ПОЗНАВАТЕЛЬНОЕ Сила воли ведет к действию, а позитивные действия формируют позитивное отношение Как определить диапазон голоса - ваш вокал
Игровые автоматы с быстрым выводом Как цель узнает о ваших желаниях прежде, чем вы начнете действовать. Как компании прогнозируют привычки и манипулируют ими Целительная привычка Как самому избавиться от обидчивости Противоречивые взгляды на качества, присущие мужчинам Тренинг уверенности в себе Вкуснейший "Салат из свеклы с чесноком" Натюрморт и его изобразительные возможности Применение, как принимать мумие? Мумие для волос, лица, при переломах, при кровотечении и т.д. Как научиться брать на себя ответственность Зачем нужны границы в отношениях с детьми? Световозвращающие элементы на детской одежде Как победить свой возраст? Восемь уникальных способов, которые помогут достичь долголетия Как слышать голос Бога Классификация ожирения по ИМТ (ВОЗ) Глава 3. Завет мужчины с женщиной 
Оси и плоскости тела человека - Тело человека состоит из определенных топографических частей и участков, в которых расположены органы, мышцы, сосуды, нервы и т.д. Отёска стен и прирубка косяков - Когда на доме не достаёт окон и дверей, красивое высокое крыльцо ещё только в воображении, приходится подниматься с улицы в дом по трапу. Дифференциальные уравнения второго порядка (модель рынка с прогнозируемыми ценами) - В простых моделях рынка спрос и предложение обычно полагают зависящими только от текущей цены на товар. | Агульныя правілы сэнсавага (тэма-рэматычнага) аналізу тэксту. Неабходнасць уключэння ў практыку ФАМТ структурна-сэнсавага аспекту вынікае з прынцыпу тэкстацэнтрызму, бо менавіта ён у найбольшай ступені звязаны з даследаваннем тэксту як адзінага структурнага і сэнсавага цэлага. Ён азначае пошук галоўнага сэнсу тэксту па пэўных, хай сабе і не строга зададзеных правілах, і змяншае залежнасць ад чужога меркавання адносна галоўнай думкі тэксту і яго ідэйнага зместу ў цэлым. Гэты аспект аналізу не ставіць мэтай выяўленне вобразных асацыяцый, якія нараджаюцца дадзеным тэкстам, але не адмяжоўваецца ад іх, бо без разумення сэнсу тэксту пошук асацыяцый наўрад ці магчымы. (Асацыяцыі “растуць” на інтэлектуальным полі). Вядучыя паняцці вылучанага напрамку — тэма і рэма. Тэму вызначае пытанне “Аб чым гаворыцца ў тэксце?”. Другі элемент (рэма) — гэта частка сэнсу, якая характарызуе яго і ўключае ўсё, што гаворыцца аб тэме: характарыстыка тэмы па дзеянні, стане, уражанні, якое яна выклікае. Рэма вызначаецца пытаннем “Што гаворыцца аб тэме, г.зн. прадмеце маўлення?”. Тэма і рэма тэксту ў сукупнасці ўтвараюць цэласную бінарную сэнсавую структуру — тэма-рэматычнае адзінства. На ролю тэмы прэтэндуюць у асноўным словы прадметныя, а рэмы — працэсуальныя. У маўленчым ланцугу адносіны тэмы і рэмы будуюцца як адносіны вядомага і новага, дзе ў ролі вядомага выступае тэма, а новага — рэма. Рэма папярэдняга выказвання можа рабіцца тэмай наступнага. Прыкладам могуць служыць тыпавыя выказванні, якія сцісла перадаюць змест тэкстаў апавядальнага характару. У якасці зыходнай тэмы ў іх выступае найменне персанажа, у ролі рэмы — тое, што гаворыцца аб персанажу (яго дзеянні, учынкі, падзеі, у якіх ён удзельнічае). Потым характарызуецца тое, што было прыпісана гэтаму персанажу. Тарас “чалавек… быў рахманы, гарэлкі ў губу ён не браў. Затое ў ласцы быў у пана: яго пан дужа шанаваў…” Сказанае вышэй датычыць пошуку тэмы і рэмы ў ланцужку звязаных паміж сабой выказванняў. У разгорнутым тэксце працэдура гэтая выглядае інакш. Працэс пошуку сэнсу ажыццяўляецца тут як свайго роду кампрэсія, выяўленне і фармуляванне бінарна арганізаванага сэнсавага ядра. А гэта патрабуе вядомага абагульнення таго, што паўтараецца ў тэксце, і абстрагавання ад другараднага. Для гэтага часам патрабуецца перавытлумачэнне з выкарыстаннем такога лексічнага матэрыялу, які адсутнічае ў самім тэксце. Таму адносна аналізу тэксту ў структурна-сэнсавым аспекце варта гаварыць не як пра тэма-рэматычнае чляненне, а менавіта як пра выяўленне і фармуляванне тэмы і рэмы тэксту праз спецыяльную працэдуру яго сэнсавага сціскання. Прыёмы сціскання сэнсавага зместу тэксту розныя. Найбольш просты — прыём пастаноўкі пытанняў. Такім шляхам спачатку фармулюецца тэма, а затым адбываецца пошук і фармуляванне рэмы. У разгорнутым тэксце асобных тэм, або прадметаў маўлення, як правіла, налічваецца некалькі. У такіх выпадках шляхам паслядоўнай пастаноўкі пытанняў выяўляецца ўся тэматычная прастора тэксту. Выяўленыя тэмы павінны размяшчацца адпаведна змяншэнню іх значнасці ў тэксце. На першым этапе аналізу у якасці тэм могуць разглядацца толькі прадметныя паняцці, якімі, напрыклад, не з’яўляюцца характарыстыкі персанажаў. Іерархічны прынцып пабудовы тэксту вызначае нераўнапраўнае становішча вылучаемых у яго складзе тэм, хоць сустракаюцца і такія тэксты, дзе дзве ці больш тэм выступаюць як раўнапраўныя. Гэта назіраецца, напрыклад, тады, калі адпаведныя дадзеным тэмам паняцці якім-небудзь чынам супастаўляюцца (“Дзед і Баба”, “Сава, Асёл ды Сонца”). З пункту погляду сінтаксічнай функцыі слова, якое прэтэндуе ў тэксце на ролю тэмы, часцей за ўсё дзейнік, але можа быць і дапаўненнем ці акалічнасцю (А “Датрымаў характар”?). У тэкстах апелятыўнага характару (В. Таўлай, “Бацьку”), дзе ў ролі галоўных слоў выступаюць абазначэнні адрасатаў, тэмай робіцца слова-зварот, а рэмай — дзеяслоў загаднага ладу, які выяўляе нейкае пажаданне адрасату (“…да хвіліны гэтай дажыві”). Пасля вызначэння кола тэм тэксту ажыцяўляецца фармуляванне рэм, адпаведных кожнай выяўленай тэме. Аднак адэкватнае аўтарскай задуме азначэнне рэмы значна больш складанае, чым вызначэнне тэмы, і патрабуе такіх мысленчых аперацый, як абагульненне, абстрагаванне ад другараднага, суміраванне асобных прымет і г. д. Праўда, не заўсёды пошук тэмы і рэмы з’яўляецца складаным. Верш Я. Коласа “Ручэй”. Тэма — ручэй. На ролю рэмы ўсяго тэксту не могуць прэтэндаваць асобныя названыя прыметы. Сціслая характарыстыка ручая, якая ўлічвае галоўную мэту яго адлюстравання, можа ўтрымліваць такія вытлумачэнні, як меладычна гучыць і адлюстроўвае прыгажосць наваколля. У тэкстах, дзе вымалёўваецца больш чым адзін узровень сэнсавага члянення, фармуляванню галоўнага сэнсу як адзінства гіпертэмы і гіперрэмы можа папярэднічаць выяўленне асобных сэнсавых блокаў, або тэма-рэматычных адзінстваў першага парадку, што дазваляе зрабіць аналіз больш аб’ектыўным, прыйсці да фармулявання галоўнага сэнсу, адштурхоўваючыся ад “прамежкавага” тэксту, які складаецца з вылучаных сэнсавых блокаў. Дарэчы, яны не заўсёды строга адпавядаюць матэрыяльным сегментам тэксту (строфам, кампазіцыйным часткам і нш.). Аднак пэўная каардынацыя паміж сэнсавымі блокамі і матэрыяльнымі сегментамі тэксту ўсё ж існуе. Там, дзе яе ўзровень найбольш высокі, сэнсавая структура аказваецца найбольш празрыстай і лёгка выяўляемай. (“Пахне чабор”). Шэраг сэнсавых блокаў, якія разглядаюцца ў якасці апор для фармулявання галоўнага сэнсу тэксту, можна лічыць свайго роду прамежкавым тэкстам (першую ступень сціскання тэксту арыгіналу як аб’екту аналізу). Аднак важна, каб гэты тэкст валодаў неабходнымі для кожнага тэксту якасцямі сэнсавай цэльнасці і звязнасці. У працэсе дэкадзіравання тэксту як структурнага і сэнсавага цэлага найбольш важнымі для мыслення апорамі з’яўляюцца знакі, што займаюць у структуры тэксту ключавыя пазіцыі. Паводле В. А. Маславай, гэта загалоўкі, эпіграфы, ключавыя і дамінантныя словы, першая і апошняя фразы. Гэта апоры інтэрпрэтацыйнай дзейнасці. Ключавыя словы размяшчаюцца на пэўных участках тэксту, праясняюць яго кампазіцыйную структуру і дапамагаюць вызначыць межы сэнсавых блокаў. У ключавыя рады арганічна ўпісваюцца загалоўкі, якія выконваюць у тэксце асаблівую функцыю, указваючы на дамінуючую ролю называемай імі тэмы і/ці рэмы (“Песня пра зубра”, “Беларуская песня”). Ключавыя слова тэматычнага характару часцей размяшчаюцца ў пачатку тэксту, а рэматычныя элементы — у канцы. У цэлым інфармацыйны цэнтр больш выяўлены ў заключнай частцы, што адпавядае логіцы сэнсавага разгортвання тэксту як паступовага разгортвання прымет (прэдыкатаў). Прасочым на прыкладзе верша “Анчар”. Назва ўключаецца ў цэнтральны сэнсавы рад, куды ўваходзіць і само слова “анчар”, і займеннікі, ужытыя замест яго. У тэксце ёсць яшчэ адзін лексічны рад, што аб’ядноўвае словы. Якія адносяцца да прадметнай галіны “Людзі”. Словы з першага раду канцэнтруюцца ў першай страфе, другога — у другой. Але слова “анчар” ёсць і ў другой частцы, што дае падставы лічыць гэтую тэму скразной. У тэксце вылучаецца і ключавы рад рэматычнага плана, у які ўваходзяць словы са значэннем “тое. што згубна ўплывае”. Гэта ў першай частцы анчар, у другой частцы князь, уладар. Сэнсавую структуру дадзенага тэксту можна ўявіць наступным чынам, у выглядзе двух сэнсавых блокаў: 1. Анчар (Т) нясе пагібель (Р); і 2. Уладар (Т) нясе пагібель (Р). У агульнай рэматычнай частцы, аднак, ёсць і пэўнае адрозненне: анчар — носьбіт пасіўнага зла, уладар — актыўнага. Тады прапазіцыя ўсяго тэксту набывае такі выгляд: самадзяржаўная ўлада (Т) страшнейшая за дрэва смерці (Р). Тэма-рэматычныя адзінствы, якія выяўляюцца ў працэсе сэнсавага аналізу, не ў поўнай меры адпавядаюць сэнсам, што падводзяцца пад паняцце “ідэя твора”. Кожнае з іх можна разглядаць як сэнсавае ядро, якое лаканічна перадае сутнасць зместу. Для таго, каб выявіць ідэю тэксту ў максімальна поўным аб’ёме, неабходна не толькі вылучыць сэнсавае ядро, а і ўстанавіць усё кола параджаемых тэкстам вобразных асацыяцый, для чаго патрэбна і шырокае далучэнне фонавых ведаў. (Чаму ў вершы “Бацьку” любасць і дакор). 2. Роля загалоўкаў тэкстаў у выяўленні іх сэнсавага ядра Загаловак тэксту можа разглядацца як адзін з арыенціраў пры фармуляванні яго сэнсу. Назвам твораў пісьменнікі ўдзяляюць надзвычай вялікую ўвагу, перабіраючы шматлікія варыянты. Загаловак задае напрамак асэнсаванню ўсяго зместу. Гэта адпраўны пункт не толькі для вытворчасці тэксту, а і для яго разумення. Загаловак уплывае на змест твора, нібы прыпісваючы яму прыметы, якія ўтрымлівае ў сваёй семантыцы. Вылучаюць дзве функцыі загалоўка — функцыю канкрэтызацыі і функцыю генералізацыі як абагульнення, канцэнтрацыі семантыкі тэксту па меры паглыблення ў яго змест. Работа з назвай робіць працэс выяўлення сэнсу мэтанакіраваным і арганізаваным. Пры гэтым мы павінны звяртаць увагу не толькі на сувязь назвы з тэмай і рэмай тэксту, а і улічваць яе прыналежнасць да пэўнай часціны мовы, сінтаксічную функцыю, вобразнасць або яе адсутнасць. Зыходзячы са здольнасці загалоўкаў служыць арыенцірамі пры фармуляванні сэнсу тэксту, яны могуць быць даволі ўмоўна падзелены на прама арыентуючыя і непрама арыентуючыя. Часам адказ на пытанні, аб чым і што гаворыцца ў тэксце, непасрэдна супадае з загалоўкам. Наступны прынцып падзелу вызначае загалоўкі тэматычныя або рэматычныя. Тэматычныя, да прыкладу, называюць дзеючых асоб твора ці прадметныя апісанні: “Ні госць ні гаспадар”, “Андрэй Лятун”, “Люба Лук’янская”, “Паўлінка” — “Золата”, “Лета”. Могуць сустракацца ў загалоўках і два прадметы маўлення, калі іх значнасць у тэксце прыкладна аднолькавая. “Максім і Магдалена”. “Мушка-зелянушка і камарык-насаты тварык”. Да тэматычных загалоўкаў адносяцца і такія, што называюць адрасата дадзенага тэксту: “Сябрам”, “Чалавеку”, “Ворагам Беларушчыны”. У мастацкім стылі шырока распаўсюджаны загалоўкі, якія ўказваюць на час. Месца і іншыя абставіны дзеяння. “На ростанях”, “У глыбі Палесся”, “У старых дубах”. Яны арыентуюць на выяўленне рэмы, бо дадаткова характарызуюць падзеі, паказаныя ў творы. Больш складана кваліфікаваць як тэматычныя ці рэматычныя загалоўкі, што называюць прадметы і абстрактныя паняцці , вакол якіх разгортваюцца асноўныя падзеі і дзеянні персанажаў. “Знак бяды”, “Сэрца на далоні”, “Глыбокая плынь”. Гэта ж датычыць і назваў, што абазначаюць апрадмечаныя дзеянні. “Крык на хутары”. “Канец дружбы”. У такім выпадку ў якасці тэмы можна выкарыстоўваць словы, што называюць цэнтральных персанажаў, а загалоўкі, што называюць дзеянні, уключаць у фармулёўку рэмы. Аднак у якасці пункта адліку варта абраць менавіта назву дзеяння, бо ўжо сам факт яе вынясення ў загаловак сведчыць, што яго інфармацыйная значнасць у тэксце вышэй, чым у слова, якое называе ўдзельніка дадзенага дзеяння. Незалежна ад варыянту трактоўкі падобных загалоўкаў як тэматычных або як рэматычных бясспрэчна адно: іх сэнсаарыентуючыя магчымасці надзвычай высокія. Напрыклад, назвы, якія сведчаць пра персанажаў і іх дзеянні, або пра ўласцівыя ім якасці. “Зэнка малы ніколі не быў”.Іх ужо можна разглядаць адразу як вельмі сціслыя варыянты прапазіцыі. Прыналежнасць да пэўнай часціны мовы ўжо сама па сабе можа даваць разуменне загалоўка як тэматычнага ці рэматычнага (кваліфікатыўныя, ацэначныя і характарызуючыя імёны: “Гаротная”, “Шчаслівая”, “Круцель”, “Зваротлівы” …). Але менавіта ў тэксце функцыю рэмы гэтыя словы выконваюць не заўсёды, бо выяўляюць канчатковую характарыстыку персанажаў, тыя якасці, што героі набываюць у працэсе развіцця падзей. Але там, дзе ўяўляюць якасную характарыстыку персанажаў ужо ў пачатку тэкстаў, яны выконваюць функцыю тэмы (“Бондар”, “Злодзей”, “Краўцы і чаляднікі”). Вобразная скіраванасць мастацкіх тэкстаў часта выяўляецца і ў выбары загалоўкаў вобразнага характару, якія робяцца носьбітамі дадатковых асацыяцый і ўяўленняў. Так, у беларускай літаратуры вельмі глыбокая сімволіка назваў, асабліва твораў, напісаных у неспрыяльныя часы. Л. Калюга. М. Зарэцкі. Гэта можна разглядаць як своеасаблівы сігнал чытачу, заклік быць гранічна ўважлівым да кожнага слова. Сэнсаарыентуючыя якасці такіх загалоўкаў застаюцца высокімі там, дзе яны метафарычныя, метанімічныя або перыфрастычныя замяшчэнні нявобразных слоў, цесна звязаных з сэнсавым ядром тэксту. Адпаведныя ім нявобразныя словы могуць суадносіцца і з тэмай, і з рэмай тэксту. “Вязьмо” (Т), “Подых навальніцы” (Р). Звернемся да загалоўкарамана М. Зарэцкага «Сцежкі-дарожкі». Паводле Ж. Дэрыда, «…сцежкі — яшчэ не правераныя шляхі, ды і азначаны яны надзвычай схематычна, калі толькі пясок не паспеў засыпаць (і тым самым абазначыць) іх. Аднак ці не з’яўляецца нерасчышчаны шлях таксама і ўмовай рашэння ці падзеі (курсіў аўтара. — А. Б.), якія заключаюцца ў адкрыцці шляху, у яго (пера)ходзе і, такім чынам, у выхадзе за яго межы?» [, с. 222]. Аналіз асаблівасцей жыццёвых шляхоў герояў рамана ўпэўнівае ў мэтазгоднасці вызначаных асацыятыўна-сімвалічных сувязей. Назва аповесці Л. Калюгі «Дзе косці мелюць», з падзагалоўкам «Пра тое, як вясна-красна ў нашым краі», у рэалістычным плане паходзіць ад назвы мясцовасці, што ўпамінаецца ў творы. «Дзе я толькі не быў!» — хваліўся школьны інспектар Вірута, які «не мог … болей двух-трох год на адным мейсцы выбыць… і новага шчасця шукаў» [, с. 481]. Ён так тлумачыў сваю прагу да вандровак: «Дзяўблі мне ў школе, што бедная, нязграбная наша краіна. Не, думаю, не можа гэтага быць. Сам на свае вочы пагляджу, адно толькі каб узбіцца на свой хлеб. І цяпер я ведаю, што няма лепшага краю над наш» [, с. 483]. «А быў, дзе косці мелюць?» — спыталася адна з дасціпных калег, якая нарадзілася ў той мясцовасці, дзе была кашчарня. Вірута пасля іначай і не называў яе, як «дзяўчына Адтуль, Дзе Косці Мелюць» [, с. 482]. У адпаведнасці з гэтым эпізодам можа падацца, што семантычна загаловак не ўтрымлівае ніякіх загадак. Але хоць твор і не закончаны, сацыякультурны кантэкст і вылучаная аўтарам асабовая дамінанта героя дазваляюць убачыць у назве аповесці надзвычай верагодную праекцыю яго лёсу, падобную да лёсу самога Л. Калюгі. Аналізуючы аповесць «Нядоля Заблоцкіх», А. Бабарэка адзначае ролю падзагалоўка ў стварэнні настрою «наджыдання» [, с. 562]. Горка-іранічнае гучанне падзагалоўка аповесці «Дзе косці мелюць» («Пра тое, як вясна-красна ў нашым краі») актывізуе функцыю ўплыву асноўнай назвы на чытача. Няпрама арыентуючыя загалоўкі называюць, на першы погляд, нязначныя дэталі, другарадныя эпізоды і інш. і стаяць нібы ўбаку ад логіка-сэнсавага цэнтра твора. “Васількі”. “Шаман”. “Пяць лыжак заціркі”, “Рускі”. Аднак яны могуць мець іншасказальны і парадаксальны характар, валодаюць стылістычным патэнцыялам, ствараюць багаты вобразна-асацыятыўны арэол і могуць стаць аб’ектам даследаванняў стылістычнага характару. Знаёмства з загалоўкамі найбольш распаўсюджаных тыпаў паказвае, што ўсе яны суадносяцца з элементамі зместу тэкстаў і ўпісваюцца ў тыпавыя структурныя схемы, характэрныя для тэкстаў пэўных функцыянальных тыпаў. Напрыклад, для тэкстаў-апавяданняў тыпавой з’яўляецца схема “дзеючая асоба (асобы) — дзеянні, учынкі дадзенай асобы (асоб) — аб’екты дзеяння — час і месца яго здзяйснення”. Устанаўленне месца загалоўка ў падобнай тыпавой схеме дае магчымасць з большай дакладнасцю ўстанавіць яго прыналежнасць да тэмы ці рэмы. |