па курсе «ГІСТОРЫЯ ДЗЯРЖАВЫ І ПРАВА БЕЛАРУСІ» ПЫТАННІ ДА ЭКЗАМЕНА 1. Прадмет гісторыі дзяржавы і права Беларусі, яго асаблівасці і задачы. 2. Гістарыяграфія гісторыі дзяржавы і права Беларусі. Праблемы айчыннай гісторыка-прававой навукі (прычыны і перыяд узнікнення дзяржаўнасці на тэрыторыі Беларусі, паходжанне назваў “Беларусь”, “Літва”, канцэпцыі ўтварэння Вялікага Княства Літоўскага і інш.). 3. Дзяржавы на тэрыторыі Беларусі ў ІХ–ХІІ стст. Грамадскі і палітычны лад. Службовыя асобы. 4. Права старажытных беларускіх дзяржаў і яго асноўныя рысы. Адлюстраванне звычаёвага права ў пісаным заканадаўстве. 5. Міжнародныя пагадненні і васальныя дагаворы – крыніцы старажытнага беларускага права. 6. Утварэнне Вялікага Княства Літоўскага. Фарміраванне тэрыторыі дзяржавы. Адміністрацыйна-тэрытарыяльнае ўладкаванне ў ХIII–ХVI стст. 7. Дзяржаўны лад Вялікага Княства Літоўскага ў ХIII–ХVI стст. Вышэйшыя органы дзяржаўнай улады. Службовыя асобы цэнтральнай адміністрацыі. 8. Мясцовыя органы дзяржаўнай улады ў Беларусі ў ХIII–ХVI стст. 9. Органы кіравання ў гарадах Беларусі ў ХIII–ХVI стст. Магдэбургскае права ў гарадах Беларусі. 10. Крэўская ўнія Вялікага Княства Літоўскага з Польшчай. Востраўскае пагадненне (гісторыка-прававая характарыстыка: прычыны заключэння, сутнасць, значэнне, наступствы). 11. Віленска-Радамская і Гарадзельская ўніі (гісторыка-прававая характарыстыка). 12. Клас феадалаў і саслоўе шляхты ў Беларусі ў ХІV–ХVІІ стст. 13. Прававое і сацыяльнае становішча сялян Беларусі. Змены ў прававым і сацыяльным становішчы сялян на працягу ХVІ –ХVІІІ стст. 14. Прававое і сацыяльнае становішча гараджан Беларусі ў ХІV–ХVІІІ стст. 15. Люблінская ўнія (гісторыка-прававая характарыстыка). 16. Берасцейская царкоўная ўнія (гісторыка-прававая характарыстыка). 17. Міжнародныя сувязі і дагаворныя адносіны Вялікага Княства Літоўскага з суседнімі дзяржавамі ў ХV–ХVІІ стст. 18. Палітыка-прававая думка ў Беларусі ў ХІІ–ХVІ стст. 19. Прававая сістэма Вялікага Княства Літоўскага ў ХІV–ХV стст. Крыніцы права. 20. Агульназемскія граматы (прывілеі) – крыніцы права Вялікага Княства Літоўскага. 21. Абласныя граматы: прычыны прыняцця, змест і значэнне. 22. Валасныя граматы: прычыны прыняцця, змест і значэнне. 23. Граматы беларускім гарадам на Магдэбургскае права (сутнасць, змест, значэнне). Крыніцы Магдэбургскага права. 24. Судзебнік Казіміра 1468г.: крыніцы, структура, змест. 25. Статут Вялікага Княства Літоўскага 1529г.: крыніцы, структура, змест, значэнне. 26. Статут Вялікага Княства Літоўскага 1566г.: прычыны распрацоўкі, важнейшыя палажэнні і асноўныя змены ў параўнанні з Статутам 1529г. 27. Статут Вялікага Княства Літоўскага 1588г.: распрацоўка, прыняцце, новыя нормы і важнейшыя палажэнні, значэнне. 28. Канстытуцыйнае права Вялікага Княства Літоўскага. 29. Развіццё крымінальнага права Вялікага Княства Літоўскага ў ХV–ХVІ стст. 30. Агульная характарыстыка грамадзянскага права Вялікага Княства Літоўскага. 31. Асноўныя палажэнні працэсуальнага права Вялікага Княства Літоўскага ХV–ХVІІ стст. 32. Шлюбна-сямейнае права Беларусі ў Х–ХVІІ стст. Сацыяльна-прававое становішча жанчын. 33. Судовая рэформа ХVІ ст. у Вялікім Княстве Літоўскім. Склад і кампетэнцыя новых судоў. 34. Цэнтральныя судовыя ўстановы ў Вялікім Княстве Літоўскім. Галоўны суд (Трыбунал). 35. Замкавыя (гродскія) суды ў Беларусі. 36. Мясцовыя суды для шляхты: склад, кампетэнцыя, значэнне. 37. Суды для гарадскога насельніцтва Беларусі ў ХІІІ–ХVІІ стст. 38. Суды для сялян Беларусі. 39. Развіццё палітыка- прававой думкі ў Беларусі ў ХVІІ–ХІХ стст. 40. Дзяржаўны лад Рэчы Паспалітай. Сойм і яго дзейнасць. 41. Дзяржаўна-прававое становішча Вялікага Княства Літоўскага ў складзе Рэчы Паспалітай. 42. Генрыхавы артыкулы. Пакта канвента. 43. Спробы правядзення рэформаў у Рэчы Паспалітай у другой палавіне ХVІІІ ст. Першы падзел Рэчы Паспалітай ў святле міжнароднага права. 44. Чатырохгадовы сойм Рэчы Паспалітай і яго заканадаўчыя акты. Канстытуцыя Рэчы Паспалітай 1791 г. 45. Таргавіцкая канфедэрацыя. Другі падзел Рэчы Паспалітай. 46. Паўстанне 1794 г. і трэці падзел Рэчы Паспалітай. Прычыны распаду Рэчы Паспалітай. 47. Сістэматызацыя права Беларусі ў першай палавіне ХІХ ст. Праект Зводу мясцовых законаў заходніх губерняў. 48. Прававое становішча насельніцтва Беларусі пасля далучэння да Расійскай імперыі. Русіфікатарская палітыка царызму. Закрыццё Віленскага ўніверсітэту. 49. Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Беларусі ў канцы ХVІІІ – пачатку ХІХ стст. Органы ўлады, мясцовага кіравання і суда. 50. Скасаванне прыгоннага права ў Беларусі. Рэформа мясцовых органаў. 51. Судовая рэформа 1864 г. і асаблівасці яе правядзення ў Беларусі. 52. Земская рэформа 1864 г. і асаблівасці яе правядзення ў Беларусі. 53. Беларусь у пачатку ХХ ст. Дзейнасць беларускіх нацыянальных арганізацый. Лютаўская рэвалюцыя ў Расіі і яе значэнне для Беларусі. 54. Усталяванне савецкай улады ў Беларусі. Абласны выканаўчы камітэт Заходняй вобласці і фронту. Савет народных камісараў Заходняй вобласці. 55. Спробы ажыццяўлення «права нацый на самавызначэнне» ў Беларусі. Усебеларускі з’езд (кангрэс) 1917 г. 56. Брэст-Літоўскі мірны дагавор. Абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі. Устаўныя граматы. 57. Першы з’езд Кампартыі Беларусі. Дзяржаўна-прававое значэнне яго пастаноў. Вызначэнне тэрыторыі Беларускай Савецкай Рэспублікі. 58. Першы ўрад Беларускай ССР і яго Маніфест. 59. Першы з’езд Саветаў Беларусі. Дэкларацыі з’езда. 60. Першая Канстытуцыя Беларускай ССР. 61. Літоўска-Беларуская ССР: утварэнне, дзейнасць, ліквідацыя. 62. Аднаўленне Беларускай ССР у 1920 г. Дэкларацыя аб незалежнасці ССРБ. 63. Другі з’езд Саветаў Беларускай ССР. Дапаўненні да Канстытуцыі БССР. 64. Дзяржаўна-прававыя адносіны Беларускай ССР з РСФСР і іншымі савецкімі рэспублікамі. Дагаворы паміж БССР і РСФСР. Рыжскі мірны дагавор. 65. Утварэнне дзяржаўнага апарата ў БССР у 1921–1922 г.г. Уваход БССР у склад СССР. 66. Палітыка нацыянальна-дзяржаўнага будаўніцтва ў БССР. 67. Вяртанне ў склад Беларускай ССР усходніх раёнаў Беларусі. 68. Судовая органы Беларусі ў 1920 – 1930-я гг. 69. Крымінальнае і крымінальна-працэсуальнае права Беларускай ССР у 1920-1930-я г.г. 70. Грамадзянскае і грамадзянска-працэсуальнае права Беларускай ССР у 1920-1930-я г.г. 71. Канстытуцыя Беларускай ССР 1927 г. (прычыны прыняцця, змест). Вышэйшыя і мясцовыя органы ўлады. 72. Парушэнні законнасці ў Беларусі ў 1920 – 1950-я гг. (прычыны і сутнасць). Дзейнасць НКУС, органаў пракуратуры і суда. 73. Канстытуцыя Беларускай ССР 1937 г: прычыны прыняцця, агульная характарыстыка. Змены ў сістэме і кампетэнцыі органаў дзяржаўнай улады. 74. Мясцовыя органы кіравання і самакіравання на тэрыторыі Заходняй Беларусі ў 1921–1939гг. Прававое становішча насельніцтва. Канстытуцыі Польскай дзяржавы 1921 і 1935 гг. 75. Пачатак Другой сусветнай вайны і разгром Польскай дзяржавы. Утварэнне часовых органаў народнай улады ў Заходняй Беларусі ў 1939г. 76. Народны (Нацыянальны) сход Заходняй Беларусі і яго дзяржаўна-прававыя акты. Уз’яднанне Заходняй Беларусі з БССР і стварэнне органаў савецкай улады ў заходніх абласцях Беларускай ССР. 77. Савецкая дзяржава і права ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны. Нямецкі акупацыйны рэжым у Беларусі. Партызанскі рух. 78. Вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкай акупацыі і адбудова дзяржаўнага апарата БССР. 79. Беларуская дзяржава і права ў пасляваенны перыяд. Змены ў дзяржаўным апараце. Пашырэнне правоў рэспублікі ў канцы 50-х – пачатку 60-х гг. ХХ ст. 80. Беларуская дзяржава і права ў 60-я – 80-я гг. ХХ ст. Кадыфікацыя заканадаўства. 81. Канстытуцыя Беларускай ССР 1978 г: прычыны прыняцця, агульная характарыстыка. 82. Узнаўленне знешне-палітычнай дзейнасці Беларускай ССР. Удзел БССР у стварэнні ААН. 83. Міжнародная дзейнасць Беларускай ССР у 50 – 80-я гады ХХ ст. 84. Абвяшчэнне дзяржаўнага суверэнітэту БССР і распад СССР. Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце БССР. 85. Утварэнне СНД. Дзяржаўна-прававыя сувязі Рэспублікі Беларусь з Расіяй і краінамі бліжняга замежжа. Дагавор аб стварэнні Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі ад 8 снежня 1999 г. 86. Пераход Рэспублікі Беларусь да дзяржаўнай самастойнасці. Рэарганізацыя дзяржаўных органаў. Змены ў канстытуцыйным праве ў 1990-я г. 87. Актывізацыя міжнароднай дзейнасці Рэспублікі Беларусь у канцы ХХ ст. 88. Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь 1994 г.: прычыны распрацоўкі, гісторыя прыняцця, агульная характарыстыка. Змяненні і дапаўненні да Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, прынятыя на рэспубліканскім рэферэндуме 24 лістапада 1996 г. 89. Актывізацыя грамадска-палітычнай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь у 1990-я г. Стварэнне і дзейнасць палітычных партый. 90. Развіццё права Рэспублікі Беларусь у канцы ХХ ст. Кадыфікацыя заканадаўства. |