ПОЗНАВАТЕЛЬНОЕ Сила воли ведет к действию, а позитивные действия формируют позитивное отношение Как определить диапазон голоса - ваш вокал
Игровые автоматы с быстрым выводом Как цель узнает о ваших желаниях прежде, чем вы начнете действовать. Как компании прогнозируют привычки и манипулируют ими Целительная привычка Как самому избавиться от обидчивости Противоречивые взгляды на качества, присущие мужчинам Тренинг уверенности в себе Вкуснейший "Салат из свеклы с чесноком" Натюрморт и его изобразительные возможности Применение, как принимать мумие? Мумие для волос, лица, при переломах, при кровотечении и т.д. Как научиться брать на себя ответственность Зачем нужны границы в отношениях с детьми? Световозвращающие элементы на детской одежде Как победить свой возраст? Восемь уникальных способов, которые помогут достичь долголетия Как слышать голос Бога Классификация ожирения по ИМТ (ВОЗ) Глава 3. Завет мужчины с женщиной 
Оси и плоскости тела человека - Тело человека состоит из определенных топографических частей и участков, в которых расположены органы, мышцы, сосуды, нервы и т.д. Отёска стен и прирубка косяков - Когда на доме не достаёт окон и дверей, красивое высокое крыльцо ещё только в воображении, приходится подниматься с улицы в дом по трапу. Дифференциальные уравнения второго порядка (модель рынка с прогнозируемыми ценами) - В простых моделях рынка спрос и предложение обычно полагают зависящими только от текущей цены на товар. | Чалавек – зямля – сусвет у паэзіі куляшова .У першыя пасляваенныя гады А. К. пiша пра аднауленне i будаунiцтва, як на руiны зноу вяртаецца жыцце. Паэт часцей звяртаецца да жанру балады, якая дае магчымасць рабiць вялiкiя фiласофскiя абагульненнi. Няма такой сiлы, якая магла б адолець чалавечую мару пра шчасце на зямлi -- галоуная думка "Балады пра вока". А. К. адкрывае новыя магчымасцi сваей паэзii. Звяртаецца да верша публiцыстычнага. Пра што б нi пiсау А. К. -- пра космас, далкiя планеты, пра лес жыцця на зямлi, пра падзеi вайны, ен зауседы паслядоуна адстойвае светапогляд савецкага чалавека, яго iдэйныя прынцыпы. Сярод яго творау нямала вершау, прысвечных тэме "аб месцы паэта у рабочым страi". “ Спакойнага шчасця не зычу нiкому” (1960) -- фiласофскае абагульненне пазiранняу паэта над сэнсам жыцця. У вершы раскрыта важная пазiцыя чалавека-стваральнiка, якi зауседы iмкнецца наперад, у новыя далi. А. К. многа сiл аддае мастацкаму перакладу. У перакладах выдадзены творы Шаучэнкi, Лермантава, Ясенiна, Пушкiна "Яугенiй Анегiн". Сваiмi перакладамi мацуе творчую садружнасць белар. лiтаратры з лiтаратурамi iншых народау. За пераклады кнiг А. К. прысуджана Дзяржаун. прэмiя БССР iмя Янкi Купалы. 12. Філасафізм паэтычнага эпасу А. Куляшова ( Цунамі, Варшаўскі шлях) ”Цунамі”(1968) – лірыка-філасофскі твор, яго яшчэ называюць паэмай- прытчай.Героі – Ён і Яна.Закаханыя, яны ўцякаюць у акіянскія прасторы, жадаюць ізалявацца ад цывілізацыі на бязлюдным востраве. Але аказацца па-за часам, грамадствам ім не ўдаецца. С таўшы сведкамі атамнага выбуху, героі адчуваюць усю суровасць і трагедыйнасць чалавечага лесу.Катастрофа прыносіць глыбока асабістую трагедыю: у іх нарадзілася мёртвае дзіця. Тэрмаядэрны век сілай бязлітаснай радыяцыі засведчыў, наколькі кволым і безабаронным з’яўляецца жыцце,паставіў глабальную праблему выжывання. Ён і Яна вяртаюцца з жудаснай вандроўкі да людзей, на мацярык, каб разам з імі засланіць свет ад руйнавання і смерці. Голас паэта гучыць на высокай драматычнай і гуманістычнай ноце. Аўтар паэмы сцвярджае адказнасць чалавека перад часам і чалавецтвам. “Варшаўскі шлях”(1972)- лірыка-спавядальны маналог, напоўнены роздумам пра жыццё і час, паэзію, сэнс вечнага на зямлі. Паэма прысвечана Аляксандру твардоўскаму- рускаму паэту, з якім Куляшова звязвала сапраўднае чалавечае сяброўства. ВШ, як вядома, - шаша з Варшавы на Маскву, што праходзіць непадалёку ад радзімы Твардоўскага(Смаленшчыны) і Куляшова(Магілёўшчыны). Вобраз шляху становіцца ўвасабленнем складаных перыпетый часу, вырастае да сімвала нязгаснай памяці і дарогі вечнасці. Паэт “гутарыць аб часе, аб Твардоўскім”, з захапленнем гаворыць пра яго самаадданае жыццё, веліч духу. Твардоўскі для Куляшова- ідэал паэта, сумленне паэзіі. 14. Лірыка П.Броўкі: трагедыйныя матывы ў творах ваеннага чксу, глыбіня аўтаскага пачуцця, адбітак часу Вершы П. Броўкі, напісаныя ў першыя дні і месяцы вайны, як і творы іншых паэтаў, поўняцца заклікамі да барацьбы і помсты. Захопнікі імянуюцца самымі знішчальнымі метафарычнымі азначэннямі: «звяры», «драпежнікі шалёныя», «вырадкі-псы», «падлюгі». У такім прыёме таксама захаваны падтэкставы заклік да бескампраміснага бою: калі ворагі - гэта нелюдзі, то і знішчаць іх трэба без усялякага шкадавання («Маці, «Пісьмо землякам», «Дрыжыце, падлюгі-фашысты», «Помста» (усе - 1941). Упэўненасцю ў хуткае вяртанне ў родныя мясціны поўніцца верш паэта «Байцам-беларусам» (1943), у якім арганічна знітаваны лёс воіна, салдата і лёс усяго народа. Асноўная ідэя вынікае з радкоў, дзе гаворыцца, што герой нават са страчаным зрокам абыдзе паўсвета, але знойдзе шлях у родны свой край. Паэт у вайну яшчэ больш рашуча і натуральна пачаў пазбаўляцца ў сваёй творчасці рысаў напышлівага рытарызму і апісальнасці, у яго творах паглыбілася трагедыйнае адчуванне жыцця, вылучаецца на першы план душэўнае перажыванне вялікай народнай бяды. Спецыфіка яго творчасці 1941-1945 гг. - у захапленні жанрам балады, у якім сінтэзуюцца адзнакі эпасу, лірыкі і драмы, гераічны і трагедыйны пафас. У такіх сваіх баладах, як «Партызан Бумажкоў», «Пастух» (абедзве - 1941), «Дахаты» (1942), «Надзя-Надзейка», «Кастусь Каліноўскі», «Магіла байца» (усе - 1943) П. Броўка таленавіта выкарыстаў набыткі і дасягненні фальклору, здолеў арганічна ўжыцца ў сістэму фальклорных слоўна-выяўленчых сродкаў і трапна перадаць своеасаблівасць мыслення беларускага народа, якое грунтуецца на заўсёднай веры ў канчатковую перамогу сіл дабра над сіламі зла. Многія лірычныя вершы П. Броўкі ваеннага часу поўняцца верай у хуткае вяртанне воінаў да сваёй былой мірнай працы. Тэма гэта асабліва выразна загучада ў вершах, напісаных у 1945 г. Адзін з іх з характэрнай назвай «Возьмем сеўні!..» поўны радасці вяртання да зямлі і працы, выяўляе патрыятычны, светлы настрой героя, яго ўзрушанасць. Як часта бывае ў творах Броўкі, і тут прырода ажывае, прымае актыўны ўдзел у дзеянні, стварае агульную ўрачыстую атмасферу: Грайце ж вы, вятры-гарністы, Шмат герояў стрэнуць хаты, Зернем чыстым, Зернем чыстым Загудзіць наш край багата. З выхадам наступных твораў П. Б. паэмы "Кацярына" (1938), кнiг "Вясна радзiмы" (1937), "Шляхамi баравымi" (1940) - тэматычны дыяпазон яго паэзii ўсё больш пашыряўся. Ён пiсаў пра вялiкую сiлу дружбы савецкiх людзей, прыгадваў цяжкае мiнулае, уваскрашаў вобразы народных герояў. Вялiкi ўклад у перамогу над лютым ворагам рабiлi сваiм палымянным словам пiсьменнiкi. У Пятруся Броўкі ёсць верш "Сосны" (1943) - у Беларусi лютаваў вораг, паэту праз дым i агонь бачыўся блiзкi дзень вызвалення. Лірычны герой верша «Рана» — салдат-патрыёт. Восем ран пакінула на яго целе вайна, але самая незагойная — рана на целе паланёнай Радзімы. I загаіць яе можа толькі зварот на вольную зямлю: ...Каб чабору таго, Каб тае медуніцы, Каб паветра з бароў, Што пад Мінскам у нас. Назва эпічнага верша «Кастусь Каліноўскі» вонкава супярэчыць зместу яго, бо верш пра подзвігі партызан у гады Вялікай Айчыннай вайны. Галоўны герой верша — партызан Каліна. Фантастычным прыёмам славіцца яго сіла, якой ён бароніць людзей ад фашыстаў: Калі ён пачуе, як ворагі скачуць, Калі ён пачуе сірочыя плачы... Будзь ён пад Бугам ці далей дзе, можа, Ён шабляй дастане да самай Бярозы, Да сэрцаў варожых, I кацяцца голавы катаў у лозы. Пра партызана складаюць легенды, а па беларускай зямлі «пайшла пагалоска»: зноў з'явіўся Кастусь Каліноўскі. «Сілай магутны, душою агністы», ён наводзіць жах на ворагаў, яго кулі даганяюць варожую варту за сотні кіламетраў і вызваляюць дзяўчат з палону. Назвай твора, параўнаннем звычайнага сялянскага хлопца з правадыром паўстання 1863 г., фальклорнымі рэмінісцэнцыямі паэт сцвярджае думку, што ў самы крытычны для Радзімы час патрэбна незвычайная сіла і любоў да народа, роўная сіле і любві Каліноўскага. 15. Духоўны свет лірычнага героя П.Броўкі ў паэзіі 50-70-х гг. Маральна гуманістычная пазіцыя паэта. Пра творчую актыўнасць Пятруся Броўкі ў пасляваенны час сведчаць шматлiкiя кнiгi вершаў. Пятрусь Броўка ўдастоены высокiх узнагарод за свае кнiгi. Ён атрымаў Дзяржаўную прэмiю СССР за паэму "Хлеб", вершы "Спатканне", "Думы пра Маскву". У 1962 г. урад рэспублiкi надаў Пятрусю Броўку званне народнага паэта БССР. Паэтызацыя працы робiцца адным з галоўных матываў пасляваеннай творчасцi паэта (вершы "Садоўнiк", "Рыбак", "Каваль"). Цiкава i хвалююча пiша Пятрусь Броўка пра каханне. Да лепшых узораў беларускай iнтымнай лiрыкi належыць верш "Пахне чабор" (1957). У вершы расказваецца пра сустрэчу з дзяўчынай. Словы "пахне чабор" гучаць то як успамiн пра вечар, адзiн з самых шчаслiвых у жыццi, то як успамiн пра незвычайнае хараство дзяўчыны, то як шкадаванне, што не асмелiўся пазнаёмiцца, не адважыўся прызнацца, што яе хараство паланiла душу. Хараство i сум, радасць i дакор самаму сабе, шчырасць i сарамлiвасць злiлiся ў вершы i заварожваюць нас чарадзейнаю сiлаю сапраўднай паэзii. У вершы "Паэзiя" (1958) Пятрусь Броўка iранiзуе над увiшнымi крытыкамi i пяснярамi. Што ад рання да рання, таўкуць адзiнае пытанне. Каб мець карысць, належны плён, Каб чуць яе душою, Паэзiя сучасных дзён Павiнна быць якою? Iранiзуе таму, што iх спрэчкi часам нагадваюць пералiванне пустога ў парожняе. Паэзiя павiнна быць заўсёды маладой i цiкавай, быць звонкай, як салавей, нiколi не стамляцца, быць праўдзiвай i шчырай. Чытаючы творы Пятруся Броўкі, адчуваеш iх сувязь з традыцыямi, гiсторыяй, культурай народа. Тэматыка пасляваеннай паэзii Пятрусь Броўкі надзвычай разнастайная, вызначаецца актуальнасцю. Праз усю пасляваенную паэзiю праходзiць тэма гiстарычнага подзвiга народу. Верш "А хiба есць, што забываюць" – велiчны i ўрачысты гiмн перамогi, мужная песня ў гонар тых, хто загiнуў, змагаючыся за шчасце вольна жыць. Узбагачаны жыццёвым вопытам паэт глыбока раскрывае ўнутраны свет лiрычнага героя. Паказваючы штодзённыя клопаты, iнтарэсы i iмкненнi чалавека працы (вершы "Каваль", "Архiтэктар", "Бондар"), Пятрусь Броўка стварае калектыўны вобраз народа – творцы, выяўляе тыя змены, што адбылiся ў характары людзей. У вершы "Каваль" раскрываецца тэма натхнёнай працы i тэма кахання. Дзякуючы гэтаму, паэт здолеў глыбока паказаць гармонiю, паўнату жыцця i шчасця чалавека. Каханне дапамагае чалавеку, акрыляе, узбагачае духоўна. У вершы "Бондар" у заключнай страфе паэт як бы перакiдвае мосцiк памiж працай бондара i творчасцю паэта. Яму, як i бондару, абавязкова патрэбна ўдасканальваць свае майстэрства. Лірычнай цеплынёй вызначаецца iнтымная лiрыка Пятруся Броўкі ("Косы", "Пахне чабор", "Пра вочы"). Паэт псiхалагiчна праўдзiва паказвае складанасць i супярэчлiвасць пачуццяў лiрычнага героя. Прырода апiсання ў вершы Пятруся Броўкі лiрычная, напоўненая фiласофскiм роздумам пра жыццё. Паэт тонка перадае i адчувае прыгажосць роднага краю. Пейзажныя малюнкi ў вершах дапамагаюць раскрыць светлыя i узвышаныя пачуццi лiрычнага героя, аптымiзм ("Хор", "Ручай", "Царь-дуб"). У сучаснай паэзii Пятрусь Броўка ў параўнаннi з першым пасляваенным дзесяцiгоддзем пашырылася i узмацнiлася фiласафiчнасць. Многае перажыта i таму ёсць iмкненнi не толькi самому яшчэ раз азiрнуцца на здзейсненае, але i падзялiцца з моладдзю вельмi каштоўным i значным. Верш "Калi надыйдзе час пачыну" уражвае глыбока народным, па-фiласоўскi мудрым разуменнем дыялектыкi. Арлiнае крыло – сiмвал спрадвечнага iмкнення чалавека да святла i шчасця, а крыло галубкi – самай шчырай чалавечнасцi, дабраты i гуманiзму. Паэзiя Пятруся Броўкі мае свой голас, сваю меладычнаю моўную аснову. Фальклорнасць выступае як неадемная яе якасць. Шырокае выкарыстанне фальклору i нацыянальных элементаў робяць яго паэзiю не толькi сучаснай, па-народнаму мудраю, але i наватарскай па сваёй сутнасцi i паэтычнай форме. |