МегаПредмет

ПОЗНАВАТЕЛЬНОЕ

Сила воли ведет к действию, а позитивные действия формируют позитивное отношение


Как определить диапазон голоса - ваш вокал


Игровые автоматы с быстрым выводом


Как цель узнает о ваших желаниях прежде, чем вы начнете действовать. Как компании прогнозируют привычки и манипулируют ими


Целительная привычка


Как самому избавиться от обидчивости


Противоречивые взгляды на качества, присущие мужчинам


Тренинг уверенности в себе


Вкуснейший "Салат из свеклы с чесноком"


Натюрморт и его изобразительные возможности


Применение, как принимать мумие? Мумие для волос, лица, при переломах, при кровотечении и т.д.


Как научиться брать на себя ответственность


Зачем нужны границы в отношениях с детьми?


Световозвращающие элементы на детской одежде


Как победить свой возраст? Восемь уникальных способов, которые помогут достичь долголетия


Как слышать голос Бога


Классификация ожирения по ИМТ (ВОЗ)


Глава 3. Завет мужчины с женщиной


Оси и плоскости тела человека


Оси и плоскости тела человека - Тело человека состоит из определенных топографических частей и участков, в которых расположены органы, мышцы, сосуды, нервы и т.д.


Отёска стен и прирубка косяков Отёска стен и прирубка косяков - Когда на доме не достаёт окон и дверей, красивое высокое крыльцо ещё только в воображении, приходится подниматься с улицы в дом по трапу.


Дифференциальные уравнения второго порядка (модель рынка с прогнозируемыми ценами) Дифференциальные уравнения второго порядка (модель рынка с прогнозируемыми ценами) - В простых моделях рынка спрос и предложение обычно полагают зависящими только от текущей цены на товар.

Італьянскі тэатр эпохі Адраджэння





ВЫТОКІ

Вытокі тэатра знаходзяцца ў старажытных паляўнічых і сельскагаспадарчых гуляннях, масавых народных абрадах, ігрышчах. Тэатральныя прадстаўленні старажытнасці ўяўлялі сабой магічныя рэпетыцыі перад будучым паляваннем, вайной і г.д., у далейшым людзі разыгрывалі змест старажытных міфаў, далучаючы песню і танец, якія таксама з’яўляюцца старажытнымі мастацтвамі, што суправаджалі святы і абрады нашых продкаў.

Існуе і другая тэорыя паходжання еўрапейскага тэатра, згодна якой, яго з’яўленне звязанае з ростам самасвядомасці асобы. У пэўны час у чалавека Еўропы ўзнікла патрэбнасць выразіць сябе праз відовішчнае мастацтва, якое валодае моцным эмацыянальным уздзеяннем.

АНТЫЧНАСЦЬ

VІ ст. да н.э. – ІV ст. н.э.

Старажытная Грэцыя

Дыяніс (Вакх) – грэчаскі бог вінаробства, яго спадарожнікі – вакханкі і сатыры. У гонар Дыяніса ў Грэцыі праводзіліся пышныя святы. Старажытнагрэчаскі тэатр узнік менавіта з абрадаў, прысвечаных Дыянісу.

У аснове старажытнагрэчаскай драматургіі знаходзяцца міфы. Менавіта міф – сюжэтная аснова драматычных твораў. Яны былі вядомымі для ўсіх, але ж гледачам была цікавай і важнай трактоўка падзей аўтарам п’есы і акцёрам, маральная ацэнка ўчынкаў герояў.

Асноўныя жанры старажытнагрэчаскй драматургіі: камедыя, трагедыя і сатыраўская драма.

У 534 годзе да н.э. чалавек па імені Феспід на свяце Вялікіх Дыянісій паказаў спектакль – дыялог акцёра, які выконваў ролю Дыяніса, і хора. І з гэтага часу тэатральныя прадстаўленні сталі абавязковай часткай святаў Дыяніса. Першыя пастаноўкі – трагедыі Феспіда, а таксама яго вучня Фрыніха (прыблізна 540 – каля 470 гг. да н.э.). Менавіта ў гэты час адбываецца ўдасканаленне масак і тэатральных касцюмаў, а таксама вылучэнне акцёра з хору (Феспід), пашырэнне сюжэтных рамак трагедыі (Фрыніх) – дадае гістарычныя моманты, напрыклад, у гістарычнай трагедыі “Узяцце Мілета” (каля 492 г. да н.э.).

Росквіт старажытнагрэчаскага тэатра – V ст. да н.э. Менавіта ў гэты час стваралі свае творы вялікія Эсхіл, Сафокл, Еўрыпід (трагікі), Арыстафан (пісаў палітычныя камедыі). Персанажы іх трагедый – Эдып, Антыгона, Праметэй – вечныя вобразы сусветнага сцэнічнага мастацтва.

Эсхіл (525 – 456 гг. да н.э.) – першы вялікі драматург Старажытнай Грэцыі. Маральная адказнасць чалавека за свае ўчынкі – адна з асноўных тэм трагедый драматурга. Адбываецца ўзмацненне дзейснага боку тэатральнага прадстаўлення праз увядзенне 2-х акцёраў на сцэне замест 1-го. Трагедыі Эсхіла: “Персы”, “Праметэй прыкуты”, трылогія “Арэстэя”.

Сафокл (496 – 406 гг. да н.э.) – драматург, які “прымусіў трагедыю спусціцца з нябёсаў на зямлю” [Арыстоцель]. Галоўнае ў яго трагедыях – лёс чалавека, яго думкі і пачуцці, высакароднасць і стойкасць духу. Дасканаласць трагедый Сафокла – увядзенне 3-га акцёра, павелічэнне дыялагічных частак трагедыі (эпісодый) за кошт партыі хору, выкарыстанне дэкарацыйнага жывапісу. Трагедыі Сафокла “Антыгона”, “Цар Эдып”, “Эдып у Калоне” – мастацкае ўвасабленне грамадзянскіх і духоўных ідэалаў антычнай дэмакратыі.

Эўрыпід (485 – 406 гг. да н.э.) – вялікі трагічны паэт Старажытнай Грэцыі, які наблізіў сваіх герояў да рэчаіснасці, паказаў іх “такімі, якія яны ёсць” [Арыстоцель]. Новаўвядзенні ў яго трагедыях: характары персанажаў прадстаўлены ў развіцці; шырока выкарыстоўваюцца манодыі (арыі акцёраў); у сцэны ўключаны разнастайныя бытавыя элементы; мова трагедый становіцца больш даступнай і простай. Трагедыі: “Медэя”, “Іфігенія ў Аўлідзе”. Эўрыпід – завяршальнік этапу развіцця класічнай трагедыі.

Арыстафан (каля 446 – прыблізна 380 гг. да н.э.) – “апошні вялікі паэт Грэцыі” [Бялінскі], адзіны прадстаўнік старажытнай камедыі. Для яго камедый характэрным з’яўляецца багацце ідэйнага зместу, выразнасць тэатральнай формы. У камедыях Арыстафана з’явілася асаблівая партыя – парабаза, калі хор здымаў маскі і ад свайго імя звяртаўся да залы. Камедыі: “Коннікі”, “Мір”, “Жабы”.

У паўсядзённым жыцці грэкаў шмат месца займалі разнастайныя спаборніцтвы. Тэатральныя прадстаўленні таксама былі арганізаваныя як спаборніцтвы – і аўтараў п’ес, і акцёраў. Спектаклі праводзіліся тры разы на год: на Вялікія Дыянісіі (у сакавіку), Малыя Дыянісіі (канец снежня – пачатак студзеня), Лінеі (канец студзеня – пачатак лютага).

Тэатр Старажытнай Грэцыі быў справай дзяржаўнай. Архонт – вышэйшая службовая асоба, якая адказвала за тэатр. Усе расходы браў багаты гараджанін – харэг, якога прызначаў архонт. Спектаклі былі платнымі, аднак бедным людзям выдаваліся спецыяльныя грошы. “Білетамі” былі свінцовыя ці бронзавыя круглыя жэтоны, на якіх вызначаўся толькі сектар, як зараз трыбуны стадыёна.

Маскі. Паколькі тэатр меў вялізныя памеры, то маскі ствараліся такімі, каб быць добра бачнымі з любой кропкі тэатра. Кожная маска адлюстроўвала вызначаны стан, і пад час спектакля акцёр змяняў вобразы. Маска – гэта крупны план персанажа і рэзанатар. Катурны – сандаліі з тоўстымі падэшвамі. Пад вопратку апраналі “таўшчынкі”, якія павялічвалі памеры цела ці яго асобных частак. Колер адзення яркі плюс меў сімвалічнае значэнне. Маскі ў камедыі – карыкатурныя – вялікі жывот, тоўсты зад і г.д.

Акцёрамі ў Старажытнай Грэцыі станавіліся людзі паважаныя і толькі вольнанароджаныя, толькі мужчыны, яны выконвалі і жаночыя ролі. Толькі ў мімах (кароткіх бытавых сцэнках) маглі ўдзельнічаць жанчыны. Адзін выканаўца звычайна іграў некалькі роляў. Хор часцей за ўсё не прымаў удзелу ў дзеянні, ён абагульняў і каменціраваў падзеі. Старажытнагрэчаскі тэатр з’яўляецца асновай еўрапейскага тэатра.

 

Старажытны Рым

Рымскі тэатр развіваўся пад уплывам тэатра Старажытнай Грэцыі і рымскіх парадных прадстаўленняў.

На святах у гонар жатвы выконваліся фесціны – грубаватыя сатырычныя песні. Былі папулярныя і сатуры – прадстаўленні, якія мелі паходжанне з Этрурыі – сучасная Таскана (цэнтр Фларэнцыя). Сатуры ўключалі ў сабе музыку, танцы, спевы, драматычныя сцэнкі бытавога і камічнага зместу. Але самы шчаслівы і доўгі лёс у атэланы (ад назвы горада Атэла) – звычайна камічнае прадстаўленне, у якім дзейнічалі маскі-характары (менавіта яны сталі вытокамі італьянскай камедыі дэль артэ). Кожная маска вызначала пэўны тып асобы. У прадстаўленні ўдзельнічала 4 персанажы:

§ Макк – абжора, дурань і прастафіля, быў лысым, з носам-кручком і вушамі асла;

§ Буккон – кемлівы і балбатлівы абжора, меў адвіслыя вусны і раздутыя шчокі;

§ Пап – багаты, сквапны і глупы стары;

§ Дасэн – хітры гарбун, невук і шарлатан.

Да І ст. да н. э. тэкст атэланы стваралі па ходу дзеяння ўдзельнікі спектакля.

Камедыі: – тагата – вясёлая п’еса, якая заснавана на мясцовым італьянскім матэрыяле (ад грэч. тога – верхняе рымскае адзенне); –паліата – з’яўляецца на рубяжы новай эры (палія – грэчаскі шырокі плашч, у такім адзенні хадзілі героі твораў). Дзеянне адбывалася ў Грэцыі, персанажамі былі грэкі, усё астатняе звязана з Рымам. Росквіт жанра звязаны з іменем Ціта Макцыя Плаўта (250 – 184 гг. да н. э.), сваёй творчасцю ён паклаў аснову еўрапейскай камедыі Новага часу. Ён імкнуўся да займальнасці ў сваіх камедыях. Плаўт шырока выкарыстоўваў прыём кантамінацыі – змяшэнне ў адной п’есе фрагментаў сюжэтных ліній розных п’ес розных грэчаскіх аўтараў.

Прыём “Кві пра Кво” (хто пра што) – напрыклад, п’еса “Клад”: у героя п’есы Эўкліона (дарэчы, першы сквапны чалавек у еўрапейскай драме) прападае гаршчок. Да яго прыходзіць Ліканід і прызнаецца, што пазбавіў яго дачку цнатлівасці, аднак кажа не прама, а іншасказальна, а Эўкліон разумее, што Ліканід прызнаецца, што ўзяў яго гаршчок. Злучэнне рэплік, у якіх не названы прадмет абмеркавання, і прыводзіць да блытаніны, што застаўляе гледачоў ад душы весяліцца. Прыём контыкі – музычныя нумары, арыі і рэчытатывы, якія вымаўляюцца пад музыку.

На мяжы эпох у Старажытным Рыме быў распаўсюджаны пантамім– сольны мужчынскі тэатралізаваны танец. Акцёр выступаў у масцы і іграў адразу некалькі роляў, у тым ліку і жаночых. Змест пантаміма пад музыку расказваў хор.

Любоўю рымлян карысталася і пірыха – танцавальны спектакль у выкананні ансамбля танцоўшчыкаў, у якасці сюжэта звычайна выбіралі міфалагічную гісторыю.

Рымскі тэатр не быў звязаны з культам баства, таму не меў грамадскага значэння. Акцёрамі былі не паважаныя, а пагарджаемыя людзі з ліку рабоў і вольнаадпушчаных. Прадстаўленні праводзіліся на агульнадзяржаўных святах і ў любы час па ініцыятыве знатнага грамадзяніна. Тэатры будаваліся з дрэва, а у 55 годзе да н.э. – першы каменны, пабудаваны ў Рыме, ён змяшчаў да 40 тысяч чалавек. Тэатр меў заслону, хора не было, на архестры займалі месцы знатныя жыхары. Будавалі тэатры на роўным месцы (у адрозненні ад Грэцыі), тут узводзілі магутны фундамент.

 

СЯРЭДНЕВЯКОЎЕ

Развіццё тэатральнага мастацтва ў гэтую эпоху падзяляюць на два перыяды: ранні (з V па ХІ стст.) і сталы (з ХІІ да сяр. ХVI стст.).

Ранні перыяд станаўлення сярэдневяковага тэатра

Пасля падзення Рымскай Імперыі, Еўропа доўгі час не ведала развітога тэатральнага мастацтва. Адзіным відам тэатральных відовішчаў былі выступленні вандруючых акцёраў – пацешнікаў, забаўляльнікаў. Людзей гэтай справы называлі па-рознаму: царкоўныя аўтары лічылі іх нашчадкамі антычных мімаў (mimus), а таксама называлі пантамімамі (pantomimus), гістрыёнамі (histrio). Агульнапрыняты лацінскі тэрмін – “йокулятар” (joculator – жартаўнік, балагур). Прадстаўнікі шляхты называлі іх “плясунамі” (saltator), “блазнамі” (“шутами”) (balatro, scurra), “музыкантамі” (musicus) – апошніх адрознівалі па роду музычнага інструмента (citharista, cymbalista і г.д.). Асаблівае распаўсюджанне атрымала французская назва “жанглёр” (jongleur); у Іспаніі яму адпавядала слова “хуглар” (juglar); у Германіі – “шпільман” (Spielmann), у Беларусі – “скамарох”. На кірмашах выступалі акрабаты, фокуснікі, канатаходцы, дрэсіроўшчыкі, артысты, якія расказвалі гісторыі, спявалі і ігралі на інструментах.

Царква адносілася адмоўна да гэтага, лічыла такіх людзей язычнікамі і бязбожнікамі, аднак публіка іх любіла. Але гэта не было тэатрам.

Сталы перыяд станаўлення сярэдневяковага тэатра

Сярэдневяковы тэатр нарадзіўся ва ўлонні царквы і называюць яго таму рэлігійным. Прадстаўленні давалі магчымасць наблізіць богаслужэнне да тэатральнага дзейства, разыграць некаторыя сцэны Свяшчэннага Пісання.

Першай формай рэлігійнага тэатра стала літургічная драма– спачатку толькі чытанне тэкстаў, пад час якіх выконваліся няхітрыя дзеянні, якія сімвалізавалі што-небудзь (напрыклад, на Раство Хрыстова тры святары выконвалі ролю трох валхвоў, на Вялікую Пятніцу (перад Вялікаднем) – загортвалі крыж у цёмную тканіну і клалі яе на падлогу – сімвалізавала пахаванне Хрыста). Затым у службу сталі ўключацца сцэнкі, якія святары чыталі па ралях (дыялог не паўтараў дакладна слоў з Евангелля). Дзейнічаючыя асобы мелі нават касцюмы – мантыі, касцюмы і шлемы воінаў, скура жывёлы для Яна Хрысціцеля і інш.

У другой палове ХІІ ст. з’яўляецца паўлітургічная драма. Для яе пісаўся тэкст, запазычаны са Свяшчэннага Пісання, але з рэмаркамі, з пастановачнымі ўказаннямі. Дзеянне адбывалася на небе, зямлі і ў пекле. У прадстаўленнях з’яўляўся д’ябал са світаю, гэтыя ролі святары не маглі іграть, таму запрашалі свецкіх людзей. Насуперак намерам, чэрці станавіліся любімымі персанажамі, якія выклікалі рогат. Дзеянні адбываліся не ў храме, а знадворку на прыступках храма.

У ХІІІ ст. з’яўляецца новы від прадстаўленняў на рэлігійную тэму: інсцэніроўкі легенд пра цуды, якія стваралі святыя і Маці Божая. Такія прадстаўленні называліся міраклі. Сюжэты былі разнастайныя, аднак заўсёды існавала настаўленне, за распусныя ўчынкі персанажы нясуць пакаранне, грэшнікі раскайваюцца, пасланцы Бога пасарамляюць заганы. Міраклі не былі прымеркаваны да якога-небудзь свята.

Але найбольш папулярнай у эпоху Сярэдневякоўя была містэрыя, якая з’яўлялася часткай гарадскіх вялікодных і калядных урачыстасцяў і праходзіла на цэнтральнай плошчы. Яе росквіт – ХІV – ХV стст. Містэрыі пісаліся на рэлігійныя і гістарычныя тэмы, часам былі прысвечаны сучасным падзеям. Патэтычныя або драматычныя сцэны чаргаваліся з сатырычнымі. У такіх эпізодах удзельнічалі чэрці, але яны заўсёды былі пераможанымі пасланцамі Бога.

Гарадскі савет і царкоўныя ўлады прызначалі людзей, якія былі адказныя за правядзенне святаў. Гэтыя людзі кіравалі будаўніцтвам сцэны, складалі тэкст, падбіралі выканаўцаў, працавалі над ролямі.

Часам у містэрыі ўстаўлялі эпізоды, якіх няма ў Бібліі, таму дзейнічалі героі не толькі Біблейскія. Абавязкова ў містэрыях быў блазан (шут). Ён узлазіў на падмосткі ў самы непадыходзячы момант і нёс бязглуздзіцу – гэтыя жартоўныя маналогі называлі “таўчоным гарохам”. На прадстаўленнях стваралі спецыяльныя сцэнічныя эфекты: персанажаў незаўважна замянялі цацкай і адрубалі рукі, выкарыстоўвалі жывёл, пудзілаў з механічнымі прыстасаваннямі. Сачылі за правільнасцю хода прадстаўлення, аднак часам былі імправізацыі (асабліва з боку чарцей і блазна).

Містэрыя – грандыёзная гульня, якая захоплівала і акцёраў і гледачоў. Акцёраў адбіралі сярод гараджан (часцей па прыкмеце знешняй прывабнасці). Іграць у містэрыях было вельмі ганарліва, таму жадаючых (асабліва на ролі святых і Самаго Хрыста) было больш, чым неабходна. Часам праводзіўся гандаль і за ролю плацілі вызначаную суму. Прадстаўленні рыхтаваліся доўгі час і шлі прыкладна каля месяца. Кожную раніцу людзі глядзелі гісторыі з жыцця Хрыста, якія перамешваліся са сцэнкамі, што нагадвалі пра паўсядзённы быт. Містэрыі абыходзіліся гарадской казне нятанна. Публіка любіла тэатральныя эфекты і чакала, што Біблейскі Ной будзе ратавацца ад патопу ў сапраўдным каўчэгу. Таму цэх карабельшчыкаў ствараў такі драўляны каўчэг, а цэх пажарных рабіў у горадзе сапраўдны “патоп”. Напрыклад, у горадзе Бурж (Францыя) у адной з містэрый удзельнічаў дракон – гэта была пачвара прыблізна сямі з паловай метраў у даўжыню, якая пастаянна варушыла галаву і хвост. А з высунатага языка звяргалася полымя.

З ХV ст. увялі плату за прадстаўленне. Удзельнікі містэрый станавіліся прафесійнымі акцёрамі. Узніклі саюзы, якія і займаліся падрыхтоўкай містэрый. Напрыклад, у 1402 годзе парыжскі парламент надзяліў манаполіяй на паказ містэрый “Брацтва Пакут Гасподніх”, якое паказвала ў сталіцы Францыі рэлігійныя п’есы.

У ХV ст. у Англіі і Францыі сталі іграць п’есы – маралітэ. Яны абавязкова змяшчалі мараль, павучанне. Героямі былі Дабро, Зло, Глупства, Розум, Вера, Распутства, Непаслухмянасць, Каханне, Голад, Вайна, Пакаянне, Пост і г. д., яны паводзілі сабе як людзі, мелі свае касцюмы.

У сярэдневякоўі рэлігійны тэатр не з’яўляецца адзіным. Праводзяцца разнастайныя язычніцкія абрады – Карнавал, Майскія гульні – якія змяшчаюць элементы тэатралізацыі. Сюжэты карнавальнах дзействаў, такія як барацьба жыцця і смерці, сталі асновай асаблівага віда тэатральных прадстаўленняў – фарса (з фр. – начынне). Вытокі фарса ідуць з прадстаўленняў гістрыёнаў і з карнавальных, масленічных гульняў. Апавяданні гістрыёнаў вызначылі ў агульных рысах тэматыку і дыялогі фарса, карнавальныя шэсці – яго дзейсную гульнёвую прыроду і масавы характар. У дзеянні ўдзельнічала, як правіла, два героі – стары і малады. Акцёры прыдумвалі сюжэт па ходу дзеяння. Аднак ужо ў ХІІІ ст. сюжэты пачынаюць запісваць, ім надаюць літаратурную форму, пазбаўляючы грубасці і непрыстойнасці (напрыклад, “Хлопчык і сляпы” – канфлікт маладосці і сталасці). У ХV ст. фарс пераўтвараецца ў кароткую п’есу, яскравую карціну побыту і нораваў гараджан.

З ХІІІ ст. былі створаны і прадстаўлены гульні (п’есы, прысвечаныя жыццёвым падзеям), з якіх у далейшым з’явяцца новыя жанры: бытавая п’еса, фантастычнае прадстаўленне – феерыя і сатырычныя дзействы.

Вялікая ўвага ў гэты перыяд надавалася і ўладкаванню тэатральнай прасторы. Так, у Англіі прадстаўленні праходзілі на спецыяльных павозках, акцёры пераязджалі з адной гарадской плошчы на другую. У Францыі – ці ў спецыяльна пабудаваных доміках-альтанках ці на галоўнай плошчы, дзе ўзводзілі памост у выглядзе кальца (чымсьці падобна на грэчаскі амфітэатр).

У канцы эпохі царкоўныя і свецкія тэатральныя формы набліжаюцца, характэрным становіцца запазычванне мастацкіх прыёмаў. У канцы ХV ст. на поўдні Еўропы, у Італіі ўсё больш яскравыя і заўважныя прыкметы новага тэатра – тэатра эпохі Адраджэння.

ЭПОХА АДРАДЖЭННЯ

Тэатральнае мастацтва эпохі Адраджэння адрозніваецца ад сярэднявечнага перш за ўсё свецкім характарам. Цікавасць да мастацтва Старажытнай Грэцыі і Старажытнага Рыма прыводзіць да адраджэння форм антычнага тэатра, у прыватнасці такіх жанраў, як камедыя і трагедыя. Пры гэтым вялікае значэнне ў гэты час мае памкненне да народных традыцый. Дасягненне гэтага перыяду – стварэнне новай драматургіі (ХV – ХVI стст.).

Вытокі тэатра Адраджэння – у Італіі, аднак сапраўдных вышынь тэатр дасягнуў у Англіі і Іспаніі.

Італьянскі тэатр эпохі Адраджэння

Першапачаткова мастацтва сцэны стваралі комікі-пацешнікі, акцёры і блазны, якія паказвалі простыя па сюжэту прадстаўленні. Паступова ў спектаклях з’яўляюцца пастаянныя персанажы-маскі: Арлекін, Брыгелла, Каламбіна, П’еро і іншыя – тэатр атрымаў назву камедыя дэль артэ (камедыя масак). Кожны персанаж меў сваю маску – характар і сапраўдную маску – частку касцюма.

Маскі закрывалі твар напалову, і акцёр, калі выбраў свайго героя, як правіла, заставаўся верным яму да канца жыцця. На сцэне камедыі дэль артэ дзейнічалі дзесяткі масак. Аднак галоўнымі заставаліся чатыры – так званы “квартэт”. На поўначы і поўдні Італіі склаліся розныя квартэты. У паўночнай частцы: Панталоне, Доктар, Брыгелла, Арлекін – венецыянскі квартэт. Паўднёвы: Кав’елла, Пульчынелла, Скарамучча, Тарталья – неапалітанскі квартэт. На поўдні, пад час ігры неапалітанскіх масак – энергічных, шумных, было шмат смешных момантаў, жартаўлівасці, трукаў, якія часам не адносіліся да зместу сцэнак; паўночныя – больш салідныя і стрыманыя, у некаторых сюжэтах нават драматычныя. Аднак, венецыянскія маскі часта выкарыстоўваліся і пазней – нават да нашых дзён. Паўднёвыя ж аказаліся не такімі папулярнымі, як паўночныя і не такімі доўгажыхарамі.

Любімцам паўночнага квартэту стаў Арлекін. Першапачаткова – просты, сялянскі хлопец, які не сумаваў нават у самых складаных сітуацыях, часам закаханы. З цягам часу характар персанажа ўскладніўся. З’явіўся сапернік у каханні – П’еро, але вынаходлівы, а часам і нахабны Арлекін заўсёды перамагаў летуценніка П’еро і ўводзіў ад яго Каламбіну. Арлекін насіў капялюшык з хвастом труса і касцюм у латках. Пазней у Францыі лахманы і латкі пераўтварыліся ў святочныя трохвугольнікі і ромбікі. Маску Арлекіна выбіралі самыя лепшыя акцёры.

З 1508 года, калі паэт і драматург Лудавіка Арыёста (1474 – 1533 гг.) паказаў у палацы герцага Ферара “Камедыю аб куфары”, нараджаецца іншы тэатр – прадстаўленне вучоная камедыя. У ёй удзельнічалі арыстакраты, прыдворныя, гараджане, яна ігралася ў палацах вельмож. У вучонай камедыі відавочна перайманне антычнай драматургіі, дзе перамагаюць заўсёды тыя, хто здольны на сапраўдныя і моцныя пачуцці, хто не баіцца перашкод і любіць жыццё, бясстрашныя і дзёрзкія, гатовыя на рызыку.

Пад уплывам антычнага мастацтва ўзнікае жанр пастараль (пастуховы) – пра няхітрыя забавы пастухоў і пастушак, дзе распавядаецца пра чыстае каханне, пра мары аб духоўнасці і ідэале.





©2015-2024 www.megapredmet.ru Все права принадлежат авторам размещенных материалов.