МегаПредмет

ПОЗНАВАТЕЛЬНОЕ

Сила воли ведет к действию, а позитивные действия формируют позитивное отношение


Как определить диапазон голоса - ваш вокал


Игровые автоматы с быстрым выводом


Как цель узнает о ваших желаниях прежде, чем вы начнете действовать. Как компании прогнозируют привычки и манипулируют ими


Целительная привычка


Как самому избавиться от обидчивости


Противоречивые взгляды на качества, присущие мужчинам


Тренинг уверенности в себе


Вкуснейший "Салат из свеклы с чесноком"


Натюрморт и его изобразительные возможности


Применение, как принимать мумие? Мумие для волос, лица, при переломах, при кровотечении и т.д.


Как научиться брать на себя ответственность


Зачем нужны границы в отношениях с детьми?


Световозвращающие элементы на детской одежде


Как победить свой возраст? Восемь уникальных способов, которые помогут достичь долголетия


Как слышать голос Бога


Классификация ожирения по ИМТ (ВОЗ)


Глава 3. Завет мужчины с женщиной


Оси и плоскости тела человека


Оси и плоскости тела человека - Тело человека состоит из определенных топографических частей и участков, в которых расположены органы, мышцы, сосуды, нервы и т.д.


Отёска стен и прирубка косяков Отёска стен и прирубка косяков - Когда на доме не достаёт окон и дверей, красивое высокое крыльцо ещё только в воображении, приходится подниматься с улицы в дом по трапу.


Дифференциальные уравнения второго порядка (модель рынка с прогнозируемыми ценами) Дифференциальные уравнения второго порядка (модель рынка с прогнозируемыми ценами) - В простых моделях рынка спрос и предложение обычно полагают зависящими только от текущей цены на товар.

Раман як эпічны жанр. Гіст. мадыфікацыя эпічнай жанравай сістэмы: навела, апавяданне, аповесць.





Раман (з фр. — твор на раманскай мове) — вял. эпічная форма, якая паказвае жыццё чалавека ў шырокіх сувязях з гр-вам. Раман х-ца значнай гр.-сац. з’явай, некалькімі сюжэтнымі лініямі, групай герояў, некалькімі гал. героямі. Як правіла, літ. героі падаюцца ў развіцці. Узнік раман у антычнай літаратуры («Дафніс і Хлоя» Лонга). Першымі бел. раманамі з’яўл. «Золата» Ядвігіна Ш. (твор застаўся незакончаным), «Сокі цаліны» Ц. Гартнага, «Сцежкі-дарожкі» М. Зарэцкага.

Раманы могуць утвараць цыклы – дылогія, трылогія (“На ростанях”), тэтралогія, пенталогія (“Трывожнае шчасце”). Буйныя раманы, якія вызначаюцца панарамнасцю адлюстравання жыцця, маштабнасцю, называюцца эпапеямі (“Векапомныя дні” Лынькова).

У залежнасці ад зместу і формы вылучаюць:

- гіст. раман («Каласы пад сярпом тваім» У. Караткевіча);

- сацыяльна-бытавы («Сасна пры дарозе» I. Навуменкі);

- філасофскі («Пошукі будучыні» К. Чорнага);

- сатырычны («Запіскі Самсона Самасуя» А. Мрыя);

- авантурна-прыгодніцкі («…прызямліўся ў Гародні»);

- дэтэктыўны («Чорны замак Альшанскі» У. Караткевіча);

- раман-хроніку («Палеская хроніка» І. Мележа);

- раман у вершах («Родныя дзеці» Н. Гілевіча) і інш.

Дасканалы раман утрымлівае некалькі гэтых мадыфікацый.

 

Шматлікасць гал. і пабочных сюжэтных ліній, якія існуюць паралельна і перакрыжоўваюцца, неабмежаванасць у часе і прасторы, вял. колькасць дзейных асоб рознага кшталту (станоўчых і адмоўных), наяўнасць пазасюжэтных элементаў (аўтарскія адступленні, устаўныя эпізоды, пейзажы) - усё гэта дае магчымасць Р.стаць самым ёмістым, сінтэтычным відам суч. літаратуры ўвогуле.

Для рамана хар-ны:

1)хранатоп незавершанага цяперашняга - хар-ца абсалютнасцю мінулага.Прошласць –уласцівасць эпічнага літ.роду.

2)стылістычная трохмернасць-сучасны твор фарміруецца некалькімі відамі маст.слова.Словам як прамой аўтарскай накіраванасцю,словам як аб*ектам адлюстравання(адлюстраваным словам),словам адлюстравання ці адлюстравальным словам.

3)спецыфічнай зонай пабудовы вобразаў- кананічны эпічны жанр хар-ца абсалютнай дыстанцыяй паміж вобразам і аўтарам з аднаго боку і аўтарам і чытачом з другога.Паміж імі існавала дыстанцыя.Аўтар не мог умяшацца у дзеянне свайго героя,ён толькі канстатуе факты.У некаторых эпічных творах абсалютная дыстанцыя ліквідавалася.Герой атрымлівае падтрымку ад аўтара,уступае з імі ва ўзаемадзеянне

Навела- кароткае апавяданне,якое расказвае пра незвычайны выпадак,здарэнне,эпізод з жыцця героя і мае нечаканую развязку.Звычана хар-ца вострым сэжэтам,напружанасцю,драматызмам дзеяння,якое,аднак,развіваецца ва ўмовах паўсядзённага жыцця.Як жанр Н.узнікла ў эпоху Адраджэння.Актыўна развіваецца і ў пазнейшыя часы.У бел.літ-ры з*яўл.ў канцы 19-п.20ст у тв-ці Багушэвіча,Коласа,Ядвігіна Ш.,З.Бядулі.

Апавяданне-жанр эпічнай літ-ры,звычайна празаічны,хаця сустракаецц і ў паэзіі. А.называюць малой эпічнай формай. У адрозненне ад аповесці мае больш простую кампазіцыю,асноўваецца звычайна на адным эпізодзе,асобнай падзеі або здарэнні з жыцця героя.Першыя А.з*явіліся ў к.19 ст.(Ф.Багушэвіч).У пач.20 ст.ужо меліся значныя набыткі ў гэтым жанры- апавяданні Я.Коласа,Ядвігіна Ш.,З.Бядулі,Гарэцкага і інш.

Аповесць-жанр эпічнай літ-ры.Па сваіх памерах знаходзіцца паміж раманам і апавяданнем,таму называюць сярэдняй эпічнай формай. У адрозненне ад рамана мае менш складаны сюжэт,развівае звычайна адну сюжэтную лінію,звязаную з гал. героем,які паказўаны ва ўзаемадзеянні з іншымі персанажамі на працягу пэўнага,нярэдка даволі працяглага часу. Ад рамана і апавядання адрозніваецца не толькі аб*ёмам і хар-рам кампазіцыі,але і своеасаблівай,больш спакойнай манерай апавядання. У бел.літ-ры вельмі пашыраны жанр. Да яго часта звярталіся Я.Колас,К.Чорны,З.Бядуля,Я.Брыль,В.Быкаў.

У аснове падзелу на жанры ляжыць дамінантныя пр-пы.Асн. з*яўляецца- закон 3-х дзеясловаў.Асн. жанры эпікі-раман,аповесць,апавяданне рэалізуюць сябе і маст. заданне праз:1) ілюстрацыю супярэчнасцей; 2)даследаванне супярэчнасцей; 3)выяўленне прычынны-выніковых сувязей паміж супярэчнасцямі.

Жанр – ілюструе(апавяданне,навела); даследуе(аповесць);выяўляе(раман).

 

18. Паняцце жанравага канону і ўнутранай меры ў жанрава-эпічных формах.

Жанр – гістарычна акрэслены, адносна ўстойлівы тып маст. формы. Жанр – сукупнасць твораў, якія складаюцца ў маст. практыцы літаратуры на працягу яе гіст. развіцця: гіст. жанр, авартурны, псіхалагічны. Існуе яшчэ адно азначэнне. Жанртыповыя ўласцівасці маст. завершпнасці ў цэласную, аднатыпную структуру (аб’ём твора, стылёвая танальнасць: лір. паэзія будзе адрознівацца ад грамадзянскай, устойлівасць тэматыкі і кампазіцыі).

Жанр у адносінах да рода выступае як канкрэтызуючая з’ява. Гісторыю літаратуры складалі не проста пісьменнікі, якія твораць, а рух жанраў. “Вочы” жанру дазваляюць успрымаць рэчаіснасць у поўным ракурсе. Самі жанры маюць унутраную супярэчнасць. Жанр павінен утрымліваць у сабе структурны ўзор, а з другога боку па-за літ. рэальнасці ўплываюць на змест, а змест цесна звязаны са структурай.

Канон жанра і ўнутраная мера жанра – праз гэтыя паняцці рэалізуюцца супярэчнасці жанра.

Канон– узнаўленне некаторага ўзору, якое ў сваю чаргу служыць узорам наступнай творчасці, а ў некаторых выпадках і крытэрыем маст. ацэнкі. Канон патрабуе абавязковай паўторнай структуры. У рацэсе гіст. развіцця ўзнаўляюцца варыяцыі ўзору, у выніку чаго ствараецца пэўная накіраванасць гэтага відазмянення. Гэта і называецца ўнутранай мерай жанра. Іменна яна не дазваляе жанру прайсці шлях самаразбурэння Напр., Наталі Сарот стварае новы раман на 30 старонках, але ўнутраны воблік рамана не змяніўся.

У аснове падзелу на жанры ляжаць дамінантныя прынцыпы. Адзін з іх з’яўл. закон 3-ох дзеясловаў: асн. жанры эпікі – раман, аповесць і апавяданне – рэалізуюць сябе і сваё маст. заданне праз:

- Ілюстрацыю супярэчнасцей (апавяданне, навэлла);

- Даследаванне супярэчнасцей (аповесці);

- Выяўленне прычынна-выніковых сувязей паміж супярэчнасцямі (раман).

 

Канон жанру – “пэўная сістэма ўстойлівых і цвёрдых жанравых прыкмет” (Бахцін). Слова канон – ст.- грэч. – правіла.

Спачатку каноны фарміраваліся стыхійна на аснове абрадаў і рытуалаў. Пазней некаторыя жанравыя каноны набылі канкр. палажэнні, пастулаты.

19. Свет драмы. Слова ў драме: дыялог, маналог, рэпліка; рэмарка, устаўны тэкст.

Д р а м а (у перакладзе з грэчаскай — дзеянне) спалучае ў сабе паказ знешніх падзей і фактаў з раскрыццём унутранага свету персанажаў. Аўтар у драме не мае іншай магчымасці, акрамя рэмарак (аўтарскае тлумачэнне ў драматычным творы), гаварыць «ад сябе», таму ўвесь цяжар пераносіць на ўзнаўлення дзеяння, робіць гледача (ці чытача) жывым сведкам таго, што адбываецца.

Драматычныя жанры адрозніваюцца характарам узноўленага ў творы матэрыялу і адносін аўтара да яго. З эпасам драма звязана тым, што ў ёй жыццё паказана праз свае знешнія праявы. На драматычныя дыялогі ўскладаецца вял. задача. Праз іх мы павінны зразумець сутнасць канфлікта. Драматычны твор не можа існаваць без вострага канфлікту, але канфлікт абмежаваны ў прасторы і часе. Як правіла, у драматычным творы ёсць інтрыга, герояў нямнога. Драме ўласціва маст. эканомія і асаблівыя адносіны да значэння слорва (кожнае слова павінна быць напоўнена максімальна важным сэнсам, зместам).

 

Спецыфікай драмы як літ. роду з’яўл. тое, што ў ёй да мінімума зведзена спецыфіка адлюстраванага слова.

Лір. адступленні, пейзажы амаль адсутнічаюць. Аўтарскія рэмаркі выступаюць у ролі адлюстраванага слова.

Усё, што адбываецца ў драме, - умоўнасць. Драма падкрэслівае жэставую прыроду мастацтва.

Зрошчанасць слова з сюжэтам, г.зн., асноўнным рухальным імпульсам з’яўл. формы існавання ў драме. Такімі формамі выступаюць дыялог, маналог, рэпліка. Найбольш актыўным фактарам з’яўл. дыялог, які складаецца з рэплік.

Маналог у драме выступае ў функцыі самарэфлексіі, самахарактарыстыкі героя або характарыстыкі вонкавых умоў існавання героя.

Асн. віды маналогу:

1) псіхалагічны (самараскрыццё героя);

2) аднаскіраваны (падразумеваецца суразмоўца – тэлефон);

3) аўтар-камунікатыўны (гаворка сам-насам);

4) маналог-зварот (адрасаваны да публікі).

Рэпліка – кароткі маналог. Ад уласнаманалагічнага маўлення рэпліка адрозніваецца эліптыўнасцю (пропуск) – вонкава не матываваная, а маналог – кантэкстуальны.

Пазасюжэтныя элементы:

1) Рэмарка – адзіны від адлюстравання, які належыць кампетэнцыі аўтара – удакладніць дадзеныя, выкарыстаць пры адлюстраванні месца дзеяння.

2) Устаўны тэкст – тэкст у тэсце, з якім знаёмяцца персанажы.

Драматычны герой заўсёды ўказвае на выбар драматурга пэўнай назіральнай пазіцыі.

Драматычны герой – герой канфлікту. Бесканфліктных герояў не бывае, бо аснова драмы – канфлікт. Канфлікт замяшчае фабулу ці выступае ў ролі фабулярнага элементу. Кожная сцэна, акт, дзея скіраваны да найхутчэйшага развіцця канфлікту.

Драматургічны герой – характаралагічны. Яму ўласціва павышаная характарнасць.

Усю драму можна звесці да 3 тыпаў п’ес:

1) п’есы дзеяння (канфлікт рэалізуецца праз сутыкненне характараў і павышаную актыўнасць імітацыі фабулы);

2) п’есы настрояў (канфлікт псіхалагічны, г.зн. героя з самім сабой і з навакольным светам);

3) п’есы-дыспуты (сутыкненне маральна-этычных пазіцый, ідэалаў).

 

Драма- род літ-ры, у аснове якога-паказ напружанага, скразнога дзеянне,вырашэнне канфліктнай сітуацыі. У адрозненні ад лірыкі і эпасу ў драме аўтар не выяўляе сябе,калі не лічыць некаторых аўторскіх тлумачэнняў, заўваг, рэмарак, разлічаных найперш на стваральнікаў спектакля на драматычным творы-п’есе. П’еса пішацца у форме размовы двух (дыялог) ці некалькіх (палілог) персанажаў-дзейных асоб. Часам выказв. адзін персанаж (маналог), прычым гэта выказванне можа выяўляць ход яго ўнутраных разваг (так званы ўнутраны маналог). Свае думкі і пачуцці аўтар перадае дзейсн.асобам. Хар-ры выяўляюцца толькі праз мову і ўяўленні, дзеянне.

 

20. Лірыка. Суб’ектная структура лір. твора: аўтар, лір. суб’ект, лір. герой, герой “ролевай” лірыкі.

Л і р ы к а (у перакладзе з грэчаскай— музычны інструмент, пад гукі якога выконваліся песні) паказвае суб’ектыўнае, эмацыянальнае, пачуццёвае існаванне індывідуума: раскрывае ўнутраны свет асобы, падзеі рэчаіснасці ў лір. творы паўстаюць «адбітымі» ў свядомасці аўтара, уяўляюць сабой змену пачуццяў, настрояў, асацыяцый.

Лірыка

- невял. аб’ём

- паказвае унутраны свет чалавека

- як правіла, мае маналагічны, спавядальны характар

- мова рытмічная

- часта ўжываюцца маст. сродкі

- паэзія адразу абуджае моцныя пачуцці – радасныя ці гнеўныя, светлыя ці сумныя і г.д.

- патрабуе асаблівай настроенасці душы, эмацыянальнай чуласці

Катэгорыя роду выражае найбольш агульныя прынцыпы і спосабы адлюстравання рэчаіснасці.

Лірыка - адзін з трох родаў літаратуры, які адлюстроўвае рэчаіснасць праз суб’ектыўнае выяўленне пачуццяў, перажыванняў аўтара.

Калі суб’ектны свет эпічнага твора складаецца з мноства геройных свядомасцей і з гэтай прычыны ўтвараецца як рэакцыя розных галасоў адно на другое (унутраная дыялагічнасць слова), то суб’ектны свет лірыкі ўтвораны адной творчай свядомасцю. Таму лір. слова – маналагічнае слова.

Вонкавы свет лір. героя мае некалькі суб’ектаў выражэння. Да суб’ектаў лір. выражэння адносяцца:

1) лір. “я” (форма выражэння індывідуальнага перажывання;

2) лір. герой (не толькі ўнутранае перажыванне, але і ўнутраны вобраз свету; большая ступень тыпізацыі адчування; гэта стан носьбіта свядомасці, які дазваляе бачыць гэтага носьбіта як другога);

3) суб’ект-апавядальнік (калі ён не названы, выказванне вядзецца ад 3-яй асобы);

4) герой ролевай лірыкі (выконвае ролю ў лір. перажыванні).

 

22. Кананічныя (“цвёрдыя”) і некананічныя жанры ў лірыцы. Паняцце верлібрызацыі.

Цвёрдыя формы верша – віды верша, якія ўзніклі пераважна ў сярэдневяковай класічнай паэзіі, набылі інтэрнац. бытаванне і вызначаюцца пастаянствам вершаванага памеру, рыфмоўкі, колькасці і размяшчэння вершаваных радкоў. Сюды адносяцца санет, трыялет, секстына, тэрцыны, актава, рандо, рандэль, анегінская страфа, хоку, танку і інш. Адносіны да ЦФВ у розныя перыяды былі розныя. Праціўнікі асобных ЦФВ (у прыватнасц, санета) сустракаліся і шмат пазней. Аднак час паказаў памылковасць такіх поглядаў. Бел.паэзія ў выніку гіст.умоў свайго развіцця (афіцыйнае непрызнанне царскім ўрадам бел.мовы, забарона – ажно да рэвалюцыі 1905-07г – бел. Друку і г.д.) багацце ЦФВ авалодала толькі ў 20 ст.

Актава – васьмірадковы верш, радкі якога часцей за ўсё пішуцца пяцістопным або шасцістопным ямбам і рыфмуюцца па схеме АБАБАБВВ.

Санет – від верша, які складаецца з 14 радкоў пяці-, радзей чатырох- ці шасцістопнага ямба. Аб’ядноўвае 2 чатырохрадкоўі і 2 трохрадкоўі. Дзве рыфмы спалучаюць катрэны (АББА АББА ці АБАБ АБАБ), тры рыфмы тэрцэтаў размяшчаюцца ў залежнасці ад характару папярэдняй рыфмоўкі: ВВГ ДГД ці ВВГ ДДГ.

У катрэнах падаецца развіццё тэмы. У тэрцэтах – кульмінацыя і развязка. Асаблівая нагрузка падае на апошні тэрцэт, нават на апошні радок тэрцэта. Апошняе слова павінна быць своеасаблівым вобразным “ключом” усяго твора. Ніводнае слова, выключаючы хіба службовыя, не павінна паўтарацца.

Танка – манастрафічны пяцірадковы нерыфмаваны верш у японскай паэзіі. У першым і трэцім вершарадах па 5 складоў, у астатніх – па 7. лаканічнасць у многім абумоўлівае дакладнасць, афарыстычнасць і паэтычную ёмістасць зместу. Хар-на шматзначнасць паэтычнага выказвання, глыбінны падтэкст, шырокае выкарыстанне маст. дэталі.

Трыялет– від васьмірадковага верша, у якім два першыя і два апошнія, а таксама першы і чацверты радкі аднолькавыя. Мае 2 рыфмы. Паўторы вершаваных радкоў павінны матывавацца натуральным развіццём тэмы твора, завастраць увагу чытача на яго асн. думцы.

Тэрцына – від верша, напісанага трохрадкоўямі з ланцуговай кампазіцыяй. Звычайны памер – пяцістопны ямб. Сярэдні радок кожнай папярэдняй страфы рыфмуецца з двума крайнімі наступнай: АБА БВБ ВГВ … Заканчваецца асобным радком, што рыфмуецца з сярэднім радком апошняга трохрадкоўя.

Хоку, або хайку, - манастрафічны трохрадковы верш у японскай паэзіі. Адсутнічае рыфма, але строга захоўваецца пэўная колькасць складоў у вершарадах: у першым і трэцім – 5, у другім – 7. ёмістасць зместу, вобразная лаканічнасць і дакладнасць паэт. выказвання.

Рандо – верш з 8, 13 або 15 радкоў, звязаных дзвюма скразнымі рыфмамі. Своеасаблівасць: словы (часам радкі), якімі ён пачынаецца, паўтараюцца ў сярэдзіне твора і заканчваюць яго.Зрэдку сустракаецца т.зв. дасканалае рандо на 25 радкоў з дзвюма рыфмамі.

Гімн – урачыстая песня ў гонар якога-небудзь героя, выдатнай падзеі або дзяржавы. Хар-ны ўзвышанасць і эмацыянальная насычанасць стылю, урачыстасць лексікі, наяўнасць шматлікіх паўтораў, рытарычных фігур і г.д.

Ода – урачысты паэтычны верш у гонар нейкай гіст. падзеі або выдатнай асобы.

Раманс – адзін з жанраў песні; невял. лір. верш (пераважна пра каханне) напеўнага характару

Элегія – верш, у якім вяяўляюцца смутак, журба, меланхолія з прычыны гр. несправядлівасці, сямейнага няшчасця ці асабістага гора.

Эпіграма – лаканічны (звычайна ад 2 да 8 радкоў) сатырычны верш з вострай і часта нечаканай канцоўкай, у якім дасціпна высмейваецца нейкая асоба ці гр. загана.

Верлібр (свабодны верш)– адна з разнавіднасцей танічнага верша. Характарызуецца адвольнай колькасцю і свабодным размяшчэннем націскных і ненаціскных складоў у вершаваных радках, не прытрымліваецца строгай строфікі, можа не мець рыфмы. Верлібр будуецца на інтанацыйна-сінтаксічным прынцыпе, г.зн., у аснову меры радкоў кладуцца аднатыпныя сінтаксічныя канструкцыі з пэўнай інтанацыйя. Важнае значэнне набывае ў ім графічная разбіўка верша на радкі, вызначэнне міжрадковых паўз.

Іншыя асаблівасці: - схільнасць да філас. асэнсавання тэмы; - вобразная стр-ра насычана нечакан. асацыяцыямі, супастаўленнямі; - як пр., спакойна-разважлівы, хоць унутрана напружаны.

 

23. Катэгорыя маст. пафасу. Віды і функцыя пафасу ў маст. творы.

Маст. пафас – эмацыйна-пачуццёвая настраёвасць твора, у рэчышчы якой вырашаецца ідэйна-змястоўнае заданне твора.

Катэгорыя пафасу вядома са старажытнасці.

Вылучаюцца 3:

- трагічны (утвараецца шляхам распаду героікі, герой уваходзіць у супярэчнасці з аўтарытэтным ідэалам і імкнецца яго пераадолець);

- гераічны (гармонія паміж гуманістычным ідэалам і аўтарыт. ідэалам);

- сатырычны (герой не бачыць, што ён меншы за тыя патрабаванні, якія патрабуе рэальнасць).

У аснову іх класіфікацыі пакладзены прынцып суаднесенасці аўтарытэтнага ідэалу, які ўвасабляецца ў ролі вышэйшых боскіх сіл, і гуманістычнага, які ўвасабляецца ў функцыі маст. персанажа.

У новай літаратуры (18 ст.) ідэалы мяняюцца месцамі. На першым месцы гуманістычны ідэал, чалавек і яго ўласцівасці. З’яўл. маладыя віды пафасу:

- драма (аўтарытэтны ідэал большы за гуманістычны ідэал);

- ідылія (няма супярэчнасцей міжасабовага плана);

- гумар (гуманістычны ідэал большы за аўтарытэтны ідэал).

24. Стыль у маст. творы. Марфалогія і тыпалогія маст. стыляў.

Стыль – асн. заканамернасці ўстановак і іх індывідуальнасць у адначассе.

Тыпалогія – больш агульныя, прынцыповыя ўстаноўкі.

Марфалогія адлюстроўвае тэндэнцыю індівідуальнага ўвасаблення літ. задачы.

Паводле тыпалогіі стылі:

1. рацыянальныя – грунтуюцца на аб’ектывізаваным светаўспрыманні: рэалізм (старажытны, рэалізм 19 ст., магічны), класіцызм, сентыменталізм;

2. ірацыянальныя – на суб’ектывізаваным светаўспрыманні: рамантызм, мадэрнізм, постмадэрнізм.

Марфалогія стыляў скіравана на канцэнтрацыю індывідуальна-творчых установак пісьменніка.

Асн.:

- тэматыка твора;

- эйдалагічныя (вобраз) прыкметы стылю;

- сістэма персанажаў, якая фарміруецца па прынцыпах ступені ўлючанасці ў сюжэтна-фабульны бок твора, паводле яе ідэйна-маст. задачы пры вырашэнні філасофскіх, маральна-этычных праблем, ступені набліжанасці персанажаў да аўтара.

Характар дэталізацыі:

- дэталі побыту;

- партрэта;

- псіхалагічныя;

- сімвалічныя.

Стыль ахоплівае сістэму светапоглядных каштоўнасцей пісьменніка, уяўляецца як пэўная структура адлюстравальнага слова, вызначае моўную рэальнасць тэксту.

 

Сам тэрмін грэчаскага паходжання, ст.гр.stilos – прылада для пісання. Стыль убірае ў сябе і асн. эстэт. прыёмы афармлення маст. матэрыялу, спецыфіку выкарыстання маст. тропаў, сам характар вобраза творчасці, асаблівае маст. светаўспрыняцце рэчаіснасці пісьменніка.

Паняцце стыль мае нек.значэнняў:

1) стыль эпохі (убірае найбольш агульныя правілы і прыёмы, грунтуецца на дамінантных прынцыпах эстэт.-філасоф. успрыняцця рэчаіснасці.)

2) стыль літ. напрамку (рам-тызм – ідэя кантрасту)

3) стыль пісьменніка (сукупнасць прыёмаў і спосабаў абагульнення жыцця, якія падкр-ць значымыя ўласцівасці маст. твора)

Катэгорыя маст. стылю праяўляецца праз:

1. жанравую прыроду маст.твора, кожны жанр стварае сваю устойлівую сістэму маст.прыёмаў.

2. вобразнасць, эйдалагічныя прыкметы стылю, звязаны з тэмат-праблемн. зместам маст. твора.

3.маст.сітуацыя – пэўны спосаб растаноўкі персанажаў вакол пэўнага тыпу канфлікту.

4. дэталізуючы слой – дэталі склад-ць мікравобразы свету (па сваіх фармал. Прыкметах дэталі могуць быць:рэчыўныя,пейзажу,партрэту і інш.)

5. моўная рэальнасць тэксту.

 

25. Рэалістычная сістэма ў развіцці літаратуры.

Рэалізм як маст. кірунак у гісторыі еўрапейскіх літаратур сфармаваўся ў адказ на рамантызм, у супрацьлегласць рамантычнаму разуменню мастацтва як свяшчэннадзейства творцы.

У рэалізме на першы план выходзіць узнаўленне жыццёвай праўды, сацыяльна-гіст. і нацыянальна-псіхалагічная адпаведнасць маст. вобраза праўдзе жыцця. Адсюль у літ. творы з’яўл. дакладнасць апісання маст. дэталяў.

Рэалізм вымагае высокай ступені маст. абагульнення, тыповых характараў у тыповых абставінах. Праз адзінкавае ў рэалістычным вобразе раскрываецца агульнае, найбольш істотнае, вызначальнае, але пры гэтым не губляецца непаўторнасць, самабытнасць, асабліва ў характары вобразаў і персанажаў.

Рамантызм: герой паралельны свету. Рэалізм: герой роўны свету.

Філасофскай асновай рэалізму стала філасофія пазітывізму. Пачынальнікам гэтай філасофскай плыні з’яўл. немец конт. Бачылі выхад з цяжкай сітуацыі ў адукацыі і навуцы.

 

Основные черты позитивизма:

1) сциентизм – вера в науку как двигатель общ. прогресса;

2) материальный монизм (материя – единственная форма существования мира); 3) частичный агностицизм;

4) утилитаризм (практический характер этой философии);

5) эволюционизм (Герберт Спенсер объявил себя учеником Дарвина; смотрели на общество как на организм, который развивается по определенным законам).

Иполит Тэн «Философия искусства» (1868). Ядром философии искусства является теория детерменизма (обусловленности). Тэн считал, что художник и его произведение детерменированы. В числе важнейших детерминант выступают:

1) раса (наследственность); 2) среда (территория, климат, класс, деревня или город); 3) исторический момент.

Реализм – это специф. отражение действ-сти и исследование влияния обстановки на чалавека. Чалавек – сумма мира. Чалавек социально, псих-ски, исторически мотивирован. Мир и чалавек как единство.

Реализм предполагает правдивое, критическое изображение современной общественной жизни в социально-типических лицах и обстоятельствах + историческая конкретность.

Осн. проблема в реализме: проблема личности в ее взаимоотношениях с обществом во всей сложности и во всем многообразии.

Худ. принципы реализма (принципы отбора материала для произведения):

1. правдивость, т.е. воспроизведение действительности в формах самой действительности; возникает проблема соотношения правдоподобия и художественной правды;

2. принцип детерменизма – основополагающий принцип реализма. Понимается влияние обстановки, обстоятельств, окружения на судьбу героя.

3. беспристрастное объективное изображение жизни;

4. принциип психологизма. Реализм расширил возможности этого принципа – качественно новое мастерство психологического анализа. Новаторские приемы раскрытия внутреннего мира, душевного состояния, диалектики души:

- внутренний диалог; - жесты, мимика;

- не собственно прямая речь (комментарий к эмоциям героя, передача эмоционального состояния);

- мастерство психологического портрета.

5. принцип историзма. Реалисты исследовали современную действительность. Исторический раман считали искажением действительности. Принцип историзма у реалистов актуализируется. Обращаются к ближайшей исторической эпохе и ищут ответ на вопрос, как она повлияла на современность. Вальтер Скотт ввел понятие «локальный калорит». У реалистов герои формируются определенной исторической эпохой, своим временем, являются героями своего времени, и поэтому они историчны, конкретны.

6. принцип типичности. В романтизме типично мироощущение героя. У реалистов этот принцип реализуется по-разному. Тип, по Бальзаку, - распространенная черта. У Флобера типичность – это распространенность, повторяемость героя.

7. индивидуализация героя – то, что помогает типу стать конкретным героем: портретизация, окружение, обстановка, социальная деятельность, поступки, речь.

 

26. Рамантызм і яго напрамкі ў гісторыі літаратуры.

У процілегласць класіцызму з яго нарматыўнай эстэтыкай рамантызм сцвярджаў творчую свабоду мастака, прыярытэт натхнення і маст. інтуіцыі, ігнараваў жанравую нарматыўнасць.

Схільнасць да шырокага выкарыстання фальклорна-этнаграфічнага матэрыялу. Імкненне паэтызаваць народны побыт, звычаі, традыцыі.

Перавага аддаецца сімволіка-метафарычнай выразнасці, рытмічнай экспрэсіі радка. Карціна свету ў рамантыкаў уражвае маштабнасцю падзей, кантраснасцю, палярызацыяй дабра і зла, святла і цемры. Рамантычны герой – носьбіт вял. пачуццяў, незвычайнай сілы духу і высакародства або наадварот слабасці, нікчэмнасці. Ён велічны, прыгожы і адзінокі.

Калі гаварыць пра канцэпцыю свету і героя, то ў літаратуры рамантызму герой паралельны свету і змагаецца з ім. рамантычны герой – гэта надзвычайная асоба ў надзвычайнай сітуацыі.

Рамантыкі адкрылі прыгажосць і вартасць нац. дух. каштоўнасцей. Яны спасціглі нац. гісторыю як найважнейшую крыніцу сілы і самапавагі народа. Гэтыя асаблівасці найбольш уласцівы славянскім літаратурам, паколькі гісторыя славянскіх народаў у большасці выпадкаў была гісторыяй барацьбы за незалежнасць. І таму невыпадкова рамантызм у славянскіх літаратурах сцвярджаецца ў эпохі нацыянальна-вызваленчых бітваў.

 

Склаўся спачатку ў Германіі і Францыі, а потым распаўсюдзіўся на іншыя эўрапейскія краіны. Упершыню тэрмін «Р.» пачаў выкарыстоўваць нямецкі пісьменнік Э.Т.А.Гофман. Асветніцкаму рацыяналізму і культу ведаў Р. супрацьпаставіў вышэйшую каштоўнасць дух. жыцця свабоднай асобы, якая жыве не розумам, а найперш моцнымі пачуццямі, страсцямі, фантазіяй і інтуіцыяй. Рамантыкі былі незадаволены рэальным светам, імкнуліся адмежавацца ад яго, таму шукалі выйсце ў вяртанні да старажытных вытокаў, міфалогіі, экзатычнага і загадкавага Ўсходу. У творчасці прадстаўнікоў Р. знайшлі адлюстраванне дух. сіла і прыгажосць чалавека, індывідуалістычны бунт супраць мяшчанства, цікавасць да фантастычных сюжэтаў, імкненне да маст. асэнсавання і ідэалізацыі папярэдніх эпох. У галіне эстэтыкі Р. супрацьпаставіў ідэі «пераймання прыроды», якая культывавалася класіцызмам, прынцып пераўтварэння свету. Творы рамантычнага стылю звычайна мелі арыгінальную, наватарскую форму, нярэдка былі напоўнены шчымлівай настальгіяй па лепшых часах, а таксама пачуццём «сусветнага смутку». У галіне літаратуры найбольш яркімі фігурамі Р. з'яўляліся Дж.Г.Байран, В.Гюго, Э.Гофман і інш., музыкі - Р.Шуман, Р.Вагнер, выяўленчага мастацтва - Т.Жэрыко, Э.Дэлакруа і інш.

 

Рамантызм – своеасаблівы кірунак, дзе ілюзорны свет цесна пераплецены з рэальным.

Этапы бел. рамантызму:

- ранні (Чачот, Баршчэўскі, Міцкевіч, Сыракомля);

- нашаніўскі (Цётка, Купала, Багдановіч);

- маладнякоўскі (Трус, Дубоўка, Бядуля);

- рамантызм эпохі Караткевіча.

Неарамантызм. Зварот купалы да містычных вобразаў – праява бунтарскай прыроды рамантызму пісьменніка. Падкрэсліваецца абсурднасць і драматызм быцця, пачуццё адзіноты ў змаганніза “долю людскую”. Фантасмагарычны ўсюдыісны воблік сусветнага зла (вершы 10-х гг. – “Станогае ліха”, “У ночным царстве”, “Ваўкалак” і інш.). праблема пошуку праведнасці, Справядлівага Суда, абсурднасць, катастрафічнасць, трагізм быцця ў купалаўскай творчасці (вершы “Цару неба і зямлі”, “Паязджане”, сімвалічныя і драматычныя паэмы і інш.). атмасфера алагічнасці жыцця і адначасова звычайнасці існавання дэманічных сіл (Купала і Кафка).

 





©2015 www.megapredmet.ru Все права принадлежат авторам размещенных материалов.