ПОЗНАВАТЕЛЬНОЕ Сила воли ведет к действию, а позитивные действия формируют позитивное отношение Как определить диапазон голоса - ваш вокал
Игровые автоматы с быстрым выводом Как цель узнает о ваших желаниях прежде, чем вы начнете действовать. Как компании прогнозируют привычки и манипулируют ими Целительная привычка Как самому избавиться от обидчивости Противоречивые взгляды на качества, присущие мужчинам Тренинг уверенности в себе Вкуснейший "Салат из свеклы с чесноком" Натюрморт и его изобразительные возможности Применение, как принимать мумие? Мумие для волос, лица, при переломах, при кровотечении и т.д. Как научиться брать на себя ответственность Зачем нужны границы в отношениях с детьми? Световозвращающие элементы на детской одежде Как победить свой возраст? Восемь уникальных способов, которые помогут достичь долголетия Как слышать голос Бога Классификация ожирения по ИМТ (ВОЗ) Глава 3. Завет мужчины с женщиной 
Оси и плоскости тела человека - Тело человека состоит из определенных топографических частей и участков, в которых расположены органы, мышцы, сосуды, нервы и т.д. Отёска стен и прирубка косяков - Когда на доме не достаёт окон и дверей, красивое высокое крыльцо ещё только в воображении, приходится подниматься с улицы в дом по трапу. Дифференциальные уравнения второго порядка (модель рынка с прогнозируемыми ценами) - В простых моделях рынка спрос и предложение обычно полагают зависящими только от текущей цены на товар. | Літаратура перыяду Вялікай Айчыннай вайны У ліра-эпічнай паэме-маналогу П. Броўкі "Беларусь" (1943), дзякуючы гісторыка-публіцыстычным рэмінісцэнцыям, шырокай хвалі гістарычных успамінаў і асацыяцый, паўстае вобраз Радзімы — прыгожай зямлі са слаўнай мінуўшчынай. Паэт згадвае Скарыну, Каліноўскага, Вашчылу, Хвяська, агульныя перамогі беларусаў, рускіх, украінцаў пад Грунвальдам, на Чудскім возеры, выгнанне Напалеона. Твор арганізаваны па прынцыпу ідэйна-мастацкага сумяшчэння розных часавых плыняў, чаму садзейнічаюць гістарычныя і этнаграфічныя паралелі, параўнанні і метафары, уласцівыя для беларускай народнай паэтыкі. Героіка-рамантычная паэма М. Танка "Янук Сяліба" (1943) з'яўляецца адным з першых беларускіх буйнапаэтычных твораў ваеннага часу, выкананым найбольш у "класічна-строгіх формах" (М. Арочка). Адпаведна з эвалюцыяй іншых жанраў развівалася і сатыра ваеннага часу, найперш вершаваная. Напачатку цалкам плакатныя пародыі, фельетоны, байкі, сатырычныя вершы, частушкі, эпіграмы паступова насычаліся канкрэтнымі падрабязнасцямі, якія рабілі іх дакументальна дакладнымі. У сферы сатыры актыўна працавалі амаль усе беларускія пісьменнікі — як празаікі, так і паэты (М. Лынькоў, К. Чорны, П. Панчанка, М. Танк, П. Броўка, П. Глебка, А. Астрэйка, М. Лужанін, В. Таўлай). Аднак асаблівая роля ў развіцці сатырычных жанраў належыць К. Крапіве — рэдактару газеты-плаката "Раздавім фашысцкую гадзіну" і аўтару шэрагу сатырычных вершаў і баек. Проза ваеннай пары ў адпаведнасці з патрабаваннямі часу выяўляла сябе найперш у патрыятычнай публіцыстыцы як самым аператыўным жанры. Палымяныя артыкулы друкаваліся на старонках газет, гучалі па радыё, на мітынгах. Іх аўтарамі былі Я. Купала, Я. Колас, К. Чорны, К. Крапіва, М. Танк, М. Лынькоў. Фельетоны К. Чорнага склалі зборнік "Кат у белай манішцы" (1942). У жанры празаічнага памфлета і фельетона выступалі ў ваенныя гады Я. Колас ("Гітлер і чарадзей" (1945), К. Крапіва ("Апошняя пасылка" (1942), "Елкі і палкі" (1943), "Наглядная геаграфія" (1944)). Агульны патрыятычны пафас, канкрэтныя агітацыйна-прапагандысцкія задачы не заглушалі творчай індывідуальнасці. Аб тым, як праз жыццёвы шлях аднаго чалавека ў лёсаносныя для краіны часы можа выявіцца сутнасць гераічнага ў нацыянальным характары, яскрава сведчыць вобраз Астапа з аднайменнага апавядання (1943) М. Лынькова. Сусанінскі сюжэт набываў скразны парадак, паўтараючыся ў сярэдзіне XX ст. З'яўляючыся лірыкам і рамантыкам у прозе, М. Лынькоў у значнай ступені захаваў рамантычную прызму бачання і ў ваенную пару, што знаходзіла выяўленне ў рэзкай кантрастнасці характараў, аднабаковасці ў абмалёўцы ворага, рамантычнай умоўнасці многіх сітуацый. Такая манера пісьма ў значнай ступені адпавядала запатрабаванням часу і ім жа дыктавалася. Парушаліся адвечныя законы жыцця — гінулі дзеці. Пра гэта можна было, анямеўшы, у жалобе маўчаць або шукаць і знаходзіць словы, якія б сведчылі, даносілі боль і адначасова не адымалі надзею ў перамогу над злом. Адно з лепшых апавяданняў М. Лынькова "Васількі" (1942) пры выключнай трагічнасці сюжэта не пакідае па сабе спапеленасці, пачуцця безвыходнасці. Гістарычны, сацыяльны, нацыянальны змест выяўляўся якраз найбольш поўна ў прозе ваеннай пары праз вобразы простых, звычайных людзей. У творах М. Лынькова гэта маладая жанчына, якая свядома гіне, падрываючы нямецкі эшалон на мосце праз раку ("Ірына" (1942)), малады хлапец Алёшка, які падрывае камендатуру ("Салют" (1942)). Менавіта К. Чорнаму належыць першае ў беларускай літаратуры раманнае, эпічнае асэнсаванне падзей Айчыннай вайны: раманы "Вялікі дзень" (1941—1944), "Пошукі будучыні" (1943), "Млечны шлях" (1944) і аповесць "Скіп'ёўскі лес" (1941—1944). Эпічнаму голасу К. Чорнага ўласцівы свой адметны, менавіта агульначалавечы тэмбр з багаццем інтанацый, якія вылучаюць яго сярод іншых творчых індывідуальнасцей. К. Чорны стварае ў сваіх сацыяльна-філасофскіх раманах абагульнены вобраз беларускага народа, якому пагражала татальнае знішчэнне, прадугледжанае ў планах Гітлера. Сваім чуйным сэрцам пісьменнік востра адчувау небяспеку фашызму не толькі для суайчыннікаў, але і ўвогуле для чалавецтва. Беларускую драматургію перыяду вайны, як слушна адзначае М.М. Барсток, належыць разглядаць у сувязі з жыццём і працай тэатраў, якія былі эвакуіраваны ў Арэхава-Зуева, Каўроў, Іванава, Томск, Уральск, дзе ставілі свае нацыянальныя п'есы: "Паўлінку" Я. Купалы, "Несцерку" В. Вольскага, а таксама — "Фронт" А. Карнейчука, "Рускія людзі" К. Сіманава, "Нашэсце" Л. Ляонава. Драматычных твораў у час вайны было напісана мала. Сярод іх асаблівае месца займае п'еса К. Крапівы "Проба агнём", змест якой вызначаюць маральна-этычныя праблемы. Асабістыя ўзаемаадносіны маёра Караневіча, яго жонкі Наталлі і лейтэнанта Перагуда драматург напоўніў вялікім грамадзянскім зместам. У драматургіі, як і ў іншых жанрах, назіраецца зварот да каштоўнасцей мінулага: опернае лібрэта "Кастусь Каліноўскі" і драматычную паэму "Адплата" стварае М. Клімковіч. Арыгінальныя лібрэта ў акупаваным Мінску для опер "Лясное возера", "Усяслаў Чарадзей" і "З выраю" піша Н. Арсеннева. Тэма партызанскай барацьбы ўперамешку з паказам антыфашысцкага падполля раскрывалася ў поўнафарматных п'есах "Палешукі" і "Таварыш Андрэй" (у цэнтры гэтага твора — вобраз К. Заслонава) Я. Рамановіча, "Заложнікі" (п'еса распрацоўвае матыў, звязаны з захопам у заложнікі сям'і вядомага партызана М. Шмырова) А. Кучара, а таксама ў малафарматных п'есах "Валодзеў гальштук" К. Крапівы, "Сігнал" У. Няфёда. Гэтыя творы, аднак, не ўяўлялі сабой прыкметнай эстэтычнай з'явы. Відавочна, што ваенная пара не садзейнічала развіццю такога складанага сінтэтычнага жанру, як драматургія. 2. Творы беларускіх паэтаў, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Дваццаць шэсць імёнаў ушанаваныя на граніце мемарыяльнай дошкі ў мінскім Доме літаратара Дваццаць шэсць беларускіх пісьменнікаў падзялілі лёс кожнага трэцяга жыхара сваёй краіны, які загінуў у час Вялікай Айчыннай вайны. Мірныя людзі — студэнты, настаўнікі, журналісты — яны ў ваенных умовах сталі салдатамі — радавымі, камандзірамі, палітрукамі, работнікамі армейскіх рэдакцый. Старэйшыя з іх мелі ўжо творчыя набыткі, малодшыя яшчэ толькі "станавіліся на крыло". Але яднала іх апантаная адданасць мастацкаму слову, вера ў яго дзейную сілу. І глыбокае ўсведамленне свайго грамадзянскага абавязку, мэты: здабыць у суровай барацьбе Перамогу. Нават самай высокай цаной... Згадаем, агучым зноў імёны гэтых самаахвярных абаронцаў роднай зямлі. Іх лёс адлюстраваў гісторыю і геаграфію ўсенароднага подзвігу. Астапенка Змітрок (1910—1944), Бобрык Янка (1905—1942, у Ленінградзе), Гаўрылаў Леанід (1918—1941), Гейне Аркадзь (1919—1942, пад Сталінградам), Дубровіч Алесь (1910—1942, падпольшчык), Жаўрук Алесь (1910—1942, пад Сталінградам), Качан Эля (1909—1944), Коршак Аляксей (1920—1945, ва Усходняй Прусіі), Крывец Сяргей (1909—1945, пад Гдыняй), Левановіч Павел (1914—1943), Лынькоў Рыгор (1909—1941, у Беларусі), Ляльчук Сямён (1918—1944), Мілюць Алесь (1908—1944, ва Усходняй Прусіі), Мурашка Рыгор (1902—1944), Нікановіч Мікола (1902—1944, у Чэхаславакіі), Пруднікаў Алесь (1910—1941), Рагуцкі Уладзімір (1917—1941), Рэйдзін Рува (1911—1942), Сурначоў Мікола (1917—1945, пад Берлінам), Сямашка Мікола (1914—1941), Талалай Леў (1906—1942), Ушакоў Андрэй (1912—1941), Шапавалаў Іван (1907—1941), Шведзік Генадзь (1914—1942), Шынклер Хвядос (1903—1942, пад Сталінградам), Юдэлевіч Міхась (1914—1941). У гэтых радках — прага перамогі, летуценнасць і спадзяванне, хай сабе і падсвядомае, на водгук з мірнай будучыні... 9 мая, бясспрэчна, унікальная (вось ужо 65 гадоў) дата календара. Менавіта ў гэты дзень уладарыць усеабдымная Памяць, узнімаючы сапраўды дзявяты вал разнастайных эмоцый — радасці, жальбы, трывогі. Сутыкаючы ў грымотным супрацьстаянні, зводзячы твар у твар вайну і мір, памяць выяўляе праўду Перамогі, выкрываючы высілкі некаторых найноўшых фальсіфікатараў-"летапісцаў". Бел.літ-ра 50-80. Тэма вайны стала на доўгі час вызначальнай у беларускай літаратуры, пашыраючы магчымасці псіхалагічнага і экзістэнцыяльнага асэнсавання гістарычных падзей і лёсу беларускага народа. Радасць перамогі, услаўленне Радзімы, гераізму, мірнай стваральнай працы, асуджэнне антыгуманнай сутнасці вайны — асноўныя матывы шматлікіх паэтычных зборнікаў першага пасляваеннага дзесяцігоддзя. У 2-й пал. 1950-х г. працягваюць літаратурную працу рэпрэсіраваныя пісьменнікі Я. Бяганская, Л. Геніюш, С. Грахоўскі, У. Дубоўка, А. Звонак, С. Новік-Пяюн, П. Пруднікаў, Я. Скрыган, М. Хведаровіч, С. Шушкевіч і інш. Першыя кнігі прозы выдалі А. Адамовіч, В. Адамчык, А. Асіпенка, В. Быкаў, У. Дамашэвіч, У. Караткевіч, І. Навуменка, А. Савіцкі, Б. Сачанка, І. Пташнікаў, М. Стральцоў, І. Чыгрынаў і інш. У 2-й пал. 1960 — 1-й пал. 1970-х г. у беларускую прозу прыйшлі А. Жук, В. Казько, В. Гігевіч, М. Гіль, Г. Далідовіч, В. Карамазаў, Л. Левановіч і інш.Асэнсаванне тэмы вайны паступова перарастае ў летапіс жыцця беларускага народа на акупіраванай тэрыторыі, які асабліва ўзбагачаецца ў 1960-я г. на хвалі «хрушчоўскай адлігі» з прыходам у літаратуру паэтаў і празаікаў т.зв. «філалагічнага пакалення»3 канца 1950-х г. пачынаецца паглыбленае пераасэнсаванне далёкай і блізкай гісторыі. У раманах «Векапомныя дні» (1948-57) М. Лынькова, тэтралогіі «Трывожнае шчасце» (1957-65) І. Шамякіна, «Палескай хроніцы» (1961-76) І. Мележа, «Серадзібор» (1961-63) П. Пестрака, «Засценак Малінаўка» (1961-64) А. Чарнышэвіча, «На парозе будучыні» (1961-63), «Гарадок Устронь» (1967-68), «Шэметы» (1980) М. Лобана, «Сасна пры дарозе» (1962) І. Навуменкі, «Птушкі і гнёзды» (1963) Я. Брыля, дылогіі «Партызаны» (1963 адкрываецца эпоха ў жыцці бел. народа з яе катаклізмамі — рэвалюцыямі, грамадз. і сусв. войнамі, калектывізацыяй, рэпрэсіямі 1920-50-х г., пасляваен. аднаўленнем. Лёс чалавека, асобы, народа бачыцца ў непасрэднай залежнасці ад сац.-бытавых і гіст. абставін.З другой паловы 1960-х у беларускай прозе сталі паднімацца не толькі праблемы народа, грамадства і гісторыі, але таксама і маралі. Пісьменнікі ўсталі на змаганне за права творца на волю выраза (творы Караткевіча, Макаёнка).Шырэюць далягляды паэзіі 1960-70-х г., павышаецца яе філасофска-інтэлектуальны ўзровень, багацее духоўны свет лірычнага героя. У філасофскім роздуме, узмацненні інтэлекгуальнага пачатку, у драматычным успрыманні надзённых праблем экалагічных, маральна-этычных выяўляецца паглыбленае ўспрымайне рэчаіснасці. Сведчаннем з'яўляюцца «Новая кніга» (1964) А. Куляшова, «Пры святле маланак» (1966) П. Панчанкі, «Твае далоні» (1967) А. Пысіна, «Мой хлеб надзённы» (1962) і «Глыток вады» (1964) М. Танка і інш. Проза гэтага часу ўзбагачаецца гуманістычнай канцэпцыяй бачання свету, поўніцца трывогай за лёс чалавецтва, летапіс суровай ваен. рэальнасці дапаўняецца новымі старонкамі. Асноўнае месца ў роздуме над праблемамі сучаснасці ў 1960-я — 80-я г. займае вяртанне да вытокаў. Тэма гістарычнай памяці, зацікаўленасць культурнай спадчынай народа, увага да яго радавых каранёў сталі вызначальнымі ў творчасці У. Караткевіча, руплівасць якога стала прыкладам служэння ідэям нацыянальнага адраджэння і на два дзесяцігоддзі апярэдзіла свой час. 3 яго прыходам у літаратуру сапраўднай эстэтычнай вышыні дасягае гістарычны жанр (аповесці «Сівая легенда», 1961, «Дзікае паляванне караля Стаха», 1964, «Зброя», 1981; раманы «Нельга забыць», 1962, «Каласы пад сярпом тваім», 1965, «Чорны замак Альшанскі», 1979; драмы «Кастусь Каліноўскі», «Званы Віцебска», «Маці ўрагану» і інш.). Услед за Караткевічам пачынаецца новае, паглыбленае пераасэнсаванне далёкай і блізкай гісторыі. Постаць К. Каліноўскага прыцягнула ўвагу А. Куляшова (паэма «Хамуціус», 1975). Рэаліі вясковага побыту, характары людзей на зямлі, іх праблемы адлюстраваны ў аповесцях Я. Брыля «Ніжнія Байдуны» (1975), «Золак, убачаны здалёк» (1978), Гігевіча «Жыціва» (1979), Жука «Паляванне на Апошняга Жураўля» (1982), «Праклятая любоў» (1990), А Кудраўца «Раданіца» (1971), «Сачыненне на вольную тэму» (1984), Я. Сіпакова «Усе мы з хат» (1975) і інш..Праблемы экалогіі, варварскага ўмяшання ў прыроду, бездухоўнасці грамадства востра ставяцца ў раманах Казько «Неруш» (1981) і «Хроніка дзетдомаўскага саду» (1987), Карамазава «Пушча» (1978) і інш. У жанры драматургіі поспеху дасягнулі А. Макаёнак. А. Петрашкевіч, М. Матукоўскі, А. Дудараў. 5) Эстэтычнае абнаўленне беларускай паэзіі другой паловы 50-60 гг.. Эвалюцыя вершаванага мастацтва ў 70-80-я гг.. Для беларускай паэзіі ў XX стагоддзі прыйшоў, кажучы словамі П. Панчанкі, “высокі, зорны час”. І час гэты спраўдзіўся ў многім дзякуючы не толькі класікам, а і нашым сучаснікам, асабліва тым, хто ўваходзіў у нацыянальную літаратуру ў другой палове 50-х— 60-я гады. У тую пару надышла так званая хрушчоўская адліга, спароджаная XX партыйным з’ездам (1956 г.), які асудзіў культ асобы, сталінізм і паклаў у грамадскім жыцці пачатак дэмакратычным зрухам і пераменам. Пачаўся новы перыяд — час пазбаўлення ад стэрэатыпаў, догмаў, ілюстрацыйнасці. Гэта была эпоха творчай свабоды. Беларуская літаратура зыходу 50-х і 60-х гг., у тым ліку і паэзія, нягледзячы на рысы савецкасці, камуністычную веру, была напоўнена палымяным грамадзянска-патрыятычным пафасам, яна сцвярджала высокія маральныя і гуманістычныя каштоўнасці, “па-мастацку сур’ёзна, глыбока пачала асэнсоўваць гістарычныя і быційныя праблемы, пытанні свайго народа, праблемы жыцця як быцця чалавека ў часе, грамадстве, у агульнабыційным, філасофскім ракурсе. Беларускія паэты прадэманстравалі смеласць і крытычнасць думкі, па-новаму паядналі асабістае і грамадскае. Асабліва заўважна тое, што ў тагачаснай паэтычнай творчасці ўзрасла значнасць чалавечага “я”. Вершаваны радок набыў лірыка-інтымную заглыбленасць, жыццёвую праўдзівасць і эстэтычную трываласць. Паэзія істотна пашырыла свае жанравыя, ідэйна-тэматычныя і стылёва-выяўленчыя абсягі. Наўзбоч заставалася так званая тэорыя бесканфліктнасці з яе апісальнасцю, трывіяльнымі сюжэтамі, аднатыпнымі вобразамі і матывамі. У літаратуру вярнуліся і набылі паўнавартаснае ўвасабленне вечныя тэмы — прыроды, кахання, жыцця і смерці, сэнсу быцця і інш. Мастакі слова паказалі асацыятыўныя мажлівасці беларускага верша, стварылі яркія ўзоры інтэлектуальна-філасофскай паэзіі. На жаль, рэнесансная вясна цягнулася нядоўга, час станавіўся ўсё больш складаным і супярэчлівым. У выніку грамадства ўвайшло ў перыяд стагнацыі (застою), які цягнуўся аж да сярэдзіны 80-х гг. і негатыўна адбіўся на развіцці літаратуры. Ды і 60-я не былі бясхмарнымі, але яны нарадзілі ў нацыянальнай літаратуры “пачуццё асобы, аўтарскай індывідуальнасці, якое ўсяляк аберагалася, зацвярджалася і выразна супрацьдзейнічала прынцыпам дэспатызму” (А. Пяткевіч). “Мы — з шасцідзесятых”, — так паэт і літаратуразнаўца Алег Лойка сказаў пра сваё літаратурнае пакаленне, да якога належаць Еўдакія Лось, Уладзімір Караткевіч, Сцяпан Гаўрусёў, Анатоль Вярцінскі, Ніл Гілевіч, Пятрусь Макаль, Васіль Зуёнак, Рыгор Барадулін, Янка Сіпакоў, Генадзь Бураўкін, Міхась Стральцоў, Данута Бічэль, Юрась Свірка, Мікола Арочка, Уладзімір Паўлаў, Кастусь Цвірка, Анатоль Грачанікаў, Міхась Рудкоўскі, Сымон Блатун і іншыя. Паэты, якія родам з 60-х, адныя з першых адчулі дысгармонію і дэфармацыю чалавечага быцця, з трывогай адрэагавалі на многія негатыўныя з’явы і праблемы часу. Разам з тым рух літаратуры замаруджваўся, яна нярэдка страчвала праўдзівасць і псіхалагізм выяўлення, у ёй не маглі самазацвердзіцца новыя мастацкія плыні і формы паэтычнага мыслення. Творчаму працэсу ў немалой ступені перашкаджала ваяўнічая ідэалогія, палітыка, сацрэалістычная дактрына ў галіне літаратуры і мастацтва, якая выключала эстэтычную шматвектарнасць у развіцці мастацтва. Вызначальныя рысы гэтага паэтычнага пакалення —майстэрства і высокапрафесійнасць, адукаванасць і інтэлігентнасць. Невыпадкова за “шасцідзесятнікамі” замацавалася вызначэнне“філалагічнага пакалення”. З сярэдзіны 80-х, на якую прыпаў пачатак новых грамадскіх перамен — перабудовы і адраджэння, —яны загаварылі з раскаванасцю думак і пачуццяў, крытычным сацыяльным пафасам, патрыятычнай акрыленасцю слова. Беларусь, Радзіма, Бог, родная мова, праўда, сумленне, справядлівасць, міласэрнасць, чалавечнасць — гэтыя і іншыя духоўныя ды маральна-філасофскія катэгорыі зрабіліся галоўнымі імператывамі мастацкага мыслення, вядучымі ідэйна-тэматычнымі лініямі ў беларускай паэзіі. Для многіх твораў 60–80-х гг. былі характэрны антываенны змест, усхваляванае рэагаванне на пагрозу тэрмаядзернай вайны. Калі ў красавіку 1986 г. выбухнуў Чарнобыль, паэтычны небасхіл засланіла чорная бяда, вядучым, пачынаючы з другой паловы 80-х гг., зрабіўся элегічны і трагедыйны пафас. Для мастацкай палітры шматлікіх паэтаў сталі характэрнымі фарбы смутку, колеры змроку і смерці. Поўныя драматызму па сваім гучанні, завостранасці пытанняў вершы Р. Барадуліна “Жалоба”, “Лямант”, “Канец”, “Новыя святцы” і некаторыя іншыя. Беларуская паэзія 60–80-х гг. прыкметна ўзняла свій філасофскі ўзровень. І гэта назіраецца як у раскрыцці мінулага, грамадскіх з’яў і працэсаў, так і ў асэнсаванні ўласна філасофскіх праблем: жыцця і смерці, быцця ў свеце, чалавечага шчасця і пошуку ісціны, часу і прасторы, чалавека і прыроды, космасу і вечнасці... У 60-я і наступныя гады поруч з А. Куляшовым, М. Танкам, С. Дзяргаем філасофскія, інтэлектуальныя асновы беларускай паэзіі прыкметна паглыблялі П. Макаль, кніга якога “Акно” (1967) выклікала ў свой час нават цэлую дыскусію, А. Вярцінскі, С. Гаўрусёў, М. Стральцоў, Я. Сіпакоў і іншыя паэты. Беларуская паэзія спавядае і ўзвышае ўсё роднае, дарагое. Яна кліча любіць Беларусь, Бога, сваіх бацькоў, матчыну мову, родную хату, вёску, шанаваць чалавечае на зямлі, каб кожны з нас “не страціў святое штосьці” (Р. Барадулін). Для беларускай паэзіі 60–80-х гг. характэрна багацце, поліфанічнасць зместу. Тут ёсць практычна ўсё, чым жыве душа, што хвалюе чалавека, народ, чалавецтва. Увогуле кажучы, лірыка пачынаецца з выяўлення ўнутраных адчуванняў, з гаворкі пра вечнае. Душа і тое інтымнае, што кранае яе і адгукаецца ў ёй, — гэта галоўная тэма лірычнай творчасці. . Майстар інтымнага верша — Г. Бураўкін, які выдаў цэлы зборнік вершаў на любоўную тэматыку “Пяшчота” (1985). Усёпаглынальнае і глыбокае пачуццё кахання ў паэзіі У. Караткевіча. У 70–80-я гг. — час так званага застою — камуністычная партыя і ідэалогія працягвалі рэгламентаваць паэзіі пафас, навязваць сацрэалістычнае мысленне. Таму паэтам вельмі нялёгка даваліся свабода і арыгінальнасць творчага самавыяўлення, тым больш адстойванне ўласнага “я” іэстэтычнага пошуку. Можна згадаць, з якой цяжкасцю ішла да чытача кніга Алеся Разанава “Шлях – 360” (1981), якую вызначаў дух наватарства, адметны кірунак інтэлектуалізму і фарматворчасці. Свет паэзіі “сямідзесятнікаў” шматгалосы. Што ні творца, то самабытны і непаўторны талент: маюцца на ўвазе імёны Яўгеніі Янішчыц, Раісы Баравіковай, Алеся Разанава, Рыгора Семашкевіча, Уладзіміра Лісіцына, Казіміра Камейшы, Ніны Мацяш, Сяргея Законнікава, Юркі Голуба, Уладзіміра Някляева, Вольгі Іпатавай, Галіны Каржанеўскай, Мар’яна Дуксы, Віктара Яраца і інш. “Сямідзесятнікі” ў асноўным — “дзеці вёскі”. Іх творчасць карэніцца ў сваім нацыянальным свеце, нясе “адбітак родных з’яў у словах-вобразах” . Ідэйна-тэматычную палітру паэзіі 70-х — першай паловы 80-х гг. прыкметна вызначаюць патрыятычная лірыка, сацыяльная публіцыстыка, зварот да гістарычнага мінулага. У гэты час дамінаваў традыцыйны верш (апісальна-выяўленчы, настраёвы, медытатыўны і інш.), вядучымі былі класічныя жанры оды, балады, элегіі, прысвячэння, паслання. Жанравыя каноны смела парушыў А. Разанаў, які распрацоўваў такія формы верша, як квантэмы,пункціры, вершаказы, з творчай смеласцю абнаўлялі паэтычны сінтаксіс С. Панізнік, Р. Баравікова, У. Някляеў і інш. У беларускай паэзіі 70-х гг. прыкметна вылучаюцца творы на патрыятычную тэматыку. У беларускай паэзіі 70-х гг. працягвалася мастацкае спасціжэнне мінулых часоў. На актывізацыю гістарычнага мыслення ў першую чаргу ўплывала творчасць У. Караткевіча. Да вобразаў і падзей нацыянальнай гісторыі ў сваёй творчасці звярнуліся Л. Дайнека, В. Іпатава, Р. Семашкевіч, Н. Мацяш і некаторыя іншыя паэты. 6) Жанравае і тэматычнае развіццё беларускай прозы ў 60-80 гг. Беларуская літаратура ўвесь час ішла ад жыцця. 60-80 гг. не сталі выключэннем. Так, з аднаго боку , адбываецца пастаяннае абнаўленне, а з другога – вернасць жыццю. Але ў 60-80 гг. варта казаць найперш пра сувязь з жыццём духоўную, чым сувязь у фактах, канфліктах. Кіраўніцтва дзяржавы ў гэты час кантралюе літаратурны рух, усведамляючы выключную ролю літ-ры ў жыцці грамадства. Асабліва моцна афіцыёзны дух панаваў у 70-пач.80-х. – перыяд “застою”. 60-80 літ.час супярэчлівы, неадназначны: з аднаго боку ўладамі ствараліся ўмовы, каб літаратура ішла да чытача, з другога – імкненне партыі падпарадкаваць сабе літаратуру. Гэты час – гады актыўнай творчай працы пісьменнікаў розных пакаленняў. Жыццёвы матэрыял – асноўная тэматыка. Адкрытае выяўленне эмоцый, шырыня ахопу жыцця, гуманістычнасць, сацыяльная насычанасць – адметныя рысы прозы 60-80гг. Зварот да гісторыі – Караткевіч, Арабей, Іпатава, Сачанка, Скобелеў, Тарасаў, Хомчанка, Шамякін. Тэма вайны – Сачанка, Адамовіч, Брыль, Пташнікаў, Быкаў. Праўдзівае адлюстраванне вайны, бо ўсе пісьменнікі спазналі ўласна ўвесь яе цяжар . Тэма вайны, партызанскай барацьбы стала, па сутнасці, нацыянальнай тэмай. Тэма пасціжэння сутнасці чалавека, яго духоўнага зместу – ў творчасці Мележа, Брыля, Пташнікава, Адамчыка. Сцвярджэнне духоўнай творчай магутнасці чалавека, асобы, індывідуальнасці. Проза тых гадоў, застаючыся адданай нацыянальнай сацыяльна-бытавой традыцыі, і сферу побыту імкнулася падпарадкаваць мэце даследавання духоўнай сутнасці чалавека. Прыклады – Пташнікаў “Мсціжы”, “Алімпіяда”; раман “Сачыненне на вольную тэму” Анатоля Кудраўца. Гэта так званая “вясковая” проза. Аўтабіяграфічныя творы (Арабей, Васілевіч, Стральцоў). З’яўляюцца і новыя напрамкі: інтэлектуальная проза, глыбока эмацыянальная, пластычная ў нюансах і адценнях. Прадстаўнік найперш Я. Сіпакоў (апавяданне “У гарадку, які называецца Учора”). 60-я – росквіт раману (Мележ “Людзі на балоце”, “Подых навальніцы”, Шамякін “Снежнія зімы”, “Сэрца на далоні”, Брыль “Птушкі і гнёзды”, Караткевіч “Каласы пад…”, “Хрыстос прызямліўся ў Гародні” і г.д.). Актыўна развіваўся жанр мініяцюры (абразка) у тв. Брыля (зб.”Жменя сонечных промняў”, “Свае старонкі”). Галоўныя тэмы 50-60-ых – тэма вайны і тэма жыцця бел. вёскі.У 60-я гістарычная тэма. 9.АРКАДЗЬ КУЛЯШОЎ(1914—1978) 9. Творчасць Куляшова. 20-30-х гг. (зб. Росквіт зямлі, Медзі дождж) Бывай – каханне. Як дзень адыходзіць – верш пра космас.А. Куляшоў пачаў друкавацца з 1926 г. Першы зборнік «Росквіт зямлі» быў прыхільна сустрэты ў той час. У ім выяўляецца эмацыянальнае светаадчуванне рамантычнага юнака. Новы крок у творчым развіцці А. Куляшова пазначаны 30-мі гг. У вершах «Воблака», «Ранак», «Плыла, цалавалася хмара з зямлёй», «Мая Бесядзь» А. Куляшоў па-сапраўднаму звярнуўся да чалавечай душы, прыйшоў да арыгінальнай, самабытнай творчасці, да прастаты і глыбокага філасофскага роздуму, да шырокага абагульнення, у якім моцна аб'яднаны думка і пачуццё паэта.У вершы «Мая Бесядзь» паэт адкрыта выяўляе свой эстэтычны ідэал, выказвае свае адносіны да творчасці, да жыцця, да людзей. Ён выкарыстоўвае народнае паданне аб тым, што «рэкі птушкамі створаны». I калі маленькія на выгляд птушкі капалі рэчышча, адносячы ў дзюбах мяшэчкі з выкапанай зямлёй, каня гуляла і здзекавалася з нястомных працаўнікоў. Птушкі праклялі каню, і з той пары лятае яна над рэкамі і просіць піць, канаючы ўлетку на спякоце. Лірычны герой не хоча нагадваць каню, ён ставіць сябе на месца самаадданых птушак-працаўнікоў. Як і яны, ён упарты, не кіне пачатай справы, будзе крышыць каменне, разграбаць пяскі, капаць рэчышча ўласнай ракі і не заспакоіцца, пакуль не давядзе справы да канца, пакуль не заблішчыць вясёлая рачулка. Гэта рачулка яшчэ не Волга і нават не Кама, а родная Бесядзь, што працякае на радзіме Куляшова. Вось такая пазіцыя грамадзяніна і паэта. Ён сціплы ў сваіх імкненнях, не пераацэньвае свой талент, жыве, усведамляючы, што «толькі ў справах гарачых куецца бяссмерце». Некаторыя вершы, напісаныя ў 30-я гг., не пазбаўлены дэкларатыўнасці, фармальнага падыходу да адлюстравання рэчаіснасці. Аўтар паэтызуе радасць жыцця, духоўную веліч і маральную сілу чалавека, яго адданасць Радзіме і гатоўнасць служыць ёй да апошняга дыхання («Стаіць на ўзлессі дом», «Ранак», «Карусель», «Бюро даведак»). Народны паэт Беларусі Аркадзь Куляшоў нарадзіўся 6 лютага 1914 г. у мястэчку Саматэвічы Касцюковіцкага раена Магілеўскай вобласці. Яго бацькі былі настаўнікамі, але ўвесь уклад сямейнага жыцця быў блізкі да сялянскага.Паэтычны талент А. Куляшова абудзіўся рана. Пісаць вершы ен пачаў з сямі гадоў, а ў 1926 г. Клімавіцкая раенная газета "Наш працаўнік" надрукавала яго верш "Ты мой брат". Аўтару было ў гэты час дванаццаць гадоў. Пасля сканчэння Саматэвіцкай сямігодкі Аркадзь Куляшоў паступіў вучыцца ў Мсціслаўскі педагагічны тэхнікум. Тут ен блізка сышоўся з маладымі паэтамі, якія групаваліся вакол студыі тагачаснага літаратурнага аб'яднання " Маладняк ". Вялікае пачуцце дружбы моцна з'яднала яго са Змітраком Астапенкам і Юліем Таўбіным – таксама таленавітымі паэтамі. З 1931 г. па 1933 г. Аркадзь Куляшоў вучыўся на літаратурным факультэце ў Мінскім педагагічным інстытуце. Прыязджаючы дамоў на канікулы, ен актыўна ўключаўся ў працоўнае жыцце вескі. У пачатку 30-х гг. выйшлі першыя зборнікі вершаў А. Куляшова – "Па песню, па сонца" і "Медзі дождж " ( 1933). Яны прасякнуты пачуццем радаснага самасцвярджэння асобы ў грамадстве. Разам з тым увагу Аркадзя Куляшова прыцягваюць і трагічныя падзеі нядаўняга мінулага. Пра лес інвалідаў першай сусветнай вайны А. Куляшоў расказаў у паэме " Крыўда" Пачатак 30-х гг. быў надзвычай складаным у літаратурным жыцці. У гэты час некаторыя крытыкі перакрэслівалі значэнне культурнай спадчыны, ставіліся з пагардай да выдатных твораў нашых класікаў. Аркадзь Куляшоў, нягледзячы на сваю маладосць, заставаўся цвердым у сваіх поглядах на літаратуру. Ен ведаў, што фармальнае штукарства збядняе літаратуру, што творчасць Купалы і Коласа з'яўляецца вялікай школай для маладога пісьменніка. "Усе часцей і часцей,- пісаў пазней А. Куляшоў пра гэты перыяд свайго творчага жыцця,- звяртаюся да крыніц народнай творчасці, да твораў Янкі Купалы, Якуба Коласа, Пушкіна і Някрасава". Вялікую ролю ў творчым лесе А. Куляшова адыграла паэма "Краіна Муравія" А. Твардоўскага. "Я ніколькі не перабольшу, калі скажу, што, як паэт, сваім нараджэннем абавязаны менавіта гэтаму твору", - так пісаў А. Куляшоў у 1962 г. Пазней ен прысвяціў памяці А. Твардоўскага сваю паэму "Варшаўскі шлях", у якой раскрыў велічнае аблічча выдатнага рускага паэта. Ранняя лірыка А. Куляшова. Касмічныя матывы ў творах канца 20-х гг. (“Як дзень адыходзіць...”, інш.).Мастацкія пошукі 30-х гг. (“Крыўда”, 1930; “Аманал”, 1931). Юнацкая летуценнасць і адначасова вялікая адказнасць за сённяшняе і будучае радзімы, за лёс свайго народа. Крок у эпічнасць — паэма “Крыўда”: асэнсаванне вайны як трагедыі, умоўнасць сюжэта, празаізацыя мовы — устаноўка на размоўнасць інтанацыі, пошук новых тыпаў страфы, асанансных сугуччаў.Пошук сродкаў эпічнасці ў паэмах 30-х гг.: “Антон Шандабыла” (1933), “Баранаў Васіль” (1937), “Песня аб разведчыках” (1938). Уплыў паэмы А. Твардоўскага “Краіна Муравія” на творы А. Куляшова 30-х гг. Мажорны лад ліра-эпічнай паэмы “У зялёнай дуброве” (1938—1939). Драматызм паэмы “Хлопцы апошняй вайны” (1940). Адлюстраванне ў творах радасці ад вялікіх пераўтварэнняў у краіне і адначасова трывога ад прадчування блізкай вайны. Эвалюцыя лірыкі куляшова Ухвалены Твардоўскім зборнік вершаў «Новая кніга», які ўбачыў свет у 1964 годзе, не адразу быў ўспрыняты крытыкай з-за нечаканай для многіх навізны светаадчування аўтара, доказам якой з'явілася: Прыведзены верш быў напісаны ў 1962 годзе, праз год пасля таго, як наша «зямное» светаадчуванне было ўзарвана палётам у Космас першага чалавека, не ўсімі яшчэ асэнсаваным як пачатак касмічнай эры ў развіцці чалавецтва. Вершы «Новай кнігі» — вынік таго, што свядомасць аўтара ўключыла ў сябе Космас як частку сферы пражывання чалавека, — сведчаць не пра аператыўнасць Куляшова ў засваенні новай моднай тэматыкі, а пра апярэджванне свайго часу яго паэтычнай думкай. Развіццё тэмы Космасу ў паэзіі гэтага аўтара — яскравы таму прыклад. Першы вершаваны зварот паэта да «братоў па розуму» ўбачыў свет у 1930 годзе, калі нават трактар многім, у тым ліку і самому Куляшову, здаваўся цудам тэхнікі, што не перашкаджала яму прадбачыць логіку тэхнічнага прагрэсу так, быццам ён быў не паэтам, а супрацоўнікам другога вялікага летуценніка — будучага Галоўнага канструктара першых касмічных апаратаў Сяргея Каралёва, які ў тым жа трыццатым біўся над стварэннем першай у свеце касмічнай лабараторыі.А беларуская літаратурная крытыка абвінавачвала Куляшова ў «адцягненасці» яго паэзіі.Тэма Космасу ніколі не пераставала хваляваць паэта. Новы этап роздуму паэта аб сусвеце даў беларускай паэзіі верш «Зямля», напісаны ў тым жа 1947 годзе. Год праз дваццаць ён уразіць касманаўта Пятра Клімука дакладнасцю апісання Зямлі, убачанай з калязямной арбіты.Наватарства вершаў «Новай кнігі» ў тым, што, аб чым бы ні пісаў паэт, ён глядзіць на праблему вачыма чалавека новай эры, касмічнай, бо Космас для Куляшова — не абстракцыя далёкіх сусветаў, як, скажам, у яго рускіх папярэднікаў, а прастора, якую абжывае чалавек. |