МегаПредмет

ПОЗНАВАТЕЛЬНОЕ

Сила воли ведет к действию, а позитивные действия формируют позитивное отношение


Как определить диапазон голоса - ваш вокал


Игровые автоматы с быстрым выводом


Как цель узнает о ваших желаниях прежде, чем вы начнете действовать. Как компании прогнозируют привычки и манипулируют ими


Целительная привычка


Как самому избавиться от обидчивости


Противоречивые взгляды на качества, присущие мужчинам


Тренинг уверенности в себе


Вкуснейший "Салат из свеклы с чесноком"


Натюрморт и его изобразительные возможности


Применение, как принимать мумие? Мумие для волос, лица, при переломах, при кровотечении и т.д.


Как научиться брать на себя ответственность


Зачем нужны границы в отношениях с детьми?


Световозвращающие элементы на детской одежде


Как победить свой возраст? Восемь уникальных способов, которые помогут достичь долголетия


Как слышать голос Бога


Классификация ожирения по ИМТ (ВОЗ)


Глава 3. Завет мужчины с женщиной


Оси и плоскости тела человека


Оси и плоскости тела человека - Тело человека состоит из определенных топографических частей и участков, в которых расположены органы, мышцы, сосуды, нервы и т.д.


Отёска стен и прирубка косяков Отёска стен и прирубка косяков - Когда на доме не достаёт окон и дверей, красивое высокое крыльцо ещё только в воображении, приходится подниматься с улицы в дом по трапу.


Дифференциальные уравнения второго порядка (модель рынка с прогнозируемыми ценами) Дифференциальные уравнения второго порядка (модель рынка с прогнозируемыми ценами) - В простых моделях рынка спрос и предложение обычно полагают зависящими только от текущей цены на товар.

Інтарэсы сучаснай моладзі, тэмы маладзёжных СМІ





Маладзёжныя СМІ валодаюць шырокім тэматычным дыяпазонам: некаторыя з іх ставяць сваёй мэтай не толькі публікаваць забаўляльныя матэрыялы, але і інфармаваць пра актуальныя падзеі, праводзіць аналіз грамадскіх праблем, выяўляць тэндэнцыі развіцця сучаснай культуры.

У любым соцыуме цяжка пераацаніць значэнне падрыхтоўкі маладога пакалення да ўступлення ў сацыяльнае жыццё. Праблемы сацыялізацыі моладзі надзвычай важныя як у перыяды развіцця грамадства, так і ў эпоху пераменаў, змены дзяржаўна-палітычнага ладу, рэфармавання сацыяльна-эканамічных адносін. Але асабліва актуальнымі для моладзі становяцца пытанні пошуку сэнсу жыцця, самаідэнтыфікацыі ў перыяды, калі ў грамадстве мяняюцца светапаглядныя ўстаноўкі, трансфармуюцца ідэалы і каштоўнасці. Галоўную ролю ў гэтым працэсе адыгрываюць сродкі масавай інфармацыі. Праз іх транслююцца ўзоры паводзін, стыль жыцця, з іх дапамогай фармуюцца маральныя асновы.

Некаторыя СМІ не абмяжоўваюцца інфармацыйнай функцыяй, а імкнуцца данесці высокія ідэалы падрастаючаму пакаленню і дапамагчы ў фарміраванні моцных асобасных якасцей.

Існуе шэраг газет, якія праводзяць палітычнае выхаванне моладзі. «Знамя юности» – гэта дзяржаўная штотыднёвая грамадска-палітычная газета для моладзі. Яна асвятляе на сваіх старонках такія пытанні, як прафарыентацыя, сацыяльныя льготы, вольны час моладзі.

У структуру моладзевых часопісаў, як правіла, уваходзяць наступным тэматычныя блокі:

– навіны, чуткі і скандалы шоу-бізнэсу;

– новыя імёны ў музыцы, стылі і напрамкі;

– маладзёжная мода;

– псіхалогія, любоўныя гісторыі;

– прафесійная арыентацыя, кар’ера;

– адносіны з бацькамі;

– праблемы заробку, грошы;

– экстрэмальныя віды спорту, падарожжа;

– арыгінальныя захапленні;

– камп’ютарныя гульні і інтэрнэт;

– алкаголь і наркотыкі;

– тэсты, гараскопы, анекдоты і г.д.

Усе часопісы, прысвечаныя стылю жыцця, маюць прыблізна аднолькавы

набор рубрык: зоркі, псіхалогія, парады, каханне, прыгажосць, мода. Адрозніваючыся па назве, яны ў цэлым зводзяцца да трох тэм: навіны з свету шоу-бізнэсу, адносіны з людзьмі навокал і знешні выгляд. Штотыднёвыя часопісы, арыентаваныя на больш юную аўдыторыю, пішуць амаль што аб тым жа, робячы акцэнт на навіны з жыцця зорак і псіхалогію, парады. Ва ўсіх маладзёжных часопісах перавага аддаецца прадстаўнікам заходняй індустрыі кіно і музыкі. У тынэйджарскіх штоднёвых выданнях яшчэ можна сустрэць прадстаўнікоў айчыннай сцэны, асабліва тых, хто ўдзельнічае ў папулярных тэлешоу, акрамя таго, чытачоў знаёмюць з новымі групамі і праектамі. А вось у часопісах для тых, хто старэй, айчынны шоу-бізнэс прадстаўлены толькі нешматлікімі маладымі акцёрамі.

Як паказаў аналіз, сярод тэм матэрыялаў, якія надрукованы ў маладзёжных выданнях, на першым месцы стаіць школьнае жыццё (38%), на другім – жыццё і праблемы моладзі (17%), астатнія сорак пяць працэнтаў гэта забаўляльныя матэрыялы, навіны шоу-бізнэсу, гараскопы і г.д. Шмат выданняў маюць літаратурную старонку, на якой публікуюцца вершы і апавяданні, напісаныя дзецьмі і падлеткамі, таксама ёсць гумарыстычныя старонкі, дзе друкуюцца анекдоты, смешныя замалёўкі, недарэчныя выказванні настаўнікаў. Часта нумары выдання прысвечаны пэўнай тэме. У некаторых газетах ёсць спецыяльныя рубрыкі, прысвечаныя спорту, здароўю, эканамічным і культурным навінам у краіне і свеце.



Таксама было праведзена апытанне сярод 20 прадстаўнікоў моладзі наконт таго, якім тэмам яны аддаюць перавагу. 25% адказалі, што чытаюць усё, 24% чытаюць навіны, інфармацыю аб мерапрыемствах, жыццём і праблемамі маладзёжы цікавіцца толькі 10%, таксама 10% аддаюць перавагу спартыўнай тэме і гумарыстычным рубрыкам. 3% адказалі, што чытаюць толькі тое, што самі пішуць, а 2% адказалі, што чытаюць толькі матэрфялы сваіх знаёмых.

У якасці асноўных функцый выступаюць такія, як інфармацыйная,

выхоўваючая, адукацыйная, пазнавальная і функцыя сацыялізацыі. Да гэтай жа групы можна аднесці і спецыяльную функцыю зносін, мэтай якой з’яўляецца стварэнне адмысловай інфармацыйнай прасторы для абмену думкамі паміж прадстаўнікамі маладзёжнай аўдыторыі.

Прыкметнае месца ў маладзёжнай журналістыцы займае група культурна-адукацыйных, рэкрэатыўных і геданічных функцый. Гэта тлумачыцца асаблівасцямі дзіцячай псіхалогіі, для якой характэрна дастатковая размытасць межаў паміж працэсамі пазнання і забавы. З кожным годам усё большую ўвагу набывае рэкламна-даведачная функцыя.

Вялікае значэнне ў маладзёжнай журналістыкі мае група арганізатарскіх функцый. СМІ, адрасаваныя розным узроставым групам, знаёмяць з нормамі паводзінаў у грамадстве, калектыве, сям’і, далучаюць да розных відаў працоўнай дзейнасці, спрыяюць выбару прафесіі.

Аб сродках масавай інфармацыі, як аб канале распаўсюджвання маладзёжнай культуры нельга гаварыць без апоры на зваротную сувязь: моладзі на журналістку. Сучасныя маладзёжныя плыні, субкультуры, эстрадныя вобразы, уплыў сацыяльных сетак і інтэрнэту, новы маладзёжны слэнг – усё гэта непасрэдна ўплывае на матэрыялы журналістаў. Узаемасувязь відавочная. Журналістыка ўкараняе ў маладзёжныя плыні новыя вобразы, робіць акцэнт на сучасных праблемах грамадства і ставіць у раздзел новыя сацыяльныя і культурныя каштоўнасці, грунтуючыся на сучаснай рэальнасці. Цяперашняя моладзь, у сваю чаргу, дае журналістам новыя тэмы для матэрыялаў, укараняе з дапамогай інтэрнэту і сацыяльных сетак новую маладзёжную мову са сваімі асаблівасцямі, якім пасля актыўна карыстаецца сучасная журналістыка.

Разгледзім выкарыстанне моладзевага слэнгу ў розных сродках масавай інфармацыі, як спосаб актуалізацыі культурных каштоўнасцей сучаснай моладзі.

Аналіз моўнай своеасаблівасці моладзевай культуры дазваляе вызначыць тэндэнцыі развіцця каштоўнасных установак моладзі. Даследаванне моладзевага слэнгу ў сучасных СМІ ўяўляе сабой важную задачу. Перш за ўсё, гэта звязана з тым, што СМІ ў працэсе перадачы інфармацыі ўздзейнічаюць на чалавека, яго мысленне, светаўспрыманне і на культурныя адносіны паміж людзьмі.

Сучасныя моладзевыя СМІ імкнуцца стаць бліжэй да сваёй мэтавай аўдыторыі, і для дасягнення гэтага журналісты, акрамя таго, што абавязаны быць у цэнтры сучаснага жыцця, выкарыстоўваюць разнастайныя прыёмы і метады ўздзеяння на аўдыторыю. Гаворка ідзе аб выкарыстанні моладзевага слэнгу ў сваіх матэрыялах, таму што моладзь лічыць слэнг аным з элементаў культуры.

Слэнг вельмі хутка заваёўвае мова журналістыкі. У шматлікіх матэрыялах, дзе апісваецца жыццё маладых людзей, іг густы і інтарэсы, куміры, маладзёжная мода і г.д., утрымліваюцца слэнгізмы ў меньшай ці большай ступені канцэнтрацыі. Асабліва друкаваныя сродкі масавай інфармацыі, газеты і часопісы – з’яўляюцца шырокай краніцай слэнгу, яны адлюстроўваюць хуткае развіццё і змяненне стану мовы і культуры. Дадзеныя сродкі масавай інфармацыі прадстаўляюць больш поўную карціну моладзевага слэнгу, па якой можна меркаваць аб стане мовы і культуры, таму што яны ўзаемазвязаныя.

Да галоўных інтарэсаў сучаснай моладзі сёння ў першую чаргу можна аднесці інтэрнэт. Кожны прадстаўнік моладзі ведае, што гэта такое і з’яўляецца яго карыстальнікам. Паступова віртуальны свет выцясняе рэальнасць. Шматлікавыя форумы, сацыяльныя сеці здольны затрымліваць інтэрнэт-карыстальніка каля манітора амаль што ўвесь дзень.

Мабільныя тэлефоны таксама занялі адно з першых месцаў у нашым жыцці. Быць увесь час на сувязі – галоўная прычына гэтаму.

Мода – яшчэ адна важная тэма. Сёння моладзь разнастайнымі спосабамі імкнецца паказаць сябе, падкрэсліць сваю індывідуальнасць у гэтым свеце. І больш адметна тое, што сёння модай цікавяцца не толькі дзяўчыны, але і хлопцы.

Таксама адным з галоўных інтарэсаў моладзі з’яўляецца спорт. Самыя папулярныя віды спорту - футбол, баскетбол, хакей, плаванне і валейбол.

Музыка таксама займае важнае месца ў жыцці моладзі. Менавіта праз яе новае пакаленне спрабуе перадаць эмоцыі, пачуцці і паражыванні.

Акрамя ўсяго гэтага да інтарэсаў сучаснай моладзі трэба аднесці грошы, кіно, аўтамабілі, клубы і г.д.

Падлеткавая і маладзёжная прэса – гэта элемент агульнай сістэмы масавай камунікацыі. Яна заклікана далучыць маладое пакаленне да інтэлектуальнага і духоўнага патэнцыяла грамадства, з’яўляецца важным каналам перадачы інфармацыі ад старэйшага пакалення да малодшага і адначасова сродкам камунікацыі, якія дазваляюць мець зносіны адзін з адным.

Узроставыя асаблівасці маладзёжнай аўдыторыі і своеасаблівасць працы з кожнай з груп прывялі да ўзнікнення трох тыпаў выданняў: для малодшых школьнікаў, падлеткаў і моладзі. Кожнай з гэтых груп уласцівы свой змест, які абумоўлены псіхалагічнымі характарыстыкамі ўспрымання. Калі тэматыка дарослых выданняў у залежнасці ад узросту чытачоў практычна не змяняецца, то моладзевы кантэнт можа значна адрознівацца.

Па характары інфармацыі ўсе моладзевыя выданні ў агульным выглядзе падзяляюцца на ўніверсальныя, дзе асвятляюцца розныя сферы жыццядзейнасці маладых людзей, і спецыялізаваныя, у якіх распавядаецца пра пэўныя жыццёвыя праблемы і канкрэтныя галіны ведаў.

Ва ўмовах рыначнай эканомікі выдаўцы маладзёжных часопісаў маюць

вялікія цяжкасці. Спрабуючы зацікавіць як мага больш спажыўцоў, яны размываюць мяжы мэтавай аўдыторыі, што прывоздіць да зніжэння ўзроўню журналістскіх матэрыялаў. Выданні, якія імкнуцца стварыць якасны прадукт, вымушаны прытрымлівацца запытаў моладзевай аўдыторыі. Аднак вытворчасць інфармацыйнага прадукту для вузкай мэтавай групы стрымліваецца нізкім узроўнем плацежаздольнасці моладзі і недахопам інфармацыі аб яе сапраўдных інтарэсах і патрэбах.

У гэтай сітуацыі адметнай рысай сучасных маладзёжных СМІ стаў іх сенсацыйна-бульварны характар, нязменны зварот да некалі забароненых тэм, ярка выражаны эпатажны стыль у падачы інфармацыі.

Часта на старонках маладзёжных выданняў можна ўбачыць матэрыялы пра экстремальныя віды спорту і адпачынку: сёрфінг, аквабайк, дайвінг, сноўбордынг. Такога роду захапленні моладзі сведчаць аб пошуку вострых адчуванняў, перажыванняў, якіх яны не адчуваюць у штодзённым жыцці. Усё, што выходзіць за межы нормы, усталяванай грамадствам, уяўляе для маладога чалавека асаблівую цікавасць.

Гаворачы аб маладзёжных сродках масавай інфармацыі нельга не адзначыць новы журналісцкі стыль, які стаў дамінаваць у моладзевых газетах і часопісах, на радыё і тэлебачанні, у мове Інтэрнэту. Павелічэнне тэмпу жыцця і хуткасці перадачы інфармацыі абумовілі падкрэсленую сцісласць, хуткамоўе, незавершанасць маўленчых формаў. Пагоня за звышарыгінальным, жаланне вылучыцца з плыні інфармацыйных паведамленняў прыводзіць да свядомага скажэння слоў, наўмысных памылак. Гэта непазбежна адкладаецца ў свядомасці маладога чалавека, які фарміруе свой моўны светапогляд.

Жарганізмы, моладзевы слэнг, завалюаваная нецэнзурная лексіка – усё гэта прысутнічае ў маладзёжных СМІ. У імкненні быць бліжэй да чытача аўтары звяртаюцца на «ты», перадражніваюць розныя сітуацыі.

Прычыны фармавання новага журналісцкага стылю маладзёжных сродкаў масавай інфармацыі:

– своеасаблівая форма пратэсту супраць націску дарослых, уплыву, уздзеянню, прэсінгу афіцыйнага і рэгламентаванага;

– не заўсёды ўдалая моўная творчасць, эксперыментатарства, уласцівае маладым;

– нізкі ўзровень прафесійных кадраў, якія працуюць у маладзёжных СМІ, як правіла, гэта студэнты, якія не скончылі ВНУ, школьнікі, якія яшчэ не вызначыліся з будучай прафесіяй;

– зніжжэнне агульнага ўзроўню культуры і культуры мовы.

Мэтавае прызначэнне сучасных дзіцячых, падлеткавых, маладзёжных СМІ шмат у чым вызначаецца іх уладальнікамі, заснавальнікамі і выдаўцамі. Сёння выпускам дзіцячай, падлеткавай, маладзёжнай перыёдыкай займаюцца грамадскія структуры, інфармацыйныя агенствы і выдавецтва, у тым ліку замежныя, камерцыйныя арганізацыі і прыватныя асобы. Выдаўцы адзначаюць, што пік папулярнасці гэтага сегмента СМІ яшчэ наперадзе, бо масавая культура спажывання яшчэ толькі фарміруецца.

Такім чынам, СМІ не проста перадаюць – прымаюць інфармацыю, але з’яўляюцца тым самым каналам, з дапамогай якога змяняюцца культурныя прыарытэты і задаюцца новыя сэнсы і каштоўнасці. Пры гэтым СМІ выконваюць важнейшую ролю ў трансляванні ў масы культурных інавацый, актыўна і самастойна ўдзельнісаюць ў працэсе трансфармацыі сацыа-культурнай рэчаіснасці. Масавая інфармацыя стварае аснову духоўнага свету асобы, інфармацыйны базіс сістэмы яе адносін і дзейнасці.

Немагчыма казаць пра маладзёжныя СМІ без характэрнага моўнага фактару. Маладёжная аўдыторыя – асобны сегмент для сродкаў масавай інфармацыі. Тэмы, праблемы, навіны і мова відавочна адрозніваюцца ад матэрыялаў СМІ, накіраваных на старэйшую аўдыторыю. У сувязі з гэтым у ёй прымяняюцца асаблівыя, спецыфічныя прыёмы адлюстравання рэчаіснасці, уласныя выразныя сродкі, формы, адаптаваная мова, усё гэта – спосабы кантакту з аўдыторыяй.

2.2. Праблемы ў маладзёжных СМІ

У апошні час у медыапрасторы ўзнікае цэлы комплекс праблем, звязаных са змяненнем медыйных прыарытэтаў маладзёжнай аўдыторыі. Сёння маладзёж усё больш імкнецца да медыатэксту ў электронным фармаце – тэлевізійным, камп’ютарным, мабільным. Адбылася змена мадэлі традыцыйнага чытання.

Сёння газеты апынуліся па-за інтарэсамі маладзёжнай аўдыторыі. Рэгіянальны рынак грамадска-палітычных выданняў за невялікім выключэннем спыніў для моладзі сваё існаванне. Маладыя людзі не знаходзяць на старонках газет ні сваіх тэм, ні выразнага візуальнага шэрагу, газеты не становяцца дапаможнікамі моладзі ў вырашэнні іх праблем.

Тым не менш, адназначна прасочваецца тэндэнцыя: чым вышэй інтэлектуальны ўзровень рэспандэнтаў, тым у большай ступені яны ўсё ж чытаюць, альбо праглядаюць друкаваныя СМІ.

Праблемы, з якімі моладзь сутыкаецца часцей за ўсё, звязаныя са становішчам моладзі ў сацыяльнай структуры, якая характарызуецца пераходнасцю і нестабільнасцю. Сацыяльныя працэсы, якія адбываюцца, часцей за ўсё толькі пагаршаюць гэтае становішча.

Эканамічныя фактары больш за ўсё уплываюць на адчуванні моладзі. У сваёй масе моладзь недастаткова забяспечана матэрыяльна, не мае ўласнага жылля, вымушана спадзявацца на фінансавую дапамогу бацькоў. Жаданне атрымаць адукацыю адсоўвае пачатак працоўнай дзейнасці на больш сталы ўзрост, а адсутнасць вопыту і ведаў перашкаджае атрыманню высокаплатных пасад. Зарабатная плата моладзі значна ніжэй сярэдняй зарабатнай платы, надзвычай малая і студэнцкая стыпендыя.

Калі ў перыяды сацыяльнай стабільнасці гэтыя праблемы ў цэлым могуць быць вырашаны, то ў крызісны перыяд яны значна ўскладняюцца. У сітуацыі эканамічнага спаду рэзка павялічваецца колькасць беспрацоўных у маладзёжным асяроддзі і маладым людзям становіцца ўсё больш складана дасягнуць стану эканамічнай самастойнасці.

Духоўныя фактары не менш важныя. У сучаснасці ўзмацняецца працэс страты маральных арыентыраў, размывання традыцыйных нормаў і каштоўнасцяў. Моладзь як пераходная і нестабільная сацыяльная група найбольш уразлівая перад негатыўнымі тэндэнцыямі сучаснасці. Так, паступова змяншаюцца каштоўнасці працы, свабоды, дэмакратыі, міжнацыянальнай памяркоўнасці, а на змену гэтым каштоўнасцям прыходзіць спажывецкае стаўленне да свету, нецярпімасць да чужога, стаднасць. Характэрны для моладзі пратэстны зарад у крызісныя перыяды скажаецца, набываючы жорсткія і агрэсіўныя формы. Пры гэтым адбываецца крыміналізацыя моладзі, расце колькасць маладых людзей з сацыяльнымі адхіленнямі, такімі, як алкагалізм, наркаманія і г.д.

Найважнейшай праблемай духоўнага стану застаецца прблема «бацькоў і дзяцей», звязаная з канфліктам каштоўнасцей моладзі і старэйшага пакалення. Пад пакаленнем разумеецца інтэрвал паміж сярэднім узростам дзяцей і сярэднім узростам іх бацькоў. У больш агульным сэнсе пакаленне – гэта аб’ектыўна складзеная сацыяльна-дэмаграфічная і культурна-гістарычная супольнасць людзей, аб’яднаных узростам і агульнымі гістарычнымі ўмовамі жыцця.

Відавочна, пытанне аб тым, што пераважней – каштоўнасці бацькоў або дзяцей, мае культурна-гістарычны адказ. У ўстойлівым грамадстве запатрэбаваны каштоўнасці старэйшага пакалення. Але ва ўмовах глыбокага сацыяльнага крызісу даводзіцца адмаўляцца ад шмалікіх састарэлых каштоўнасцей і пачынаць пошук новых арыенціраў, адпаведных норм, што змяняюць жыццё. Аднак нават пры самым радыкальным змяненні гэтых умоў многія традыцыйныя каштоўнасці павінны захавацца для падтрымання культурнай прыемнасці пакаленняў у грамадстве. Нельга цалкам адмовіцца ад традыцый, як нельга цалкам адновіцца ад новага. Моладзь, з аднаго боку, – гэта няўзброеная група, якая з’яўляецца, хутчэй, дэстабілізаванай сілай у грамадстве, а з другога – гэта пакаленне, ад якога залежыць будучыня краіны. Так асаблівы статус моладзі нараджае патрэбы ў адэкватнай маладзёжнай палітыцы, здольнай вырашыць ці змякчыць наяўныя праблемы, а таксама накіраваць у стваральнае рэчышча творчы патэнцыял моладзі.

Як мы ўжо адзначалі, у апошні час у маладзёжным асяроддзі пазначылася цікавасць да часопіснай перыёдыцы. У гэтай галіне назіраюцца дзве ўзаемавыключальныя тэндэнцыі. З аднаго боку, часопісы прапаноўваюць традыцыйную для медыярынку тэматыку гламура , жыцця зорак, моды, стылю, поспеху. Яны прыцягваюць аўдыторыю кідкім візуальным шэрагам, багаццем знаёмых асоб з экранаў тэлевізараў, спрошчанымі кароткімі тэкстамі, эпатажным стылем, нізкім коштам.

З іншага боку, на рынку СМІ сталі з’яўляцца нішавыя моладзевыя часопісы, разлічаныя на чытача, які думае, які цікавіцца мастацтвам, духоўным жыццём, падарожжамі, спортам, палітыкай, інфармацыйнымі тэхналогіямі.

Аднак гэта тэндэнцыя не меняе агульнай сітуацыі, якая складаецца на рынку СМІ ў адносінах да моладзевай аўдыторыі. Інфармацыйная няроўнасць у дачыненні да моладзі выяўляецца не толькі ў тым, што самі гэтыя групы ў пэўнай ступені аддзелены ад СМІ. У наяўнасці супярэчнасць паміж мэтамі вытворцаў і спажыўцоў інфармацыі, недахоп механізмаў іх узаемадзеяння. Такія разнабаковыя інтарэсы ўжо прывялі да таго, што ў аўдыторыі СМІ назіраецца інтэнсіўны адток моладзі, які падахвочвае рэдакцыйныя калектывы шукаць новыя стратэгіі і тэхналогіі працы з моладзю.

Грэбаванне СМІ праўдзівымі інтарэсамі аўдыторыі адбываецца на фоне ўзнікнення новых медіяпаводзін моладзі, калі яна пачынае самастойна асвойваць медыясферу: з дапамогай блогаў, форумаў, віртуальных супольнасцяў канструяваць свой электронны медыясвет, уступаць у актыўныя мабільныя камунікацыі. Назіраецца павышаная цікавасць да стварэння самадзейных газет і часопісаў. Значная частка маладзёжнай аўдыторыі аказваецца ў паралельным свеце, дзе камунікацыі ажыцяўляюцца ўнутры аўдыторная групы, абыходзячы традыцыйныя СМІ.

Важным фактарам пераадолення камунікатыўный супярэчнасці паміж СМІ і маладзёжнай аўдыторы іможа з’явіцца аптымізацыяй рэдакцыйнай практыкі, арыентаванай на садзейнічанне працэсам сацыялізацыі моладзі. Перш за ўсё, гаворка ідзе пра выкарыстанне ў гэтых мэтах сістэмы медыяадукацыі, якая актыўна развіваецца ў нашай краіне ў апошні час. Узнікаюць мовы, пры якіх у сферы масмедыя пачынае фармавацца прынцыпова новыя камунікатыўныя стратэгіі. Яна абапіраецца на медыяадукацыйныя тэхналогіі, накіраваныя не толькі на павышэнне медыякампетэнтнасці, медыяадукацыйнасці моладзі, але адначасова на прыцягненне яе да ўдзелу ў працэсе медыявытворчасці. Рэалізацыя такой стратэгіі дазваляе СМІ нармалізаваць свае адносіны з аўдыторыяй. У сваю чаргу, маладзёжная аўдыторыя набывае магчымасць праявы сваіх інтарэсаў,ставячы тым самым СМІ перад непазбежнасцю і эканамічнай мэтазгоднасцю іх задавальнення.

Варта разумець, што актыўная, мабільная моладзь хутка асвойвае медыяпрастору і з усяго спектру выбірае тое, што больш адпавядае яе медыякампетэнтнасці. У гэтай сувязі варыятыўнасць прапаноў – галоўнае пытанне медыяадукацыі – павінен вырашацца ў плоскасці сацыяльнай адказнасці сродкаў масавай інфармацыі і іх медыяадукацыйнай дзейнасці. Пры гэтым відавочна, што часам СМІ ў пагоне за прыбыткам не пакідаюць маладому чалавеку выбару, масава прапаноўваючы паныла безгустоўны інфармацыйна-забаўляльны прадукт.

Маладзёжная аўдыторыя сёння выступае ў ролі своеасаблівага індыкатара, па якім можна меркаваць аб маральным, псіхалагічным, сацыяльным здароўе грамадства. З аднаго боку, праблема гвалту, якой занепакоена грамадства, рост нематываванай агрэсіі, разбурэнне традыцыйных агульначалавечых каштоўнасцяў, адсутнасць у моладзі маральных арыенціраў, духоўных лідэраў. Усё гэта гэта шмат у чым абумоўлена станам медыясферы. З іншага боку, той жа асяродак спараджае новыя медыя паводзіны маладзёжнай аўдыторыі, калі яна, выкарыстоўваючы сучасныя тэхналогіі, праяўляе мабільнасць, высокія камунікатыўныя здольнасці, інтэлект, крэатыў.

Усе пералічаныя праблемы павінны ўзнімацца на старонках маладзёжнай прэсы, але ж сёння маладзёжная прэса мае больш забаўляльны характар.

Негледзячы на разнастайнасць і шматлікасць маладзёжных СМІ, у гэтым сегменце рынку існуюць праблемы. Гэта і праблема якасці кантэнту некаторых моладзевых выданняў, і праблема знікнення сур’ёзных тэм на старонках маладзёжных выданняў. Студэнты пачынаюць чытаць выданні, якія адказваюць іх прафесійным інтарэсам і патрэбам. Часта гэта не маладзёжныя СМІ, таму што нешматлікія з іх вдлюстроўваюць у поўным аб’ёме бягучыя падзеі і трэнды.

Але ёсць і станоўчыя тэндэнцыі. Усё ж вялікая роля надаецца не толькі зместу, але і падачы матэрыялу і агульнаму афармленню СМІ. Ступень інтэграцыі кантэнту СМІ ў Twitter, сацыяльныя сеці ўзрастае, што дазваляе прыцягваць новую аўдыторыю і будаваць з ёй больш канструктыўны дыялог.

 

Вывады па главе II:

1. У структуру моладзевых часопісаў, як правіла, уваходзяць наступныя тэматычныя блокі: навіны, чуткі і скандалы шоу-бізнэсу, новыя імёны ў музыцы, стылі і напрамкі, маладзёжная мода, псіхалогія, любоўныя гісторыі, прафесійная арыентацыя, кар’ера, адносіны з бацькамі, праблемы заробку, грошы, экстрэмальныя віды спорту, падарожжа, арыгінальныя захапленні, камп’ютарныя гульні і інтэрнэт, алкаголь і наркотыкі, тэсты, гараскопы, анекдоты і г.д.

2. Сучасныя мооладзевыя СМІ імкнуцца стаць бліжэй да сваёй мэтавай аўдыторыі, і для дасягнення гэтага журналісты, акрамя таго, што абавязаны быць у цэнтры сучаснага жыцця, выкарыстоўваюць разнастайныя прыёмы і метады ўздзеяння на аўдыторыю. Гаворка ідзе аб выкарыстанні моладзевага слэнгу ў сваіх матэрыялах, таму што моладзь лічыць слэнг складаючым элементам культуры.

3. СМІ не проста перадаюць – прымаюць інфармацыю, але з’яўляюцца тым самым каналам, з дапамогай якога змяняюцца культурныя прыарытэты і задаюцца новыя сэнсы і каштоўнасці.

4. Сёння моладзь усё больш імкнецца да медыятэксту ў электронным фармаце – тэлевізійным, камп’ютарным, мабільным. Адбылася змена мадэлі традыцыйнага чытання. Газеты апынуліся па-за інтарэсамі маладзёжнай аўдыторыі.

5. Негледзячы на разнастайнасць і шматлікасць маладзёжных СМІ, у гэтым сегменце рынку існуюць праблемы. Гэта і праблема якасці кантэнту некаторых моладзевых выданняў, і праблема знікнення сур’ёзных тэм на старонках маладзёжных выданняў.

6. Вялікая роля надаецца не толькі зместу, але і падачы матэрыялу і агульнаму афармленню СМІ. Ступень інтэграцыі кантэнту СМІ ў Twitter, сацыяльныя сеці ўзрастае, што дазваляе прыцягваць новую аўдыторыю і будаваць з ёй больш канструктыўны дыялог.

 

 

Заключэнне

Маладзежныя прэса грае важную ролю, фарміруючы нашу “будучыню”. Маладзёжная прэса – адмысловая галіна сучаснай журналістыкі, якая выконвае задачу выхавання падрастаючага пакалення, уключэння маладога чалавека ў грамадства.

У выніку праведзенага даследавання мы прыйшлі да наступных высноў:

Ι. Маладзёжны перыядычны друк – гэта ўвесь комплекс перыядычных выданняў, прызначаных для падрастаючага пакалення ва ўзросце да 24 гадоў як сацыяльна-дэмаграфічнай групы, якая ў працэсе сацыялізацыі інтэгруецца ў грамадства.

Усе даследвання па маладзёжнаму друку можна падзяліць на тры групы:

1. Працы, прысвечаныя аналізу газет і часопісаў для дзяцей і падлеткаў, а таксама тыя, у якіх дзіцячыя выданні разглядаюць у кантэксце развіцця беларуская кнігадрукавання.

2. Працы па камсамольскаму маладзёжнаму друку.

3. Група даследванняў звязана з междысцыплінарным падыходам: з гісторыяй станаўлення піянерскай арганізацыі, з уплывам вузаўскага шматтыражнага друку на фарміраванне актыўнай жыццёвай пазіцыі студэнцкай моладзі, узаемадзеянні сям’і і школы ў выхаванні дзяцей сродкамі перыядычнага друку, навучаннем школьнікаў чытанню дзіцячай перыядычнай літаратуры і г. д.

Зараджэнне маладзёжнага перыядычнага друку прыходзіцца на дарэвалюцыйны перыяд, а станаўленне і развіццё ахоплівае савецкі час.

II. На сучасным этапе развіццё друкаванай журналістыкі для дзяцей адбываецца ва ўмовах дынамічных зменаў інфармацыйнай прасторы. На фоне распаўсюджвання высокахуткасных каналаў перадачы інфармацыі, узмацнення ўздзеяння глабалізацыйных працэсаў асаблівую актуальнасць для беларускага грамадства набывае праблема, звязаная з эфектыўным функцыяваннем айчыннай перыёдыкі для дзяцей і выкананнем ёю сваёй сацыяльнай і выхаваўчай місіі.

Змены, якія адбываюцца ў сусветнай інфармацыйнай сферы, суправаджаюць шмат супярэчнасцей, звязаных з пераарыентацыяй жыццёвых каштоўнасцей дзяцей, паступовай стратай моладзю нацыянальных духоўна-маральных арыентыраў, запазычанне нарматыўных і сацыяльна-культурных узораў паводзін з заходняга грамадства. Праз гэта павялічваецца роля дзіцячых газет і часопісаў у захаванні нацыянальнай сістэмы выхавання і асветы падрастаючага пакалення. Расце патрэба ў пошуку эфектыўных прыёмаў і метадаў мадэлявання выданняў, здольных прыцягнуць дзіцячую чытацкую аўдыторыю ў цяперашніх канкурэнтных умовах функцыявання срокаў масавай інфармацыі. Стратэгічнае значэнне набывае маральны і выхаваўчы ўплыў зместу і афармлення сучасных дзіцячых перыядычных выданняў на чытача ў развіцці яго духоўнага, інтэлектуальнага і эстэтычнага патэнцыялу.

Сёння на сучасным беларускім рынку друку распаўсюджваецца больш за 22 газеты і 113 часопісаў для маладзёжнай аўдыторыі, якія адрозніваюцца мэтавым прызначэннем і функцыямі. Прэса для маладзёжы беларускай вытворчасці налічвае каля 15 газет і 75 часопісаў. Больш за 33% ад агульнай колькасці маладзёжных перыядычных выданняў складаюць расійскія друкаваных СМІ (7 газет, 38 часопісаў).

Сучасная маладзёжная прэса функцыянуе ва ўмовах камерцыялізацыі друкаванага рынку, распаўсюджванні замежных перыядычных выданняў, масавага распаўсюджвання забаўляльнай друкаванай прэсы і змены інфармацыйных пераваг чытача. У выніку гэтага адбываецца зніжэнне тыражоў традыцыйных айчынных газет і часопісаў.

У графічным мадэляванні маладзёжнай перыёдыкі назіраюцца павелічэнне камерцыйнага значэння знешняй формы нумара, павелічэнне кантраснасці акцэнтных элементаў паласы, перавага дэкаратыўна-эстэтычнай функцыі колеру над утылітарнай, а таксама істотныя адрозненні ў якасці ілюстравання выданняў аднаго тыпу.

III. Падлеткавая і маладзёжная прэса – гэта элемент агульнай сістэмы масавай камунікацыі. Яна заклікана далучыць маладое пакаленне да інтэлектуальнага і духоўнага патэнцыяла грамадства, з’яўляецца важным каналам перадачы інфармацыі ад старэйшага пакалення да малодшага і адначасова сродкам камунікацыі, які дазваляе мець зносіны адзін з адным.

Ва ўмовах рыначнай эканомікі выдаўцы маладзёжных часопісаў маюць

вялікія цяжкасці. Спрабуючы зацікавіць як мага больш спажыўцоў, яны размываюць мяжы мэтавай аўдыторыі, што прывоздіць да зніжэння ўзроўню журналістскіх матэрыялаў. Выданні, якія імкнуцца стварыць якасны прадукт, вымушаны прытрымлівацца запытаў моладзевай аўдыторыі. Аднак вытворчасць інфармацыйнага прадукту для вузкай мэтавай групы стрымліваецца нізкім узроўнем плацежаздольнасці моладзі і недахопам інфармацыі аб яе сапраўдных інтарэсах і патрэбах.

Жарганізмы, моладзевы слэнг, завалюаваная нецэнзурная лексіка – усё гэта прысутнічае ў маладзёжных СМІ. У імкненні быць бліжэй да чытача аўтары звяртаюцца на «ты», перадражніваюць любыя сітуацыі.

Мэтавае прызначэнне сучасных дзіцячых, падлеткавых, маладзёжных СМІ шмат у чым вызначаецца іх уладальнікамі, заснавальнікамі і выдаўцамі. Сёння выпускам дзіцячай, падлеткавай, маладзёжнай перыёдыкай займаюцца грамадскія структуры, інфармацыйныя агенцтвы і выдавецтва, у тым ліку замежныя, камерцыйныя арганізацыі і прыватныя асобы. Выдаўцы адзначаюць, што пік папулярнасці гэтага сегмента СМІ яшчэ наперадзе, бо масавая культура спажывання яшчэ толькі фарміруецца.

IV. Сёння газеты апынуліся па-за інтарэсамі маладзёжнай аўдыторыі. Рэгіянальны рынак грамадска-палітычных выданняў за невялікім выключэннем спыніў для моладзі сваё існаванне. Маладыя людзі не знаходзяць на старонках газет ні сваіх тэм, ні выразнага візуальнага шэрагу, газеты не становяцца дапаможнікамі моладзі ў вырашэнні іх праблем. Маладзь усё больш імкнецца да медыатэксту ў электронным фармаце – тэлевізійным, камп’ютарным, мабільным. Адбылася змена мадэлі традыцыйнага чытання.

Такім чынам, даследаванне дазволіла падцвердзіць той факт, што маладзёжныя выданні маюць сваю адметнасць, тое, што вылучае такія выданні з шэрагу іншых. Гэта выданні, якія накіраваны на пэўную аўдыторыю і маюць свае адметнасці: мову, дызайн і г.д.

Спіс выкарыстанай літаратуры:

 

  1. Журналістыка-2014: стан, праблемы і перспетывы: матэрыялы 16-й Міжнар. навук.-практ. канф., 4-5 мн. 2014г., Мінск / рэдкал. : С.в. Дубовік (адк. рэд.) —Мінск: БДУ, 2014.
  2. Бигеза, В.М. Из истории развития белорусской советской печати для детей (20-е гг.) / В.М. Бизега // Белороссика: книговедение, источники, библиография: сб. ст. —Минск, 1980.
  3. Слука, О.Г. Голос революционной молодёжи (проблемы становления и развития молодёжной печати Беларуси) / О.Г.Слука. — Минск: Изд-во БГУ, 1978.
  4. Холмов, М.И. Становление советской журналистики для детей / М.И.Холмов. — Ленинград: Ленинградский гос. ун-т, 1983.
  5. Алексеева, М.И. Советские детские журналы 20-х годов / М.И.Алексеева. — М.: Изд-во Моск. гос. ун-та, 1982.
  6. Данные о СМИ в различных странах // Википедия [Электронны ресурс]. — 2010. — Режим доступа: http://ru/wikipedia.org/wiki/Средство_массовой_информации. — Дата досутпа: 11.04.2015.
  7. Сушко, Н.И. Анализ читательских интересов детей и подростков: проблемы чтения, издания и доступности печатной продукции / Н.И.Сушко, Л.И.Петрова // Тр. Белорус. гос. технол. Ун-та. Сер. 9, Изд. Дело и полиграфия. — 2009.

 

http://bibliofond.ru/view.aspx?id=728463#1

http://www.dissercat.com/content/stanovlenie-i-razvitie-molodezhnoi-periodicheskoi-pechati-udmurtii





©2015 www.megapredmet.ru Все права принадлежат авторам размещенных материалов.