ПОЗНАВАТЕЛЬНОЕ Сила воли ведет к действию, а позитивные действия формируют позитивное отношение Как определить диапазон голоса - ваш вокал
Игровые автоматы с быстрым выводом Как цель узнает о ваших желаниях прежде, чем вы начнете действовать. Как компании прогнозируют привычки и манипулируют ими Целительная привычка Как самому избавиться от обидчивости Противоречивые взгляды на качества, присущие мужчинам Тренинг уверенности в себе Вкуснейший "Салат из свеклы с чесноком" Натюрморт и его изобразительные возможности Применение, как принимать мумие? Мумие для волос, лица, при переломах, при кровотечении и т.д. Как научиться брать на себя ответственность Зачем нужны границы в отношениях с детьми? Световозвращающие элементы на детской одежде Как победить свой возраст? Восемь уникальных способов, которые помогут достичь долголетия Как слышать голос Бога Классификация ожирения по ИМТ (ВОЗ) Глава 3. Завет мужчины с женщиной 
Оси и плоскости тела человека - Тело человека состоит из определенных топографических частей и участков, в которых расположены органы, мышцы, сосуды, нервы и т.д. Отёска стен и прирубка косяков - Когда на доме не достаёт окон и дверей, красивое высокое крыльцо ещё только в воображении, приходится подниматься с улицы в дом по трапу. Дифференциальные уравнения второго порядка (модель рынка с прогнозируемыми ценами) - В простых моделях рынка спрос и предложение обычно полагают зависящими только от текущей цены на товар. | Матываванасць мастацкага тэксту. Мастацкі тэкст як вобразная сістэма. Эстэтычная матываванасць фанетычных, лексічных, граматычных адзінак мастацкага тэксту. МАСТАЦКІ ТЭКСТ ЯК АБ’ЕКТ ФІЛАЛАГІЧНАГА АНАЛІЗУ Тэкст – прадмет лінгвістыкі, семіётыкі, інфарматыкі і інш. Тэкставыя катэгорыі. 2. Мастацкі тэкст – асноўны аб’ект філалагічнага аналізу. Прыметы мастацкага тэксту. Паняцце інтэрпрэтацыі тэксту. 3. Апасродкаваны характар рэчаіснасці ў мастацкім тэксце. Аб’екты адлюстравання (прастора і час, працэс аповеду, суб’ект маўлення – аўтар, апавядальнік) і інш. Матываванасць мастацкага тэксту. Мастацкі тэкст як вобразная сістэма. Эстэтычная матываванасць фанетычных, лексічных, граматычных адзінак мастацкага тэксту. 5. Узаемасувязь усіх элементаў тэксту. Тэкст як інтэртэкст. Тэкст, паводле азначэння М. М. Бахціна, — гэто «першасная данасць» усіх гуманітарных дысцыплін і «ўвогуле ўсяго гуманітарна-філалагічнага мыслення... Тэкст з’яўляецца той непасрэднай рэчаіснасцю, рэчаіснасцю думкі і перажывання, з якой толькі і могуць зыходзіць гэтыя дысцыпліны і гэтае мысленне. Дзе няма тэксту, там няма і аб’екта для даследавання і мыслення». Без увагі да тэксту немагчыма фундаментальная падрыхтоўка студэнта-філолага. Мастацкі тэкст у гэтым плане разглядаецца і як эстэтычны феномен, які валодае цэльнасцю, вобразнасцю і фікцыянальнасцю, і як форма звароту да свету, г.зн. як камунікатыўная адзінка, у якой, у сваю чаргу, мадэлюецца пэўная камунікатыўная сітуацыя; і як прыватная дынамічная сістэма моўных сродкаў. Такі падыход можа спрыяць выяўленню «пераўтварэння мёртвых слядоў сэнсу ў жывы сэнс»[7]. Ён дазваляе пераадолець суб’ектывізм і імпрэсіяністычнасць высноў і назіранняў, якія не абапіраюцца на разгляд мовы як “першаэлемента” літаратуры, і аб’ектываваць палажэнні, якія грунтуюцца на разглядзе вобразнага ладу твора. Прапанаваны спецыялістамі падыход да філалагічнага аналізу мастацкага тэксту вызначае яго «чаўночны» (Л.Ю. Максімаў) характар — пастаянныя пераходы ад зместу да формы і наадварот. На думку В.А.Лукіна, «аналіз тэксту мае цыклічны характар. Мы заўсёды пераходзім постоянно переходим ад формы да зместу і наадварот, аддаючы напачатку перавагу форме»[8]. Назіранні над формай і яе аналіз даюць магчымасць зрабіць змястоўныя вывады, якія, у сваю чаргу, зноў правяраюцца раглядам моўных сродкаў і вобразнай сістэмы тэксту ў яе дынаміцы. Зварот да да філалагічнага аналізу мастацкіх тэкстаў патрабуе захавання ўмоў, вызначаных яшчэ ў 1924 г. А.П. Скафтымовым. Гэта «паўната перагляду ўсіх адзінак, што складаюць твор», «недазвольнасць усялякіх адыходаў за межы тэкстуальнай данасці», і, нарэшце, «засяроджанасць аналізу на пункце функцыянальнага сыходжання значымасці ўсіх элементаў»[18]. Для навучання прыёмам філалагічнага аналізу тэксту і вызначэння яго паслядоўнасці асабліва важны пунктаў «функцыянальнага сыходжання значымасці». Такімі пунктамі могуць служыць: — жанр твора як нейкі «канон» яго пабудовы, што вызначае чаканні чытача і асаблівасці формы тэксту; з аднаго боку, задума аўтара «заўсёды складваецца і развіваецца ў пэўнай жанравай форме» 19], з другога — менавіта жанр служыць «рэгулятарам і каталізатарам далейшых дзеянняў з тэкстам»[20]; — яго знешняя кампазіцыя, або архітэктоніка, якая адлюстроўвае аўтарскую задуму і кіруе чытацкім успрыманнем, вылучае найболш важныя сэнсы тэксту (асабліва значымы для аналізу такі элемент кампазіцыі, як паўтор); — суб’ектная арганізацыя тэксту і структура аповеду; — прасторава-часавая арганізацыя тэксту; — яго інтэртэкстуальныя сувязі, якія ўключаюць яго ў дыялог з іншымі тэкстамі і спрыяюць інтэрпрэтацыі твора. Інтэрпрэтацыя тэксту – гэта не проста вытлумачэнне, раскрыццё яго зместу, а спосаб узаемадапасавання формы тэксту з яго зместам. Інтэрпрэтацыя заклікана растлумачыць, чаму такі змест канкрэтнага тэксту патрабуе для свайго выражэння менавіта гэтай спецыфічнай для яго структуры. Філалогія заўсёды разглядалася як навука разумення, перш за ўсё разумення тэксту. Менавіта тэкст служыць у ёй асноўным аб’ектам вывучэння і інтэрпрэтацыі, менавіта ён патрабуе актыўнасці ўспрымання і ад чытача, і ад даследчыка. Усякі тэкст уяўляе сабой сістэму знакаў і валодае такімі важнейшымі ўласцівасцямі, як звязнасць, адмежаванасць і цэльнасць. Акрамя іх, даследчыкі адзначаюць і іншыя: успрымальнасць, інтэнцыянальнасць (інтэнцыя – намер), завершанасць, сувязь з іншымі тэкстамі, эматыўнасць. Гэтыя ўласцівасці распаўсюджваюцца на ўсе тэксты, у тым ліку і на мастацкі, які з’яўляецца асноўным аб’ектам філалагічнага аналізу, але ён характарызуецца і шэрагам асаблівых прымет. 1. У мастацкім тэксце, у адрозненне ад іншых тэкстаў, унутрытэкставая рэчаіснасць (адносна пазатэкставай) мае крэатыўную прыроду, г.зн. створана ўяўленнем і творчай энергіяй аўтара, мае ўмоўны, як правіла вымышлены, характар. Свет, адлюстраваны ў мастацкім тэксце, суадносіцца з рэчаіснасцю толькі апасродкавана, узнаўляе, праламляе, пераўтварае яе ў адпаведнасці з аўтарскімі намерамі. Для абазначэння гэтай прыметы мастацкага тэксту выкарыстоўваецца тэрмін «фікцыянальнасць», які падкрэслівае ўмоўнасць, вымышленасць, апасродкаванасць унутранага свету тэксту. Фікцыянальнасць ахоплівае розныя аб’екты адлюстравання, час і прастору, распаўсюджваецца на працэс аповеду і можа ўключаць суб’екта маўлення (апавядальніка/ апавядальнікаў). Рэферэнцыя (суаднясенне знака з аб’ектамі пазамоўнай рэчаіснасці) у мастацкім тэксце звычайна ажыццяўляецца да аб’ектаў магчымых светаў, мадэлюемых у творы. Разам з тым межы паміж мастацкім і немастацкім тэкстамі часта з’яўляюцца дастаткова невыразнымі: вымысел, з аднаго боку, можа прысутнічаць і ў дакументальных творах; з другога боку, у мастацкім тэксце могуць быць прадстаўлены і элементы «нефікцыянальных» тэкстаў, больш таго, ён часам можа суадносіцца з рэальнасцю. 2. Мастацкі тэкст яўляе сабой складаную па арганізацыі сістэму. З аднаго боку, гэта прыватная сістэма сродкаў агульнанацыянальнай мовы, з другога, у мастацкім тэксце ўзнікае ўласна кодавая сістэма (Ю.М.Лотман), якую адрасат павінен «дэшыфраваць», каб зразумець тэкст. “Спяваюць зоры…” А. Грачанікава. 3. У мастацкім тэксце «усё імкнецца стаць матываваным з боку значэння. Тут усё поўна ўнутранага значэння і мова азначае сама сябе незалежна ад таго, знакам якіх рэчаў яна служыць. На гэтай глебе тлумачыцца так уласцівая мове мастацтва рэфлексія на слова. Паэтычнае слова, у прынцыпе, ёсць рэфлектуючае слова. Паэт нібы шукае і адкрывае ў слове яго "бліжэйшие этымалагічныя значэнні", якія для паэта каштоўныя не сваім этымалагічным зместам, а заключанымі ў іх магчымасцямі вобразнага ўжывання. Гэтая паэтычная рэфлексія ажыўляе ў мове мёртвае, матывуе нематываванае. “Віхор” У. Жылкі. Экспрэсія верша ствараецца канцэнтрацыяй метафар, якія валодаюць вялізнай абагульняючай сілай, семантычнай ёмістасцю ключавых слоў тэксту і яго фанетычнай арганізацыяй. Скразны паўтор дрыжачага [р], якое мае акустычныя характарыстыкі перарванасці і рэзкасці, вызначае агульную напружаную танальнасць верша. Глыбокія гукавыя паўторы вылучаюць два ключавыя абагульненыя вобразы тэксту — вобразы сучаснасці і будучага. Словы, аб’яднаныя гукавымі паўторамі, збліжаюцца семантычна, у выніку ў тэксце ўзмацняецца значнасць вобразаў руху, падкрэсліваецца дынаміка часу. Яна, аднак, не мае на ўвазе ўстанаўлення гармоніі: ўведзеныя ў тэкст словы “лезіво блішчыць нажа” ўтрымліваюць момант трагедыі. Гэта мастацкі элемент вобраза часу, які збліжаецца з Хаосам. 4. Адзінкі, якія ўтвараюць мастацкі тэкст, у рамках гэтай прыватнай эстэтычнай сістэмы набываюць дадатковыя канатацыі, «прырашчэнні сэнсу», ці «обертоны сэнсу» (Б.А. Ларин). Гэтым вызначаецца асаблівая цэласнасць мастацкага тэксту. «Прырашчэнні сэнсу» ў ім атрымліваюць нават адзінкі незначымыя, якія ў выніку робяцца здольнымі да семантызацыі. Матываванасць і дадатковыя «обертоны сэнсу» набываюць у мастацкім тэксце адзінкі розных моўных узроўняў: фанетычныя, марфалагічныя, граматычныя. “Ты, Пятро, таго… Гэна, значыць…”. 5. Усе элементы тэксту ўзаемазвязаныя, а яго ўзроўні выяўляюць або могуць выяўляць ізамарфізм. (Изоморфизм — математический термин (от греч. isos — «равный, подобный» и morphe — «форма»). Лингвисты употребляют его метафорически: для обозначения подобия, неслучайного сходства в строении качественно различных единиц языка. Поиски изоморфизма не означают пренебрежения качественными различиями между единицами языка. Наоборот, установление изоморфных отношений имеет смысл только в том случае, если сопоставляемые единицы явно и определенно качественно контрастны.)Так, паводле Р. Якобсона, сумежныя адзінкі мастацкага тэксту звычайна маюць семантычнае падабенства. Паэтычная мова «праецыруе прынцып эквівалентнасці з восі селекцыі на вось камбінацыі»[30]. Эквівалентнасць служыць адным з важнейшых спосабаў пабудовы мастацкага тэксту: яна выяўляецца ў паўторах, што вызначаюць звязнасць тэксту, робяць яго форму прывабнай для чытача, актуалізуюць у тэксце дадатковыя сэнсы і раскрывабць ізамарфізм розных узроўняў. Мастацкі тэкст, як бачна, «рэзультат складанай барацьбы разнастайных фарміруючых элементаў. Той ці іншы элемент мае значэнне арганізуючай дамінанты, пануе над астатнімі і падпарадкуе іх сабе»[31]. Пад дамінантай разумеем «той кампанент твора, які прыводзіць у рух і вызначае адносіны ўсіх астатніх кампанентаў»[32]. 6. Мастацкі тэкст звязаны з іншымі тэкстамі, адсылае да іх ці ўбірае ў сябе іх элементы. Гэтыя міжтэкставыя сувязі ўплываюць на яго сэнс ці нават вызначаюць яго. “О, так, я – пралетар!.. / Яшчэ учора раб пакутны, / Сягоння я зямлі ўладар / І над царамі цар магутны. / Мне бацькаўшчынай цэлы свет, / Ад родных ніў я адвярнуўся… Улік міжтэкставых сувязей можа служыць адным з «ключоў» да інтэрпрэтацыі літаратурнага твора. Міжтэкставыя (інтэртэкстуальныя) сувязі выяўляюць падтэкст твора і вызначаюць яго паліфанію (шматгалоссе), якая абумоўлена зваротам да «чужога» слова з уласцівымі яму сэнсамі і экспрэсіўна-стылістычным арэолам. 7. Як «лабірынт счапленняў» (Л.М.Талстой), мастацкі тэкст заўжды ўтрымлівае не толькі прамую, а і няяўную інфармацыю. Шлём за віслу падарункі. Матрунін уладкаваўся на працу наладчыкам пішучых машынак. У прадмове да рамана “Яблычка” С. Пясецкі адзначаў: “…Яблычка — . гэта гімн і сцяг усіх пакрыўджаных бальшавізмам злачынцаў і чэсных людзей, якія неспадзявана разам з імі апынуліся на адным узроўні: звяроў, на якіх вядзецца паляванне” [ПРаг, с. 6]. (Тутэйшыя – Зносак). Дэталь Купалава ўтрымлівае схаваную інфармацыю аб маючых адбыцца катаклізмах, пра жорсткасць і гвалт. “Звяры сляпыя” – Паўлінка. Што ж зверскага яны ёй зрабілі? Не адмаўленне, а асуджэнне. Трэба мяняцца разам з часам. Не жыць інстынктамі. Сляпыя: замений времени не видите… (з Бібліі) У “Безназоўным” – …малатамі і сярпамі звонім да зары… …цацанкі-абяцанкі збываюцца для вас… У гісторыка-культурным кантэксце падобныя вобразы набываюць сімвалічны сэнс. Такім чынам, мастацкі тэкст уяўляе сабой прыватную эстэтычную сістэму моўных сродкаў, якая характарызуецца высокай ступенню цэласнасці і структураванасці. Ён унікальны, непаўторны і разам з тым выкарыстоўвае тыпізаваныя прыёмы пабудовы. Гэта эстэтычны аб’ект, які ўспрмаецца ў часе і мае лінейную працягласць. Мастацкі тэкст ёсць заўсёды адрасаванае паведамленне: гэта форма камунікацыі «аўтар — чытач». Тэкст функцыянуе з улікам «эстэтычных зносін», у працэсе якіх адрасат (чытач) павінен успрыняць інтэнцыі аўтара і выявіць творчую актыўнасць. Той ці іншы мастацкі тэкст, да якога звяртаецца чытач, выклікае ў яго пэўныя «чаканні». Звычайна яны абумоўлены закладзенымі ў свядомасці адрасата ўяўленнямі аб праблематыцы, кампазіцыіі і тыпавых характарыстыках тэксту, прадыктаваных перш за ўсё яго жанрам. Далейшае ж «вытлумачэнне», як правіла, ужо звязана з увагай да разгортвання вобразаў, да паўтораў, паслядоўнасці і асаблівасцей спалучальнасці моўных сродкаў розных узроўняў. Менавіта таму ФАМТ звычайна адштурхоўваецца ад яго змястоўнага боку, але потым паслядоўна ўключае ў сваю сферу разгляд маўленчай сістэмы літаратурнага твора. «Творчасць пісьменніка, яго аўтарская асоба, яго героі, тэмы, ідэі і вобразы ўвасоблены ў яго мове і толькі ў ёй і праз яе могуць быць спасцігнуты»[34]. Як эстэтычны аб’ект мастацкі тэкст «ніколі не дадзены як гатовая рэч. Ён заўсёды зададзены, зададзены як інтэнцыя, як скіраванасць мастацка-творчай працы і мастацка-творчага сузірання. Рэчава-славесная данасць твора з’яўляецца толькі сумай стымулаў эстэтычнага ўражання»[38]. ФА павінен спрыяць спасціжэнню аўтарскіх інтэнцый і ўлічваць тыя «стымулы мастацкага ўражання», якія актывізуюць успрыманне чытача і дапамагаюць яму наблізіцца да разумення тэксту і прапанаваць яго інтэрпрэтацыю. «Чаканні» чытача, як ужо адзначалася, перш за ўсё звязаны з жанрам твора, які вызначаецца аўтарам і, у сваю чаргу, абумоўліва тыпізаваныя прынцыпы пабудовы тэксту, «бачання, разумення і адбору матэрыялу» (М. М. Бахцін). Тэкст заўсёды арганізаваны тым ці іншым пунктам гледжання, рэалізуецца ў форме лірычнага маналогу, дыялогу, аповеду, што мае на ўвазе пэўнага суб’екта (ў) і адлюстроўвае сферу яго (іх) свядомасці. Таму ФАТ патрабуе абавязковага звароту да такіх кампазіцыйна-маўленчых структур, як аўтарскае маўленне і маўленне персанажаў, разгляд тыпаў аповеду і розных пунктаў погляду, прадстаўленых у тэксце. Гэта асабліва важна ў тых выпадках, калі пазіцыя апавядальніка рэзка адрозніваеца ад ацэначнай пазіцыі аўтара. Мастацкі тэкст служыць планам выражэння вобразнага ладу твора. Вобраз «заўсёды з’яўляецца эстэтычна арганізаваным структурным элементам... Гэтым вызначаюцца і формы яго славеснай пабудовы, і прынцыпы яго кампазіцыйнага разгортвання. Вобразы могуць спалучацца ў паслядоўна разгортваемы ланцуг, могуць суадносіцца адзін з другім... але могуць уключаць у сябе адзін аднаго»[39]. Гэтае кампазіцыйнае развіццё павінна пастаянна быць у цэнтры ўвагі даследчыка. Мастацкі тэкст не толькі разразгортваецца ў часе, але і сам стварае пэўную мадэль прасторава-часавых адносін, параджае той ці іншы вобраз часу і прасторы. «Усякае ўступленне ў сферу сэнсаў, — заўважыў М.М.Бахцін, — здзяйсняецца толькі праз вароты хранатопаў»[40]. Аным з важнейшых этапаў ФАТ, такім чынам, павінен быць аналіз яго прасторава-часавай арганізацыі. Мастацкі тэкст як частка культуры заўсёды звязаны з іншымі тэкстамі, якія пераўтвараюцца ці часткова выкарыстоўваюцца ў ім, служаць для выражэння яго сэнсаў. Зварот да ФАТ звязаны, такім чынам, і з разглядам міжтэкставых (інтэртэкстуальных) сувязей. ФАМТ немагчымы, урэшце, без увагі да яго структуры, перш за ўсё да сістемы паўтораў і апазіцый у ім, а таксама без уліку найбольш яркіх сігналаў аўтарскай пазіцыі (семантыкі загалоўка, ключавых слоў тэксту, канцэптуально значымых імён уласных і інш.). |