ПОЗНАВАТЕЛЬНОЕ Сила воли ведет к действию, а позитивные действия формируют позитивное отношение Как определить диапазон голоса - ваш вокал
Игровые автоматы с быстрым выводом Как цель узнает о ваших желаниях прежде, чем вы начнете действовать. Как компании прогнозируют привычки и манипулируют ими Целительная привычка Как самому избавиться от обидчивости Противоречивые взгляды на качества, присущие мужчинам Тренинг уверенности в себе Вкуснейший "Салат из свеклы с чесноком" Натюрморт и его изобразительные возможности Применение, как принимать мумие? Мумие для волос, лица, при переломах, при кровотечении и т.д. Как научиться брать на себя ответственность Зачем нужны границы в отношениях с детьми? Световозвращающие элементы на детской одежде Как победить свой возраст? Восемь уникальных способов, которые помогут достичь долголетия Как слышать голос Бога Классификация ожирения по ИМТ (ВОЗ) Глава 3. Завет мужчины с женщиной 
Оси и плоскости тела человека - Тело человека состоит из определенных топографических частей и участков, в которых расположены органы, мышцы, сосуды, нервы и т.д. Отёска стен и прирубка косяков - Когда на доме не достаёт окон и дверей, красивое высокое крыльцо ещё только в воображении, приходится подниматься с улицы в дом по трапу. Дифференциальные уравнения второго порядка (модель рынка с прогнозируемыми ценами) - В простых моделях рынка спрос и предложение обычно полагают зависящими только от текущей цены на товар. | Тэма 4. Традыцыйная беларуская кераміка і ганчарства. Асаблівасці народнай керамікі: утылітарны характар, рукатворнасць, яснасць формаўтварэння, прастата і выразнасць дэкору. Традыцыйны асартымент народных ганчарных вырабаў: кухонны посуд (гаршкі, латкі, пражэльнікі, рынкі, макатры і інш), посуд для захоўвання і транспарціроўкі прадуктаў і ежы (збаны, гладышы, слоікі, спарышы і інш.), сталовы посуд (міскі, паўміскі,кубкі і ннш.), гігіенічны посуд, дэкаратыўная кераміка (букетнікі, вазоны і інш.), цацкі. Спосабы і прыёмы аздаблення керамічных вырабаў. Вядучыя ганчарныя цэнтры і характарыстыкі іх вырабаў. Гараднянская кераміка – белагліняная, непаліваная, сціпла дэкарырваная (хвалістыя і роўныя паяскі, косыя рыскі чырвона-карычневага колеру); асаблівасці форм посуду (буйныя, ёмістыя, блізкія да шару); жанравая мелкая пластыка, яе характар (наіўны рэалізм, гумар). Цэнтры чорнаглянцаванай керамікі заходняй часцы Беларусі (Пружаны, Поразава, Пагост-Загародскі). Пружанскі бытавы посуд. асаблівасці формаўтварэння (выразнасць аб’ёмаў і чляненняў, аснова – шар, конус, цыліндр) і дэкору (вертыкальныя і косыя палоскі, рамбічныя сеткі, завіткі, елачкі і інш.), яго падпарадкавасцьформе. Гартаваная (абварная) кераміка. Асаблівасці фармовачнай масы і афарбоўкі. Тэрыторыі распаўсюджвання цэнтраў (вёскі Мядзельскага, Смаргонскага, Клімавічскага, Клецкага раёнаў). Івянецкая і ракаўская кераміка. Разнастайнасць вырабаў, выкарыстанне паліваў, ангобнай размалёўкі, характар дэкору (кропкі, завіткі, галінкі, парамыя і хвалістыя паяскі, геаметрычныя і раслінныя матывы). Мелкая пластыка: гліняная цацка, вытокі і сувязь з сімволікай язычніцкага культа. Археалагічныя знаходкі цацкі Х-ХУШ стст. Традыцыныя сюжэты і вобразы беларускай цацкі; стылістыка (архічная і наіўна-рэалістычная), асаблівасці формаўтварэння (абагуленнасць, стылізавасць, умоўнасць), выкарыстанне палівы. Цацка канца ХІХ-першай паловы ХХ стст. І яе асноўныя віды: свістулькі, бразготкі, фігуркі людзей і жывёл. Цэнтры рамяства (Дуброўна, в.Дрыбін Горацкага раёну, в. Харосіца, Вясялова, Сланёва Навагрудскага раёну, Ракаў). Сучасны стан развіцця керамікі і ганчарства. Тэма 5. Асноўныя этапы развіцця шкларобства на Беларусі Старажытнабеларускае шкло. Спосабы прыгатавання і апрацоўкі шкляной масы: выдзіманне. выцягванне праз шаблоны-матрыцы, віццё, скручванне, залачэнне і серабрэнне. Упрыгажэнні (пацеркі, бранзалеты, пярсцёнкі, сроневыя кольцы), аптэкарскі і пабытовы посуд (флаконы, кілішкі, чаркі, кубкі, талеркі, графінападобныя сасуды), смальтавая мазаіка. Тэхнікі дэкарыравання: накладныя элементы - рэльефныя жгуты; шкляныя ніці, гравіраванне, разьба, роспіс золатам, эмалямі. Цэнтры рамяства: Полацк, Гродна, тураў, Наваградак і інш. Асаблівасці развіцця беларускага шкла XІV- XVI стст. – вылучэнне дзвух перыядаў: першы− па другую палову XV ст.: рысы готыкі, запазычанні з заходнееўрапейскіх цэнтраў; распаўсюджане венецыянскага, багемскага і польскага шкла; другі – XVІ ст.: рысы рэнесанснага стылю, яснасць формы, завершанасць прапорцый, спосабы аздаблення каляровымі шклянымі ніцямі і жгутамі, пячаткамі з выявамі гербаў, роспіс эмалямі, фарбамі, золатам. Развіццё вытворчасці шкла ўХVII ст., дробныя гуты і буйныя мануфактуры; шырокае распаўсюджанне неасветленага шкла (зелянковага, жаўтаватага або карычневага колер) для побытовага ўжытку, тэхналогіі адвольнага выдзімання ці ў форму. Разнастайнасць асартыменту (бутлі, збаны, куфлі, шкляніцыі, чаркі, бакалы, кубкі, келіхі і інш.). Прыёмы аздаблення гарачым (ляпныя "выкрутасыі", медальёны з ціснёнымі на іх геральдычнымі выявамі і клеймамі гутнікаў, ініцыяламі заказчыкаў) і халодным спасабамі (гравіроўка, шліфоўка і арміраванне шкла металам). Шкляныя вырабы беларускіх мануфактур Налібак і Урэчча: асартымент (побытовы і мастацкі посуд, сталовыя камплекты і сервізы, пацешны посуд, асвятляльныя прыборы, люстэркі, дробная шкляная пластыка), віды шкла (бясколернае, каляровае, крышталь, рубінавае, малочнае), асноўныя тэхнікі аздаблення (алмазнае граненне, накладкі, гравіраванне). Тэматыка гравіровак, стылістычныя змены і ўплывы. Майстры (Дубіцкія, Рымашэўскія, Залескія, Санцэвічы і інш.). Паступовы пераход да фабрычнай вытворчасці, укараненне новых тэхналогій, выкарыстанне больш дасканалага абсталяваннне – асаблівасці развіцця шкларобнай вытворчасці на працягу ХІХ − пачатку ХХ стст. Буйные заводы ў в. Бярозаўка, Нова-Барысаве, акцыянерныя таварства. Тэхналогіі фармавання (свабоднае выдзіманнне, выдзіманнне ў формы, прасаванне); тэхнікі аздаблення: шліфіванне, гравіраванне, траўленне, эмалевы роспіс. Крышталь і асаблівасці яго дэкарырвання (граненне, шліфіванне, гравіроўка), матывы (“зорачкі”, “авёс шэры”, “лісце з фестонамі”, “вінаградавы” і інш.). Змены ў формах і аздобах шкляных вырабаў адпаведна пануючым стылям і напрамкам. Беларускае шкло ХХ ст., прадпрыемствы (завод “Нёман”, Барысаўскі завод), навацыі ў тэхналогіі (рознаколернае шкло: чырвонае, рубінавае, фіялетавае, зялёнае, сіняе, жоўтае, агатападобнае шакло, крышталь), формаўтварэнні, дэкоры. Аўтарскія трактоўкі формы і дэкору, павышэнне дэкаратыўнасці, зварот да традыцыйнай культуры. Творчасць У. Мурахвера. Тэма 6. Мастацкая апрацоўка металаў на Беларусі. Апрацоўка металу і ювелірныя вырабы перыяду старажытнабеларускіх княстваў. Металлы і сплавы: жалеза, медь, бронза, волава, латунь, свінец, серабро, золата. Тэхнікі апрацоўкі і дэкарырвання: кавальства, чаканка, гравіроўка, насечка, чарненне, зярненне, залачэнне, цісненне, філігрань, эмаліраванне. іх залежнасць ад прызначэння вырабу. Асартымент ювелірных вырабаў (бранзалеты, ланцужкі, падвескі, завушніцы, грыўны, скроневыя кольцы, пярстёнкі, крыжыкі і інш.). Крыж Еўфрасінні Полацкай (1161 г.) Лазара Богшы – славуты твор ювелірнага і эмальернага мастацтва старажытнабеларускіх зямель. Пашырэнне звоналіцейнай справы ў ХІV− ХVІ стст. Моладаўскі звон− памеры, характар аздаблення: наяўнасць фундацыйна-панегірычнага тэксту, арнаментальнай рэльефнай стужкі, выяў міфалагічных істот, герба, даты стварэння (1583 г.) і імя аўтара-людвісара (ковенскі майстар Мартін Гофман). Выраб буйнамаштабных прадметаў: ствалоў гармат, каваных і літых элементаў для будынкаў (кратаў, агароджаў, флюгераў, акоўкі брам і інш.). Накірункі разіцця ювелірнай справы: выраб прадметаў культавага прызначэння, зброі, посуду, аздоб і элементаў касцюма. Асаблівасці кампазіцыйнага і дэкаратыўнага рашэнняў абкладаў і абразоў. “Лаўрышаўскае евангелле”− выразны твор ювелірнанага мастацтва ХV ст. Разнастайнасць літургічных прадметаў: запрастольныя і напрастольныя, алтарныя крыжы, даразахавальніцы, манстранцы, дараносіцы, паціры, кадзілы і інш. Разнастайнасць тэхнік апрацоўкі металу: ліццё, чаканка, гравіроўка, залачэнне і інш. Гатычныя і рэнесансныя рысы ў стылістыкі ювелірных твораў культавага прызначэння. Барочная стылістыка вырабаў культавага (абклады абразоў, кніг, рэлікварыяў, паціраў) і бытавога прызначэння XVII ст. (дамінаванне расліннага арнамента, натуралістычнасць, свабоднае размяшчэнне па паверхні, багацце і пышнасць форм). Спалучэнне некалькіх тэхнік: чаканкі, ліцця, гравіроўкі, прасечкі, чарнення, філіграні, залачэння. Далейшае развіццё звоналіцейнай справы, кавальства (навершшы купалоў культавых будынкаў, надмагіллі, рашоткі для балконаў, варот, вокнаў, флюгеры). Рокайльныя і класіцістычныя тэнденцыі ў мастацкай апрацоўкі металу. Разнастайнасць вырабаў для палацавых інтэр’ераў: канделябры, люстры, бра, падсвечнікі, гадзіннікі з бронзы і серабра; шырокі асартымент сярэбранааг посуду (талеркі, місы, вазы, віватовыя келіхі, відэльцы, нажы, лыжкі, судкі, чайнікі з падагрэвам – булера, скрыначкі для спецый і інш). Аздабленне конскай збруі і транспартных сродкаў, ёмістасцей для перавозкі дэкаратыўнымі накладнымі пласцінамі, акоўкай. Устойлівы попыт у XIХ − пачатку ХХ стст. на літыя архітэктурныя элементы (актыўнае грамадзянскае і жыллёвае будаўніцтва), разнастайнасць асартыменту: балконныя рашоткі, паркавыя агароджы і мэбля, рашоткі варотаў, прадметы інтэр’ера (пячные дзерцы, лесвіцы); выкарыстанне ў дэкоры стылізваных раслінных матываў ў спалучэнні с геаметрычнымі формамі. Пашырэнне кавальства, тэхнікі каваных выканання вырабаў: пракоўка, агінанне, рубка, скручванне; ужыванне ліставога і палоснага пракату. Вырабы з каляровых металаў: медзі, волова, латуні, бронзы. Асартымент (дэкаратыўныя вазы, падстаўкі, абклады, падсвечнікі, накладкіінш.). Тэма 7. Мастацкая апрацоўка дрэва на Беларусі. Гістарычны агляд развіцця мастацкай апрацоўкі дрэва ў Беларусі. Традыцыйная народная разьба. Сферы выкарыстання: прадметы побыту, посуд, транспартныя сродкі, прылады працы, архітэктурныя элементы, скульптура. Віды разьбы на Беларусі: контурная, выемчатая, рэльефная, скразная (ажурная, аб’ёмная. Даўбенне – старажытны спосаб апрацоўкі дрэва. Выдзеўбаныя рэчы: карцы, фаскі, кублы, багоўні, сальніцы, бойкі і інш. Залежнасць канструкцыі ад прызначэння. Архаічнасць і сімвалічнасць вобразнага рашэння вырабаў, абагуленнасць і эрганамічнасць формы, сціпласць дэкору. Трохгранна-выемчатая разьба – найбольш пашыраны від аздаблення. Прасніцы, разнастайнасць форм, багацце аздаблення: шматпялёсткавыя разеткі, зубчыкі, рамбы і трохкутнікі, шэўроны, сілуэты птушак і жывёл. Адлюстраванне касмаганічных ўяўленняў (асаблівасці арганізацыі матываў на плоскасці). Рэльефная разьба, вырабы: формы для пернікаў, дошкі-клішэ для набіванкі. Сюжэты і матывы (дамінаванне зааморфных і антрапаморфных узораў), іх смвалічнае значэнне. Наіўна-рэалістычная трактоўка, геаметрызаванасць і абагуленнасць выяў, адсутнасць дэталізацыі. Асаблівасці арнаментальнай структуры дошак для набіванак, дамінаванне кветкавых (васількі, рамонкі, цюльпаны, бэз, лісты дуба, рабіны і інш.) і геаметрычных матываў (зорачкі, кругі, клеткі). Прапілоўка – тэхніка стварэння ажурнага скразнога ўзору. Час распаўсюджання і тэрыторыі бытавання. Інструменты (лучковая піла з вузкім палатном). Канструктыўна-дэкаратыўныя элементы пабудоў і іх аздабленне: ліштвы, франтоны, вільчакі, вуглы, веранды, ганкі, вароты. Матывы (раслінныя, геаметрычныя, зааморфныя). Асаблівасці рашэння вільчакоў, іх архаічны характар. Сталярнае і такаранае рамёствы, універсальны характар, шырокі асартымент вырабаў ( прылады працы, прадметы хатняга ўжытку, мэблі і інш.). Сялянская мэбля – лавы, канапы, крэслы, зэдлікі, ложкі, буфеты, асаблівасці дэкору: ужыванне тэхнік прапілоўкі і разьбы. Драўляная скульптура. Драўляная цацка. Сучасны стан рамяства. |