МегаПредмет

ПОЗНАВАТЕЛЬНОЕ

Сила воли ведет к действию, а позитивные действия формируют позитивное отношение


Как определить диапазон голоса - ваш вокал


Игровые автоматы с быстрым выводом


Как цель узнает о ваших желаниях прежде, чем вы начнете действовать. Как компании прогнозируют привычки и манипулируют ими


Целительная привычка


Как самому избавиться от обидчивости


Противоречивые взгляды на качества, присущие мужчинам


Тренинг уверенности в себе


Вкуснейший "Салат из свеклы с чесноком"


Натюрморт и его изобразительные возможности


Применение, как принимать мумие? Мумие для волос, лица, при переломах, при кровотечении и т.д.


Как научиться брать на себя ответственность


Зачем нужны границы в отношениях с детьми?


Световозвращающие элементы на детской одежде


Как победить свой возраст? Восемь уникальных способов, которые помогут достичь долголетия


Как слышать голос Бога


Классификация ожирения по ИМТ (ВОЗ)


Глава 3. Завет мужчины с женщиной


Оси и плоскости тела человека


Оси и плоскости тела человека - Тело человека состоит из определенных топографических частей и участков, в которых расположены органы, мышцы, сосуды, нервы и т.д.


Отёска стен и прирубка косяков Отёска стен и прирубка косяков - Когда на доме не достаёт окон и дверей, красивое высокое крыльцо ещё только в воображении, приходится подниматься с улицы в дом по трапу.


Дифференциальные уравнения второго порядка (модель рынка с прогнозируемыми ценами) Дифференциальные уравнения второго порядка (модель рынка с прогнозируемыми ценами) - В простых моделях рынка спрос и предложение обычно полагают зависящими только от текущей цены на товар.

Раздзел 6. Беларусь на мяжы XIX–XX ст.





Сацыяльны і нацыянальны склад насельніцтва Беларусі ў пачатку XX ст.; эканамічная і нацыянальная палітыка царызму ў Беларусі. Развіццё капіталізму ў сельскай гаспадарцы. Стан і развіццё прамысловасці, яе структура і спецыялізацыя. Прамысловы крызіс у Беларусі 1900–1903 гг. Грамадска–палітычнае жыццё Беларусі. Актывізацыя рабочага руху. З'яўленне палітычных партый і арганізацый. Паліцэйскі сацыялізм. Першыя крокі беларускага нацыянальнага руху. Утварэнне і дзейнасць Беларускай сацыялістычнай грамады. Канфесіі на Беларусі азначанага часу.

Рэвалюцыя 1905–1907 гг. Абвастрэнне аграрна-сялянскага, нацыянальнага і рабочага пытанняў на пераломе ХІХ – пачатку ХХ ст. і наспяванне ў 1901–1904 гг. рэвалюцыйнай сітуацыі. Ваганні ў палітыцы царызму. “Паліцэйскі сацыялізм”. Разгортванне сіянісцкага руху ў Беларусі. Мясцовыя арганізацыі рэвалюцыйных партый. Рабочы і сялянскі рух. Пачатак рэвалюцыі. Вызваленчы рух у студзені – верасні 1905 г. Кастрычніцкая і снежаньская палітычныя стачкі. Кааліцыйныя саветы і камітэты. Завяршэнне партыйнага афармлення трох палітычных лагераў. Наступленне контррэвалюцыі ў канцы 1905 – пачатку 1906 г. Прадстаўнікі ад беларускіх губерняў у Дзяржаўнай думе. Вяснова-летні ўздым рэвалюцыйнага руху ў 1906 г. і роспуск Думы. Актывізацыя дзейнасці ў Беларусі расійскіх і польскіх нацыяналістычных груповак і перамога іх на выбарах у ІІ Дзяржаўную думу. Беларускі нацыянальны рух у перыяд рэвалюцыі. Трэцечэрвеньскі дзяржаўны пераварот. Вынікі і значэнне рэвалюцыі для Беларусі.

Сацыяльна-эканамічнае развіццё. Рэформы Сталыпіна. Развіццё прамысловасці ў 1900–1913 гг. Пачатак індустрыялізацыі. Структурная і тэхнічная перабудова, паглыбленне спецыялізацыі ў прамысловасці. Акцыянерны капітал і монакапіталістычныя аб’яднанні. Банкаўская справа і крэдытна-фінансавая сістэма. Знешні і ўнутраны гандаль. Транспарт і шляхі зносін. Урбанізацыйныя працэсы. Прычыны, мэты і сутнасць аграрнай рэформы Сталыпіна. Яе вынікі і значэнне. Рост сельскагаспадарчай вытворчасці. Земская рэформа Сталыпіна.

Грамадскі рух у перыяд трэцечэрвеньскага рэжыму. Асаблівасці трэцечэрвеньскага выбарчага закона. Вынікі выбараў у ІІІ Дзяржаўную думу ў беларускіх губернях. Вялікадзяржаўны шавінізм у рангу афіцыйнай палітыкі. Становішча ў рэвалюцыйным лагеры. Барацьба ”заходнярускіх” і польскіх нацыяналістычных груповак з беларускім нацыянальным рухам. Рабочы і сялянскі рух. Газета “Наша ніва” – ідэйна-арганізацыйны цэнтр беларускага нацыянальнага руху.

Беларусь у гады Першай сусветнай вайны і лютаўскай рэвалюцыі 1917 г. Увядзенне ваенна-паліцэйскага рэжыму. Мабілізацыя. Адносіны да вайны насельніцтва, палітычных партый і рухаў. Адступленне расійскай арміі. Свянцянскі прарыў. Мілітарызацыя прамысловасці і транспарту. Ваенныя павіннасці насельніцтва. Эвакуацыя і бежанства з Беларусі. Заходняя Беларусь пад нямецкай акупацыяй. Эканамічная і нацыянальна-культурная палітыка акупацыйных уладаў. Беларускі нацыянальны рух у зоне акупацыі. Асаблівасці рабочага і сялянскага руху ў перыяд вайны. Пачатак разлажэння арміі. Стан беларускага нацыянальнага руху на расійскай тэрыторыі. Перамога рэвалюцыі ў Петраградзе і яе ўплыў на ўсходнюю Беларусь. Утварэнне Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў і новых органаў улады. Двоеўладдзе ў войску. Губернскія з’езды сялян і іх рашэнні. З’езд беларускіх нацыянальных арганізацый. Адносіны да беларускага нацыянальнага руху расійскіх партый.



Культура Беларусі ў пачатку ХХ ст. Змены ў сістэме пачатковай і сярэдняй адукацыі. Адкрыццё настаўніцкіх інстытутаў у Віцебску, Магілёве і Мінску і пашырэнне сеткі настаўніцкіх семінарый. Прафесійна-тэхнічнае навучанне. Фарміраванне інтэлігенцыі Беларусі. Даследаванні духоўнай і матэрыяльнай культуры беларусаў, гісторыі Беларусі. Дзейнасць медыцынскіх і сельскагаспадарчых таварыстваў. Перыядычны друк і кнігадрукаванне. Поспехі ў развіцці беларускай літаратуры. Станаўленне беларускага прафесійнага тэатра. Музыка. Выяўленчае мастацтва. Архітэктура.

Ключавыя словы, паняцці: менталітэт, нацыянальнае пытанне, шавінізм, нацыяналізм, сіанізм, заходнерусізм, саслоўі, пралетарыят, буржуазія, прамысловая рэвалюцыя, мануфактуры, картэль, сіндыкат, трэст, акцыя, манапалізм,аграрнае пытанне, спецыялізацыя, інкарпарацыя, кансерватары, лібералы, палітычныя партыі, рэвалюцыйныя дэмакраты, прапаганда, агітацыя, народніцтва, марксізм, маніфест, сацыял-дэмакратыя, бальшавікі, меншавікі, рэвалюцыя, контррэвалюцыя, нацыянальны рух, рэвалюцыйная сітуацыя, паліцэйскі сацыялізм, стачка, забастоўка, мілітарызацыя, эвакуацыя, бежанства, двоеўладдзе.

 

Раздзел 7. Беларусь у часы станаўлення беларускай дзяржаўнасці і міжваенны перыяд (1917–1939 гг.)

Палітычная сітуацыя на Беларусі пасля Лютаўскай рэвалюцыі. Устанаўленне Савецкай улады (сакавік 1917 – сакавік 1918 гг.). Абвастрэнне палітычнай сітуацыі летам 1917 г. Барацьба з карнілаўшчынай. Бальшавізацыя Саветаў. Утварэнне бальшавіцкага ВРК Паўночна-Заходняй вобласці і Заходняга фронту і яго задачы. Нарастанне рэвалюцыйнага крызісу. Ліквідацыя Стаўкі Вярхоўнага Галоўнакамандуючага. Стварэнне Абласнога выканаўчага камітэта Саветаў рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў Заходняй вобласці і фронту (Аблвыканкамзаха), яго функцыі і дзейнасць. Асаблівасці грамадска-палітычнага жыцця пасля Лютаўскай рэвалюцыі. Актывізацыя дзейнасці палітычных арганізацый і партый, ажыўленне нацыянальнага руху на Беларусі, яго асаблівасці. Адносіны нацыянальных арганізацый да Кастрычніцкай рэвалюцыі. Першы Усебеларускі з’езд і яго разгон. Выступленне Доўбар-Мусніцкага супраць Савецкай улады. Разрыў Германіяй дагавора аб перамір’і і пераход у наступленне. Брэсцкі мірны дагавор.

Беларусь у гады замежнай інтэрвеніцыі і грамадзянскай вайны (сакавік 1918–1921 гг.). Самавызначэнне беларускага народа. Стварэнне БНР. Стаўленне Германіі да факта абвяшчэння БНР. Галоўная задача, якую ставіла Рада БНР, і немагчымасць яе вырашэння. Палітычны крызіс Рады БНР, прыняцце рашэння аб яе самароспуску. Барацьба з германскімі акупантамі. Ануляванне Брэсцкага міранага дагавора. Беларускае пытанне ў палітыцы бальшавікоў. I з’езд КП(б)Б і ўтварэнне Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусь (ССРБ). Літоўска-Беларуская ССР (ЛітБел). Польска–савецкая вайна. Акупацыя Польшчай часткі Беларусі. Змаганне супраць польскіх акупантаў. Другое абвяшчэнне ССРБ і дэкларацыя аб яе незалежнасці. Заключэнне Рыжскага мірнага дагавора і падзел Беларусі. Трагічныя вынікі вайны.

Савецкая Беларусь у 20-я гады ХХ ст. Асаблівасці пасляваеннай сітуацыі ў Беларусі. Абвастрэнне гаспадарчага крызісу. Увядзенне новай эканамічнай палітыкі. Аднаўленне сельскай гаспадаркі і прамысловасці. Развіццё кааперацыі і гандлю. Адносіны да прыватніка. Вынікі аднаўленчага перыяду. Непаслядоўнасць у ажыццяўленні НЭПа і перадумовы яго згортвання. Грамадска-палітычнае жыццё, яго адносная дэмакратызацыя. Вяртанне ўсходніх тэрыторый. Ажыўленне работы Саветаў. Дзейнасць рабоча-сялянскай інспекцыі. Партыя і прафсаюзы. Пагадненні паміж БССР, РСФСР і іншымі савецкімі рэспублікамі. Удзел БССР ва ўтварэнні Саюза ССР. Дагавор аб правах саюзных рэспублік. Канстытуцыя Беларускай ССР 1927 г. Палітыка беларусізацыі. Станаўленне нацыянальнай сістэмы адукацыі. Інстытут беларускай культуры. Палітызацыя культасветнай работы. Станаўленне вышэйшай і сярэдняй спецяльнай школы. Развіццё навукі, літаратуры і мастацтва. Распрацоўка беларускай навуковай тэрміналогіі. Кадравая палітыка.

БССР у канцы 20-х – 30-я гады ХХ ст. Усталявнне адзінай дзяржаўнай уласнасці на сродкі вытворчасці. Згортванне НЭПа і пашырэнне каманднага кіравання гаспадаркай. Ажыццяўленне індустрыялізацыі: характар, дасягненні, выдаткі. Пачатак калектывізацыі. 1929 г. – “год вялікага пералому”. Наступленне на сялянства. Палітаддзелы МТС. Вынікі калектывізацыі. Грамадска-палітычнае жыццё, яго бюракратызацыя. Палітычныя працэсы. Рэпрэсіі. Культурныя пераўтварэнні. Ліквідацыя масавай непісьменнасці. Пашырэнне школьнай адукацыі. Рэарганізацыя Інбелкульта ў Беларускую акадэмію навук. Згортванне беларусізацыі. Рэформа беларускага правапісу. Барацьба з “нацдэмамі”. Першы з’езд пісьменнікаў БССР. Творчасць беларускіх пісьменнікаў у 30-я гады. Вядучыя тэмы выяўленчага мастацтва. Сацыяльная палітыка савецкай улады. Жыццё насельніцтва. Змены ў абліччы гарадоў.

Заходняя Беларусь пад уладай Польшчы. Становішча Заходняй Беларусі. Барацьба за нацыянальнае вызваленне і паляпшэнне ўмоў жыцця. Насаджэнне асадніцтва і паланізацыя. Стан сельскай гаспадаркі. Заняпад прамысловасці. Матэрыяльнае становішча працоўных мас. Партызанскі рух у першыя гады польскага панавання. Нацыянальна-вызваленчы рух. Дзейнасць палітычных партый і арганізацый. Беларуская сялянска-работніцкая грамада. КПЗБ. Супраціўленне наступленню польскай рэакцыі. Праблема стварэння адзінага антыфашсцкага фронту.

Ключавыя словы, паняцці: сацыялістычная рэвалюцыя, савецкая улада, саветы дэпутатаў, карнілаўшчына, рэвалюцыйны крызіс, Аблвыканкамзах, Брэсцкі мір, інтэрвенцыя, акупацыя, грамадзянская вайна, БНР, БССР, ЛітБел, СССР, Заходняя Беларусь, ваенны камунізм, новая эканамічная палітыка (НЭП), камандна-адміністрацыйная сістэма, кааперацыя, электрыфікацыя, калектывізацыя, індустрыялізацыя, машынатрактарныя станцыі, дваццаціпяцітысячнікі, культурная рэвалюцыя, беларусізацыя, Інбелькульт, рэпрэсіі, нацдэмы, санацыя, парцэляцыя, камасацыя, асадніцтва, Камуністычная партыя Заходняй Беларусі, Таварыства Беларускай школы, Пасольскі клуб, Беларуская сялянска-работніцкая грамада.

 

Раздзел 8. Беларусь у гады Другой сусветнай і Вялікай Айчыннай войнаў.

Пачатак Другой сусветнай вайны. Уключэнне Заходняй Беларусі ў склад БССР. Пакт Молатава-Рыбентропа і лёс Заходняй Беларусі. Пачатак Другой сусветнай вайны. Агрэсія нацысцкай Германіі супраць Польшчы. Уступленне савецкіх войскаў на тэрыторыю Заходняй Беларусі. Новы дагавор СССР з Германіяй. Перадача Вільні Літве. Устанаўленне савецкай улады ў Заходняй Беларусі. Гаспадарчыя і культурныя пераўтварэнні.

Акупацыя Беларусі. Нападзенне Германіі на СССР. Абарончыя баі Чырвонай Арміі на тэрыторыі Беларусі. Будаўніцтва абарончых аб’ектаў на ўсходзе Беларусі. Народнае апалчэнне. Вынікі двухмесячных баёў савецкіх войскаў у Беларусі. Акупацыйны апарат кіравання. Палітыка генацыду. Рэалізацыя плана “ОСТ”. Карныя экспедыцыі. Канцэнтрацыйныя лагеры і турмы. Гета. Вываз насельніцтва на работу ў Германію. Калабарацыяністы.

Беларусь у барацьбе з нацысцкай Германіяй. Першыя падпольныя камітэты і партызанскія атрады. Наладжванне дзейнасці арганізацый КП(б)Б ва ўмовах акупацыі. Развіццё партызанскага руху. Баявая дзейнасць партызанскіх фарміраванняў. Развіццё падпольнага руху. Антыфашысцкія патрыятычныя арганізацыі ў заходніх абласцях рэспублікі. Супраціўленне ў гета. Стварэнне і дзейнасць Беларускага штаба партызанскага руху (БШПР). Характар дзейнасці польскай Арміі Краёвай у Заходняй Беларусі, яе ўзаемаадносіны з савецкімі партызанамі. Дапамога савецкага тылу і мясцовага насельніцтва партызанам і падпольшчыкам. Інтэрнацыянальны характар барацьбы з захопнікамі. Страты, нанесеныя акупантам.

Вызваленне Беларусі, заканчэнне Вялікай Айчыннай і Другой сусветнай войнаў. Пачатак вызвалення Беларусі. Сумесныя дзеянні партызан з часцямі Чырвонай Арміі. Беларуская наступальная аперацыя “Баграціён”. Вызваленне Мінска. Поўнае выгнанне нямецкіх войскаў з тэрыторыі БССР. Беларусы-франтавікі. Аднаўленчыя работы ў народнай гаспадарцы і культуры. Заканчэнне Вялікай Айчыннай і Другой сусветнай войнаў. Уклад беларусаў у агульную барацьбу супраць германскіх захопнікаў. Страты Беларусі ў вайне.

Ключавыя словы, паняцці: пакт Молатава-Рыбентропа, Другая сусветная вайна, Вялікая айчынная вайна, фашызм, нацызм, абарончыя баі, народнае апалчэнне, генацыд, канцэнтрацыйны лагер, гета, калабарацыянізм, Генеральная акруга, Рух Супраціўлення, партызанскі рух, падпольная барацьба, антыфацысцкія патрыятычныя арганізацыі, Цэнтральны штаб партызанскага руху, Беларускі штаб, рэйкавая вайна, Армія Краёва, нацыяналістычнае падполле, аперацыя “Баграціён”.

 





©2015 www.megapredmet.ru Все права принадлежат авторам размещенных материалов.