ПОЗНАВАТЕЛЬНОЕ Сила воли ведет к действию, а позитивные действия формируют позитивное отношение Как определить диапазон голоса - ваш вокал
Игровые автоматы с быстрым выводом Как цель узнает о ваших желаниях прежде, чем вы начнете действовать. Как компании прогнозируют привычки и манипулируют ими Целительная привычка Как самому избавиться от обидчивости Противоречивые взгляды на качества, присущие мужчинам Тренинг уверенности в себе Вкуснейший "Салат из свеклы с чесноком" Натюрморт и его изобразительные возможности Применение, как принимать мумие? Мумие для волос, лица, при переломах, при кровотечении и т.д. Как научиться брать на себя ответственность Зачем нужны границы в отношениях с детьми? Световозвращающие элементы на детской одежде Как победить свой возраст? Восемь уникальных способов, которые помогут достичь долголетия Как слышать голос Бога Классификация ожирения по ИМТ (ВОЗ) Глава 3. Завет мужчины с женщиной 
Оси и плоскости тела человека - Тело человека состоит из определенных топографических частей и участков, в которых расположены органы, мышцы, сосуды, нервы и т.д. Отёска стен и прирубка косяков - Когда на доме не достаёт окон и дверей, красивое высокое крыльцо ещё только в воображении, приходится подниматься с улицы в дом по трапу. Дифференциальные уравнения второго порядка (модель рынка с прогнозируемыми ценами) - В простых моделях рынка спрос и предложение обычно полагают зависящими только от текущей цены на товар. | СУЧАСНАЯ ГІСТАРЫЧНАЯ ПРОЗА Рэферат па беларускай літаратуре СУЧАСНАЯ ГІСТАРЫЧНАЯ ПРОЗА Аўтар: Упорнікава Аляксандра, 11 “А” клас Кіраўнік: Лапацей Валянціна Іосіфаўна Гродна, 2016 Пачынаючы з другой паловы 50-х гадоў абвастрылася ўвага лiтаратуры i мастацтва да мiнулага; прычына гэтаму — жаданне пiсьменнiкаў глыбей зведаць гiсторыю свайго народа, каб менш сказаць пра сучаснасць; вывесцi вытокi сённяшняга дня з дня учарашняга; жыць сучасным для пiсьменнiка сёння — гэта i грунтоўна ведаць мiнулае i ўмець зазiрнуць у будучыню. У першай палове 50-х гадоу ў нашай лiтаратуры з'яўляецца адразу некалькi раманаў: "Засценак Малiнаўка”. Чарнышевiча i раман М.Лобана "На парозе будучынi” (падзеi рэвалюц. 1905г), "Людзi на балоце” I.Мележа. У гэты час Караткевiч працуе над раманам "Каласы пад сярпом тваiм". Паглыбленую цiкавасць да гiстарычнай мiнуўшчыны нашага народа можна зразумець i вытлумачыць тым, што пры багатай разнастайнасцi фальклорных i паэтычных жанраў беларускай лiтаратуры доўгi час не хапала гiстарычнай прозы, якая у старых i развiтых лiтаратурах з'яўлялася раўнапраўным лiтаратурным жанрам. Для мастацкага ўвасаблення мiнулага лiтаратура мела патрэбу ў таленце асобага роду, такога якi б, валодаючы багатымi запасамi канкрэтных гiстарычных ведаў, меў уяўленне, каб з мiнуўшчыны чэрпаць натхненне для лiтаратурнай творчасцi. Аднак, трэба сказаць, што гэтая мiнуўшчына не засталася так ужо нiкем не кранутай. За апошнiя 10 гадоў беларускiмi аутарамi рабiлiся некаторые спробы прапiхнуцца ў гiсторыю беларускага народа, але гэта пранiкненне не iшло далей сярэдзiны цi другой паловы ХIХ стагоддзя. Асаблiвую цiкавасць пры гэтым выклiкала легендарная постаць Кастуся Калiноускага, аб якiм напiсана шмат твораў. Характэрнай асаблiвасцю сучаснай прозы з'яўляецца вяртанне яе да мiнулага. Увагу пiсьменнiкаў прыцягваюць усе эпохi i перыяды жыцця народа. Адбываецца пераасэнсаванне колiшнiх падзей з пазiцый сучаснасцi. Падзеi пачынаюць разглядацца ў кантэксце часу мiнулага i сённяшняга. Напярэдадні ХХІ стагоддзя савецкае грамадства ўступіла ў стадыю кардынальных перамен. Глыбінныя грамадска-палітычныя зрухі, што адбыліся ў гэтыя гады, не толькі закранулі, а проста ўзрушылі і лёс народа, і лёс чалавека. Гэтыя падзеі і змены не былі аднолькавага зместу і характару. Дзесьція яны і супярэчылі адно другому. Тое, што дзесяцігоддзямі будавалася, усталёўвалася і ўяўлялася непахісным на вякі, раптоўна, без войнаў, рэвалюцый, без якіхсьці прыродных катастроф, на працягу некалькіх гадоў развалілася ўшчэнт. Нягледзячы на вельмі складаную грамадска-палітычную абстаноўку ў краіне, літаратурны працэс не спыняўся. Асаблівай інтэнсіўнасцю пазначаны 1986- 1993 гады. Літаратурны працэс гэтых гадоў, можа, як ніколі быў багаты і разнастайны, а літаратурнае жыццё - інтэнсіўным. Сёння, як ніколі раней, узрасла цікавасць да гісторыі. Яе праблемы хвалююць не толькі спецыялістаў, але і шырокае кола грамадскасці. І на гэта ёсць прычыны. На крутых паваротах гісторыі людзі заўсёды звяртаюцца да дзён мінулых, каб больш дакладна і глыбока ўсвядоміць дзень сённяшні, каб зразумець свае вытокі, карані. Забыццё і пагарджанне ўрокамі гісторыі спараджае непрадказальныя і недаравальныя памылкі і расчараванні. Гісторыя ўмее жорстка помсціць, але ж і ўмеё вучыць тых, хто прагне гэтай навукі. Дзякуючы гістарычным раманам “Меч князя Вячкі" (1987), “След ваўкалака" (1988), “Жалезныя жалуды” (1990) творчасць Л. Дайнекі набыла шырокі чытацкі рэзананс, стала прыкметным набыткам нацыянальнай літаратуры. Раман «След ваўкалака» расказвае пра малавядомыя старонкі жыцця князя Усяслава Полацкага. Перад намі ажываюць старонкі сярэднявечнай гісторыі: праца рамеснікаў, змаганне за справядлівасць, побытавыя сцэны. Яны зіхацяць усімі колерамі вясёлкі, узаемна перасякаюцца. У рамане створаны яскравыя характары людзей, якія жывуць у старадаўні час і адпавядаюць яму сваімі ўчынкамі, знешнасцю, вопраткай, манерай гаварыць непаспешліва. Сцісла і лаканічна, кароткімі і часта абрыўнымі фразамі. Славуты полацкі князь Усяслаў Чарадзей, у часы валадарання якога Полацкае княства дасягнула найвышэйшага росквіту і ўздыму, - герой гістарычнага рамана. Запамінаюцца такія героі рамана, як сыны Усяслава: старэйшы — Барыс, задуменны, засяроджаны, заняпалы духам у няволі і бессардэчны да бацькі («У порубе Барыс з кожным днём усё болей халаднеў, нібы камень-дзічак»), і малодшы — Расціслаў, мякчэйшы душою, які любіць бацьку, хінецца да яго, нібы малое дзіця. Не выпадкова твор называецца так. Захаваліся запісы ў летапісах і іншых старадаўніх помніках пра тое, што князь Усяслаў Полацкі быў ваўкалакам, мог ператварацца з чалавека ў звера і наадварот. Таму і празваны ён быў Чарадзеем. У рамане Л. Дайнекі Усяслаў паказаны патрыётам свайго краю. Пастаўлены народам на трон кіеўскага вялікага князя, ён доўга не прагрымаўся на гэгай пасадзе, вярнуўся ў свой родны горад, нашчадак няскоранай Рагнеды, продак асветніцы Ефрасінні Полацкай, ён не мог іначай. Раман «Жалезныя жалуды» вяртае нас у часы зараджэння беларуска-літоўскай дзяржавы і таксама ўваскрашае героіка-трагедыйныя старонкі змагання нашых продкаў з іншаземнымі захопнікамі. Адзін з цэнтральных герояў твора — князь Міндоўг, які стаяў ля вытокаў Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага. Менавіта ён у гады свайго княжання аб'яднаў беларускія і літоўскія землі ў адзіную дзяржаву са сталіцай у Новагародку. Гэты князь здолеў кансалідаваць сілы і разбіць тэўтонскія полчышчы: «Войска Беларуска-літоўскай дзяржавы было тым сталёвым па моцы і нечаканасці молатам, які цяжка ўдарыў у самае сэрца Ордэну». Аднак Леанід Дайнека не ідэалізуе гэтага князя як палітыка і чалавека. Новая дзяржава славян і літоўцаў «нарадзілася ў вялікіх пакутах, агні і крыві». Таму згода і спакой у дзяржаве аказаліся прывіднымі: «У гэты ж самы час дажываў свае апошнія дні Міндоўг. Яму здавалася, што мір і спакой «наступілі нарэшце ў дзяржаве, што яго палюбілі ўсе: і сяляне, і купцы, і баяры, і ўдзельныя князі. Яму здавалася, што даўно высахла кроў ягоных праціўнікаў, ягоных родзічаў, усіх, каго ён забіў». Яркую індывідуальна-мастацкую характарыстыку і псіхалагічную абмалёўку набылі ў рамане вобразы князёў Далібора, Ізяслава, Войшалка. Пісьменнік выяўляе важкую канцэптуальнасць думкі, вядзе дэталёвы аналіз падзей і калізій часу. Ён стварае жывыя дыялогі, дасягае ёмістых характарыстык і абагульненняў, маляўніча жывапісуе словам. Пры гэтым не губляюцца напружанасць дзеяння, цікавасць і займальнасць апавядання. Гісторыя Беларусі застаецца галоўнай тэмай творчасці Уладзіміра Арлова. У аповесці «Час чумы» распавядаецца пра італьянскі перыяд жыцця і творчасці Міколы Гусоўскага — нашага вялікага паэта-гуманіста XVI ст. Уладзімір Арлоў стварае яркі мастацкі жыццяпіс, засяроджвае ўвагу на самым вузлавым моманце яго біяграфіі. У 1518 г. паэт адправіўся на чужыну ў складзе польска-літоўскай дыпламатычнай місіі. Два гады, праведзеныя ў Рыме, сталі для Гусоўскага цэлай эпохай. Аўтар аповесці імкнецца выявіць духоўны змест жыцця паэта, і гэта яму ўдаецца. Ужо з першых старонак, калі мы чытаем пра яго сустрэчу з маладой рымлянкай доннай Франчэскай, перад намі вымалёўваецца жывы чалавек, які тужыць па радзіме, апантаны паэзіяй і моцна закаханы. «Вечны горад» прынёс паэту небывалы творчы ўздым, тут, у еўрапейскім асяродку культуры, крышталізаваліся яго грамадзянскія перакананні і літаратурнае крэда, сутнасць якога асабліва добра раскрываецца ў гаворцы з тагачасным рамеснікам-імітатарам паэзіі Строццы: «Паэзія мусіць дапамагчы чалавеку будаваць храм сваёй душы». Уладзімір Арлоў уражліва паказвае, як у сэрцы М. Гусоўскага спелілася надзея выказаць свае патрыятычныя пачуцці, палітычныя і гуманістычныя погляды. I такая магчымасць надарылася: папа Леў X заказаў твор пра паляванне на зубра. Адным з галоўных натхняльнікаў паэта стаў ягоны сябар Эразм Вітэліус, дзяржаўны муж і мецэнат мастацтваў. Апякаючы Гусоўскага, ён верыць у тое, што паэтычнае слова можа мець «уплыў на лёс Айчыны», яно нясе вялікую эмацыянальна-збуджальную і ўплывовую сілу. У. Арловым створаны запамінальны гістарычны характар. У цяжкі для Бацькаўшчыны час Вітэліус не шкадуе духоўных высілкаў, жадае засцерагчы яе ад нашэсця ворагаў. Варункі жыцця ў Італіі для Міколы Гусоўскага ў многім аказаліс.я цяжкімі і трагічнымі. Драматызм выпрабаванняў надзвычай ускладніўся смерцю Вітэліуса ў чумны 1522 г. Кранальна апісаны сцэны развітання паэта са сваім настаўнікам і дарадцам. Нават перад тварам блізкай смерці Вітэліус працягвае турбавацца пра лёс паэтавай «Песні пра зубра», не губляе веры ў моц чалавечага духу: «...Любая дзяржава мусіць больш абапірацца не на сілу зброі, а на моц духу». Першакрыніцай мастацка-біяграфічнай карціны стаў, зразумела, сам твор Міколы Гусоўскага, адкуль пісьменнік чэрпае звесткі, факты, эмоцыі для раскрыцця псіхалогіі, яркай індывідуальнасці свайго героя, характарыстыкі эпохі, праўды далёкіх часоў. Аднак выяўленне асобы паэта ў сваім часе і канкрэтных абставінах вымагала грунтоўнага заглыблення ў гісторыка-культурны пласт мінулага Беларусі і Еўропы. У творы выразна праглядваецца канцэпцыя героя і яго духоўнага подзвігу — «аўтару паэмы наканавана еўрапейская слава», неўміручы Голас, бо «мастак перадае наступнікам непадлеглы тленню вобраз эпохі і Бацькаўшчыны». Таму «першы паэт Кароны і Княства» праз «чуму» бяспамяцтва вярнуўся ў наш час, у нашу нацыянальную свядомасць. У рамане «Заходнікі» Генрыха Далідовіча адлюстравана рэчаіснасць першых пасляваенных гадоў у былой Заходняй Беларусі. Час гэты, як паказвае пісьменнік, быў суровы, жорсткі, поўны сацыяльных і чалавечых драм. На вёсцы бальшавікі ўсталёўвалі сталінскія парадкі, пазбаўлялі чалавека права быць гаспадаром на сваёй зямлі, разбуралі яго спрадвечную сістэму поглядаў і каштоўнасцяў. Празаік стварыў сацыяльны тып кіраўніка-дэмагога, камуніста-прайдзісвета. Ім з'яўляецца старшыня сельсавета Кураглядаў. Кураглядаў, адчуваючы ў руках уладу, становіцца ліхадзеем, увасабляе сваімі ўчынкамі і паводзінамі зло, бесчалавечнасць, нізасць. «Душагуб», «людаед», «нелюдзь» — такімі словамі выкрывае сапраўдную сутнасць Кураглядава Сцяпан Грыгаровіч, якога старшыня па-бандыцку забівае ў лесе. Да гэтага старшыня сельсавета загубіў ягонага дзядзьку Францішка. Кураглядаў з нянавісцю, бязлітасна распраўляецца са Сцяпанам: «Я нават з задавальненнем зводжу цябе з гэтага свету. Ты адразу тут мне не спадабаўся, стаў на маім шляху: бач, высокі, прыгожы, дужы, спрытны! Чалавек! Гаспадар! Асоба! Вясковы любімец!» Кураглядаў «ажыццяўляе ўладу», ідучы на хлусню, даносы, подласць. Да заходнікаў ён ставіцца варожа, бо, на яго думку, яны ўсе супраць палітыкі партыі: «Тут табе не спакойная савецкая Расія, тут — адмысловая зона. Заходнікі. Нелаяльныя людзі, а то і бандыты альбо іхнія памагатыя». У рамане Генрыха Далідовіча, як і ў ягонай трылогіі, камусьці нешта ўбачыцца спрэчным, не да канца асэнсаваным. Пісьменнік, думаецца, дасягнуў галоўнага: яго творы падштурхоўваюць да сур'ёзнага роздуму пра наша мінулае і сучаснасць. Сучасная беларуская проза жыве клопатамі пра час, народны лёс, які праламляецца ў лёсе асобных людзей. Яна вызначаецца пільнай ўвагай да асобы чалавека і штодзённых праяў жыцця. Рэальныя здабыткі сучаснай прозы немалыя. Для тых, хто прыйшоў у свет у пасляваенныя і пазнейшыя гады і хто творча актыўна раскрыўся ў 80-90-я, зварот да гісторыі, уключэнне гісторыі ў сваю творчасць становяцца проста неабходным для нацыянальнага мастакоўскага самаадчування і самасцвярджэння. Якраз зварот да гісторыі, актыўнае выкарыстанне ўсё яшчэ новага для нас гістарычнага матэрыялу надалі творам пісьменнікаў новага пакалення сапраўды сучаснае гучанне, забяспечылі іх нацыянальным аптымізмам, вызначылі сённяшнюю духоўную запатрабаванасць. |