МегаПредмет

ПОЗНАВАТЕЛЬНОЕ

Сила воли ведет к действию, а позитивные действия формируют позитивное отношение


Как определить диапазон голоса - ваш вокал


Игровые автоматы с быстрым выводом


Как цель узнает о ваших желаниях прежде, чем вы начнете действовать. Как компании прогнозируют привычки и манипулируют ими


Целительная привычка


Как самому избавиться от обидчивости


Противоречивые взгляды на качества, присущие мужчинам


Тренинг уверенности в себе


Вкуснейший "Салат из свеклы с чесноком"


Натюрморт и его изобразительные возможности


Применение, как принимать мумие? Мумие для волос, лица, при переломах, при кровотечении и т.д.


Как научиться брать на себя ответственность


Зачем нужны границы в отношениях с детьми?


Световозвращающие элементы на детской одежде


Как победить свой возраст? Восемь уникальных способов, которые помогут достичь долголетия


Как слышать голос Бога


Классификация ожирения по ИМТ (ВОЗ)


Глава 3. Завет мужчины с женщиной


Оси и плоскости тела человека


Оси и плоскости тела человека - Тело человека состоит из определенных топографических частей и участков, в которых расположены органы, мышцы, сосуды, нервы и т.д.


Отёска стен и прирубка косяков Отёска стен и прирубка косяков - Когда на доме не достаёт окон и дверей, красивое высокое крыльцо ещё только в воображении, приходится подниматься с улицы в дом по трапу.


Дифференциальные уравнения второго порядка (модель рынка с прогнозируемыми ценами) Дифференциальные уравнения второго порядка (модель рынка с прогнозируемыми ценами) - В простых моделях рынка спрос и предложение обычно полагают зависящими только от текущей цены на товар.

Этапы стварэння прамовы. Логіка-кампазіцыйная пабудова аратарскай прамовы





Публічная прамова, яе асаблівасці

Публічная прамова – гэта вуснае маналагічнае выказванне з мэтай аказання ўздзеяння на аўдыторыю. У сферы дзелавых зносін найбольш часта выкарыстоўваюцца такія жанры, як даклад, інфармацыйная, вітальная і гандлёвая прамова.

Вылучаюць 3 асноўныя этапы прамоўніцкай дзейнасці:

1) Дакамунiкатыўны:

o Вызначэнне тэмы і мэты выступлення.

o Ацэнка аўдыторыі і абставін.

o Падбор матэрыялу.

o Стварэнне тэксту.

o Рэпетыцыя.

2) Камунікатыўны:

o Гаварэнне прамовы.

o Адказы на пытанні, вядзенне палемікі.

3) Паслякамунікатыўны:

o Аналіз прамовы.

Антычная рыторыка выключна вялікае значэнне надавала падрыхтоўцы публічнага выступлення. Грэкі казалі, што прамовы Дэмасфена прасякнутыя алеем начной лампады, у святле якой ён іх складаў.

Падрыхтоўка да любога прамоўніцкага маналогу пачынаецца з вызначэння яго тэмы і мэты. Тэму вызначае або сам аўтар, або тыя, хто запрашае яго выказацца. Назва прамовы павінна быць яснай, выразнай, па магчымасці кароткай. Яна павінна адлюстроўваць змест прамовы і прыцягваць увагу слухачоў (напрыклад : "Ці патрэбныя нам атамныя электрастанцыі?", "Мы за дэмакратычную Беларусь", "Аб падрыхтоўцы да правядзення сертыфікацыі вырабаў"). Некаторыя прамовы не маюць назвы: вітальная, мітынгавыя і іншыя. Пры распрацоўцы позвы для нарады неабходна звяртаць увагу на фармулёўку тэм дакладаў і паведамленняў. Тэмы павінны арыентаваць людзей на ўдзел у абмеркаванні пэўных праблем. Таму мэтазгодна "расшыфроўваць" пункт позвы дня "Рознае", "Аб розным" – чалавек будзе мець магчымасць загадзя падрыхтаваць і прадумаць сваё выступленне.

Прыступаючы да распрацоўкі тэксту, неабходна вызначыць мэту выступлення. Прамоўца павінен ясна ўсведамляць, якой рэакцыі ён дамагаецца. Асноўныя мэты публічнага маналогу – паведамленне і ўздзеянне. Аратар можа паставіць задачу інфармаваць слухачоў, даць пэўныя звесткі. Магчыма, ён разлічвае ўсхваляваць аўдыторыю, сфарміраваць у людзей перакананні, меркаванні, якія стануць матывамі іх паводзін, штуршком да якіх-небудзь дзеянняў. Часта гэтыя мэты перакрыжоўваюцца, сумяшчаюцца ў адным выступленні. Свае мэты і задачы неабходна паведаміць слухачам.

Існуюць 3 спосабы гаварэння прамовы.

1) Чытанне тэксту;

2) Узнаўленне па памяці з чытаннем асобных фрагментаў (з апорай на тэкст);

3) Свабодная імправізацыя (экспромт).

Чытаюць такія прамовы, ад тэксту якіх нельга адысці: дыпламатычныя, урачыстыя, даклады афіцыйнага зместу. Астатнія віды, як правіла, гавораць з апорай на пісьмовую аснову. Дастаткова апусціць позірк на старонку, каб узнавіць ход выкладання, знайсці патрэбную цыфру і г.д. Такое выступленне стварае ўражанне свабоднага валодання матэрыялам, дае магчымасць прамоўцы ўпэўнена зносіцца са слухачамі. Аднак ў аратара не заўсёды ёсць магчымасць папярэдне падыхтаваць тэкст. Часам на нарадах, пасяджэннях, сходах, сустрэчах прыходзіцца выступаць экспромтам. Пры гэтым патрабуецца значная мабілізацыя памяці, энергіі, волі. Імправізацыя магчыма толькі на падставе глыбокіх ведаў, валодання рытарычнымі навыкамі.

Пасля выступлення прамоўца часта адказвае на пытанні слухачоў, палемізуе з імі. Такая форма зносін патрабуе ад аратара хуткай рэакцыі, добразычлівасці, наяўнасці пачуцця гумару. Адказ прамоўцы прызначаецца не толькі таму, хто задаў пытанне, але і ўсім прысутным.

Методыка прамоўніцкага майстэрства рэкамендуе не спяшацца з адказам, а спачатку пераканацца, што пытанне зразумела дакладна; адказваць лаканічна, ясна і па сутнасці, не даваць неабгрунтаваных і сумніўныхадказаў; мець пад рукой даведачны матэрыял для тых, хто жадае атрымаць больш падрабязнае абгрунтаванне вашых меркаванняў.

2. Прамоўца, яго веды, уменні, навыкі

Складанне прамовы пачынаецца з падбору матэрыялу. Каб выступленне атрымалася змястоўным, лепш выкарыстаць не адну крыніцу, а некалькі.

Крыніцы матэрыялу падзяляюцца на групы:

1) Непасрэдныя – матэрыял, здабыты аўтарам з жыцця шляхам назіранняў, уласнага вопыту:

– веды, практыка;

– асабістыя кантакты, гутаркі, інтэрв’ю;

– фантазія – разумовае стварэнне новых карцін, вобразаў, праектаў на падставе былога вопыту з элементамі творчасці.

2) Апасродкаваныя:

– афіцыйныя дакументы;

– навуковая і навукова-папулярная літаратура;

– мастацкая літаратура;

– артыкулы газет і часопісаў;

– перадачы радыё і тэлебачання;

– даведачная літаратура: энцыклапедыі, слоўнікі;

– вынікі сацыялагічных апытанняў.

“Жывы” вопыт заўсёды добра ўспрымаецца слухачамі, ён пераканаўчы і яму вераць.

Матэрыял публічнага выступлення можа быць тэарэтычным і фактычным. Насычанасць маўлення тым або іншым матэрыялам залежыць ад жанру. Так, у спараваздачным дакладзе неабходна прыводзіць шмат фактаў, каб абгрунтаваць становішча і пераканаць слухачоў. Матэрыял вытуступлення павінен быць даставерным. Папярэдне неабходна правяраць дакладнасць інфармацыі, лічбаў, дат, цытат, імёнаў.

Пры сістэматызаці матэрыялу, прамоўца стварае план, прадумвае кампазіцыю, логіку выкладання, складае і рэдагуе тэкст.

Падрыхтоўка пісьмовага тэксту мае шмат пераваг. Напісаную прамову можна правяраць, выпраўляць, яна лягчэй запамінаецца і ўтрымліваецца ў памяці. Пісаць варта на асобных лістках, на адным баку. Вопытны прамоўца можа абмежавацца складаннем тэзісаў, канспекта або разгорнутага плана выступлення.

Рэпетыцыя ўяўляе сабой гаварэнне тэксту пра сябе або ўслых, лепш за ўсё перад люстрам. Неабходна знайсці такую позу, у якой вы адчуваеце сябе лёгка і зручна, і пастараццазапомніць яе; вывучыць твар – расправіць насупленыя бровы, мімічныя зморшчыны, што набягаюць на лоб; прадумаць жэсты, прыёмы ўсталявання кантаку з аўдыторыяй. Вопыт паказвае, што на кожную хвіліну выстпуплення прыходзіцца 20-25 хвілін падрыхтоўкі. Калі выступленне дэталёва распрацавана, то ў момант сустрэчы са слухачамі прамоўца будзе трымацца ўпэўнена.

3. Публічная прамова, улік асаблівасцей аўдыторыі

Важна ацаніць склад будучай аўдыторыі. Хайнц Лемерман – аўтар “Падручніка рыторыкі” – заклікае папярэдне настроіцца на сваіх слухачоў, паставіць сябе на іх месца, “убачыць рэчы іх вачымі”. Неабходныя звесткі пра тых, на каго разлічана прамова – гэта: адукацыйны ўзровень, накірунак адукацыі (гуманітарная, тэхнічная і г.д.), пазнаваўчыя інтарэсы, пол, узрост, адносіны да тэмы і да аратара.

Заўсёды лягчэй гаварыць, звяртаючыся да аднароднага складу аўдыторыі (спецыялісты, дылетанты, калегі, студэнты, людзі аднолькавых палітычных поглядаў і г.д.). Чым больш аднародная аўдыторыя, тым больш аднадушная рэакцыя на выступленне. Перад слухачамі з высокім узроўнем прафесійнай або навуковай падрыхтоўкі нельга выступаць, калі няма новых поглядаў, падыходаў да рашэння праблемы, нельга дапускаць паўторы, трывіяльныя меркаванні, дэманстрыраваць свае здольнасці, злоўжываць цыфрамі, цытатамі, ухіляцца ад сутнасці праблемы. Звяртаючыся да моладзі, нельга заігрываць, падхалімнічаць, павучаць, папракаць у няведанні, некампетэнтнасці, падкрэсліваць сваю вышэйшасць, ухіляцца ад вострых праблем і пытанняў.

У неаднароднай аўдыторыі гаварыць прамову цяжэй. Калі публіка розная па складу, патрэбна, па магчымасці, адрасаваць нейкі фрагмент кожнай групе. Неабходна спачатку падумаць аб тым, што сказаць асобным, асабліва аўтарытэтным, важным персонам, калі вы ведаеце, што яны прыйдуць.

Патрэбна таксама ведаць колькасць аўдыторыі. Большай колькасцю слухачоў кіраваць больш складана. У агромністай масе чалавек легкаверны, схільны да абязлічвання, не здольны да крытыкі, бачыць усё ў чорна-белых фарбах, рэагуе на эмоцыі. Чым большая аўдыторыя, тым прасцей, наглядней, вобразней неабходна гаварыць. Веданне сваіх слухачоў, “прыцэльная” падрыхтоўка прамовы набываюць асаблівае значэнне пры абмеркаванні нейкага цяжкага пытання ў вузкім коле спецыялістаў, дзелавых людзей.

Варта ўдакладніць, пасля якіх іншых прамоў плануецца ваша выступленне, бо кожная наступная прамова павінна быць больш цікавай па змесце і форме, чым папярэдняя.

Трэба даведацца, у якіх абставінах будзе праходзіць выступленне – у зале, у кабінеце, ці ёсць там кафедра, стол, мікрафон… Кафедра дапаможа сканцэнтраваць увагу на аратары, за ёю патрэбна размясціцца вольна, незалежна, устанавіць (і старацца захоўваць заўсёды) адлегласць у 20-30 сантыметраў паміж ротам і мікрафонам.

Варта ўлічваць як слухачы размяшчаюцца ў аўдыторыі. Праксеміка – навука пра часавую і прасторавую арганізацыю ўзаемаадносін – апісвае наступныя спосабы размяшчэння слухачоў у аўдыторыі:

Спосаб Схематычная выява Каментарыі
1. Аўдыторнае размяшчэнне   Аддзяляе аратара ад аўдыторыі. Зваротная сувязь абцяжарана. Вялікая колькасць удзельнікаў
2.“Канферэнцыя Афіцыйна. Па субардынацыі. Можа выклікаць канфрантацыю, супрацьлегласць меркаванняў.
3. “Падкова   Садзейнічае ўзаемаадносінам. Даступны візуальны кантакт. Добрыя магчымасці кантролю.
4. V-падобнае размяшчэнне   Дазваляе ствараць абставіны супрацоўніцтва паміж удзельнікамі пры кіруючай ролі аратара.
5. “Круглы стол   Аб’ядноўвае людзей, Дэмакратызуе абставіны абмеркавання праблем..
6. “Кабарэ   Для работы маленькімі групамі. Магчымыя цяжкасці факусіравання ўвагі.

4. Усталяванне кантакту з аўдыторыяй

Самая вышэйшая праява майстэрства публічнага выступлення – кантакт са слухачамі, гэта значыць агульнасць псіхічнага стану аратара і аўдыторыі. Гэта еднасць узнікае на аснове сумеснай разумовай дзейнасці, падобных эмацыйянальных перажыванняў. Стаўленне прамоўцы да прадмета прамовы, яго зацікаўленасць, перакананасць выклікаюць у слухачоў рэакцыю ў адказ.

Як гаворыць прыказка, слова належыць напалову таму, хто кажа, і напалову таму, хто слухае. Галоўныя паказчыкі паразумення паміж камунікантамі – адпаведная рэакцыя на словы прамоўцы, вонкавае выражэнне ўвагі ў слухачоў (іх знешні выгляд: засяроджаны позірк, воклічы ўхвалы, кіўкі галавой, усмешкі, смех, апладысменты), "працоўная" цішыня ў зале. Кантакт – велічыня зменная. Ён можа быць поўным (з ўсёй аўдыторыяй) , устойлівым і няўстойлівым у розныя фрагменты гаварэння прамовы.

Каб заваяваць аўдыторыю, трэба ўсталяваць і падтрымліваць зрокавы кантакт. Перад пачаткам прамовы вытрымліваюць невялікую псіхалагічную паўзу – 5-7 секунд. У працэсе выступлення прамоўца звычайна павольна абводзіць позіркам слухачоў.

Наколькі б цікавай не была тэма, увага аўдыторыі з часам прытупліваецца. Вылучаюць наступныя прамоўніцкія прыёмы для падтрымання ўвагі аўдыторыі:

1. Пытальна-адказны прыём. Аратар ставіць пытанні і сам на іх адказвае, прапануе магчымыя сумненні і пярэчанні, высвятляе іх і прыходзіць да пэўных высноў.

2. Пераход ад маналогу да дыялогу (палемікі) дазваляе прыцягнуць да працэсу абмеркавання асобных удзельнікаў, актывізаваць тым самым іх цікавасць.

3. Прыём стварэнні праблемнай сітуацыі. Слухачам прапануаецца сітуацыя, што выклікае пытанне: "Чаму?” і стымулюе іх пазнавальную актыўнасць.

4. Прыём навізны інфармацыі, гіпотэз прымушае аўдыторыю меркаваць, разважаць.

5. Апора на асабісты вопыт, меркаванні, якія заўсёды цікавыя слухачам.

6. Паказ практычнай значнасці інфармацыі.

7.Выкарыстанне гумару дазваляе хутка заваяваць аўдыторыю.

8. Кароткае адхіленне ад тэмы дае магчымасць слухачам "адпачыць".

9. Запаволенне з адначасовым паніжэннем сілы голасу здольна прыцягнуць увагу да адказных месцаў выступлення (прыём "ціхі голас").

Дзейсным сродкам кантакту з'яўляюцца адмысловыя словы і выразы, якія забяспечваюць сувязь у адказ:

– асабоовыя займеннікі 1 і 2 асобы (я, вы, мы, мы з вамі),

– дзеясловы 1 і 2 асобы (паспрабуем зразумець, агаварымся, адзначым, прашу вас, адзначце сабе, падумайце, канкрэтызуем і інш.),

– звароты (паважаныя калегі, дарагія мае),

– рытарычныя пытанні (Вы, напэўна, жадаеце пачуць маё меркаванне?).

Пералічаныя моўныя сродкі кантакту дазваляюць пераадолець "бар'ер”, служаць яднанню прамоўцы са слухачом.

5. Поза, жэсты, міміка прамоўцы

Поза, жэсты, міміка – уласцівасці індывідуальнага стылю. Гэтыя элементы кінетычнай сістэмы зносін удзельнічаюць на зрокавы канал успрымання, акцэнтуюць увагу на змесце інфармацыі, якая паступае па слыхавым канале, павышаюць эмацыянальнасць і тым самым садзейнічаюць лепшаму засваенню выказаных думак. На думку псіхолагаў, прамова на 25% успрымаецца зрокавым шляхам.

Прамоўца павінен дабіцца адчування ўстойлівасці, раўнавагі, лёгкасці, рухавасці і натуральнасці на трыбуне перад аўдыторыяй. Выгляд чалавека, які доўгі час стаіць нерухома, стамляе слухачоў. У час працяглага даклада вопытны прамоўца мяняе позу. Крок наперад у патрэбны момант узмацняе значнасць таго ці іншага месца прамовы, дапамагае засяродзіць на ім увагу. Адступаючы назад прамоўца як бы дае аўдыторыі магчымасць “адпачыць”, а затым пераходзіць да наступнага палажэння прамовы. Не варта расхаджваць ў розныя бакі ў час выступлення.

Майстэрства прамоўцы выяўляецца ва ўзмацненні ўздзеяння жэстам, мімікай. Празмерная віртуознасць не ўпрыгожвае гаворачага і выклікае іронію, непрыязнасць. Ад жэстаў значных, якія спрыяюць поспеху прамовы, неабходна адрозніваць бессэнсоўныя, механічныя (падтрэсванне галавой, папраўленне валасоў, адзення, круэнне ручкі і г.д.). Сцвярджаюць, што лепшы і самы дасканалы жэст той, які не заўважаюць слухачы, які арганічна зліваецца са зместам прамовы.

Жэсты, якія выкарыстоўваюцца ў прамоўніцкім майстэрстве:

1. Рытмічныя жэсты. Яны падкрэсліваюць лагічны націск, запавольванне і паскарэнне прамовы, месца паўз. Напрыклад, запаволены рух управа пры гаварэнні фразы “Гаворыць, што ваду цэдзіць.”

2. Эмацыянальныя перадаюць адценне пачуццяў (сціснуты кулак, авальны рух рукой).

3. Указальныя рэкамендуецца выкарыстоўваць у рэдкіх выпадках, калі ёсць прадмет, наглядны дапаможнік, на якія можна ўказаць.

4. Выяўленчыя наглядна прадстаўляюць прадмет, паказваюць яго (напрыклад, вінтавую лесвіцу).

5. Сімвалічныя нясуць пэўную інфармацыю. Да гэтай групы адносіцца:

- жэст катэгарычнасці (шаблевая адмашка кісцю правай рукі),

- жэст супрацьпастаўлення (кісць рукі выконвае ў паветры рух “там і тут”),

- жэст раз’яднання (далоні раскрываюцца ў розные бакі),

- жэст абагульнення (авальны рух дзвюма рукамі адначасова),

- жэст аб’яднання (пальцы альбо далоні рук яб’ядноўваюцца).

Аб значнасці жэстыкуляцыі, гаворыць і той факт, што ў рыторыцы, пачынаючы з антычных часоў, ёй прысвячаліся спецыяльныя главы.

Асноўным паказчыкам пачуццяў чалавека які гаворыць, з’яўляецца выраз твару. Міміка прамоўцы стымулюе эмоцыі аўдыторыі, здольна перадаць гаму перажыванняў: радасць і смутак, сумненне, іронію, рашучасць.... Выраз твару павінен адпавядаць характару прамовы. У добрага прамоўцы, як адзначаў А.Ф. Коні, “твар размаўляе разам з языком”. Твар і ўсё знешняе аблічча прамоўцы павінны выяўляць добразычлівасць і нават дружалюбныя адносіны. Аўдыторыя не любіць сярдзітых або абыякавых.

6. Аналіз красамоўніцкай прамовы

Аналіз неабходны для таго, каб знайсці, вылучыць і ўлічыць у будучыні недахопы.

Схема аналізу красамоўніцкай прамовы

1. Які матэрыял выкарыстаны ў тэксце выступлення.

2. Ці лагічная, ці доказная прамова?

3. Ці адказвае прамова крытэрыям правільнасці, дакладнасці, выразнасці, багацця?

4. Які спосаб гаварэння прамовы?

5. Ці ўсталяваны кантакт з аўдыторыяй? Пры дапамозе якіх сродкаў?

6. Які знешні выгляд аратара, ці дарэчныя жэсты і міміка? Наколькі вольна ён трымаецца перад слухачамі?

 





©2015 www.megapredmet.ru Все права принадлежат авторам размещенных материалов.