МегаПредмет

ПОЗНАВАТЕЛЬНОЕ

Сила воли ведет к действию, а позитивные действия формируют позитивное отношение


Как определить диапазон голоса - ваш вокал


Игровые автоматы с быстрым выводом


Как цель узнает о ваших желаниях прежде, чем вы начнете действовать. Как компании прогнозируют привычки и манипулируют ими


Целительная привычка


Как самому избавиться от обидчивости


Противоречивые взгляды на качества, присущие мужчинам


Тренинг уверенности в себе


Вкуснейший "Салат из свеклы с чесноком"


Натюрморт и его изобразительные возможности


Применение, как принимать мумие? Мумие для волос, лица, при переломах, при кровотечении и т.д.


Как научиться брать на себя ответственность


Зачем нужны границы в отношениях с детьми?


Световозвращающие элементы на детской одежде


Как победить свой возраст? Восемь уникальных способов, которые помогут достичь долголетия


Как слышать голос Бога


Классификация ожирения по ИМТ (ВОЗ)


Глава 3. Завет мужчины с женщиной


Оси и плоскости тела человека


Оси и плоскости тела человека - Тело человека состоит из определенных топографических частей и участков, в которых расположены органы, мышцы, сосуды, нервы и т.д.


Отёска стен и прирубка косяков Отёска стен и прирубка косяков - Когда на доме не достаёт окон и дверей, красивое высокое крыльцо ещё только в воображении, приходится подниматься с улицы в дом по трапу.


Дифференциальные уравнения второго порядка (модель рынка с прогнозируемыми ценами) Дифференциальные уравнения второго порядка (модель рынка с прогнозируемыми ценами) - В простых моделях рынка спрос и предложение обычно полагают зависящими только от текущей цены на товар.

Раздзел 5. Беларусь у складзе Расійскай імперыі.





ЗМЕСТ ВУЧЭБНАГА МАТЭРЫЯЛУ

Раздзел 1. Уводзіны ў дысцыпліну “Гісторыя Беларусі”.

 

Задачы вывучэння курса гісторыі Беларусі. Гісторыя Беларусі ў кантэксце сусветных цывілізацый – састаўная частка сусветнай гісторыі. Змест і структура курса.

Раздзел 2. Беларускія землі ў часы першабытнага грамадства, узнікнення дзяржаўнасці і станаўлення феадальных адносін (100 тыс. год да н. э. – сярэдзіна ХІІІ ст.).

Першабытная эпоха на тэрыторыі Беларусі (100–35 тыс. гг. да н.э. – VIII ст. н. э.) Першапачатковае засяленне. Сляды знаходжання першых пасяленцаў, старажытныя стаянкі. Неандэртальцы і краманьёнцы. Насельніцтва тэрыторыі Беларусі ў эпоху бронзы і раннім жалезным веку. З'яўленне індаеўрапейцаў, іх балцкая галіна на беларускіх землях.

Рассяленне славян. Узаемаадносіны з балтамі. Праблема паходжання беларусаў. Сельская абшчына («мір»). Паселішчы і гарадзішчы. Рэлігія і культура крывічоў, дрыгавічоў і радзімічаў.

Раннефеадальныя дзяржаўныя ўтварэнні на беларускіх землях (IX – першая палова XIII ст.). Праблема ўзнікненя дзяржаўнасці Беларусі. Дзяржаўнасць Полацкай зямлі. Утварэнне Тураўскага княства. Арганізацыя кіравання і дзяржаўны лад у землях-княствах. Звычаёвае і пісьмовае права. Пачаткі судаводства.Феадальная раздробленасць. Барацьба з крыжацкай агрэсіяй і нашэсцем мангола-татараў.

Рэлігія і культура. Сінкрэтызм першабытнай культуры. Язычніцкія вераванні на беларускіх землях. Распаўсюджанне хрысціянства і яго роля ў развіцці культуры. Помнікі архітэктуры, пісьменства, прыкладнога мастацтва. Жыццё і дзейнасць рэлігійна-асветніцкіх дзеячаў: Ефрасінні Полацкай, Кірылы Тураўскага, Кліменція Смаляціча, Аўраамія Смаленскага.

Этнічныя працэсы на беларускіх землях. Індаеўрапейскі праэтнас. Асноўныя раёны пражывання фіна-уграў і ранніх балтаў. Балты і славяне на тэрыторыі Беларусі. Тэорыя балцкага субстрату. Аб'яднанні ўсходніх славян (крывічы, дрыгавічы, радзімічы). Перадумовы ўзнікнення беларускага этнасу.

Ключавыя словы, паняцці: фармацыя, першабытна-абшчынны лад, славяне, балты, сельская абшчына, феадалізм, рэлігія, язычніцтва, хрысціянства, cінкрэтызм, культура, пергамент, агіаграфія, эпіграфіка, апокрыф, архітэктура, дойлідства, дзяржава, нарманская тэорыя, веча, князь, пасаднік, тысяцкі, звычаевае права, судаводства, этнас, этнагенэз, індаеўрапейцы, субстрат.

Раздзел 3. Вялікае Княства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае ў XIII – першай палове XVІст.

Утварэнне і ўмацаванне Вялікага Княства Літоўскага. Асноўныя падыходы да праблемы ўтварэння Вялікага Княства Літоўскага. Першыя звесткі пра Літву. Аб'яднаўчыя працэсы ў балта-ўсходне-славянскім рэгіёне ў пачатку XIII ст. Уплыў знешнепалітычнай сітуацыі на ўтварэнне дзяржавы ў верхнім і сярэднім Панямонні. Міндоўг і яго палітыка. Княжанне Войшалка, Трайдзеня, Віценя, Гедзіміна і Альгерда. Уключэнне ў склад ВКЛ Полацкага, Віцебскага, Менскага княстваў і падняпроўскіх зямель. Абвастрэнне ўнутраных супярэчнасцей у Вялікім Княстве Літоўскім у канцы XIV ст. Дынастычная барацьба ў 70-я гг. XIV ст. Княжанне Вітаўта, яго ўнутраная і знешняя палітыка. Барацьба феадальных груповак за ўладу ў 30-я гг. XV ст. Казімір IV і яго палітыка. Палітычныя працэсы на беларускіх землях у канцы ХУ – першай палове ХУІ стст. Значэнне Вялікага Княства Літоўскага ў гісторыі беларускага народа.

Знешняя палітыка Вялікага Княства Літоўскага. Супрацьстаянне з Ордэнам. Давыд Гарадзенскі. «Вялікая вайна». Разгром крыжакоў пад Грунвальдам. Барацьба з мангола-татарамі. Бітва на Сініх Водах. Бітва на рацэ Ворскла і яе значэнне. Падрыхтоўка, заключэнне, змест і вынікі Крэўскай уніі. Знешняя палітыка і войны Вялікага Княства Літоўскага ў першай палове XVI ст. Адносіны Вялікага Княства Літоўскага з Маскоўскай дзяржавай. Набегі крымскіх татар і барацьба з паўднёвым агрэсарам. Бітва пад Клецкам.

Дзяржаўны лад Вялікага Княства Літоўскага. Сталіцы, герб і мова дзяржаўнага справаводства. Органы дзяржаўнай улады і кіравання. Вялікі князь. Гаспадарская рада. Узнікненне вялікага «вальнага» сойма і сфера яго кампетэнцыі. Вышэйшыя службовыя асобы: маршалак земскі, канцлер, падканцлер, падскарбій земскі, гетманы. Дворныя ўраднікі. Сістэма мясцовага кіраўніцтва дзяржавай: удзельныя князі, ваяводы, кашталяны, старосты і дзяржаўцы. Судовая сістэма і асаблівасці яе існавання ў XIV–XV ст. Эвалюцыя дзяржаўнага ладу Вялікага Княства Літоўскага. Агульназемскія прывілеі 1492 і 1506 гг. Увядзенне павятовага сойміка і рэформа вялікага вальнага сойма. Мясцовае кіраванне. Суды і заканадаўства. Статуты Вялікага Княства Літоўскага 1529, 1566 і 1588 гг. Судовая рэформа. Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Вялікага Княства Літоўскага.

Эканамічнае развіццё і сацыяльныя адносіны. Развіццё прадукцыйных сіл у сельскай гаспадарцы. Феадальнае землеўладанне: дзяржаўнае, свецкае і царкоўнае. Магнаты, шляхта, баяры, зямяне. Сялянская гаспадарка і павіннасці сялян, іх юрыдычны стан. «Дымы» і «дворышчы». Вёскі, сёлы і воласці. Мясцовая адміністрацыя. Гарады і замкі. Склад гарадскога насельніцтва. Рамяство і гандаль. Магдэбургскае права і яго роля ў эканамічным і грамадска-палітычным жыцці гарадоў.

Раздзел 4. Беларускія землі ў другой палове ХVІ–XVIII стст.

 

Люблінская унія 1569 г. Унутры і знешнепалітычныя прычыны аб'яднання ВКЛ з Полыпчай. Лівонская вайна.Падрыхтоўка Люблінскага сойма. Дамаганні шляхты і пазіцыя магнатаў у адносінах да новай уніі. Пачатак работы Люблінскага сойма, спрэчкі аб умовах уніі. Далучэнне да Польшчы Падляшша, Валыні, Падолля і Кіеўшчыны. Падпісанне акта аб утварэнні Рэчы Паспалітай, яго змест і значэнне. Барацьба за захаванне самастойнасці ВКЛ. Распрацоўка і прыняцце Статута 1588 г. Стэфан Баторый, яго ўнутраная і знешняя палітыка. Інтэрвенцыя Рэчы Паспалітай у Маскоўскую дзяржаву ў пачатку XVII ст. Барацьба за Смаленск у 30-я гг. XVII ст.

Гарадское жыццё на беларускіх землях. Колькасны рост гарадоў і гарадскога насельніцтва. Знешні воблік і функцыі гарадоў. Унутраная арганізацыя гарадскога жыцця. Супярэчнасці паміж гарадамі і буйнымі землеўладальнікамі. Сацыяльныя ўнутрыгарадскія канфлікты. Цэхавая арганізацыя працы гарадскіх рамеснікаў. Унутраны і знешні гандаль беларускіх гарадоў.

Усталяванне фальваркава-паншчыннай сістэмы і прыгонніцтва на Беларусі. Феадальнае землеўладанне. Адлучэнне земляроба ад зямельнай уласнасці. З'яўленне і распаўсюджванне фальваркаў. Аграрная рэформа сярэдзіны XVI ст. «Валочная памера» і яе сутнасць. Працэс запрыгоньвання сялян. Асноўныя формы антыфеадальнага пратэсту сялян.

Царква і рэлігія на Беларусі. Прывілеяванае становішча каталіцкай царквы ў ВКЛ. Паступовы крызіс праваслаў'я. Рэфармацыйны рух. Контррэфармацыя. Езуіты і іх дзейнасць на Беларусі. Берасцейскі царкоўны сабор, прыняцце уніяцтва і яго сутнасць. Барацьба вакол уніяцкага пытання ў канцы XVI – першай палове XVII ст.

Беларускае Адраджэнне. Сувязь беларускага Адраджэння з заходнееўрапейскім. Гуманізм. Філасофскія ідэалы і погляды на жыццё Ф. Скарыны. Дзеячы Адраджэння. Сістэма адукацыі ў ВКЛ. Свецкая і царкоўная літаратура. Летапісы і мемуары. Грамадска-палітычная і філасофская думка. Горадабудаўніцтва і архітэктура. Выяўленчае мастацтва. Культура Беларусі ў кантэксце славянскай і еўрапейскай культур.

Казацка-сялянскія рухі сярэдзіны XVII ст. і вайна Расіі з Рэччу Паспалітай 1554–1667 гг. Перадумовы сацыяльных канфліктаў сярэдзіны XVII ст. Казацка-сялянская вайна 1648–1651 гг. і яе характар. Прычыны і пачатак вайны Расіі з Рэччу Паспалітай. Уступленне ў вайну Швецыі. Кейданская унія. Стаўленне насельніцтва Беларусі да вайны. Пералом у ходзе вайны і яе завяршэнне. Андрусаўскі мір. Спусташэнне беларускіх зямель.

Палітычнае бязладдзе і аслабленне Рэчы Паспалітай у канцы XVII – сярэдзіне XVIII ст. Барацьба магнацкіх груповак у Беларусі. Рэч Паспалітая ў Паўночнай вайне і яе вынікі для беларускіх зямель. Умяшальніцтва замежных дзяржаў у справы Рэчы Паспалітай.

Эканамічны крызіс на беларускіх землях і спробы яго пераадолення. Дэмаграфічны і гаспадарчы крызіс у Беларусі у другой палове XVII ст. Спусташэнне беларускіх зямель у ходзе Паўночнай вайны. Палітыка дзяржавы па пераадоленні крызісу. Стабілізацыя эканомікі Беларусі ў сярэдзіне XVIII ст. З'яўленне капіталістычных элементаў у эканоміцы беларускіх зямель.

Культура XVII–XVIII стст. Гістарычныя ўмовы развіцця культуры беларускага народа. Прычыны ўзмацнення паланізацыі феадальнай вярхушкі і яе вынікі. Пераход справаводства ў ВКЛ на польскую мову. Асветніцтва. Своеасаблівасць і супярэчлівасць эпохі асветніцтва на Беларусі. Стан школьнай асветы і выхавання. Развіццё фальклору. Тэатр. Інтэрмедыі. Батлейка. Свецкая і духоўная літаратура. Кнігадрукаванне. Грамадска-палітычная думка. Архітэктура, скульптура і жывапіс. Развіццё прыкладнога мастацтва. Палацава–сядзібныя забудовы.

Ключавыя словы, паняцці: Вялікае княства Літоўскае, Рэч Паспалітая, манаскія ордэны, крыжакі, мангола-татары, Вялікая вайна, казацтва, Крымскае ханства, Лівонія (Інфлянты), агрэсія, манархія, саслоўна-прадстаўнічыя органы, гаспадарская рада, вальны сойм, павятовыя соймікі, канцлер, гетман, падскарбі, маршалак, ваявода, каштэлян, магдэбургскае права, магістрат, лава, рада, прывілеі, валочная памера, прыгоннае права, Статуты, Канстытуцыя, рэфармацыя, контррэфармацыя, канфесіі, унія, канфедэрацыя, дысідэнты, рокаш, паланізацыя, асветніцтва, готыка, раманскі стыль, паперня, скрыпторый, вотчына, памесце,магнаты, шляхта, нобілі, безкаралеўе, вето,унітарная дзяржава, фальварак, батлейка, беларуска-літоўскія летапісы, кнігадрукаванне.

 

Раздзел 5. Беларусь у складзе Расійскай імперыі.

Падзелы Рэчы Паспалітай. Спробы палітычных рэформаў. Дысідэнцкае пытанне. Барская канфедэрацыя і першы падзел Рэчы Паспалітай. Дзейнасць Чатырохгадовага сейма і Канстытуцыя 3 Мая 1791 г. Другі падзел Рэчы Паспалітай. Паўстанне пад кіраўніцтвам Т. Касцюшкі і яго ход на Беларусі. Трэці падзел Рэчы Паспалітай і ўключэнне беларускіх зямель у склад Расійскай імперыі.

Палітычнае становішча беларускіх зямель у складзе Расійскай імперыі. Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел. Змены ў сістэме мясцовага дзяржаўнага кіравання і суда. Насельніцтва (дынаміка колькасці насельніцтва, саслоўная структура, этнаканфесіянальны склад). Саслоўная палітыка. Канфесіянальна-нацыянальнальная палітыка царскага ўрада. Вайна 1812 г. і яе наступствы для Беларусі. Узмацненне палітычнай рэакцыі пасля Венскага кангрэса. Тайныя палітычныя таварыствы ў Беларусі. Паўстанне 1830–1831 гг. у Польшчы, Літве і Беларусі. Шляхецкая абмежаванасць праграмы яго кіраўнікоў. Змены ў палітыцы царызму ў 30-я гады ХІХ ст. Ліквідацыя уніяцкай царквы. Грамадскі рух у 30-я–50-я гады ХІХ ст. (кансерватыўная плынь, ліберальны рух).

Сацыяльна–эканамічнае развіццё. Крызіс феадальна-прыгонніцкай сістэмы. Землеўладанне і гаспадарка памешчыкаў. Рост фальваркаў і павіннасцей сялян. Развіццё буйнапамеснай прадпрымальніцкай гаспадаркі. Вотчынная прамысловасць. Пачатак прамысловай рэвалюцыі і яе асблівасці ў Беларусі. Суадносіны дробнай, мануфактурнай і фабрычнай вытворчасці ў канцы 50-х гадоў. Змены ў галіновай структуры прамысловасці ў 1796–1860 гг. Водныя і сухапутныя шляхі зносін. Унутраны і знешні гандаль. Гарады і мястэчкі. Дынаміка колькасці гарадскога насельніцтва ў канцы XVIII–50-х гадах ХІХ ст. Прычыны рэформаў Кісялёва, іх сутнасць і значэнне. Асноўныя праявы крызісу фальварачна-паншчыннай сістэмы. Падрыхтоўка да адмены прыгоннага права.

Культура Беларусі ў першай палове ХІХ ст. Адукацыя ў канцы ХVІІІ – пач. ХІХ ст. Школьная рэформа 1803–1804 гг. Пачатковая і сярэдняя адукацыя. Школьны статут 1828 г. Вышэйшыя навучальныя ўстановы. Развіццё славяназнаўства. Станаўленне беларусазнаўства. Гістарычныя, этнаграфічныя і краязнаўчыя даследаванні. Публікацыі беларускага фальклору ў польскім і расійскім друку. Кнігадрукаванне і перыядычныя выданні. Бібліятэкі. Віды і жанры фальклору. Польскамоўная “краёвая” літаратура. Вытокі і станаўленне новай беларускай літаратуры і літаратурнай мовы. Польскі і расійскі тэатр. Жывапіс. Архітэктура. Прыкладное мастацтва.

Буржуазныя рэформы і контррэформы. Асаблівасці палітыкі царызму ў Беларусі. Аграрныя рэформы другой паловы ХІХ ст. Ацэнка “Палажэнняў” 19 лютага 1861 г. Асаблівасці рэформы ва ўсходняй і цэнтральна-заходняй Беларусі. Рэалізацыя рэформы 1861 г. Уплыў на яе паўстання 1863 г. Рэформа 1867 г. у дзяржаўнай вёсцы. Вынікі і значэнне аграрна-сялянскіх рэформаў. Феадальныя перажыткі. Рэформы інстытутаў дзяржаўнай улады. Новыя органы ў сістэме мясцовага дзяржаўнага кіравання і суда. Гарадское і сельскае самакіраванне. Асаблівасці палітыкі царызму ў заходніх губернях. Контррэформы. Рэжым выключных законаў у Беларусі.

Развіццё капіталізму і фарміраванне класаў буржуазнага грамадства. Распад дваранскага і рост буржуазнага землеўладанняў. Асаблівасці гэтага працэсу ў Беларусі і іх прычыны. Спецыялізацыя сельскай гаспадаркі Беларусі. Прамысловая рэвалюцыя. Дынаміка дробнатаварнай, мануфактурнай і фабрычнай вытворчасці. Галіновая структура і размяшчэнне прамысловасці. Развіццё транспарту і сродкаў сувязі. Крэдытныя ўстановы. Уплыў адмены прыгоннага права і прамысловай рэвалюцыі на развіццё гарадоў. Прамысловыя мястэчкі. Сацыяльная трансфармацыя беларускага грамадства пад уплывам развіцця прамысловасці, транспарту, гандлю. Фарміраванне пралетарыяту і буржуазіі ў вёсцы і ў горадзе. Іх нацыянальны склад. Дынаміка колькасці рабочых у дробнатаварнай, мануфактурнай і фабрычнай вытворчасці. Галінова-прафесійны склад прамысловых рабочых. Рабочыя адыходнікі. Становішча рабочых і сялян.

Вызваленчыя рухі. Паўстанне 1863–1864 гг. у Польшчы, Літве і Беларусі. “Чырвоныя” і “белыя”, рэвалюцыйныя дэмакраты і шляхецкія рэвалюцыянеры. Пазіцыя К. Каліноўскага. Барацьба за кіраўніцтва паўстаннем. Тактыка паўстанцаў. Прычыны паражэння і значэнне паўстання. Дынаміка, віды і формы, характар сялянскага руху. Народнікі як выразнікі інтарэсаў дробных вытворцаў. Ідэйна-арганізацыйны крызіс народніцтва. Хваляванні і стачкі рабочых. Пачатак прапаганды марксізму. Пераход сацыял–дэмакратаў да масавай агітацыі і ўздым рабочага руху ў другой палове 90–х гадоў. Утварэнне агульнагарадскіх і рэгіянальных рабочых арганізацый сацыял-дэмакратычнага кірунку. І з’езд РСДРП і яго рашэнні.

Культура Беларусі ў другой палове ХІХ ст. Змены ў сістэме пачатковай і сярэдняй адукацыі паводле школьнай рэформы 1864 г. Тыпы і колькасць школ. Іх праграмы. Падрыхтоўка настаўнікаў. Удзельная вага пісьменнага насельніцтва ў гарадах і сельскай мясцовасці ў канцы ХІХ ст. Вывучэнне гісторыі, этнаграфіі, фальклору, мовы, матэрыяльнай культуры беларусаў. Краязнаўчыя даследаванні. “Заходнерусізм”. Кнігадрукаванне. Перыядычныя выданні. Беларуская літаратура. Стан беларускамоўнага друку. Мастацтва. Архітэктура.

Нацыятворчыя працэсы ў Беларусі. Этнічная тэрыторыя беларусаў у ХІХ ст. паводле звестак тагачаснай навуковай літаратуры, картаграфічных матэрыялаў і перапісу насельніцтва 1897 г. Уплыў прыродна-геаграфічных і кліматычных умоў на традыцыйную матэрыяльную і духоўную культуру беларускага народа. Асаблівасці рассялення, заняткаў, саслоўна-класавай структуры і канфесійнага складу беларускага насельніцтва ў параўнанні з мясцовым рускім, польскім і яўрэйскім насельніцтвам. Узмацненне агульнасці гаспадарчага жыцця ў беларускім рэгіёне ў 60–90-я гады. Унутраныя і знешнія міграцыі насельніцтва краю. Фарміраванне беларускай літаратурнай мовы. Праявы этнічнай самасвядомасці. Нацыянальна-культурны рух у ХІХ ст. і зараджэнне беларускага нацыянальна-палітычнага руху. Уплыў палітыкі царызму, рэлігійнага фактару на працэс фарміравання сучаснай беларускай нацыі. Эвалюцыя поглядаў на праблему фарміравання нацыі.

Ключавыя словы, паняцці:губерні, генарал-губернатарствы, Паўночна-Заходні край, станы, Дзяржаўная дума, трэцечэрвеньская манархія, земствы, нацыя, менталітэт, нацыянальнае пытанне, шавінізм, нацыяналізм, сіанізм, заходнерусізм, саслоўі, пралетарыят, буржуазія, прамысловая рэвалюцыя, аграрнае пытанне, спецыялізацыя, інкарпарацыя, кансерватары, лібералы, палітычныя партыі, рэвалюцыйныя дэмакраты, прапаганда, агітацыя, народніцтва, марксізм, маніфест, сацыял-дэмакратыя, бальшавікі, меншавікі, рэвалюцыя, контррэвалюцыя, нацыянальны рух, рэвалюцыйная сітуацыя, стачка, забастоўка.

 





©2015 www.megapredmet.ru Все права принадлежат авторам размещенных материалов.