МегаПредмет

ПОЗНАВАТЕЛЬНОЕ

Сила воли ведет к действию, а позитивные действия формируют позитивное отношение


Как определить диапазон голоса - ваш вокал


Игровые автоматы с быстрым выводом


Как цель узнает о ваших желаниях прежде, чем вы начнете действовать. Как компании прогнозируют привычки и манипулируют ими


Целительная привычка


Как самому избавиться от обидчивости


Противоречивые взгляды на качества, присущие мужчинам


Тренинг уверенности в себе


Вкуснейший "Салат из свеклы с чесноком"


Натюрморт и его изобразительные возможности


Применение, как принимать мумие? Мумие для волос, лица, при переломах, при кровотечении и т.д.


Как научиться брать на себя ответственность


Зачем нужны границы в отношениях с детьми?


Световозвращающие элементы на детской одежде


Как победить свой возраст? Восемь уникальных способов, которые помогут достичь долголетия


Как слышать голос Бога


Классификация ожирения по ИМТ (ВОЗ)


Глава 3. Завет мужчины с женщиной


Оси и плоскости тела человека


Оси и плоскости тела человека - Тело человека состоит из определенных топографических частей и участков, в которых расположены органы, мышцы, сосуды, нервы и т.д.


Отёска стен и прирубка косяков Отёска стен и прирубка косяков - Когда на доме не достаёт окон и дверей, красивое высокое крыльцо ещё только в воображении, приходится подниматься с улицы в дом по трапу.


Дифференциальные уравнения второго порядка (модель рынка с прогнозируемыми ценами) Дифференциальные уравнения второго порядка (модель рынка с прогнозируемыми ценами) - В простых моделях рынка спрос и предложение обычно полагают зависящими только от текущей цены на товар.

Паэзія панчанкі ваеннага часу





Ідзе час, сталее паэт, і перад ім — мноства пытанняў, праблем, лёс чалавецтва, якое стаіць на парозе вайны. Ён сур'ёзна задумваецца над грамадскім абавязкам свайго пакалення, і ў яго паэтычным голасе чуецца рашучасць і цвёрдасць:

Я знаю — прыйдзе дзень, спавіты дымам;

Вайна даліны, горы скалане.

Штыкамі ашчацініцца Радэіма,

На фронт пакліча з сябрамі мяне.

I калі пачалася Вялікая Айчынная вайна, П. Панчанка адным з першых стаў на абарону Радзімы: «Беларусь, я — твой воін адданы і сын, мае думкі і сэрца заўсёды з табою». У вершы «Кожны з нас прыпасае радзімы куток...» паэт расказвае пра цяжкія падзеі 1941 г. 3 акружэння на ўсход, за лінію фронту, прабіраюцца нашы воіны, адзін з якіх — беларус. Трапіўшы ў аршанскія лясы, родныя мясціны, баец падпоўз да сяла, расхінуў асцярожна кусты і знямеў — каміны... каміны... Многа фашысцкіх здзекаў паспеў пабачыць салдат на спапялёнай і здратаванай ворагам роднай зямлі, але такое... Немагчыма было пазнаць родны куток: з усяго жывога застаўся толькі абгарэлы клён, які пасадзіў калісьці яго бацька. Вакол горкі пыл, жудасная цішыня, ні стуку, ні груку. I салдат упаў на зямлю, якая «прытулілася целам магутным» да яго, нібы просячы абараніць яе ад злых ворагаўліхадзеяў. У сэрцы салдата, што зведала горыч адступленняў, нечалавечы боль па ахвярах, па паланёнай Радзіме, мацнее яго нянавісць да ворагаў.

I прамыла раса мае сумныя вочы,

Каб убачыў я ўсё, каб запомніў усё,

Каб я думаў пра помсту і ўдзснь, I уночы.

I хаця паэзія П. Панчанкі была і ёсць глыбока гуманістычная, суровая неабходнасць патрабавала ад паэта заклікаць да помсты: «А цяпер — біць дык біць! I за слёзы матуліны, і за сінія касачы» (верш «Сінія касачы»).

Аб першых днях вайны, цяжкіх дарогах адступлення і верш «Дарога вайны». На гады, на ўсё жыццё запомняцца аўтару

Гэты шоргат калёс — заіржаўленых піл,

Сум людскіх галасоў і пануры дым,

Гэта стома ў нагах і гарачы пыл,

Гэты, ўсімі забыты, палаючы лоўж,

Гэтых мбртвых вачэй сіняваты лёд...

Той дарогі бясконцай эатуплсны нож

Раніў сэрца мас навылёт.

Ваенная лірыка П. Панчанкі хвалюе суровым рэаліамам, глыбокім псіхалагізмам, высокім гераічным і трагедыйным гучаннем. Усё гэта цесна пераплялося ў баладзе «Герой». Гэты невялічкі твор стаў сапраўдным помнікам простаму салдату, які вынес усе нечалавечыя пакуты вайны, сваім жыццём абараніў Радзіму.

Ідзе наступленне, перад воінамі паўстае перашкода — калючы дрот. На ўвесь рост падняўся салдат

Салдат ахвяруе сваім жыццём, каб даць магчымасць іншым перамагчы ворага, хоць на некалькі хвілін прыблізіць перамогу.

Вершы П. Панчанкі ваеннага часу носяць спавядальны характар, уяўляюць сабой суцэльны маналог, звернуты да народа і краіны ў самы трывожны для іх час. На першым плане ў гэтым маналогу — сыноўскі боль, сыноўская ласка і пяшчота і побач — жорсткасць і нянавісць да ворага:

Краіна мая, радасць мая,

Пссня мая маладая!

Па нівах тваіх, па тваіх гаях

Сынава сэрца рыдае...

III славы, ні скарбаў я нс хачу,

Мне б толькі прыйсці непрыкметна,

Зямлю сваю пад нагамі адчуць,

Надыхацца родным павстрам.

(гКраіна мая* )

За вайну П. Панчанку давялося пабываць на чатырох франтах, а Дзень Перамогі сустрэць ажно ў Іране. Ен убачыў Іран такім, якім ён ёсць, — з яго экзотыкай, старажытнай культурай, даўнімі звычаямі. Пад уражаннем ад наведвання гэтай краіны паэт стварае цыкл вершаў пад назвай «Іранскі дзённік». У вершы гэтага цыкла «Сустрэча з бярозай» аўтар выказвае сваю любоў да роднай зямлі, жаданне як мага хутчэй сустрэцца з ёй.



Паэзія Пімена Панчанкі часцей за ўсё пахмурная, нярадасная. Асабліва такой была яна ў гады вайны, калі паэт назіраў, як закрывалі «дашчанымі пальцамі» вокны хаты, каб не бачыць сваіх сыноў, якія адкочваюцца на Усход пад націскам ворага, як расстрэльвалі чужынцы на нейтральнай паласе коней — саму прыгажосць, радасць і вернасць («Коні»), як вымушаны быў чуць голас пакінутай роднай зямлі воін, калі пакідаў яе і не ведаў, ці вернецца назад («Кожны з нас прыпасае Радзімы куток...»). Балючай была яна і ў 1943 годзе, калі пісаўся верш «Дзеці вайны» — пра тых, хто «вырас пад гарматнымі стваламі» і, прачнуўшыся аднойчы пасля вайны ў цішыне, не адразу зразумее, што ёсць на зямлі іншае, не жахлівае, не страшэннае, мірнае жыццё («Ім здасца самалётам першы бусел»).

У паэзіі П. Панчанкі ваеннай пары мяняецца агульная пафаснасць і танальнасць: па-ранейшаму прачулая, шчырая і пяшчотная ў адносінах да ўсяго жывога на свеце, яна ў адначассе становіцца непрымірымай і жорсткай да зла і несправядлівасці. Асабліва выразна гэта бачна ў вершы «Герой» — своеасаблівайэпічнай баладзе. Герой верша адмаўляецца ад уласнага жыцця ў імя жыцця іншых, у імя будучай свабоды, якую сам ужо не ўбачыць.

Шмен Панчанка ўсю вайну працаваў франтавым карэспандэнтам. ён быў сведкам, як салдаты здзяйснялі па ўнутранай патрэбе гераічныя ўчынкі. Найчасцей гэтых салдат абыходзілі ўзнагароды. У вершы перадаецца напружанасць моманту атакі, гераізм салдата і пяхоты. Ён і забяспечыў перамогу. Шсьменнік не называв яго імя, яго воінскага звання. Хутчэй за ўсё ён шаранговы, бо не загадаў, а ўсяго сказаў, хай і з павышанай інтанацыяй: «Уставай, пяхота!»

Сярод сваіх саслужбоўцаў гэты салдат вылучаўся хіба толькі тым, што вастрэй, чым іншыя, разумеў, што вайна патрабуе рашучасці, дзеянняў і, на жаль, ахвяраў, што адляжацца тут нельга. Пра гэта і гаворыць супрацьпастаўленне «Мы не на пляжы, а на вайне».

Лірычны герой П. Панчанкі — чалавек-гуманіст, які не церпіць фалыну, які выступав ўсёй душой і сэрцам за чалавечнасць і дабрату.

У вершы «Зварот» (1942) паэт перадае асабістыя пачуцці, марыць аб сустрэчы з родным краем і ў думках малюе ўзноўленыя ў памяці родныя мясціны. Паэт дае клятву не шкадаваць сіл для таго, каб зноў расквітнела родная зямля. Тэма абпаленага вайной дзяцінства гучыць у вершах «Дзеці вайны» (1942), «Мае і тваё маленства» (1944). Лірычны герой паэта ўлюбёны ў прыроду, ён вучыць кожнага з нас бачыць вакол сябе прыгажосць, паэзію. У той жа час паэт сцвярджае, што чалавек павінен пакінуць след у жыцці, што не трэба быць абыякавым да чужога гора, раўнадушным і чэрствым.

Я не святы, хоць і не сквапны злыдзень.

Даруйце, калі часам быў глухі

Ці чалавека грубасцю пакрыўдзіў...

Грахі мае, бясконцыя грахі.

(«Той дзень прапаў»)

Складаныя маральна-этычныя праблемы сучаснага жыцця ўзняты ў вершы «Ратуйце нашы душы!» Паэт хвалюецца за моладзь, якую амаль нічога не цікавіць у жыцці.

Не навучылі вас, не прывучылі

Ні працаваць,

Ні хлеба шкадаваць.

Аўтар заклікае нераўнадушных людзей хутчэй ратаваць маладыя душы.

Асабліва яскрава раскрываецца духоўны свет лірычнага героя ў інтымнай лірыцы П. Панчанкі («Спарышы», «Успамін» і інш.). Тут паэтызуецца шчасце кахаішя, маладосці, выяўляюцца высокія маральныя якасці маладога чалавека. Лірычны герой выступае ў яго творах не толькі ў радасныя моманты, але і ў хвіліны душэўных трывог, калі асабістае шчасце яго абмінае. Паэт вельмі шчыры, праўдзівы, яго глыбока хвалюе лес чалавека.

Творы П. Панчанкі вызначаюцца прастатой і дакладнасцю паэтычнай думкі, глыбокім лірызмам, пластычным жывапісам і яркасцю мастацкіх вобразаў. Убачанае і перажытае самім аўтарам умела канцэнтруецца ў мастацкім слове, напаўняе яго арыгінальным зместам.

19. прырода і чалавек ў паэзіі панчанкі

Са свайго балючага настрою не выйдзе на прастор гучнай радасці Пімен Панчанка і пазней. Ён востра адчуе, падобна маленькай лясной птушцы сойцы, што парушаецца раўнавага паміж чалавекам і прыродай, пачне папярэджваць людзей, што набліжаецца пагроза самазнішчэння (зборнік «Крык сойкі»), што можа так здарыцца, што адбудзецца «спусташэнне лесу і вады». Яно, на жаль, адбылося. I, магчыма, здарыцца прарочае Танкава: людзі некалі будуць слухаць птушыныя галасы, запісаныя на магнітафонную плёнку. Ужо слухаюць! Збылося і такое самае панчанкаўскае прароцтва: даўно ўжо прыгарадныя, асабліва калямінскія, лясы стаяць, «як бежанцы у пагарэлым дыме». Гытыя радкі паэта пра адказнасць тых, хто жыве сёння, перад нашчадкамі. Людзі сёння захапляюцца, як і раней, дасягненнямі навукова-тэхнічнай рэвалюцыі, вычэрпваюць дзеля часовага матэрыяльнага ўзбагачэння прыродныя рэсурсы, няўважліва і раўнадушна ставяцца да прыроды. Падобныя дзеянні могуць прывесці да трагічных вынікаў:

I гэтыя прарочыя словы паэта здзяйсняюцца. Чалавеку, тэхнічна ўзброенаму, дапамагае давяршыць пачатую справу парушэння раўнавагі на зямлі Чарнобыль — сімвал канчатковага спусташэння і прыроды, і людскіх душ.

Няма спакою Панчанку і пазней: ён убачыў, што на змену спусташэнню прыроды прыходзіць выкліканы ім працэс спусташэння чалавечых душ. А гэта — не меншае зло, гэта — канец усяму. Спустошаны духоўна чалавек не спыніцца ні перад якімі злачынствамі. Яму не забаліць сэрца за тое, што згасае васілёк у жыце. Ды і само жыта яго не зацікавіць: кінутае ў зямлю не яго, а машыннай рукой, машынай і выберацца, вымалаціцца. Спустошанаму чалавеку абыякавы лёс «зерня і дзіцяці». Ён не пачуе, як крычыць-лемантуе чалавек у бядзе і не паспрабуе да таго «хутчэй за гора, Хоць на дзве хвіліны, зазірнуць». У зборніках паэзіі «Маўклівая малітва», «I вера. I вернасць. I вечнасць», «Горкі жолуд», «Высокі бераг» мастак паглыбляе трагедыйныя высновы сваёй творчасці, абараняе больш актыўна чалавечае ў чалавеку.

Верш «На схіле веку» — пра нас з вамі. Пра схіл трывожнага 20-га стагоддзя. Пра сітуацыю, калі не разбярэшся, «Дзе там па-старому б’юць людзей, Дзе катуюць на ўзроўні века». Пра тое (горкі вывад!), што «ўсё радзей Радасць ахінае чалавека».

У паэме «Ратуйце нашы душы» паэт выкрывае сябе і сваё пакаленне за ману, якой жыў ён сам і яно, за фальшывасць лозунгаў, якім служылі старэйшыя. Яму хочацца папярэдзіць маладое пакаленне ад яшчэ большага маральнага падзення. У гэтым творы паэт пакаяўся ў зробленым зле, выкрыў сваё і чужое двудушша. Гэта подзвіг, на які не многія здольныя.

Панчанка заклапочаны маральным здароўем беларусаў. Таму ён — адзін з самых трагедыйных паэтаў сучаснасці. Са сваім «адкрытым», публіцыстычным стылем. Са сваім дольнікам — прамежкавай вершаванай сістэмай паміж сілабатонікай і тонікай, што дае яму магчымасць «прагаворваць» свае вершы, а не спяваць іх аднатонна, аднастайна. Са сваім уменнем лозунг, заклік зрабіць мастацкім вобразам («Я са свайго народа не выходзіў I буду жыць да скону у народзе»; «Мне сорамна народ агітаваць, Каб людзі больш і больш штодня рабілі»). Але у душы ён добры і шчыры. Толькі знешне ды ў публіцыстычных творах ён нейкі суровы.

Адметнымі рысамі паэтычнага почырку П. Панчанкі «з'яўляюцца сплаў тонкага лірызму і палымянай публіцыстычнасці, пільная ўвага да маральна-этычных праблем, пранікнёны роздум «аб жыцці, аб людзях, аб сабе», абвостранае адчуванне новага (зборнікі «Пры святле маланак», «Снежань», «Крык сойкі», «Маўклівая малітва», «I вера, і вернасць, і вечнасць», «Горкі жолуд», «Мы з тых беларусаў» і інш.). Асабліва хвалююць творы аб сутнасці чалавека, яго духоўным складзе, яго адметнасці і складанасці. У вершы 1958 г. «Белыя яблыні» чуецца веснавое шматгалоссе, «пялёсткаў шалёны хвалюючы пах». Белая квецень яблынь — гэта веснавое абнаўленне зямлі, прыроды, жыцця, гэта сімвал вечнай маладосці, радасць і шчасце першага кахання. Менавіта з расцвіўшых яблынь, на думку паэта, «нараджаюцца дзяўчаты на нашай зямлі». Другая частка верша прысвечана жонкам і маці, тым, у каго вялікая і святая місія на зямлі. П. Панчанка сцвярджае, што сусвет ачарсцвее «без ласкі вялікай жаночай», і таму жанчыны «заселяць любоўю» планеты і далёкія сінія зоры. Любоў, спагада, хараство і веліч жанчыны ніколі не знікнуць на зямлі. Жыццё вечнае, як і вечнае хараство чалавечай душы.

Пімен Панчанка — выдатны паэт, які верыць сам у тое, што вечным з'яўляецца толькі чалавечнае. I нас пераконвае ў гэтым радкамі сваіх выдатных твораў.

Пімен Панчанка прыйшоў у літаратуру імкліва і ўпэўнена. Для асэнсавання навакольнага свету паэт карыстаецца самымі рознымі мастацкімі сродкамі. Ён з'яўляецца і філосафам, які імкнецца паказаць складанасць і супярэчлівасць жыцця, і публіцыстам, які выказвае свае погляды, і лірыкам, якому даступны тайны чалавечай душы.

Лірыка П. Панчанкі ўяўляе сабой даверлівую споведзь перад чытачом, дзе лірычны герой і паэт у болынасці вершаў выступаюць як адна асоба. Мы гаворым пра лірычнага героя тады, калі паэт выказвае свае погляды, ідэйныя перакананні і прынцыпы не ад свайго імя, а праз вобраз героя, біяграфія і ўчынкі якога не ва ўсіх выпадках супадаюць з біяграфіяй паэта. Лірычны герой ствараецца пры дапамозе мастацкага вымыслу, адбору жыццёвага матэрыялу, адлюстравання рысаў характару чалавека, вылучэння на першае месца найбольш важных падзей і з'яў адлюстравання рэчаіснасці. Лірычны верш у меншай ступені паддаецца празаічнаму пераказу, бо ў ім адсутнічае сюжэт у агульнапрынятым разуменні, змест нельга перадаць, не ўлічыўшы эмоцыі і пачуцці самога паэта. Тэматыка лірыкі П. Панчанкі разнастайная. Паэт перадае глыбокую сыноўнюю любоў да Радзімы, веру ў перамогу і светлую будучыню роднага краю, крытыкуе мяшчанства, кар'ерызм, адлюстроўвае прыроду, чалавека і грамадства, разважае аб сэнсе жыцця, аб гуманістычных адносінах паміж людзьмі, паказвае духоўную эвалюцыю лірычнага героя.

20. Адлюстраванне сучасных праблем у паэзіі П. Панчанкі другой паловы 80—90-х гг. Аўтарская пазіцыя, адметнасць стылю.

Пімен Панчанка — пясняр высокага гуманiзму, палымяны абаронца духоўнасцi i маральнасцi жыцця.

Жыццёвая i творчая бiяграфiя П. Панчанкi (1917–1995)насычаная падзеямi. Гэта чалавек i творца, якi прайшоў складанымi пуцявiнамi ХХ стагоддзя. Сапраўдная духоўная Радзiма Пiмена Емяльянавiча Панчанкi (хоць нарадзіўся ён у Таліне 23 жніўня 1917 г.) — Бягомльшчына (Вiцебская вобласць), куды ў 1920 г. прыехала яго сям’я.

Пімен Панчанка рана выйшаў на дарогу самастойнага жыцця. Пасля Бягомльскай сямiгодкi ён выбраў прафесiю настаўнiка. Закончыў педагагiчныя курсы ў Бабруйску i з 1934 да 1938 г. настаўнiчаў на Магiлёўшчыне. Займаўся самаадукацыяй, завочна вучыўся ў Мiнскiм настаўнiцкiм iнстытуце, якi закончыў у 1939 г.

Потым была служба ў армii, удзел у Вялікай Айчыннай вайне.

з-пад пяра П. Панчанкі выйшлі кнiгі “Снежань” ,“Лясныя воблакi”

(1985), “І вера, i вернасць, i вечнасць” (1986), “Горкi жолуд” (1988), “Высокi бераг” (1993) i iнш. Несумненна, што гэтыя творчыя набыткi паэта з’яўляюцца важкiм укладам у агульную скарбонку ўсёй беларускай лiтаратуры ХХ ст. Творчае самавыяўленне П. Панчанкi i ў 2 палове 80-х–90-я гг. вызначалася бескампрамiснай праўдзiвасцю, баявiтасцю духу i шчырай спавядальнасцю. Яго паэзiя арганiчна спалучае ў сабе грамадзянска-публiцыстычны, эмацыянальна-тэмпераментны пафас выказвання i пранiкнёны, глыбокi лiрызм. А яшчэ ён па-мастацку яскрава і псіхалагічна змястоўна раскрывае духоўнае жыццё асобы: “у высокім сненні душы, у трапяткіх пачуццёвых рэакцыях, у ёмістых абагульненнях, у раптоўных і адкрышталізаваных паэтычных формулах” (В. Бечык). Найвышэйшыя iдэалы паэта — праўда, сумленнасць, чалавечнасць, i гэты глыбiнны гуманiзм мыслення, а таксама высокая патрабавальнасць да сябе i сучаснiкаў Кнiгі паэзіі “І вера, i вернасць, i вечнасць”, “Горкi жолуд”, “Высокi бераг” — яскравыя літаратурныя дакументы пра наш час, на якi прыпала шмат бедаў і няшчасцяў. Пімен Панчанка трывожыцца, што грамадства раз’ядноўваюць сацыяльныя супярэчнасцi, перапаўняе чалавечы і смутак. “Шмат на жыццi нашым // Чорных слядоў”, — гаворыць паэт у вершы “Чорныя дзiркi”, папярэджвае пра небяспеку паглынання змрочнымi сiламi ўсяго светлага, чалавечага. Рэагуючы на вострасучасныя праблемы, П. Панчанка надзвычай занепакоены тым, што на схіле ХХ ст. грамадству пагражае сапраўднае разбурэнне — маральны Чарнобыль: “Злаба i раздражненне, // Разбойнiцкi разгул... // I спее ў нашых сэрцах // Расплаты гнеўны гул” (“Не раз мы пад крывавымi сцягамi...”). Думкi пра адраджэнне чалавечага ў чалавеку, пра жыццё, вартае памяцi тых, хто загiнуў на вайне, развагi пра будучыню, пазбаўленую “хлуснi, маны, iлжы”, складаюць асноўны змест паэтычна-публiцыстычных маналогаў мастака слова. Голас яго — гранiчна шчыры, усхвалявана-спавядальны, у многiх выпадках эмацыянальна-выбуховы. Светапогляд П. Панчанкi прайшоў значную эвалюцыю, ён змяшчае ў сабе пераасэнсаванне перажытага на пуцявiнах жыцця i веку. Але як бы нi мянялiся вятры часу i палiтыкi, самым iстотным у паэтавых поглядах i памкненнях застанецца вялiкае жаданне, нават прага ўладкаваць годна i прыгожа наш агульны чалавечы дом. Паэт хацеў, каб у гэтым нашым агульным доме заўсёды шанаваліся родная зямля, праца, мова бацькоў... Па роднай мове ў П. Панчанкi балела душа найболей, бо ён выразна бачыў яе бядотны стан:

Iльняная i жытнёвая. Сялянская.

Баравая ў казачнай красе.

Старажытная. Ты самая славянская.

Светлая, як травы у расе.

Вобразная, вольная, пявучая,

Мова беларуская мая!

Дратавалi, здзеквалiся, мучылi...

(“Беларуская мова”)

I, як гэта нi сумна, тут жа ў вершы “Развiтанне” (зборнік “Горкі жолуд”) паэт развiтваецца з роднай мовай: “Гэта ўжо не свiтанне, // Гэта наша настала змярканне, // Гэта з мовай маёй, // Гэта з песняй маёй // Развiтанне”. Па-рознаму можна ўспрымаць гэтыя словы народнага паэта, i, зразумела, найперш як вельмi песiмiстычныя. Аднак — i гэта высвечвае душэўны стан мастака слова — у вершаваных радках нельга не адчуць вялiкага драматызму, нават адчайнай спробы выратаваць роднае слова ад забыцця i смерцi. А ў вершы “Не адцураюся, не адракуся”, што ўвайшоў у кнiгу “Высокi бераг”, П. Панчанка чарговы раз усхвалявана выказваецца пра лёс роднай мовы, даводзiць, што эмацыянальна-драматычная завостранасць яго гаворкi абумоўлена бязрадаснымi рэалiямi i тэндэнцыямi мiнулага i сучаснасцi. Паэт сцвярджае сваю моцную духоўную повязь з радзiмай i роднай мовай: “Я — сiрата // Без маёй Беларусi. // Ад роднай мовы, // Ад роднай нацыi // Не адцураюся, // Не адракуся!”.

Пімен Панчанка — паэт, моцна ўлюбёны ў прыроду роднага краю, у бацькоўскую зямлю. Таму ён i палымяны абаронца мацi-прыроды. У вершах, прасякнутых вострым экалагiчным гучаннем (“Лясныя воблакi”, “Лясы i рэкi”, “Сармацкае кадзiла”, “Ветрана i золка...”, “Мы пiльней пазiраем на рэкi...”, “Замоўкнуў жураўліны скрып калысак…” i iнш.), мастак слова занепакоена гаворыць пра тое, як збядняецца, спустошваецца навакольны свет, якая глыбокая расколiна пралегла памiж чалавекам i прыродай. Без зялёнага, жывога свету прыроды паэту не ўяўляецца будучыня, таму ён заклiкае людзей адумацца i спынiць варварства ў іх супольным экалагiчным доме: “Смерць лясоў для мяне непрымальна, // Як i гiбель павольная рэк... // Людзi, людзi, жывiце нармальна // I пра будучы думайце век” (“Лясы i рэкi”). Паэту не падабаліся словы “пакарыцель”, “уладар” у дачыненні да прыроды. Ён жадаў бачыць свайго сучасніка на прыродным улонні “з добрым сэрцам”. Яшчэ на пачатку 70-х гг. паэт выказаў экалагічную трывогу: “Пакідайце і буслу, і чайцы // Больш вады і неба на душу” (верш “Не люблю я слова “пакарыцель”…”) У вершы “Лясныя воблакі” (1984) гаворыцца пра варварскія, бяздумна-сляпыя адносіны да прыроды

Воблакi — гэта лясное дыханне,

Гэта маленства майго караблi,

Воблакi — гэта лiсты да каханай,

Воблакi — светлая мара зямлi.

Воблакі — гэта ўвасабленне дзівоснага і вечнага ў прыродзе,

Адным з першых як паэт вострага эмацыянальна-паэтычнага рэагавання на падзеі П. Панчанка адгукнуўся на чарнобыльскую бяду. Трагедыйны малюнак ён стварыў у вершы “Аб самым смачным…” (1987), з якога чарнобыльская ява паўстае бязрадаснай і змрочнай. З вялікай трывогай паэт успрымае смяротную пагрозу прыродзе і чалавеку, малітоўна просіць паратунку:

…А сёння ўсюды цьмяна, дымна, чорна,

Не звіняць у небе жаўрукі…

Божа, не гані мяне ў пячоры,

Божа, не гані у глыб ракі!

Вобразы пячоры і ракі нябыту яскрава перадаюць жахлівую экалагічную сітуацыю, якую спарадзіў атамны выбух. Пімена Панчанку вельмі непакоіў лёс Беларусі пасля Чарнобыля. “Усё пераблытаў атрутны чарнобыльскі вецер…” — гаварыў паэт у вершы “Раўнавага” пра страту гармоніі і суладнасці ў сучаснай рэчаіснасці. Ён не мог мірыцца, што няпраўда ды абыякавасць прыносяць людзям пакуты і гора, гаварыў пра крызісны стан сучаснага свету, чуйна ўспрымаў яго маральны заняпад. “Сэрца зноў атручана горкім пачуццём…” — прызнаваўся паэт у вершы “Юбілейнае”. Гэты пазмрачнелы настрой быў выкліканы цяжкасцямі і выпрабаваннямі паслячарнобыльскага і постсавецкага часу. Краса вобразаў i пачуццяў палонiць у пейзажнай лiрыцы паэта. Ён паказвае краявiды роднай зямлi як свет адухоўлена-дзiвосны, багаты на яркiя дэталi (вершы “Асенняя навальнiца”, ”Людзi лета з палеткаў пазвозiлi...”, “Хмары плаваюць над намі…” i iнш.) Лiрычная паэзiя прыроды нярэдка напоўнена медытацыямi: “Iдуць гады, // Рады сяброў радзеюць, // А новых мне, напэўна, не знайсцi... // На скверах клёны цiхiя iрдзеюць, // I хутка цёмным сiверам гусцi” (“Апошнi дзень вясны i першы лета...”). У вершы “Жытнёвы звон”, што пачынае пасмяротна выдадзены зборнік П. Панчанкі “Зямля ў мяне адна” (1996), з вобразам жыта знітаваны матывы перажытага і роздуму пра вечнае: “Калі за лета не ўбачу жыта — // Зраблюся хворым. // А за плячыма ўсё перажытае // Стаіць з дакорам”. “Голас жыта” для паэта неўміручы, а “спеў жытнёвы” святы, як “вочы маці”. Фiласофiя жыцця Пімена Панчанкi грунтавалася на высокай эстэтычнай i маральнай повязi чалавека са светам. Паэт Сяргей Панізнік у вершы “Над кнігай П. Панчанкі” добра сказаў пра душэўны неспакой мастака слова: “Ведаю, як Панчанку няспіцца… // Ён і нам аціхнуць не дае. Ён, паэт, ніколі не даруе // нам радок, што сэрца халадзей”. Яго паэзiя апошнiх дзесяцiгоддзяў — гэта споведзь эмацыянальна напружанага жыцця асобы — асобы, якая пратэстуе супраць абсурду, бездухоўнасцi рэчаiснасцi, клiча кожнага з нас усвядомiць сябе Чалавекам.





©2015 www.megapredmet.ru Все права принадлежат авторам размещенных материалов.