ПОЗНАВАТЕЛЬНОЕ Сила воли ведет к действию, а позитивные действия формируют позитивное отношение Как определить диапазон голоса - ваш вокал
Игровые автоматы с быстрым выводом Как цель узнает о ваших желаниях прежде, чем вы начнете действовать. Как компании прогнозируют привычки и манипулируют ими Целительная привычка Как самому избавиться от обидчивости Противоречивые взгляды на качества, присущие мужчинам Тренинг уверенности в себе Вкуснейший "Салат из свеклы с чесноком" Натюрморт и его изобразительные возможности Применение, как принимать мумие? Мумие для волос, лица, при переломах, при кровотечении и т.д. Как научиться брать на себя ответственность Зачем нужны границы в отношениях с детьми? Световозвращающие элементы на детской одежде Как победить свой возраст? Восемь уникальных способов, которые помогут достичь долголетия Как слышать голос Бога Классификация ожирения по ИМТ (ВОЗ) Глава 3. Завет мужчины с женщиной 
Оси и плоскости тела человека - Тело человека состоит из определенных топографических частей и участков, в которых расположены органы, мышцы, сосуды, нервы и т.д. Отёска стен и прирубка косяков - Когда на доме не достаёт окон и дверей, красивое высокое крыльцо ещё только в воображении, приходится подниматься с улицы в дом по трапу. Дифференциальные уравнения второго порядка (модель рынка с прогнозируемыми ценами) - В простых моделях рынка спрос и предложение обычно полагают зависящими только от текущей цены на товар. | Народныя мастацкія рамёствы і промыслы Беларусі  Інтэр’ер хаты народнай майстрыхі П. Цубы Калі заходзіць размова пра мастацтва, у нашым уяўленні узнікае вялікі горад, а ў ім музей, ці карцінная галерэя, дзе у прахалоднай урачыстасці залаў маўклівыя, засяроджанныя наведвальнікі нетаропка пераходзяць ад карціны да карціны. Але ёсць від мастацтва, пазнаёміцца з якім у яго жывым выглядзе можна хутчэй у вёсцы, чым у горадзе. Гэта – народнае дэкаратыўнае мастацтва. Што ж яно сабою уяўляе? Імкненне да прыгажосці, адно з неад’емных якасцей чалавека. Ствараючы нейкую рэч, ён стараецца, каб яна была не толькі зручнай, але і прыгожай. Жыллё і мэбля, адзенне і прадметы побыту, посуд і прылады працы звяртаюць увагу не толькі прадуманасцю, практычнасцю, але і прыгажосцю, зграбнасцю, завершанасцю форм, часам з нейкім дэкорам. Таму такія вырабы часта уяўляюць сапраўдныя творы мастацтва, хоць асноўнае іх прызначэнне практычнае скарыстанне. Адзенне, прылады працы, хатняе начынне, посуд і іншыя рэчы побыту, аздобленныя тканым, вышываным, разьбяным, ці маляваным дэкорам, альбо прыгожыя, проста дзякуючы умелай форме і зграбнаму сілуэту прынята адносіць да народнага дэкаратыўнага мастацтва. Калісьці у асяроддзі простага люду ўсе гэтыя рэчы ствараліся непрафесійнымі мастакамі, а народнымі майстрамі, разьбярамі, кавалямі, ганчарамі, пляцельшчыкамі, ткачыхамі і былі цесна звязаны з жыццём народа, яго звычаямі, і асаблівасцямі побыту. Таму такое мастацтва называюць народным. У Беларусі асноўнымі матэрыяламі, якія скарыстоўваліся майстрамі у сваёй працы былі: гліна, салома, лаза, лён, авечая воўна і інш. Таму найбольш пашыранымі відамі беларускага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва з’яўляецца разьба па дрэве, кераміка, пляценне, ткацтва, вышыўка. Разьба па дрэве Адным з найбольш пашыраных і універсальных матэрыялаў у народаў лясной зоны Еўропы, у тым ліку беларусаў – з’яўляецца дрэва. З яго зводзілі жыллё і гаспадарчыя пабудовы, майстравалі мэблю і транспартныя сродкі, прылады працы, посуд, прадметы хатняга ужытку і дзіцячыя цацкі. Нават, калі драўляныя вырабы не маюць ніякага дэкору, яны звяртаюць увагу прадуманасцю і логікай форм, гарманічнасцю частак, зграбнасцю сілуэта. Гэта можна сказаць пра хату і свіран, начоўкі і ступу, чарпак і лыжку. Калі майстры не здавальняліся канструктыўнай прыгажосцю сваіх твораў, яны дадаткова аздаблялі іх разьбяным дэкорам, як вось такія прасніцы для прадзення кудзелі. Часцей за ўсё ўжывалася пашыраная у ўсіх народаў трохгранна-выямчатая разьба. Аснову яе складаюць трохгранныя выемкі, зробленыя нажом, ці простым разцом на плоскай паверхні драўлянага вырабу. Найбольш улюблёны і даўні матыў у трохгранна-выемчатай разьбе шматпрамежны круг – разетка (старажытны сімвал сонца). Сёння сімвалічнае значэнне круга-разеткі забылася, ён стаў проста любімым дэкаратыўным матывам у разьбе.  |  |  | Даўбаны посуд. Пачатак XX ст. Мінская вобласць | Прасніца. Канец XIX ст. Жданкі. Камянецкі раён | Дэкор прасніцы. Фрагмент. Канец XIX ст. Жданкі. Камянецкі раён | Зкразной разьбой, альбо прапілоўкай часцей за ўсё аздаблялі жыллё. Такімі карункамі аздаблялі вокны, карнізы, ганкі, закрыліны і іншыя часткі жылля. Прапілоўка шырока бытуе і сёння у аздабленні сучаснага жылля – ёю упрыгожваюць таксама грамадскія будынкі, калодзежы і агароджы, пляцоўкі для гульняў і іншае.  |  | Дэкор сучаснага жылля. Ветка. Гомельская вобласць | Дэкор франтона. Фрагмент. Ветка. Гомельская вобласць | Аб’ёмная ці скульптурная разьба сведчыць, што выраб мае не плоскую форму, а ўтварае аб’ём. У шырокім сэнсе слова да аб’ёмнай разьбы можна адносіць драўляныя вырабы, асабліва даўбаныя: ступы, начоўкі, вуллі, бочкі, чарпакі, лыжкі, сальніцы і іншае. Такія вырабы, апрацаваныя разцом ці звычайнай сякерай нейкія вельмі пластычныя, скульптурныя. Так, сальнічкі , выразаліся у выглядзе плывучай качкі. Ручкі чарпакоў нагадваюць птушыныя галоўкі. Гэта адгалосак старажытнасці, калі такія формы былі абярэгамі ад злых духаў, нячыстай сілы. Але выразалі народныя майстры і сапраўдную скульптуру. Калісьці гэта былі фігуркі святых ля мясцовых касцёлаў, каплічак, крыжоў, выразаныя вельмі наіўна, шчыра, чыста па народнаму. Вось як гэты Юрый Пераможца, што вельмі нагадвае казачны вобраз. Сённяшнія майстры звяртаюцца да бытавых і гістарычных сцэнак, фальклорных і казачных вобразаў, літаратурных персанажаў. Сярод такіх майстроў асабліва вылучаецца Апалінарый Пупко з Івянца Валожынскага раёна, работу якога “Араты” мы і бачым. Мінчанін Валянцін Альшэўскі аддае перавагу сюжэтам жыцця жывёл. Такіх майстроў, якія натуральна і арганічна працягваюць і развіваюць даўнія традыцыі дрэваапрацоўкі можна знайсці ў розных пунктах Беларусі.  |  | Чарпак. 1870. Падлесенка. Бабруйскі раён | Георгій - Пераможца. Пачатак XX ст. Забалоцце. Воранаўскі раён |  |  | А. Пупко. Араты. 1979. Івянец. Валожынскі раён | В. Альшэўскі. Зубр і мядзведзь. 1974. Мінск | Ганчарства Мастацтва гліны і агню – такое азначэнне ужываюць у размове пра кераміку, вырабы з гліны. У беларускім народным побыце гэта быў галоўным чынам розны гаспадарчы посуд, выраб якога называлі ганчарствам, а майстроў ганчарамі. Цікава назіраць за работай ганчара. Камяк гліны ён мацуе на ганчарнае кола, затым раскручвае яго нагой, а рукамі фармуе патрэбны выраб. Некалькі сотняў падсохлых пасудзін закладваюцца у ганчарны горн-печ з цэглы. Там разводзіцца моцны агонь ў якім вырабы напальваюцца амаль да бяла. Пасля абпалу яны становяцца моцнымі і ужо не размакаюць ад вады. Калісьці з гліны рабілі і самы розны посуд у якім трымалі прадукты, падавалі ежу на стол, насілі абед у поле. Згадаем асобныя віды ганчарных вырабаў, іх практычнае скарыстанне. Гаршкі для гатавання ежы у печы мелі найбольшае пашырэнне у побыце. Формы іх амаль шарападобныя крыху завужаныя да дна, каб лепш награвалася на агні. Два невялікія злепленыя разам гаршчочкі з дужкай-ручкай пасярэдзіне ўтваралі спарыш, альбо парнік, двайнік, ад слова два, пара. У адзін гаршчок налівалі суп, у другі клалі кашу і неслі абед жнеям, ці касцам.  | | Ганчарны посуд. 1970-я гады.Мір. Карэліцкі раён | С. Мазалькоў. Гарлач і спарыш. 1980-е гады. Крычаў. Магілёўская вобласць | Макацёр, цёрла, макотра –пасудзіна для расцірання маку, нагадвае гаршчочак, але з расхіленымі берагамі. Слоік – цыліндрычны, ці злёгку выпуклы посуд для мёду, варэння, салення, часамі вышэй да паўметра. Слоікі мелі накрыўку, часам ручку. Для алею, квасу, вады прызначаўся посуд шарападобнай формы з вузенькай гарлавінай і адной ручкай – гляк. Міска – невысокая, з шырока расхіленымі берагамі. Збанок – пасудзіна добра вядомая. У ім звычайна трымалі малако – доўга не скісае, а ў гарачыню халоднае. Бытавалі і іншыя віды ганчарнага посуду.  |  | | Макацёр, міска і слоік. 1970-я гады. Івянец. Валожынскі раён | Гляк, міска і гарлач. 1920-я гады. Івянец. Валожынскі раён | Паліваны ганчарны посуд з размалёўкай. 1930-я гады. Ракаў. Валожынскі раён |  | | . Ф. Ващыла. Загартаваная (абварны) посуд. 1980. Ганцэвічы. Клецкі раён | А. Такарэўскі. Чорнаглянцаваная (чорназадымленая) кераміка. 1970-я гады. Пружаны. Брэсцкая вобласць | Гэта, што датычыць практычнага прызначэння ганчарных вырабаў, а цяпер пра тыя якасці, якія дазваляюць аднесці да народнага мастацтва. Перш за ўсё дасканаласць формаў, якія выпрацоўваліся стагоддзямі і дакладна адпавядаюць прызначэнню вырабаў. А гэта адна з асноўных прыкмет мастацтва. Прыгажосцю вызначаецца залацісты колер паверхні, які яшчэ выразней выдзяляецца пад шклопадобнай палівай. Часам посуд аздаблялі роспісам у выглядзе паяскоў, зігзагаў, раслінных парасткаў. Разнастайны мастацкі эфект набываў посуд і ад абпалу. Напрыклад, надта каларытна выглядае гартаваны, ці рабы, абварны посуд. Напаленыя у горне вырабы загартоўваліся у карыце, з рэдка разведзенай мукой. Посуд станавіўся моцным пры гэтым пакрываўся маляўнічымі чорна-карычневымі плямамі. Характэрнае аблічча мае і чорна-глянцаваная кераміка. Яе абпальвалі ў наглуха закрытым горне без доступу кіслароду. У выніку пэўных хімічных рэакцый у гліне вырабы набывалі матавы чорны ці сіняваты колер. Калі ж перад абпалам ганчар каменчыкам наводзіў на паверхні посуду разнастайныя узоры, яны станавіліся бліскучыя, нібыта металічныя. Асобныя, найбольш умелыя майстры выраблялі арыгінальныя фігурныя сасуды у выглядзе бараноў, мядзведзяў, ільвоў, што уяўляюць сабой своеасаблівую народную скульптуру. Такія сасуды былі арыгінальнай аздобай інтэр’ера. Іх беражліва захоўваюць як сямейную каштоўнасць. Часамі іх вырабляюць і сучасныя майстры – ганчары, як, напрыклад, Міхаіл Звярко з Івянца Валожынскага раёна. Цікавы раздзел народнага мастацтва гліняная цацка. Яшчэ не так даўно на рынку, дзе ганчары прадавалі свой посуд можна было бачыць цэлыя россыпы маленькіх гліняных цацак-свістулек, фігурак людзей, коней, качак, пеўнікаў, баранчыкаў. Гэта была танная і даступная забаўка для дзяцей, якая адначасова развівала іх фантазію, будзіла уяўленне, выхоўвала мастацкі густ. Звярніце увагу на мастацкія якасці глінянай цацкі з яе надзвычайнай абагульненасцю і кампактнасцю форм. Добры майстар мог бы вылепіць фігурку чалавека, ці жывёлы з усімі драбніцамі, але гліна не метал, не косць, не дрэва. Дай дзіцяці гліняную цацку, дзе ўсё вылеплена як з натуры і пасыплюцца ад яе ручкі, ножкі, а ў традыцыйных цацках усё кампактна, згладжана, ніякіх лішніх, крохкіх дэталей. Але пры такой гранічнай абагульненасці формаў вобразнасць ніколькі не траціцца, яна падкрэсліваецца адной-дзвумя галоўнымі дэталямі. Закручаны абаранкам хвосцік у сабачкі, крутыя рожкі у барана, горда выгнутая шыя у каня. Сёння дзецям хапае самых розных цацак прамысловай вытворчасці, аднак гліняныя цацкі лепяць і цяпер. Праўда, не дзеля забавы, а як мастацкія творы – арыгінальныя ўпрыгожанні інтэр’ера, непаўторныя сувеніры. Як вось гэтыя цацкі Міхася Ржавуцкага з вёскі Неманіца Барысаўскага раёна, якія карыстаюцца шырокім попытам у аматараў мастацтва.  |  | | З. Жылінскі. Цацка "Вершнік". 1978. Ружаны. Пружанскі раён | В. Давідзенка. Цацкі. 1970-я гады. Ружаны. Пружанскі раён | М. Ржавуцкі. Цацкі. 1986. Неманіца. Барысаўскі раён | Мастацкі роспіс Да XIX ст. мастацкі роспіс у беларускім народным побыце быў рэдкай з’явай паколькі у курнай хаце не было адпаведных умоў. Але ужо ў канцы XIX ст. сустракаюцца размаляваныя сані, вазкі, дугі. У інтэр’еры народнага жылля з’яўляецца дэкараваная мэбля.  |  | | Л. Доўгер. Куфар. 1959. Агова . Іванаўскі раён | Л. Доўгер. Дэкор куфра. Фрагмент. 1959. Агова. Іванаўскі раён | Куфар. Канец XIX ст. Лідскі раён | Часцей за ўсё размалёўвалі куфры, сховішча для пасагу нявесты. Яны займалі пачэснае месца у хаце, выконвалі вельмі важную ролю на вяселлі, таму іх дэкараванню надавалі вельмі вялікае значэнне. Часамі вырабам і размалёўкай куфраў займаліся цэлыя вёскі, як напрыклад Агова у Іванаўскім раёне. Асноўная тэматыка роспісаў навакольная прырода, яркімі лакальнымі колерамі на сценках і вечках куфраў малявалі букеты, гірлянды з кветак, лісце парасткаў, закампанаваныя ў квадраты, прамавугольнікі, палосы. Роспісы ствараюць ураджанне жывога, шматфарбнага свету прыроды. Іначай дэкаравалі куфры на Гарадзеншчыне. Іх фарбавалі у цёмны колер, напрыклад, сіні ці вішнёвы, давалі ім высахнуць, затым з бульбы ці рэпы выразалі штампікі у выглядзе лісточка, зоркі, кветачкі, мачалі іх у светлую фарбу, штампавалі узоры у выглядзе палос і зігзагаў. Такі метад называлі штампаванне. Яшчэ не так даўно у народным побыце карысталіся распіснымі насценнымі дыванамі. Малявалі іх на фарбаваным у чорны колер льняным палатне алейнымі ці клеявымі фарбамі. Асноўная тэматыка – букет кветак у кошыку ці вазе, або перавязаны стужкай, паабал раслінныя гірлянды. Найбольшае пашырэнне мелі такія дываны на захадзе Віцебшчыны і поўначы Міншчыны. Трэба толькі адрозніваць іх ад безгустоўна антымастацкай традыцыі, якую насілі на вёсках, масава прадавалі на рынках і кірмашах.  | | Л. Ючковіч. Размаляваны дыван. 1950-я гады. Курдзекі. Докшыцкі раён | Г. Курыловіч. Размаляваны дыван. 1980-я гады. Шаркаўщына. Віцебская вобласць | Вельмі старажытнае, яшчэ дахрысціянскае паходжанне мае фарбаванне велікодных яек-пісанак. У нашых далёкіх продкаў славян курынае яйка лічылася сімвалам будучага жыцця. Адраджэнне прыроды пасля зімовага сну, таму іх дэкараванне прымяркоўвалася да наступлення вясны, пачатку наступлення сельскагаспадарчых работ, першага выгану хатняй жывёлы у поле. Яйкі-пісанкі уключаліся у шматлікія вясновыя абрады, сімвалізуючы жыццёвыя сілы прыроды.  |  | | Яйкі-пісанкі | Дэкараванне пісанак васкаваннем | А. Зайко. Маляванкі. 1986. Сопоцкін. Гродзенскі раён | Асноўным спосабам дэкаравання пісанак было так званае васкаванне. Цвічок убіты у палачку, мачалі у растоплены пчаліны воск і ставілі на яйку васковую кропачку ці выцягнутую кропельку. Кропелькі кампанавалі у крузе, ланцужку, разетке, кветке. Аздобіўшы такім чынам партыю яек іх вытрымлівалі ў фарбавальніку, затым вымалі, падсушвалі і падагравалі, каб можна было зцерці воск. На каляровым фоне атрымліваўся белы узор. Сёння, на хвалі цікавасці да народных традыцый, гэты звычай пачынае пакрыху адраджацца. Пляценне з лазы, саломы, чароту, каранёў Здаўна на ўсёй Беларусі бытуюць разнастайныя вырабы, пляцёныя з лазы, саломы, чароту, каранёў. Асабліва шырока скарыстоўвалася для гэтых мэтаў салома. Здавалася б вельмі празаічны матэрыял. Тым не менш салома прыдатная для вырабу самых розных рэчаў, як гаспадарчага, так і мастацкага прызначэння. Часцей за ўсё з яе плялі самы розны посуд – ад маленькіх гарчыкаў і каробак да вялікіх у рост чалавека шыяноў і кублаў, куды можна насыпаць з паўтоны зерня ці мукі. Формы посуду простыя, але разнастайныя, цыліндрычныя, бочкападобныя, накшталт збанка і іншых. Плялі такі посуд з саламяных жгутоў, якія укладвалі па спіралі і перапляталі лазовымі дубцамі. Такая тэхналогія пляцення называецца спіральным пляценнем. Прыгожая рытміка гарызантальных залацістых жгутоў саломы і вертыкальнага малюнка карычневай лазовай аплёткі – надае пэўнае мастацкае аблічча, хоць у народным побыце такі посуд меў чыста гаспадарчае прызначэнне і захоўваўся звычайна ў сенях, свірне, каморы. Як бачым практычная дасканаласць спалучаецца у гэтых вырабах з мастацкімі якасцямі. З асаблівым майстэрствам выпляталіся рэчы, якія прызначаліся у падарунак, гэта розныя куфэркі, шкатулкі, прызначаныя для жаночага рукадзелля, нітак, іголак, іншай драбязы. Аснову дэкору складалі гранёныя пляцёнкі, выпуклыя рамбічныя ўстаўкі, шахматна- перапляцёныя разнагладжаныя саломінкі. Ўсё гэта вышывалі на кардонную аснову і атрымліваўся надзвычай дэкаратыўны выгляд, які меў не толькі практычнае, але і мастацкае прызначэнне, як упрыгожанне жылля. Падобныя рэчы плятуць і сёння, паколькі яны з’яўляюцца добрай аздобай сучаснага інтэр’ера, добрым падарункам. Сучасныя майстры, як напрыклад Галіна і Яўген Саламянкі з Баранавічаў не абмяжоўваюцца шкатулкамі, яны плятуць таксама розныя фруктоўніцы,  |  | | Я. П. і Г. У. Саламянкі Фруктоўніца і цукерачніцы. 1982. Баранавічы, Брэсцкая вобласць | Царская брама. Пачатак XIX у. Лемяшэвічы. Пінскі раён | Дэкор царскай брамы. Фрагмент. Пачатак XIX у. Лемяшэвічы. Пінскі раён | цукерачніцы, хлебніцы, падносы. Залацістыя вырабы нібы утрымліваюць у сябе гарачыню сонца, спеласць жытнёвай нівы, цяпло чалавечых рук. Але найбольшае дзіва выклікаюць вось гэтыя узоры майстэрства нашых продкаў, так званыя царскія брамы з палескіх цэркваў. Гэта галоўная дэталь царкоўнага іканастаса, якую аздаблялі разьбой, жывапісам, пакрывалі золатам. А дзе маглі узяць золата для аздаблення сваіх цэркваў нашы продкі – палешукі. Вось і вырашылі яны аздобіць іканастасы саламянымі карункамі, якія у праменях сонца ці мігатлівым святлом свечак пераліваліся і зіхацелі не горш за пазалочаныя. У дэкоры царскіх брам ўсе тыя вітыя пляцёнкі і рамбічныя устаўкі, што на шкатулках. Умацаваныя на драўляным каркасе яны утвараюць надзвычай ажурную дэкаратыўную канструкцыю. За два стагоддзі гэтыя унікальныя творы крыху папсаваліся, але сучасныя майстры саломапляцення адрастаўравалі іх так што і не заўважыш.  |  |  | Брыль, Картуз | П. Карэнік. Саламяны капялюш. 1986. Слабада. Браслаўскі раён | Павук. 1980-я гады. Мінская вобласць | У народным побыце шырока бытавалі саламяныя капелюшы, брылі. З саломінак плялі доўгую саламяную пляцёнку, якую затым выгіналі па спіралі і зшывалі у прыгожы, лёгкі, зручны выраб. Яшчэ не так даўно практычна у кожнай сялянскай хаце можна было бачыць так званы павук, ажурную канструкцыю з саломінак, якую падвешвалі у покуці над сталом. У патоках цёплага паветра, якое уздымалася ад ежы, паволі паварочваўся то ў адзін, то ў другі бок, паблісківаючы залацістымі саломінкамі у сонечных праменях. Сёння найбольш пашыраным відам саломапляцення які стаў шырока вядомы за межамі краіны з’яўляецца выраб аб’ёмных фігурак: людзей, жывёл і нават цэлых кампазіцый на фальклорныя, бытавыя, гістарычныя тэмы. Яны ярка ілюструюць асаблівасці развіцця гэтага віду беларускага народнага мастацтва за некалькі апошніх дзесяцігоддзяў. Саламяныя фігуркі людзей, жывёл, птушак у народным побыце вядомыя здалёк. Большасць з іх несумненна падзялялася магічнымі функцыямі – яны былі сімваламі урадлівасці у земляробчых абрадах, абярагалі ад нячыстай сілы. Сімвалічная роля іх дыктавалі форму, гранічна спрошчаную і ўмоўную. Адзін-два пучкі перагіналіся у пэўных месцах, утвараючы ручкі, ножкі, крылы, хвасты. Забываліся многія абрады, забывалася і мастацтва вырабу саламяных фігур. У тым, што яно не толькі адрознівалася, але і узнялося на новую вышыню, заслуга нашых сучасных майстроў і перш за ўсё Веры Гаўрылюк з Брэста. У 60-х гадах, працуючы на Брэсцкай фабрыцы сувеніраў, яна ўспомніла вядомыя ёй з дзяцінства традыцыі саломапляцення і вырашыла аднавіць іх надаць, саламяным вырабам новыя якасці – мастацкія і сувенірныя. Вера Іллінічна стала плесці не толькі асобныя фігуркі, але і цэлыя сценкі “Сялянскі двор”, “Валы на ворыве”, “Дзед з бабаю едуць на кірмаш”.  |  | | В. Гаўрылюк. Паляшукі. 1980. Брэст | Гаўрылюк. Саламяная пластыка. 1960-я гады. Брэст | Т. Агафоненка. Паўліны. 1978. Мінск |  |  |  | Л. Лось. Козлік і конік. 1979. Мінск | К. Г. Арцёменка | Л. Главацкая. Паўлін. 1980. Мінск. | Творы майстрыхі паклалі новаму, раней не вядомаму напрамку у саломапляценні. Ад абрадавай функцыі і умоўнай, знакавай простай формы вырабаў да надзвычайнай дэкаратыўнасці і мастацкасці. Такі шлях прайшло саломапляценне Беларусі за апошнія дзесяцігоддзі. Сёння у рэспубліцы працуюць многія вядомыя майстры: Кацярына Арцёменка, Таіса Агафоненка, Лідзія Главацкая, Ларыса і Алена Лось. Іх надзвычай прыгожыя дэкаратыўныя паўліны, алені, коні упрыгожваюць выстаўкі сучаснага народнага мастацтва, экспазіцыі музеяў карыстаюцца шырокім попытам ў аматараў мастацтва. Усе названыя вырабы выкананы у тэхніцы аб’ёмнага пляцення з саломы. Асобую групу складаюць рэчы, аздобленыя аплікацыяй, наклейваннем разгладжанных саломінак, на плоскую паверхню. Саломінкі разразаюцца ўдоўж, разгладжваюцца ў стужкі. З іх наразаюць ромбікі, квадрацікі, прамавугольнічкі, наклейваюць на драўляную паверхню, таніраваную у цёмны колер. У народным побыце аплікацыю, якую нярэдка называюць інкрустацыяй аздаблялі куфэркі, рамкі, сальніцы і іншае. Сёння шырокім попытам карыстаюцца драўняныя куфэркі, насценныя пано і іншыя рэчы з саламянай аплікацыяй, вырабленыя майстрамі Жлобінскай фабрыкі інкрустацыі і Брэсцкай фабрыкі сувеніраў. Ў гэтай жа тэхніцы выконвалі нават цэлыя насценныя дываны. Саламяныя стужкі наклейвалі адна да адной на паперу высушвалі пад прэсам, затым з гэтай загатоўкі выразалі нажніцамі любую фігуру і наклейвалі на чорнае палатно, нацягнутае на раму. Калі салому папярэдне вытрымлівалі ў анілінавых фарбавальніках дыван атрымліваўся паліхромным. Такія вырабы уносілі ў інтэр’ер народнага жылля радасны мажорны каларыт. Значнае пашырэнне мела таксама рамяство пляценне разнастайных вырабаў з лазы. З яе плялі мэблю, санныя кузавы і асабліва кошыкі розных памераў для садавіны, гародніны – шарападобныя, выцягнутыя, сплюснутыя, з перагародкамі, з вечкамі. рознай была і тэхніка пляцення – спіральная, крыжовая, рабрыста-крыжовая. Пляценне з лазы развіта і сёння. Зграбныя і разнастайныя па дэкору кошыкі, сумкі, фруктоўніцы, хлебніцы – практычныя і адначасова прыгожыя, мастацкія. Старажытны промысел аказаўся вельмі сучасным.  | |  | М. і В. Дзехцяренкі. Куфэрак. 1976. Жлобін. Гомельская вобласць. | Куфэркі. 1980-я гады. Жлобінская фабрыка інкрустацыі | В. Гаўрылюк. Пано "Паўлін". 1976. Брэст |  | |  | К. Русаковіч. Дыван (аплікацыя саломкай). 1983. Рухава. Старадарожскі раён | Вырабы з лазы. 1980-я гады. Мазырская фабрыка мастацкіх вырабаў | Фруктоўніца і кошык. 1980-я гады. Слуцкая фабрыка мастацкіх вырабаў | |