МегаПредмет

ПОЗНАВАТЕЛЬНОЕ

Сила воли ведет к действию, а позитивные действия формируют позитивное отношение


Как определить диапазон голоса - ваш вокал


Игровые автоматы с быстрым выводом


Как цель узнает о ваших желаниях прежде, чем вы начнете действовать. Как компании прогнозируют привычки и манипулируют ими


Целительная привычка


Как самому избавиться от обидчивости


Противоречивые взгляды на качества, присущие мужчинам


Тренинг уверенности в себе


Вкуснейший "Салат из свеклы с чесноком"


Натюрморт и его изобразительные возможности


Применение, как принимать мумие? Мумие для волос, лица, при переломах, при кровотечении и т.д.


Как научиться брать на себя ответственность


Зачем нужны границы в отношениях с детьми?


Световозвращающие элементы на детской одежде


Как победить свой возраст? Восемь уникальных способов, которые помогут достичь долголетия


Как слышать голос Бога


Классификация ожирения по ИМТ (ВОЗ)


Глава 3. Завет мужчины с женщиной


Оси и плоскости тела человека


Оси и плоскости тела человека - Тело человека состоит из определенных топографических частей и участков, в которых расположены органы, мышцы, сосуды, нервы и т.д.


Отёска стен и прирубка косяков Отёска стен и прирубка косяков - Когда на доме не достаёт окон и дверей, красивое высокое крыльцо ещё только в воображении, приходится подниматься с улицы в дом по трапу.


Дифференциальные уравнения второго порядка (модель рынка с прогнозируемыми ценами) Дифференциальные уравнения второго порядка (модель рынка с прогнозируемыми ценами) - В простых моделях рынка спрос и предложение обычно полагают зависящими только от текущей цены на товар.

Тэма 3. Асаблівасці развіцця беларускай керамікі і ганчарства.





Установа адукацыі

“Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтваў”

ЗАЦВЯРДЖАЮ

Першы прарэктар

УА “Беларускі дзяржаўны універсітэт

культуры і мастацтваў”

 

______________ Ю.П. Бондар

"_____"_____________2012 г.

НАРОДНАЕ Дэкаратыўна-прыкладноЕ мастацтва

праграма дзяржаўнага экзамену

па спецыяльнасцi 1-18 01 01 “Народная творчасць”

напрамку спецыяльнасцi 1-18 01 01-04 “Народныя рамёствы”

 

Мінск 2012

 

СКЛАДАЛЬНІК:

Л.У. Дамнянкова, дацэнт кафедры народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ўстановы адукацыі «Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтваў», кандыдат гістарычных навук.

 

 

Рэцэнзенты:

В.І. Жук, намеснік дырэктара Інстытута мастацтвазанўства, этнаграфіі і фальклора Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктар мастацтвазнаўства.

В.П. Пракапцова, загадчык кафедры беларускай сусветнай мастацкай культуры ўстановы адукацыі «Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтваў», доктар мастацтвазнаўства, прафесар.

 

РЭКАМЕНДАВАНА ДА ЗАЦВЯРДЖЭННЯ:

Кафедрай народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва установы адукацыі “Беларускі дзяржаўны унiверсiтэт культуры і мастацтваў” (пратакол № 7 ад 09.03.2011 г.).

Прэзідыумам навукова-метадычнага савета установы адукацыі “Беларускі дзяржаўны унiверсiтэт культуры і мастацтваў” (пратакол № ад г.).

 

Адказны за рэдакцыю:

Адказны за выпуск: Л.У.Дамнянкова

Тлумачальная запіска

 

Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва з’яўляецца адной з галін творчай дзейнасці чалавека, якая яскрава раскрывае накірункі развіцця цывілізацыі. Твор дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва – гэта адбітак асаблівасцей часу, эстэтычных ідэалаў грамаства, узроўню развіцця тэхналогіі і майстэрства.

Сінкрэтычнасць народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва з’яўляецца яго характэрнай рысай. Твор гэтага віда мастацтва будуецца па прынцыпах мэтазгоднасці, утылітарнасці прызначэння і мастацкіх якасцях. Палітра выкарыстоўваемых матэрыялаў і тэхнік іх апрацоўкі адрозніваецца вялікім багаццем.

Фарміраванне сістэмы тэарэтычных ведаў у галіне гісторыі развіцця знастайных рамёстваў на Беларусі з’яўляюцца неабходнай часткай падрыхтоўкі студэнтаў творчай спецыяльнасці “народная творчасць” і садзейнічае станаўленню творчага мыслення і здольнасці будчага спецыяліста да самаадукацыі, рашэнню прафесійных задач.

Структура праграмы дзяржаўнага экзамена “Народнае дэкаратыўна-прыкладное мастацтва” абумоўлена сучаснымі патрабаваннямі да спецыяліста ў галіне дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Яна ўключае матэрыял па асноўных відах беларускага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, асаблівасцях іх развіцця ад старажытнасці да пачатку ХХ ст., узаемадзеянню народных і прафесійных сфер творчай дзейнасці.

На дзяржаўным экзамене выпускнік павінен

ведаць:

– асноўныя этапы развіцця беларускага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і рамяства ад перыяду старажытных княстваў да ХХ стагоддзя;

− ролю народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і яго уплыў на развіццё прафесійнай сферы;

– стылістычныя асаблівасці беларускага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва;

– спецыфічныя рысы народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і іх праявы у сучасным мастацкім працэсе.



умець:

– разбірацца ў складаных праблемах мастацкага працэсу мінулага і сучаснага;

– вызначаць стылістычныя асаблівасці твораў прафесійнага і народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва;

– выкарыстоўваць атрыманыя веды ў працэсе стварэння твораў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

ЗМЕСТ

Тэма 1. Асаблівасці развіцця дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва

Дэкаратыўнае мастацтва – самая ранняя форма культуры. Адметныя рысы: адлюстраванне ўяўленняў аб структуры і арганізацыі свету, высокая змястоўнасць вобразоў, эстэтыка матэрыялаў, рацыянальнасць формы.

Дэкаратыўнае мастацтва і яго падвіды, сувязь з іншымі відамі пластычных мастацтваў. Народнае дэкаратыўна-прыкладное мастацтва, яго спецыфіка (сінкрэтызм, традыцыйнасць, калектыўнасць, прыроднасць, рукатворнасць).

Асаблівасці развіцця дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, абумоўленнасць узроўнем матэрыяльнай культуры (тэхналогіі), бытавым укладам, класавымі, этнічнымі і сацыяльнымі фактарамі.

Класіфікацыя відаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва па практычнаму прызначэнню (тканіны, мэбля, адзенне, упрыгожванні і г.д.), па матэрыялу (метал, кераміка, дрэва, тэкстыль, лаза і г.д.), па тэхніцы выканання (разьба, роспіс, вышыўка, чаканка і г.д.).

Кампазіцыя твора дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва – адлюстраванне эмацыянальна-вобразнага складу асобы. Выразныя сродкі ў дэкаратыўна-прыкладным мастацтве: форма, прапорцыі, рытм, колер, маштаб, сілуэт, сіметрыя, фактура, дэкор. Пабудова формы вырабу і яе сувязь з прызначэннем, канструктыўнымі і пластычнымі магчымасцямі матэрыялаў (тканіна, дрэва, метал, гліна і г.д.).

Тэма 2. Роля дэкору ў мастацкім вырашэнні твора дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

Узнікненне арнаменту. Універсальныя геаметрычныя матывы і сімвалы: круг, крыж, квадрат, свастыка, спіраль, канцэнтрычныя кругі, хваля, меандр, пляцёнка, валюта. Сусветнае дрэва – вобраз пабудовы свету. Універсальныя кампазіцыі: лінейная, шахматная, кругавая.

Арнамент і яго віды: геаметрычны, раслінны, зоаморфны, антрапаморфны, арнітаморфны, сімвалічны. Архаічныя матывы і арнаменты ў беларускім народным мастацтве.

Асаблівасці дэкору: уласная эмацыйнасць, выразнасць, рытм, прапорцыі. Сувязь дэкору з формай - зрокавае змяненне, адзінства мастацкага вобразу. Суадносіны дэкору і формы (кантрастна, нюансна, ураўнаважана).

Тэма 3. Асаблівасці развіцця беларускай керамікі і ганчарства.

Пабытовая і архітэктурная кераміка часоў старажытнабеларускіх княстваў. Пашырэнне ручнога ганчарнага кола. Спосабы фармоўкі:выцісканне, налеп, выцягванне. Формы і асартымент (гаршкі, кубкі, міскі, збаны, патэльні) кухоннага посуду, ёмістасцей для транспарціроўкі вадкіх і сыпучых рэчываў (карчагі, слаі). Характар аздаблення і матывы: рады кропак, косых рысак, гарызантальныя ці хвалістыя лініі, зашчыпы. Вытворчасць керамічнай пліткі; тэхналогія вырабу, выкарыстанне палівы; формы (квадрат, прамавугольнік, сегмент, складаныя па абрысу фігуры), дэкор (палівы, рэльефны дэкор), асаблівасці укладкі.

Беларуская кафля, прызначэнне і формы (сценныя, вуглавыя, паясовыя, карнізныя, перамычкі, дахоўкі, балясіны, медальёны, каронкі і інш), віды (гаршковая, каробкавая). Характар аздаблення: геаметрычныя ўзоры, выявы раслін і жывёл, сюжэтныя кампазіцыі на бытавыя, гістарычныя і рэлігійныя тэмы. XVI –першая палова XVII стст. – росвіт беларускага кафлярства. Паліхромныя палівы, характар дэкарыравання.Творы беларускіх “цаніннікаў” за межамі беларускіх зямель (Церамны палац Крамля, Круціцкі церам, Васкрасенскі сабор Наваіерусалімскага манастыра на Істры і інш.). Змены ў памерах, асаблівасці мадэліроўкі, выкарыстанне гіпсавых форм, дамінаванне кобальтавага роспісу (гістарычныя, батальныя і жанравыя сцэны, пейзажы, абразы) па гладкай паверхні ў кафлярстве XVIII ст. Рэльефныя паліхромныя пліткі, фасонныя дэталі (медальёны, карятыды, ільвіныя галовы і інш.) − праявы стылю мадэрн.

Беларускі фаянс. Мануфактура ў Свержні і Целяханах. Уплывы італьянскага і францускага форфора ў ранняй прадукцыі, у позніх вырабах − лаканізм і стрыманасць барочнага дэкору, мясцовы характар. Своеасаблівасць асартыменту свержанскай мануфактуры: (сталовы і дэкаратыўны посуд, пячная кафля, санітарна-гігіенічная кераміка), стрыманы дэкор, роспіс кобальтам, цёмна-зялёнымі, карычневымі фарбамі, раслінны і геаметрычны арнамент. Асартымент вырабаў Целяханскай мануфактуры: посуд, кафля, дэкаратыўная скульптура, разнастайныя керамічныя прадметы для культавых і свецкіх інтэр’ераў (камплекты аздобы камінаў, дробная пластыка, сталовы посуд і інш.); ужыванне празрыстых паліхромных паліў; выкарыстанне ў аздобе рэльефнага дэкору (жаночыя маскі, гірлянды з лістоў і кветак, букетаў) − масіўнасць прапорцый, цяжкаважкасць.





©2015 www.megapredmet.ru Все права принадлежат авторам размещенных материалов.