ПОЗНАВАТЕЛЬНОЕ Сила воли ведет к действию, а позитивные действия формируют позитивное отношение Как определить диапазон голоса - ваш вокал
Игровые автоматы с быстрым выводом Как цель узнает о ваших желаниях прежде, чем вы начнете действовать. Как компании прогнозируют привычки и манипулируют ими Целительная привычка Как самому избавиться от обидчивости Противоречивые взгляды на качества, присущие мужчинам Тренинг уверенности в себе Вкуснейший "Салат из свеклы с чесноком" Натюрморт и его изобразительные возможности Применение, как принимать мумие? Мумие для волос, лица, при переломах, при кровотечении и т.д. Как научиться брать на себя ответственность Зачем нужны границы в отношениях с детьми? Световозвращающие элементы на детской одежде Как победить свой возраст? Восемь уникальных способов, которые помогут достичь долголетия Как слышать голос Бога Классификация ожирения по ИМТ (ВОЗ) Глава 3. Завет мужчины с женщиной 
Оси и плоскости тела человека - Тело человека состоит из определенных топографических частей и участков, в которых расположены органы, мышцы, сосуды, нервы и т.д. Отёска стен и прирубка косяков - Когда на доме не достаёт окон и дверей, красивое высокое крыльцо ещё только в воображении, приходится подниматься с улицы в дом по трапу. Дифференциальные уравнения второго порядка (модель рынка с прогнозируемыми ценами) - В простых моделях рынка спрос и предложение обычно полагают зависящими только от текущей цены на товар. | МЕТАД МАСТАЦКА-ПЕДАГАГІЧНАЙ ДРАМАТУРГІІ Ў ВЫКЛАДАННІ КУЛЬТУРАЛАГІЧНЫХ ДЫСЦЫПЛІН Урок з’яўляецца асноўнай формай аргінізацыі навучання і выхавання ў школе, і, зразумела, асноўнай формай выкладання культуралагічных дысцыплін. Значыць, урок павінен падпарадкоўвацца ўсім заканамернасцям працэса навучання і выхавання. Аднак спецыфіка ўрока па культуралагічных дысцыплінах вызначаецца ў тым, што на першы план выходзіць не кіраванне пазнаваўчай дзейнасцю вучняў, а выхаванне асобы вучня, фарміраванне каштоўнасных адносін сродкамі мастацтва. Спецыфічныя метадычныя асаблівасці ўрока айчыннай і сусветнай мастацкай культуры павінны забяспечыць вядучую ролю арганізацыі перажыванняў. Прадмет пазнання мастацтва – адносіны чалавека да з’яў жыцця. Вызначэнне сваіх адносін да свету, выбар свайго шляху – адны з галоўных духоўных задач, якія чалавек вырашае ў юнацтве. Пры гэтым дапаможнікам можа стаць мастацтва. Яно ўключае чалавека ў свет падзей, з’яў, праблем, створаных уяўленнем аўтараі прымушае яго разам з героямі твору перажыць сітуацыю, прыняць рашэнне. Толькі непасрэднае перажыванне, характар і сіла пачуцця становіцца адзінай, неабходнай і дастатковай падставай ацэначнага суджэння. Дзеля таго, каб урок прадстаўляў сабой адзінае цэлае, здольнае ўздзейнічаць на пачуцці і эмоцыі, вельмі важным з’яўляецца яго драматургічная пабудова, распрацоўка яго кампазіцыі і на аснове яе – сцэнара ўрока. У адрозненні ад драматургічнага твора не сюжэт, а кампазіцыя ўрока з’яўляецца галоўным арганізатарам мастацка-дакументальнага матэрыялу. У тэатры праблемы жыцця, канфліктныя сітуацыі на сцэне вырашаюць дзеючыя асобы, акцёры. Глядач толькі сочыць за сутыкненнем пазіцый, светапоглядаў і вызначае да іх свае адносіны “моўчкі”, у працэсе суперажывання. На занятках у школе вучань – актыўны ўдзельнік дзеяння, і адначасова і глядач, і слухач. Ствараючы на ўроке праблемныя сітуацыі і ўключаючы вучняў у пошукі рашэнняў, настаўнік можа толькі меркаваць пра магчымыя адказы вучняў. Метад мастацка-педагагічнай драматургіі вызначае распрацаваную на аснове праблемнага навучання і законаў тэатральнай драматургіі сістэму мэтанакіраваных дзеянняў настаўніка, якія арганізуюць зносіны вучняў з творам мастацтва і забяспечваюць цэласнае ўспрыманне твора, выкарыстанне яго сілы, эмацыянальнага ўздзеяння для развіцця духоўнага свету вучняў, а таксама атрыманне ведаў, неабходных для ўспрымання розных відаў мастацтва. Задача кожнага ўрока айчыннай і сусветнай мастацкай культуры заключаецца ў тым, каб абуджаць уяўленне вучняў, накіроўваць яго ў нечаканым для вучня, нязвыклым і недаступным яму раней накірунку, раскрыць з’яву, факт ў незнаёмых яму раней сувязях, у тым ліку і ў сувязі з праблемамі яго ўласнага жыцця. У працэсе стварэння ўрока важным кампанентам творчасці настаўніка з’яўляецца адбор і мантаж матэрыялу, яго камапазіцыйнае рашэнне. Мэта ўрока, яго галоўныя задачы – гэта стрыжань, на аснове якога аб’ядноўваюцца часткі ўрока. Кожны ўрок будуецца ў суаднясенні з адпаведнымі канкрэтнымі задачамі, зместам, творчымі магчымасцямі настаўніка. Аднак ёсць агульныя правілы распрацоўкі кампазіцыі: 1. Яна павінна быць яснай і дакладнай. Задума кампазіцыі ўрока, якая рэалізаваны ў паслядоўным, дакладным развіцці праблем, што лагічна пераходзяць адна ў другую, павінна быць у цэнтры ўвагі вучня, абуджаць яго думкі і пачуцці. У драматургіі гэта асаблівасць кампазіцыі называецца скразным дзеяннем. 2. Пабудова урока: А) экспазіцыя – пачатак урока, тая сітуацыя, з якой пачнецца развіццё праблемы. Яна задае правільную танальнасць, уводзіць вучняў у вобразны свет урока і накіроўвае іх увагу на галоўную думку, ідэю. Б) завязка – падзея, з’ява, факт, якія з’яўляюцца штуршком да ўзнікнення канфлікту. В) развіццё дзеяння – распрацоўка праблемы, пошук шляхоў вырашэння. Г) кульмінацыя – вяршыня ўроку, вызначэнне тых маральных, ідэйных, эстэтычных вынікаў, да якіх павінны прыйсці вучні. Яны павінны ўзнікнуць у свядомасці вучняў на вельмі высокай ноце эмацыянальнага гучання. Таму важна, каб эмацыянальнае напружанне ўрока ўвесь час развівалася па ўзыходзячай і не загасала да яго завяршэння. Д) развязка – фінал урока, наступае тады, калі вырашаныя праблемы, вызначаны адказы на пытанні, сфармуляваны асноўныя вынікі. Е) “паслядзеянне” – калі дзеянне ўрока працягваецца пасля школы, у размовах, думках, уяўленні вучняў, калі ўзнікае імкненне яшчэ раз сустрэцца з творам мастацтва. Гульнёвая дзейнасць на ўроках культуры Паняцце «гульня» мае шырокі спектр значэнняў: гэта і правядзенне часу ў пэўным занятку з захапленнем ці з мэтай пацехі, адпачынку, спартыўнага спаборніцтва, і дасканалае авалоданне пэўнай тэхнікай, і перажыванне задавальнення ў працэсе дзейнасці. Гульня - від актыўнага адпачынку чалавека, сфарміраванага на аснове драматызаваных, умоўных або творчых дзеянняў, у якога склаліся пэўныя правілы і прыёмы забаў і які з'яўляецца сродкам фізічнага, разумовага і маральна-эстэтычнага выхавання. Гульня – гэта сацыяльна-культурны феномен,у якім адбываецца ўмоўнае адлюстраванне рэчаіснасці, таму лепшыя ўзоры народнай культуры, працоўнай дзейнасці, педагогіцы не толькі не знікаюць у гульнях, але і беражліва зберагаюцца, пераасэнсоўваюцца, набываюць новае значэнне. Гульня мае велізарныя магчымасці ўплыву на асобу чалавека, вялікі выхаваўчы і развіваючы патэнцыял. Гульня ў сваёй сутнасці мае велізарны выхаваўчы патэнцыял: яна захоўвае лепшыя традыцыі народнай педагогікі і культуры, нацыянальны каларыт, звычаі, нормы адносін у грамадстве і да прыроды. Гэтыя аспекты даюць магчымасць сцвярджаць, што гульні – гэта дзейсны сродак выхавання сучаснага маладога чалавека. Паколькі праз гульню, якая з’яўляецца вядучым відам дзейнасці дашкольнікаў і дамініруючай дзейнасцю малодшых школьнікаў, дзіця на ўзроўні падсвядомага ўспрымае інфармацыю аб навакольным свеце, вучыцца разумець і будаваць адносіны да прадметаў і з’яў, мацуецца фізічна і духоўна, акумулюе ў сабе ўсё ўбачанае і пачутае, набывае веды, уменні і навыкі, на якія і будзе абапірацца ў дарослым жыцці. Такім чынам, ажыцяўляецца працэс сацыялізацыі дзіцяці ў культурным асяроддзі. Гульня – гэта традыцыйны від дзейнасці чалавека, які вызначаецца спалучэннем разнастайных элементаў імітавання практычнай і духоўнай дзейнасці чалавека, мае забаўляльную накіраванасць і праводзіцца па пэўных правілах. Функцыі гульні ў вучэбнай дзейнасці: Ø Пазнаваўчая – у гульнёвай дзейнасці адбываецца набыццё новых ведаў, фарміраванне на іх аснове ўменняў і навыкаў; Ø Развіваючая – гульнёвая дзейнасць накіравана на гарманічнае развіццё асобы вучня; Ø Выхаваўчая – працэс перадачы сацыяльнага вопыту старэйшымі пакаленнямі і яго ўспрыманне малодшым пакаленнем – гэта ў шырокім сэнсе і ёсць выхаванне.. І менавіта гульнёвая дзейнасць, якая часам усведамлялася малодшымі членамі грамадства як забава, вучыла пэўным прыёмам, давала неабходныя веды, уменні і навыкі канкрэтных дзеянняў, якія былі неабходныя для жыцця асобы і ўсяго грамадства. На вучэбных занятках гульня садзейнічае разумоваму, фізічнаму, псіхічнаму развіццю маладога чалавека, паколькі непасрэдна шляхам імітавання (дзеці назіраюць за дзеяннямі настаўніка і паступова засвойваюць алгарытм дзеяння) адбываецца перадача ўжо існуючага і пазнанага грамадствам сацыяльнага вопыту: маралі, культуры, мастацтва, працоўных уменняў і навыкаў. Ø Камунікатыўная – садзейнічае стварэнню і ўмацаванню зносін паміж удзельнікамі калектыву; Ø Забаўляльная – гульня садзейнічае павышэнню цікаўнасці да вучэбнага матэрыялу, стварэнню свабоднай і спрыяльнай атмасферы для творчага раскрыцця вучняў, дае магчымасць эмацыянальнай разгрузкі і адпачынку. Класіфікацыя гульняў (арыентавана на вучэбную работу). 1. развіваючыя гульні (накіраваныя на развіццё памяці, увагі, уяўлення). 2. інтэлектуальных ці пазнаваўчыя гульняў (накіраваныя на развіццё мовы, мыслення, логікі) 3. гульні, накіраваныя на мастацкае развіццё асобы. 4. забаўляльныя гульні. 5. ралявыя гульні. Асноўныя заканамернасці, якія неабходна ўлічваць пры арганізацыі гульнёвай дзейнасці ў вучэбнай рабоце: 1. Узроставы падыход – змест, форма, спосабы арганізацыі гульні павінны адпавядаць узросту гульцоў, іх фізічным і разумовым магчымасцям з улікам арыентацыі на зону актуальнага і зону бліжэйшага развіцця. (ЗАР –гэта тое, што можа дзіця на гэты час без дапамогі. ЗБР – гэта тое, што зможа зрабіць дзіця з мінімальнай дапамогай дарослага.) 2. Апора на цікавасць гульні, якая павінна тонка і эфектыўна ўлічваць патрэбнасці чалавека ва ўражаннях і эмацыянальным кантакце. Цікавая па зместу гульня правацыруе цікавасць да працэсу “гуляння”, а тым самым і неасэнсаваны інтарэс да вучэбнага і выхаваўчага працэсаў. 3. Гульня ў вучэбным працэсе павінна садзейнічаць умацаванню духоўнага кантакту паміж настаўнікам і вучнямі. Менавіта ў працэсе гульні, імітуючы дзеянні, паводзіны кіраўніка гульні, прымяраючы на сабе сацыяльныя ролі, чалавек авалодвае ведамі, уменнямі, навыкамі і тым самым ажыцяўляецца перадача вопыту, захаванне традыцый і забяспечваецца пераемнасць пакаленняў. Таксама гульня стварае выхаваўчую сітуацыю, якая забяспечвае фарміраванне ў чалавека станоўчага вопыту зносін у сацыяльным асяроддзі. 4. Стымуляцыя да самаўдасканалення, заахвочванне да развіцця асобы. Гульня павінна садзейнічаць фарміраванню ўнутранай матывацыі чалавека да асабістага развіцця, культуры пачуццяў, актывізацыі пазнаваўчых працэсаў, развіццю камунікатыўных якасцяў, што дазваляе засвойваць новы вопыт і лепш арыентавацца ў навакольным асяроддзі. (Тут маецца на ўвазе то, што пры арганізацыі гульні, настаўнік павінен так прадумаць яе змест, форму, характар, каб пасля яе правядзення ў гульца засталося ўласнае жаданне пазнаёміцца з якім-небудзь матэрыялам, правіламі, законамі. Каб у яго з'явілася ўласнае пабуджэнне да авалодання якімі-небудзь ведамі, уменнямі ці навыкамі. Такім чынам, праз гульню, настаўнік павінен сфарміраваць у дзіцяці розныя віды матываў: унутраны матыў да працэса навучання (інтарэс да пазнання), імкненне да канкрэтнага выніку, імкненне авалодаць працэсам дзейнасці, імкненне атрымаць асалоду ад самога працэса навучання і іншыя, а таксама матывы да самаўдасканалення і г. д.) Гульня – гэта зменшанае, спрошчанае і схематычнае адлюстраванне рэчаіснасці і дзіця праз гульню вучыцца жыць ў сапраўдным жыцці. 5. Фарміраванне гарманічна развітай асобы. Пры арганізацыі гульні настаўнік павінен улічваць розныя накірункі развіваючых магчымасцей дзейнасці: духоўнае развіццё, псіхічнае, фізічнае, інтэлектуальнае і г.д., якія павінны быць забяспечаны ў роўнай ступені і адзінстве. 6. Свабоднае развіццё творчых здольнасцяў. У працэсе гульні чалавек павінен праяўляць, раскрываць і развіваць свой творчы патэнцыял, свае задаткі і творчыя магчымасці, накіроўваючы іх на развіццё таленту. Гэта магчыма толькі пры стварэнні спрыяльных умоў і свабоднай атмасферы. |