мілагучная родная мова. На танальнасць ранняй паэзіі Максіма Танка налажыла адбітак палітычная сітуацыя ў Заходняй Беларусі і асабісты лес самога паэта: актыўны ўдзел у рэвалюцыйнай дзейнасці, арышты, турмы. Максім Танк як сапраўдны патрыёт, нацыянальна свядомы беларус з юнацтва ўключыўся ў барацьбу з ненавісным акупацыйным рэжымам панскай Польшчы. I яго творчасць была цалкам прысвечана рэвалюцыйнай барацьбе. Паэт апісвае шэрыя змрочныя хаты беларускіх сялян, вузкія палоскі зямлі, цяжкую працу, якая не прыносіць ні радасці, ні здабытку, бо пленам яе карыстаюцца польскія ўлады. У вершы «На пероне» аўтар апісвае сцэну, не раз бачаную ім на чыгунцы: польскія паны вывозяць з Беларусі ўсё, што толькі можна. Палякі няшчадна эксплуатуюць беларускіх сялян. Магчыма, яны адчуваюць недаўгавечнасць свайго панавання на чужой зямлі. Прыроднае багацце Беларусі яны прадаюць за мяжу, усё, што адымаюць у беларусаў, імкнуцца хутчэй перавесці ў грошы: На захад ідуць цягнікі — Лён, Жыта, Сасна і бяроза... Пералік таго, што вывозяць, аўтар дае не ў адным радку, а выдзяляе. Гэта як бы падкрэслівае значнасць страт і горыч ад нахабнага рабавання Радзімы. I раптам — нечаканы асацыятыўны вобраз: Гляджу і гляджу з-пад рукі, Як маладосць нашу вывозяць. Паэт у сваіх вершах увасобіў духоўны воблік прафесійнага рэвалюцыянера, перадаў свет яго пачуццяў, думак, імкненняў і перажыванняў. Максім Танк паказвае непарыўную сувязь рэвалюцыянераў з народам, спачуванне працоўных іх самаадданай барацьбе. У вершы «Паслухайце, вясна ідзе...» нас кранае, што нават простыя з'явы прыроды паэт бачыць вачыма арыштаванага рэвалюцыянера, для якога кожны глыток свежага паветра — туга па волі, па магчымасці любавацца самымі звычайнымі і такімі недасягальнымі ў турэмных умовах праявамі абуджанай вясной прыроды. У вершы апісваецца турма, краты, цяжкія дзверы камер і жалезныя замкі на іх, няспынныя крокі стражніка ля сцен турмы. А за яе вузкімі вокнамі квітнее вясна, што падкрэслівае ненатуральнасць знаходжання людзей за кратамі, адарванасць іх ад жыцця. Малады вязень убачыў зранку ў акне незвычайны, поўны жыцця, маляўнічы куст бэзу. Пасля 1939 года, калі збыліся мары паэта аб аб'яднанні Заходняй Беларусі з усёй краінай, паэзія Танка напоўнілася новымі тэмамі і вобразамі. Але ўслаўляць стваральную працу савецкага народа доўга не давялося: пачалася вайна. Максім Танк балюча перажываў расстанне з Радзімай. У верішы «Хмары з захаду» ўсё нагадвае паэту боль і пакуты Бацькаўшчыны: і заходнія вятры, якія быццам скардзяцца на напаткаўшае Беларусь гора, і журавы, якія шукаюць выратавання ад пажараў родных вёсак пералётам на ўсход. У пасляваенны час тэмамі паэзіі Максіма Танка становяцца прырода, праца, унутраны свет чалавека, гісторыя і сучаснасць. Паэт выкарыстоўвае разнастайныя паэтычныя формы: белы верш. Верпш «Гравюры Скарыны» напісаны верлібрам. Ён невялікі па памеры, але па змесце не уступае паэме. Паказваецца і драматычны лес першадрукара, і яго творчасць, і любоў да Бацькаўшчыны. Верш напісаны высокім стылем, вельмі эмацыянальны. У ім арганічна спалучаюцца прадметы матэрыяльнага свету з абстрактнымі паняццямі: «дрэва гісторыі», «любоў да народа». Плённа развівалася творчасць Танка ў д.п. 50-90-х гг. У розныя часы паэт з выключнай зацікаўленасцю звяртаўся да падзей нацыянальнай гісторыі і яе выдатных постацей (“Каліноўскі”, “Мікалай Дворнікаў”), да рэалій жыцця розных перыядаў, да філасоўскага асэнсавання ролі і месца чалавека на зямні і ў Сусвеце. У сваіх вершах Танк апеў хараство роднай зямлі, асабліва Нарачы. Ён пабываў у многіх краінах свету і ўзбагаціў нашу паэзію замежнымі цыкламі вершаў. Паэзія Танка вызначаеццца рытмічна-нтанацыйнай разнастайнасцю. Поруч з сілабічна-танічнымі вешамі можна сустрэць танічныя вершы, у якіх адчуваецца арыентацыя на народна-песенныя традыцыі (“Як ішлі дзяўчаты рана”, “Нашто ты косы заплятаеш”). Асабліва часта звяртаўся да верлібра (“Колькі тут…”). Адным з лепшых у беларускай паэзii пасляваеннага дзесяцiгоддзя з'явiўся зборнiк М. Танка "Каб ведалi" (1948), справядлiва адзначаны Дзяржаўнай прэмiяй СССР. Сваiм зместам i пафасам ён цалкам звернуты ў нядаўняе мiнулае, лiрычны герой кнiгі засяродзiўся на асэнсаваннi драматычных i трагічных старонак другой сусветнай вайны. Шмат цiкавых i арыгiнальных твораў увайшло ў наступныя зборнiкi паэта -- "На камнi, жалезе i золаце" (1951) i "У дарозе" (1954). Праўда, вершы гэтага перыяду яго творчасцi, канца 40 -- першай паловы 50-х гадоў, як, зрэшты, i ўсё тагачаснае савецкае мастацтва, сур'ёзна закранула сумнавядомая "тэорыя бесканфлiктнасцi i iлюстрацыйнасцi". Але надзейнай парукай далейшага паступальнага руху наперад i набору вышынi была тая акалiчнасць, што М. Танк бачыў свае недахопы, падкрэслена крытычна ставiўся да зробленага ў гэты час. "Асабiста я не задаволен вынiкамi сваёй працы за апошнiя гады, -- гаварыў ён на з'ездзе пiсьменнiкаў. -- Я напiсаў два зборнiкi вершаў... Ёсць там вершы лепшыя, вершы, якiя дорагі мне, i такiя, якiя толькi гавораць аб пройдзенай дарозе. Але ўсе яны, сабраныя ў зборнiк, не даюць цэльнага вобраза, не даюць адказу на многiя пытаннi, якiя хвалююць мяне i маiх герояў..." У 60--90-я гады выходзяць лепшыя кнiгi паэта, якiя атрымалi высокую ацэнку крытыкi i лiтаратуразнаўства, усёй грамадска-культурнай супольнасцi: "Мой хлеб надзённы" (1962), "Глыток вады" (1964), "Перапiска з зямлёй" (1967), "Хай будзе святло" (1972), "Дарога, закалыханая жытам" (1976), "Прайсцi праз вернасць" (1979), "За маiм сталом" (1984) i iнш. Яго мастацкая iндывiдуальнасць дасягае сапраўднага росквiту. М. Танк "моцным творчым парываннем разрывае абалонку звыклай штодзённасцi, адкрывае глыбiнныя ўнутраныя сувязi", якiя iснуюць памiж асобнымi прадметамi i грамадскiмi працэсамi. "Факты i з'явы, уключаныя ў перажыванне, узбуйняюцца, -- акцэнтаваў В. Бечык, -- рэальныя абставiны пераасэнсоўваюцца, панарамная карцiна жыцця канцэнтруецца ў вобразнае адзiнства. Так раскрываецца сучасная насычанасць чалавечай свядомасцi разнастайным духоўным, палiтычным, побытавым матэрыялам жыцця..." М. Танк факусуе сваю ўвагу, здаецца, на ўсiм багаццi i шматстайнасцi з'яў i працэсаў навакольнай рэчаiснасцi, жыцця на зямлi, яго спаконвечных i хуткабежных праблемах i супярэчнасцях. 23. Агляд творчасці М.Лынькова 20-30-х гг. Ас-сці аўтарск. Стылю .З першых дзён Вялікай Айчыннай вайны М. Лынькоў знаходзіўся ў дзеючай арміі ў якасці работніка друку. І паралельна пісаў мастацкія рэчы – апавяданні. Змест апавяданняў М. Лынькова ваенных гадоў – тыповае эмацыяльна-публіцыстычнае выяўленне глыбокіх узрушэнняў савецкага народа і яго літаратуры таго часу, асабліва першага перыяду вайны. Ён увесь вычэрпваўся канцэнтраваным патрыятычным заклікам да бязлітаснай барацьбы з Задача ў дадзеным выпадку заключалася ў тым, каб выклікаць бурную і пратэстуючую хвалю спачування да барацьбіта і ахвяры, а г. зн. і нястрымную нянавісць да ворага. Апавяданні М. Лынькова «Васількі» (1942) і «Астап» (1943) якраз і з'явіліся творчым увасабленнем прасцейшых мастацкіх прынцыпаў у адлюстраванні вайны на першым этапе яе літаратурнага асэнсавання. У апавяданні «Васількі» подзвіг сапраўды здзяйсняецца надзвычай гучна. Яго здзяйсняе трынаццацігадовы хлопчык Міколка. Ён гранатай знішчыў не абы каго, а цэлую машыну эсэсаўцаў, помсцячы за смерць маці і малой сястрычкі. Як бачна, усё тут падпарадкавана ідэі закліку да барацьбы, бо хіба можна заставацца абыякавым ці баязліўцам, калі ворагі забіваюць малых дзяўчынак, ды яшчэ хворых.. Уражлівасць падзеі ўзмацняецца яшчэ і іншымі пачуццёва насычанымі дэталямі: каля забітага Міколкі валяецца «яго торбачка з раструшчаным пад салдацкім ботам пеналам. Ды выпалі з-за пазухі і ляжалі ў пылу запазнелыя восеньскія васількі». Гэтак просталінейна ў той час праводзілася літаратурай думка аб непрымірымасці двух светаў – чорна-забойчага чужога і светла-змагарнага свайго.Па ідэйнаму прызначэнню і па аднатыпнасці паэтыкі да «Васількоў» прымыкаюць апавяданні «Ірына», «Дзіцячы башмачок», «Недапетыя песні», «Пацалунак» (усе – 1942).У апавяданнях «Ірына» і «Астап» подзвігу герояў папярэднічаюць асабістыя трагедыі: злой варожай рукой забіты малы сынок Ірыны, а ў Астапа карнікі спалілі хату разам з нявесткай і ўнукамі. Самі па сабе гэтыя факты клічуць да помсты. I яна адбываецца. Ірына ўзрывае мост на чыгунцы, а Астап у якасці правадніка заводзіць карнікаў, якія шукаюць партызан, у непралазныя балотныя нетры, адкуль няма звароту і дзе гіне сам. Першым буйным творам М. Лынькова стала аповесць (часта яе даследчыкі вызначаюць як раман) «На чырвоных лядах» (1933). Жанрава-стылявая будова аповесці – мазаічная. Кожны яе раздзел нібы асобная навела. Такая форма не дазваляе развіць дзеянне ў хуткіх тэмпах бягучага часу. Але гэта і не патрэбна пісьменніку, бо жыццё ў глухой правінцыі цячэ марудна і шмат у чым стыхійна. Тут літаратурная форма якраз адэкватная самой плыні жыцця. Затое ў кожным мазаічным раздзеле-малюнку – асобная, глыбока раскрытая падрабязная побытава-сацыяльная сітуацыя, непаўторныя, каларытныя характары местачковых людзей з іх жывой наддняпроўскай гаворкай (прататыпам адлюстраванага мястэчка стала добра знаёмае аўтару мястэчка Свержань). Пісьменнік захапляўся экзатычнымі народнымі слоўцамі: «вылівак», «збязуліць» (разысціся, расперазацца, здурнець), «шуядзь» (зброд, дробяза), «бучны» (натапыраны), «знецікі» (знянацку), «задыхнеча» (душная атмасфера), «цанавацца», «пашлакатаваць» (пацешыць), «ніціцца» (прыгінацца). Шмат у аповесці арыгінальных народных прымавак. Некаторыя з іх стварыў, магчыма, сам пісьменнік па законах народнага ладу. Адметнасць моўных і стылявых рэсурсаў у аповесці «На чырвоных лядах» звярнула на сябе ўвагу Якуба Коласа, які ў артыкуле «Мова М. Лынькова па раману «На чырвоных лядах» (1934), адзначыўшы, што «М. Лынькоў выдатны майстар слова», усё ж крытыкаваў пісьменніка за празмернае захапленне правінцыялізмамі, якія яшчэ не сталі «стабільнымі словамі». На жаль, аповесць засталася незакончанай. Да ўсяго яшчэ, у ёй больш, чым у творах 1920-х гг., адчуваецца схематызм і зададзенасць, абумоўленыя нарастаннем прэсінгу з боку ідэалагічных органаў на літаратуру.У 20-я гады спецыяльна для дзяцей М. Лынькоў не пісаў, хоць героямі яго твораў часта былі дзеці. Пасля аповесці «На чырвоных лядах» адна за адной з'яўляюцца ў М. Лынькова аповесці для дзяцей – «Пра слаўнага ваяку Мішку і яго слаўных таварышоў» (1935) і «Міколка-паравоз» (1936). У 1919-1922 гг. М.Лынькоў служыў у Чырвонай Арміі, хадзіў у яе складзе паходам на Варшаву, назіранні з якога сталі асновай некаторых яго пазнейшых твораў. Удзельнічаў і ў іншых баявых дзеяннях Чырвонай Арміі. Памерлі бацькі, працаваў настаўнікам, пасля у газеце “Камуніст”. Стварэнне бабруйскай філіі “Маладняка”. Рамантычны, маладнякоўскі стыль, арнаменталізм. Рамант. Прыўзнятасць, квяцістасць стылю, метафарычнасць, экспрэсіўнасць, інверсійнасць пабудовы сказа “Гой”, 1926. 1-ы празаічны твор ап-не “З пражытых год”(1926), нарысавы хар-р і аўтабіяграфічны хар-р. Таксама і “Гой”(1926). У ім увасоблена актуальная для паслярэв.жыцця ідэя дружбы народаў, у ім асуджаецца шкоднасць рэлігійнай, побытавай і псіхалагічнай ізаляцыі людзей адной веры, адной нацыі ад іншай. Гэта была гуманістычная рэакцыя на прыгнятальную палітыку царскіх улад у адн-х да “інородцев”, якая ажыцц-ся тс праз сіс-му сац. і рэліг. раз’яднання. Сюж. Тв. Буд-ца на сітуацыі, калі беларус (“рускі”) і яўрэйка Рыва пакахалі адно другога насуперак волі бацькоў Рывы, якія сурова прытрымл. Ўстар. Кананічна-рэлігійных поглядаў на ўзаемаадн-ны яўрэяў з прадстаўнікамі інш. Нар-ў, якіх яны зняважл. Наз- “гоямі.” Для іх Міхась тс гой. Аднак эпілог шчаслівы. Жорсткія перыпетыі вайны змушаюць бацьку Рывы карэнным чынам змяніць адн-ны да М., свайго выратавальніка ад смерці, што ўрэшце стаў яго зяцем, якім ён ганарыцца. У старога шаўца Мотэля адбыв-ца псіхалаг. Пераацэнка ўсяго жыцця. Вызначаецца сур’ёзным узроўнем пісьменніцкага майстэрства. Учынкі і пачуцці герояў маюць натуральны ход. Тыповы маладнякоўскі зачын: “І плакала Рыва..” Ап-ні “Крот”, “У мястэчку”, “Журавель мой, журавель” стварае вобразы моладзі, камсамолак, якія паверылі ў рэальнасць паслярэв. Сац і дух. Навіны і ўсёй душой пацягн. Да абвешчаных ідэалаў. Іхні жыццёвы далягляд здаецца ім прывабным і сонечным. “Радо”(1928). Містычная глыбіня, Радо для Рыпіны – не толькі рэальны любы сын, але і радасная будучыня гераіні. Музыка, як ідэал гармоніі і радаснае чаканне перамен- “Маньчжур” і “кларнет”. Ап-ні др. Пал. 20-ч насычаюцца жывым зместам рэальн. Жыцця насуперак “ маладняк.” “Саўка-агіцірнік” (1932) праблема калектывізацыі, тс “Салавей-разбойнік” і “Світка” – 1-ы твор у бел. Літ., у якім паказана масавая незадаволенасць сялян сілком навязанай ім калектывіз. У сяр. 30-х гг тв-сць Л. Страчвала натуральныя асаблівасці сапраўднай маст.літ., схематызаваныя ўяўленні пралетарск.літ., класавая барацьба непрымірымая і зніштажальная “Аб чалавечым сэрцы” 1935. “На чырвоных лядах”(1933). Зсталася незакончанай. Ап-сці для дзяцей: “Пра слаўнага ваяку Мішку і яго слаўных таварышоў”1935 і “Міколка-паравоз” 1936. 24. Проза М. Лынькова пра вайну. Паказ трагедыі дзяцінства. З першых дзён вайны знах-ся ў дзеючай арміі ў якасці работніка друку. Рэдагаваў газ. “За Савецкую Беларусь, публікаваў фельетоны, нарысы і артыкулы ў іншых франт. Выданнях, а тс ў газ. Правдв, Ізвестія, Савецк. Беларусь, час-сах “ Огонёк” і “Славяне”. Жонку і сына расстралялі фашысты. Змест ап-яў- эмацыянальна-публіцыстычнае выяўленне глыбокіх узрушэнняў сав. Народа. Канцэнтраваны патрыятычны заклік да бязлітаснай барацьбы з захопнікамі. Задача – выклікаць нянавісць да ворага. Вострыя сюжэтныя сітуацыі, калі герой сустракаецца з ворагам твар у твар. “Васількі”1942, 13-цігадовы Міколка гранатай знішчыў цэлую машыну эсэсаўцаў – помста за смерць маці і малой сястрычкі. Уражлівасць- з-за пазухі забітага выпалі васількі; “Астап” 1943 і “Ірына”1942 варожай рукой забіты малы сынок Ірыны, аў Астапа карнікі спалілі хату разам з нявесткайі ўнукамі. Ірына ўзрывае мост на чыгунцы, а Астап у якасціправадніка заводзіць карнікаў, якія шукаюць партызан, у непралазныя балоты і гіне сам (браты Міхаіл і Іван Цуба, але факт патрабуе праверкі). Не адпавядае праўдзе: “Васількі”-вяскоўцы-партызаны хаваюць зброю пад старымі ялінамі ў лесе- месца, якое ўсе добра ведаюць, “Дзіцячы башмачок”-бел. Жанчыны забіваюць камнямі ўзброенага ням. Яфрэйтара. Публіцыстычная спадчына: нарыс “Даватар” генерал-майор, герой, загінуў пад Масквой, плакатны вобраз, выдатны, светлыя рысы, не гаворыцца пра вялікія страты. Нарыс “Шляхамі. Дарожныя нататкі” абагульняючы вынік вяртання на вызваленую Беларусь. Ухіленне ад праўды-разбітая тэхніка-толькі ням., забітыя-немцы. Лісты-чыста інфармацыйныя, без глыбокага роздуму над падзеямі. Боязнь ваеннай цэнзуры. 25. Ваеннае мінулае ў мастацкім паказе І. Мележа. Мележ ведаў вайну і зведаў самыя горкія яе старонкі: адступленне 1941г. ад Заходняй граніцы Карпат да Данбаса, наступленне восенню і зімой 1941-1942 гг. на Растоў, Барвенкава, станцыю Лазавую. З маладых празаікаў на буйнамаштабнае адлюстраванне вайны тады, яшчэ па памятных слядах падзей, наважваецца і Іван Мележ, які сустрэў яе на граніцы ў Карпатах салдатам артылерыйскага палка. Першымі прыступкамі ў асэнсаванні складаных перыпетый ваеннага ліхалецця стаў разгорнуты нарыс "Дарогі на ўсход і на захад" пра легендарнага камандзіра танкавай брыгады, двойчы Героя Савецкага Саюза Сцяпана Фёдаравіча Шутава. Знаёмства з жыццём танкістаў, сумежным з артылерыйскім вопытам аўтара, адчуваецца, было важным подступам да задуманага ім вялікага эпічнага твора "Мінскі напрамак" (1952) аб шматпакутнай эпапеі вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У надзвычай эканомна размеркаванай хранатопнай сістэме рамана, што ўбірае ў сябе насычаныя напружанымі падзеямі чатыры месяцы бітвы і фабульна канцэнтруецца вакол сімвалічнага вобраза Мінскай магістралі як кампазіцыйнага стрыжня адзінства часу і месца дзеяння, пісьменнік ставіў перад сабой смелую, яшчэ і па сёння нявырашаную творчым вопытам задачу адначасовага паказу "стратэгічнай" і "акопнай" праўды вайны. І з гэтай задачай амаль што справіўся. Аднак усё роўна гэта былі толькі першыя подступы беларускай прозы да глыбінна-аналітычнага спасціжэння ваеннай тэматыкі. Раннія мележаўскія апавяданні, датаваныя 1942–1945 гадамі, сталі прыкметным укладам у літаратуру ваеннай пары. Лепшыя з іх («У завіруху», «Канец размовы», «Ноччу», «Такі кароткі водпуск» і інш.) паказалі Івана Мележа як удумлівага пісьменніка-псіхолага, які яшчэ тады здолеў належна ацаніць сціплы, знешне някідкі, але надзвычай важны сваёй масавасцю штодзённы гераізм звычайных людзей. У аснове ўсіх ваенных апавяданняў зборніка “У завіруху” – святая любоў да Радзімы, матыў вернага служэння ёй. Ап-не “У завіруху”. Пераканаўча раскрывае пісьменнік у гэтым творы духоўны свет 18-гадовага юнака Засмужца, звычайнага чалавека, навічка ў разведцы, які двойчы выконвае адказнае даручэнне: дастаўляе данясенне камандзіра брыгады ў штаб арміі. З нечалавечай упартасцю ў страшэнную завіруху, пераадольваючы ўсе цяжкасці паходу, цяжар знясільваючага шляху, вяртаецца ён у сваю часць са штабным пакетам. Фармальна Засмужац дзейнічае, як і ўсе салдаты на вайне, па загаду начальства. Але ёсць у ягодушы, у яго свядомасці іншае камандаванне, ва ўладзе якога ён знаходзіцца шточасна, штохвілінна. Гэта – пачуццё абавязку. Тое, што перажыў малады баец за кароткія гадзіны перадышкі, гледзячы на загінуўшых сяброў, было “такім вялікім, складаным і цяжкім”, што наўрад ці патрэбны былі яму чые-небудзь загады. У аснове ваенных апавяданняў Мележа ляжыць ідэя гістарычнай актыўнасці чалавека, які здзяйсняў на вайне звычайны, штодзённы і знешне непрыкрыты гераізм у імя будучыні, гераізм, ад якога залежаў лёс нашай перамогі, лёс Радзімы. Менавіта дзеля гэтай будучыні ратуе жыццёраненым доктар Цулукідзе (“Сустрэча”), рызыкуючы сабой, робіць сваю апошнюю аперацыю Васіль Дзянісавіч(“Апошняя аперацыя”), гіне ад рукі фашыста, адмовіўшыся выводзіць варожы эшалон з боепрыпасамі з-пад абстрэлу нашай артылерыі стары машыніст Антонік (“Канец размовы”). Пісьменніка цікавяць у гэтых апавяданнях сам працэс станаўлення характараў, духоўны рост яго герояў, пачуццё абавязку і адказнасці перад грамадствам і сваім сумленнем. Своеасаблівым падагульненнем пісьменніцкай працы Мележа на раннім этапе з’явілася яго кніга “Мінскі напрамак” (1947-53). Пісьменніку даводзілася тыднямі сядзець у архівах, сустракацца з жывымі людзьмі, удзельнікамі баёў за вызваленне Беларусі – былымі партызанамі, падпольшчыкамі. Ён імкнуўся паказаць у рамане ўсенародны характар барацьбы савецкіх людзей з фашызмам, іх непарыўную згуртаванасць, патрыятызм. І гэта было не толькі жаданне выказацца перад людзьмі. Гэта быў яшчэ і яго абавязак перад памяццю загінуўшых. “Мінскі напрамак” ахоплівае даволі кароткі прамежак часу – два з нечым месяцы гарачага лета 1944 г., вялікага лета бітвы за родную Беларусь. Аднак эічны размах падзей у ім надзвычай шырокі: дзеянне з партызанскай брыгады пераносіцца ў вёску, з яе – у размяшчэнне танкавых батальёнаў, у акупіраваны Мінск, адказны ўчастак фронту – Мінскую магістраль. Вайна бачыцца ў рамане праз успрыманне яе камандуючым Трэцім Беларускім фронтам Чарняхоўскім, генераламі Шчарбацюком, Бяссонавым, Пакроўскім, камандуючымі радоў войск, людзьмі, якія плануюць адказныя ваенныя аперацыі, распараджаюцца чалавечымі лёсамі. Пераносячы дзеянне рамана са штаба дывізіі ў штаб фронту, адтуль – у Стаўку Вярхоўнага Галоўнакамандуючага, Мележ акцэнтуе сваю ўвагу не толькі на майстэрстве правядзення ваенных аперацый, але і на сапраўдным чалавекалюбстве людзей, якія адказваюць за будучыню народа, Радзімы. Асабліва напружана працаваў пісьменнік над вобразам Чарняхоўскага. Не многа адводзіць месца ў сваім творы Мележ яго разважанням і думкам. Ён хутчэй маўклівы, стрыманы, скупы на словы і знешнія праяўленні пачуццяў. У камандуючым фронтам пісьменніка цікавяць яго мары аб сучасным і будучым, і яго ацэнка падзей 1944, думкі аб гістарычнай помсце ворагу. Вайна значна ўзбагаціла жыццёвы вопыт Чарняхоўскага: ён пачынаў яе палкоўнікам, камандаваў і дывізіяй, і корпусам, а затым яму даверылі камандаванне фронтам. Мастак імкнуўся паказаць у сваім гароі яго чалавечнасць, абаяльнасць і ўраўнаважанасць, патрабавальнасць да сябе і іншых. У “Мінскім напрамку”ўсебкова раскрыты лёсы простых, радавых удзельнікаў барацьбы з фашызмам: воінаў-танкісіаў Лагуновіча і Колышава, Сонцава і Быстрова, Якавенкі і Бяссонава і інш. Мы бачым іх у смяротнай брацьбе з ворагам. Усіх іх адрознівае пачуццё калектывізму, франтавога сяброўства, якое падтрымлівае кожнага ў цяжкія жвіліны, жывіць дух, узнімае на выкананне патрыятычнага абавязку. Сіла франтавой дружбы, сапраўдная чалавечнасць робяць іх асабліва адчувальнымі да страт і ахвяр вайны. З вялікай псіхалагічнай глыбінёй піша Мележ пра душэўныя пакуты старш лейтэнанта Аляксея Лагуновіча ў сувязі з трагічнай смерцю жонкі. Пра жорсткасць вайны пастаянна думае малады лейтэнант Колышаў. Ні на хвіліну не забываюць пра бесчалавечнасць ворага партызаны, падпольшчыкі: найчасцей за іх дзейнасць адказвала ўся сям’я – бацькі, жонка, дзеці. Гэта ўскладняла барацьбу, патрабавала разумнай тактыкі яе вядзення з боку камісара брыгады Тураўца, камбрыга Ермакова, радавых партызан Васіля Крайко, брыгаднага падрыўніка Шашуры. Спакутаваным, але не зломленым паўстае ў рамане і беларускі народ. Ён жыве ў кашмарным свеце духоўных стрэсаў, ва ўмовах акупацыі і цяжкіх выпрабаванняў. Драма ўдавы Шабуніхі, што засталася з малымі дзецьмі, гісторыя допыту, катаванняў і трагічнай смерці разведчыцы Ніны Лагуновіч, нечалавечыя пакуты партызанскай сувязной Клавы Сняжко ў нямецкай камендатуры і ў турме – усё гэта разрозненыя эпізоды адной народнай трагедыі. Думка аб асабістай маральнай адказнасці кожнага чалавека за ўсё, што адбывалася ў гэты суровы час, пранізвае кожную старонку Мележавай кнігі. 26. Раманы Івана Мележа «Людзі не балоце», «Подых навальніцы», «Завеі, снежань», аб'яднаныя ў «Палескую хроніку» — гэта творы, у якіх па-майстэрску спалучыліся лірычнае, эпічнае і драматычнае. Кожная частка з'яўляецца лагічным працягам папярэдняй, дапаўняе і раскрывав яе сэнс. Дарэчы, спачатку I. Мележ планаваў напісаць толькі асобны раман «Людзі на балоце», але, выдаўшы яго, аўтар адчуў, што сказаў не ўсё, што хацеў, перадаў чытачу не ўсе свае думкі, разважанні і пачуцці. Так з'явіўся «Подых навальніцы», а пасля — «Завеі, снежань». Гістарычная частка «Палескай хронікі» прысвечана, безумоўна, падзеям калектывізацыі ў беларускай вёсцы. I. Мележ здолеў раскрыць сутнасць гэтага працэсу. Разглядаючы яго з розных бакоў, аўтар імкнуўся да шырокага погляду на жыццё мінулае, сучаснае і будучае. «Палеская хроніка» — гэта кніга пра Палессе, родную бацькоўскую зямлю, яе людзей, простых, сціплых працаўнікоў. Нездарма першая кніга хронікі адкрываецца радкамі-прысвячэннем: «Бацьку, маці, бацькоўскай зямлі». Але аўтар не абмяжоўваецца тэмай калектывізацыі, жыцця беларускага народа і вёскі ў гэты перыяд. Шмат старонак прысвечана апісанням пачуццяў, духоўнага свету сялян, услаўленню кахання. у «Палескай хроніцы» I. Мележ з незвычайнай псіхалагічнай глыбінёй намаляваў сапраўднае, шчырае пачуццё, якое ўзнікла паміж звычайнымі вясковымі дзяўчынай і хлопцам, паказаў іх складаны жыццёвы шлях, развіццё іх духоўнага свету. 27. Мележ не прымаў досыць распаўсюджанае ў пачатку 20 ст. уяшленне пра забітасць свайго народа ўвогуле і палешукоў у прыватнасці. Непісьменасць, на думку мастака слова, - гэта зусім не паказчык забітасці. Мележ быў пераккананы, што ў любоў, сасамай аддаленай ад цэнтра цывілізацыі палескай вёсцы ёсць па-свойму выдатныя людзі. Мастака слова захапляе майстэрства, спрыт ў руках, талент плячара і рыбака, якія былі ў дзеда дзяніса, моватворчасць Сарокі, здольнасць гаварыць афарыстычна, выкарыстоўваць прыказкі і яркія выслоўі. Кроўная сувязь пісьменніка з бацькоўскай зямлёй , яго любоў да роднага кута , да духоўных набыткаў сваіх землякоў выявілася і ў тым,што творца ўвёў у раман «сапраўдную, няхай, можа, і дзіўную для для другіх мову» ўсходняга Палесся. Яго героі выкарыстоўваюць у сваім маўленні асаблівасці говорак Глінішкаў і іх наваколля – радзімы пісьменніка. Мележ, як і яго героі, любіць край. Мастак слова апісвае яго ў розныя поры ода. Палеская прырода паказана пісьменнікам у багацці фарбаў, гукаў, у разнастайнасці праяў. Яна жывая і адухаўленая. Чалавек і прырода ў Мележа жывуць у добрай згодзе і клопаце адзін пра аднаго. Лес, балоты забяспечвалі палешука дадатковым прыбыткам гыбамі, ягадамі,арэхамі, бо нават пры незвычайнай стараннасці неўрадлівя палесая зямля не магла задаволіць сціплыя патрэбы сяляніна. Героі Мележа ў свайё большасці чуйныя да праяў прыроды, бачаць сваё падабенства да яе. Невыпадкова пісьменнік праводзіць параллель паміж Ганнай, якая выбралася на дзеўку, і маладзенькая рабінай, паміж Васлём у юравіцкай баковачцы і бадылём сланечніку, што адзінокім стаяў у агародзе. 28. З апавяданняў ён пачынаў, пісаў сваё доўгае літаратурнае жыццё. Які б матэрыял ні быў пакладзены ў аснову твора, пісьменнік найперш паказвае ў сваіх героях, як яны насуперак неспрыяльным жыццёвым абставінам здолны захаваць у сабе тое, што належыць да агульначалавечых духоўных здабыткаў. Светлы высакародны вобраз Маці праходзіць праз усю творчасць Брыля. Гэта яна, не дасыпаючы начэй, зберагаючы кожную капейку, выводзіць дзяцей ў вялікі свет. Гэта яна вучыць любіць і ўанаваць роднае слов, бацькоўскую зямлю і свой родны Край. Гэта яна з'яўляецца носьбітам дабрыні, прыгажосці, чалавечнасці.(Апавяд. Маці) У апавяданні «Адзін дзень», якое прысвечана ВАВ, два канфлікты:партызанская барацьба з фашыстамі на Наваградчыне і спрадвечнае сутыкненне людскасцю і нялюдскасцю, якое узнікла сярод сваіх: трох партызанаў і маладжзіцы з дзіцем, жонкі нядаўна забітага іх таварыша. Першы канфлікт у апавяданні Я.Брыля перыферыйны, але ён спарадзіў другі , які стаў цэнтрам увагі мастака слова. Выключна сітуацыя, у якую трапілі трое партызанаў і маладзіца з дзіцем, выявіла ў кожным з іх сутнаснае, тое, што ў звычайных умовах не раскрывалася б. Адзін з трох ацалелых разведчыкаў Серада ў час блакады фашыстамі партызансай зоны спрабуе ўратавацца там, уратаваць сваіх таварышаў страшнай, нялюдскай цаной: трэба зрабіць так, каб Верачка змоўкла, бо яе плачможа выдаць іх немцам. Пазбавіцца ад плачу дзіцяці можна двума шляхамі: зрабіць так, каб яна змоўкла навекі, ці пакінуць Ліду з Верачкай на волю лёсу. Для Ліды трое з групы разведчыкаў былі надзеяй на выратаванне яе найдарожнага скарбу – дачушкі. У асобе партызанаў маладзіцы хацелася бачыць сваіх абаронцаў. На жаль, надзеі жанчыны не спраўдзіліся. Галоднае дзіця плакала, бо ў маці прапала малако. Серада бачыць у асобе немаўляці свайго ворага, віноўніка магчымай смерці ўсёй группы, хоць дзіця ні ў чым не вінаватае. На шчасце, жахлівага не адбылося. Жэнька Саковіч усвядоміў ганебнасць паводзін партызанаў, ўзяў камандаванне на сябе і павёў іх туды, дзе грымеў бой. Яны дабраліся да сваіх. Ліда з Верачкай былі адпраўлены ў сямейны партызанскі лагер. Апавяданне "Галя" (1953) напiсана у лiрычнай манеры. Гераiня нiкому не раскрывае сваей душы, якую трывожыць i мучыць балючы роздум пакутлiвае жаданне вярнуць каханне, якое у яе украла змрочная заходнебеларуская рэчаiснасць. Галя — працавiтая, прыгожая фiзiчна i духоуна, простая беларуская дзяучына, бедная парабчанка — усiм сэрцам, усёй адданасцю першага пачуцця пакахала Сяргея. Але абставiны склалiся так, што Галя вымушана была выйсцi за нялюбага ёй чалавека. Жорсткая рэчаiснасць, цяжкiя умовы жыцця уварвалiся у лес дзяучыны, абакралi яе духоуна. Нарэшце людзi здабылi шчасце жыць на вольнай зямлi. Але душэуная рана жанчыны не гоiцца, бо, апрача агульнага шчасця, чалавеку парэбна яшчэ для гарманiчнага успрыняцця жыцця шчасце асабiстае. З бязлiтаснай праудзiвасцю раскрывае пiсьменнiк нiкчэмны свет закаранелага уласнiка — Хаменка. Стары Хаменак жыу для гумна. Хата i нават галава пад старым каупаком яму меньш патрэбны былi, чым гэта гумно. У ахвяру багаццю было прынесено усе — здароуе, радасць, чалавечнасць. Уласнiк жыу паводле страшнага закону: "Не з'ясi, не зносiшь — больш застанецца; меньш паспiш — болей зробiш". Не збылiся яго мары. Прыйшло новае жыцце у заходнебеларускую веску. Апавяданне разгортваецца у двух планах — у мiнулым i у цяперашнiм часе. Яно багатае на розныя чалавечыя настроi i перажываннi. Вялiкае гора, якое Галя паспытала у сям'i Хамiнкау, адступае на другi план, калi яна успамiнае свайго любага Сяргея. Нiколi яна не забудзе, як ен разам са сваiмi дзяцькамi-крауцамi першы раз з'явiуся у iх весцы. Як першы раз пайшоу з ею танцаваць. Як яны горача адзiн аднаго пакахалi. Як ён разам з партызанамi заехау на хутар у час вайны. Як яе палiу сорам, што муж яе знарок адпусцiу бараду i адсежваецца у хаце, каб перабыць навалу. Цяпер Галя з сынам — падлеткам i малой дачкой жыве на хутары адна. Муж за спекуляцыю трапiу у турму. Жанчына просiць старшыню калгаса, каб той памог пераехаць у веску. Многа гора перажыла яна у той урослай у зямлю хаце з маленькiмi вокнамi i пабiтай мохам страхой. Ёсць у Галi i шчасце — яна не нарадуецца з дзяцей. Антось – памошнiк у працы — ходзiць у калгасе пастушком, а у жнiво памагае малацiць. Асаблiва цешыць Сонечка. Як песня без слоу, урываецца у апавяданне гул трактара. Многа гаварыць гэтый гул сэрцу Галi, многа радасцi. Там, за ваколiцай арэ яе каханы, яе самае жаданае шчасце — Сяргей. Каб можна было пабегчы да яго i раскрыць усю сваю душу. Але не пабяжыш — столькi пражыта i перажыта. Дый цi ведае ён, што Галя цэлую ноч не спiць, молiць i просiць лёс, каб ён вярнуу ёй першае i адзiнае яе каханне. Жанчына нiкому не расказвае, не раскрывае сваю душу. Праходзiць немалы прамежутак жыцця Галi. Многа было у яе гора. Але тое мiнулася. Яна жыве, ук усе людзi. Смутак яе вылiкi, але у той жа час светлы. Асаблiвасцi лiрычнай прозы Я.Б. можна паказаць на яе адрозненне ад творау эпiчных. Пра яе адметныя рысы мы мяркуем па адносiнах аутара да падзей i чалавеч. характарау, пра якiя ён апавядае. У эпiчным творы аутар не прысутнiчае як асоба са сваiмi эмоцыямi. У лiрычнай прозе, наадварот, аутар сам умешваецца у падзеi, дае iм сваю ацэнку, спавядаецца перад чытачом у сваiх пачуццях, дзелiцца з iм думкамi. Характэрная адзнака прозы Я. Б. У тым, што ён аддае перавагу не самой падзеi, а таму, як гэту падзею перажывае чалавек, якiя буры яна выклiкае у яго душы. 31. Ваенная тэма і філасофскія матывы ў паэзіі Аляксея Пысіна Аляксей Васільевіч Пысін нарадзіўся 22 сакавіка 1920 г. у вёсцы Высокі Барок Краснапольскага раёна Магілёўскай вобласці. Закончыў Палужскую сярэднюю школу (1938) і паступіў у Камуністычны інстытут журналістыкі ў Мінску. У верасні 1939 г. пасля далучэння Заходняй Беларусі да Усходняй з другога курса ён быў накіраваны на працу ў рэдакцыю раённай газеты ў г. Бельск на Беласточчыне. У 1941–1945 гг. — на фронце. Вайну А. Пысін прайшоў сувязістам, удзельнічаў у баях на Заходнім, Калінінскім, 1-м і 2-м Прыбалтыйскіх франтах. Быў двойчы паранены. Пасля дэмабілізацыі ў 1946 г. А. Пысін працаваў у раённым і абласным друку. У 1956–1958 гг. ён вучыўся на Вышэйшых літаратурных курсах у Маскве, пасля заканчэння якіх працаваў у абласной газеце “Магілёўская праўда”. З 1974 г. і да апошніх дзён жыцця А. Пысін быў сакратаром Магілёўскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў БССР (памёр пісьменнік у 1981 г.).Аляксей Пысін увайшоў у беларускую літаратуру ў даваенны час. Першы верш А.Пысіна быў змешчаны ў газеце “Чырвоная змена” (1938), пасля ён выступаў з публікацыямі ў армейскім друку, нямала твораў напісаў у пасляваеннае дзесяцігоддзе, якія склалі зборнік “Наш дзень” (1951). Свет пысінскай паэзіі — цэлае багацце думак, эмоцый, асацыяцый. Нягледзячы на тое, што А. Пысін сплаціў даніну ідэалізацыі савецкага часу, у кнігах “Да людзей ідучы” (1972), “Вярбовы мост” (1974), “Ёсць на свеце мой алень” (1978), “Палёт” (1982) і інш. ён здолеў праз хваляванні, трывогі сэрца раскрыць складанае і драматычнае ўспрыманне рэчаіснасці. Паэт заглыбіўся ў сэнс вечных пытанняў зямнога існавання і з маральна-філасофскай засяроджанасцю выявіў свой погляд на чалавечае быццё. Кніга паэта “Твае далоні” адзначана Дзяржаўнай прэміяй Беларусі імя Янкі Купалы (1968). У 1980 г. яму было нададзена званне заслужанага работніка культуры Беларусі. А. Пысін выдаў больш 10-ці арыгінальных зборнікаў паэзіі, яго творы перакладзены на многія мовы свету. Паспяхова пісьменнік выступаў у галіне мастацкага перакладу, пісаў кніжкі для дзяцей. Адна з вузлавых тэм паэзіі А. Пысіна — трагедыя вайны, памяць пра яе. Паэт звярнуўся да свайго ўласнага ваеннага вопыту, лёсу салдата Вялікай Айчыннай, і расказаў пра зведанае, перажытае на фронце з суровай праўдзівасцю. Ён выявіў экзістэнцыяльны стан чалавека ва ўмовах бязлітаснага супрацьстаяння жыцця і смерці. У нашай літаратуры 60-х гг. падобны падыход да адлюстравання вайны быў уласцівы для В. Быкава. Як В. Быкаў у прозе, так А. Пысін у паэзіі псіхалагічна дакладна перадае чалавечыя адчуванні і душэўныя выпрабаванні ў віхуры смяротных выпрабаванняў (“На жалезным кастры самалёта...”, “Пяць патронаў у абойме...” і інш.). Ён раскрывае героіку і моц чалавечага духу. Памяць паэта захавала суровыя рэаліі ваеннага часу, вобразы палеглых у баях салдат і многія псіхалагічныя дэталі, узноўленыя яскрава і запамінальна, еапрыклад у вершы “Валуеў”, у “Баладзе пра начлег” : Я ўспомніў прозвішча Валуеў, Гвардзеец быў зусім хлапчук. Малюю каску. І пад ёй малюю Вучнёўскі твар, вяснушак пух. І рукавіцы вязаныя помню, Хто іх, чырвоныя, звязаў? Здавалася: ён снегіроў у поле З вясёлых рукавоў пускаў. …І па баках бяскрылыя застылі Дзве рукавіцы-снегіры. (“Валуеў”) Нядоўгі прывал. Нядоўгі начлег. Пад намі снег, над намі снег. Граната ў руках. Патрон у ствале. Чаго нам, сябры, яшчэ не стае. Стралковая рота сопку ўзяла. …Пад намі зямля, над намі зямля. (“Балада пра начлег”) Неспакойная памяць паэта нарадзіла балючую споведзь. У вершах пра вайну шмат драматызму, выяўляецца абвостранае гуманістычнае разуменне ваеннай рэчаіснасці. У “Баладзе пра каску” варожы салдат таксама паўстае як ахвяра вайны. “Мне пажары, пажары ўсё сняцца, // Я баюся аслепнуць ад іх”, — прызнаваўся паэт (верш “Ноч, стамлёная частымі снамі...”). Усё свядомае жыццё яго погляд на жыццё і рэчаіснасць вызначала, па трапным назіранні У. Гніламёдава, “мерка ваеннага часу”. Мерка гэтая — вышыня чалавечай, грамадзянскай сумленнасці і праўдзівасці, трывогі і адказнасці за мінулае і будучыню (вершы “На суровым сваім рубяжы...”, “Сны” і інш.). Шкада, што ў нашы дні сёй-той з літаратурных рэвізіяністаў у палемічным запале імкнецца несправядліва закрэсліць імёны такіх пісьменнікаў, як А. Пысін, толькі за тое, што яны, маўляў, апынуліся ў савецкім “ружовым тумане” і нібыта праз ідэалагічную псеўдатворчасць змарнавалі свой талент. Гэта не адпавядае ісціне. А. Пысін выявіў і рэалізаваў сябе як паўнавартасная творчая асоба. Лірычна-філасофскі дар А. Пысіна ярка раскрыўся ў пейзажнай паэзіі. У кнігах “Да людзей ідучы”, “Ёсць на свеце мой алень”, “Палёт” увасоблена ідэя пра жывую, непадзельную сувязь чалавечай душы з прыродай. Пысінскія вершы вабяць незвычайнай вобразнасцю, адухоўленай паэтычнасцю: Птушыныя гнёзды пад снегам заснулі, Дрымотную пражу завеі прадуць. А хочаш — зімой закукуюць зязюлі, Мядовыя росы на дол упадуць. (“Птушыныя гнёзды пад снегам заснулі...”) Паэт умеў па-свойму ўзнёсла зірнуць на свет і стварыць кранальны эмацыянальна-настраёвы малюнак: “Ляціць, вітаючы мяне, // Мой снег, як свет, як лёс, багаты // На боль, на радасць і на страты, — // Зноў свеціць, слепіць і мяце” (“А снег — у кожнага ён свой…”). Пейзаж для яго — сродак самавыяўлення і самапаглыблення: паэт даверліва выказвае думкі, адчуванні, хваляванні сэрца: “Бясконцай здаецца зіма, // Сонца чакаю дарма, // А можа, не сонца — мяне ўжо няма?.. // Сініца, прынясі вясну!” (“Пэўна ўжо лету мяжа…”); “Дзе ж тое дрэва мудрага пазнання // Дабра ці зла? // Маўчаць сады. Маўчаць” (“Сады, як белагрудыя мядзведзі…”) і інш. Пысінскі стыль вызначаецца лірычнай мяккасцю, тонкай выяўленчасцю слова: “Пасля дажджу шумяць яшчэ нябёсы, // Яшчэ ў паветры пругкі цень вады” (“Пасля дажджу шумяць яшчэ нябёсы…”). А. Пысін вылучаў адметнае, непаўторнае і імкнуўся да ёмістага, значнага паэтычнага абагульнення. Вось паэтычная страфа, у якой аўтар, нібы фатограф, зафіксаваў тыповы нацыянальны пейзаж: “Лес і поле — міма, міма, // Лес і поле — чарнатроп. // Не бяжы, прырода, стоп, // Вось мой край, мая радзіма!” (верш “Лес і поле — міма, міма...”). А. Пысін — паэт-філосаф, які глыбока адчуваў жыццё прыроды, спазнаваў яе сутнасць, жывую натуру: Прырода — скульптар. Вечна лепіць, Не даспадобы, усё не так, Пад ногі кіне, зноў замесіць І возьме месіва ў кулак. Даўно пад ёю бесканечнасць, Але шэдэўраў тых — Няма І часам гэткае скамечыць, Што потым журыцца сама. (“Прырода — скульптар…”) Успрымаў прыроду як дом, у якім добра пачуваецца і чалавеку, і жывёлам, і птушкам. Гэтае пачуццё духоўнай роднасці паэт цудоўна выказаў у многіх вершах: “Прыцягненне”, “Сонца нябачна спяшаецца…”, “Чуцен брэх сабачы на ўзмор’і…”, “Па-над горадам у сіняве…” і інш. Наогул свет А. Пысін успрымаў па-філасофску: І штось ці ад дрэва ў мяне, І штосьці ад птушкі журботнай. І штось замірае употай, І штось ажывае ва мне. Ўжо іншаю бачу зямлю, І неба, і ўсё наваколле. Сэнс вечнасці, пах яе, колер Без думак і слоў пазнаю. (“А я на лясным рубяжы…”) Улюбёны ў родную прыроду, паэт адчуваў экалагічную адказнасць за свой зялёны свет і выказваў трывогу пра захаванне красы з глыбокай лірычнай прачуласцю, без гучна-фальшывай рыторыкі, якой, між іншым, грашылі вершатворцы, якія спяшалі крочыць у нагу з часам: “І чаму не стаў я лесніком, // Лес мой, брат мой… // Быў бы я тваім замком // І тваёю брамай” (“І чаму не стаў я лесніком…”); “…Каб лес мой, каб свет мой не знік. // З надзеяй маёй і лясной // Гляджу на зямлю дарагую” (“А я на лясным рубяжы…”). Пра што б ні пісаў А. Пысін, ён тонка інструментаваў радок, клапаціўся пра меладычна-гукавую пластыку верша. У яго творах “паэтычны сінтаксіс паслухмяна падначальваецца інтанацыйнаму дыханню, інверсіі натуральныя, як само пачуццё” (В. Бечык). У аснове пысінскага мыслення — гарманічнае спалучэнне пачуцця і думкі. Паэт імкнецца да спазнання таямніцаў унутранага чалавечага быцця. Філасафізм паэта грунтуецца на мудрасці народнай маралі, уласным духоўным вопыце. Верш “Забыта многае ў жыцці...” —гэта паэтычны роздум пра сутнасць вечнасці, повязь часоў — мінулага і будучага. У вобразах жыта, зярнят А. Пысіну бачыцца вечны кругазварот жыцця, чалавечая бессмяротнасць. “Мне ў жыта хочацца ўвайсці, // Мне вечнасцю здаецца жыта”, — так паэт адчувае бязмежнасць свету і прыходзіць да высновы, што “жытнёвы провад” — “часоў былых і новых сувязь”. Заключныя радкі яшчэ больш яскрава раскрываюць аўтарскую канцэпцыю чалавечага быцця: Шукаюць рукі тых зярнят, Каб нас таксама дзесь пачулі. |