МегаПредмет

ПОЗНАВАТЕЛЬНОЕ

Сила воли ведет к действию, а позитивные действия формируют позитивное отношение


Как определить диапазон голоса - ваш вокал


Игровые автоматы с быстрым выводом


Как цель узнает о ваших желаниях прежде, чем вы начнете действовать. Как компании прогнозируют привычки и манипулируют ими


Целительная привычка


Как самому избавиться от обидчивости


Противоречивые взгляды на качества, присущие мужчинам


Тренинг уверенности в себе


Вкуснейший "Салат из свеклы с чесноком"


Натюрморт и его изобразительные возможности


Применение, как принимать мумие? Мумие для волос, лица, при переломах, при кровотечении и т.д.


Как научиться брать на себя ответственность


Зачем нужны границы в отношениях с детьми?


Световозвращающие элементы на детской одежде


Как победить свой возраст? Восемь уникальных способов, которые помогут достичь долголетия


Как слышать голос Бога


Классификация ожирения по ИМТ (ВОЗ)


Глава 3. Завет мужчины с женщиной


Оси и плоскости тела человека


Оси и плоскости тела человека - Тело человека состоит из определенных топографических частей и участков, в которых расположены органы, мышцы, сосуды, нервы и т.д.


Отёска стен и прирубка косяков Отёска стен и прирубка косяков - Когда на доме не достаёт окон и дверей, красивое высокое крыльцо ещё только в воображении, приходится подниматься с улицы в дом по трапу.


Дифференциальные уравнения второго порядка (модель рынка с прогнозируемыми ценами) Дифференциальные уравнения второго порядка (модель рынка с прогнозируемыми ценами) - В простых моделях рынка спрос и предложение обычно полагают зависящими только от текущей цены на товар.

У пабудове рэмарак у 18-19 стст. склаліся даволі жорсткія нормы.





Кампазіцыя драматургічнага твора. Акты, сцэны (з’явы, карціны), рэплікі, рэмаркі.

Мастацкая прастора драмы характарызуецца асаблівай складанасцю, бо прастора драматургічнага тэксту абавязкова павінна ўлічваць прастору сцэнічную, якая канкрэтна ўспрымаецца публікай у час прагляду спектакля, і вызначаць формы яе магчымай арганізацыі. Драматургічны тэкст заўсёды суадносіць сістэму прадстаўленых у ім падзей з умовамі тэатра, магчымасцямі ўвасаблення дзеяння на сцэне з уласцівымі ёй межамі. Менавіта на ўзроўні прасторы і ажыццяўляецца спалучэнне тэкст – спектакль. Рэмаркі (сцэнічныя ўказанні) — асаблівы тып кампазіцыйна-стылістычных адзінак, якія ўключаюцца ў тэкст драматургічнага твора і, побач з маналогамі і рэплікамі персанажаў, спрыяюць стварэнню яго цэласнасці. Асноўная функцыя рэмарак — выражэнне інтэнцый аўтара. Адначасова гэты сродак перадачы аўтарскага голасу, спосаб непасрэднага ўздзеяння на рэжысёра, акцёраў і чытача драмы. Такім чынам, рэмаркі заўсёды прагматычна абумоўлены і вызначаюць адэкватнасць інтэрпрэтацыі драматургічнага твора.

Формы сцэнічнай прасторы вызначаюцца аўтарскімі рэмаркамі і прасторава-часавымі характарыстыкамі, якія ўтрымліваюцца ў маўленні персанажаў. Акрамя таго, у драматургічным тэксце заўсёды прадстаўлены ўказанні на пазасцэнічную прастору, не абмежаваную ўмовамі тэатра. Тое, што не паказана ў драме, тым не менш адыгрывае важную ролю ў яе інтэрпрэтацыі. Л. Андрэеў адзначаў адносна драмы “Акіян”: «То, что я хотел вложить в эту пьесу, ясно из лирических ремарок».

Рэмаркі вызначаюць характар сцэнічнай прасторы. Вылучаныя дэталі дазваляюць арганізаваць сцэнічнае дзеянне і выдзеліць шэраг ключавых прасторавых вобразаў, якія маюць яскравы аксіялагічны (ацэначны) характар.

З прычыны спецыфікі драмы як роду літаратуры, асаблівую ролю адыгрывае сімвалічны аспект прасторавай карціны свету (у спектаклі па п’есе Б.Васільева “А зори здесь тихие” аснова дэкарацый – грузавік-”палутарка” ваеннага часу. Гэта і сродак перамяшчэння, і… лазня, сцены якой – барты. Сімволіка дэкарацый п’есы “Тутэйшыя”). Прастора драмы адначасова з’яўляецца і адкрытай, і замкнёнай. У тэксце п’есы можа неаднаразова згадвацца, напрыклад, горад, які застаецца неназваным, у той час як дзеянне драмы абмежавана толькі адным локусам, напрыклад, вясковай хатай.

У пабудове рэмарак у 18-19 стст. склаліся даволі жорсткія нормы.

1. Рэмаркі непасрэдна выяўляюць пазіцыю “ўсёведнага” аўтара і камунікатыўныя намеры драматурга. Аўтарская свядомасць пры гэтым максімальна аб’ектывавана. У рэмарках не выкарыстоўваюцца формы 1-й і 2-й асобы.

2.Час рэмаркі супадае з часам сцэнічнай рэалізацыі з’явы драмы ці яе чытання. Нягледзячы на тое, што рэмарка можа па працягласці суадносіцца з дзеяннем цэлай карціны ці акта, дамінуючым для яе часам з’яўляецца так званы «цяперашні сцэнічны».

3. Лакальнае значэнне рэмаркі абумоўлена характарам сцэнічнай прасторы і, як правіла, ім абмежавана.

4. Рэмарка ўяўляе сабой канстатуючы тэкст. У ёй, адпаведна, не выкарыстоўваюцца, ні пытальныя, ні пабуджальныя сказы. Рэмаркі пазбягаюць ацэначных сродкаў, сродкаў выражэння няпэўнасці і тропаў, яны нейтральныя ў стылістычных адносінах.



5. Для рэмарак характэрна стандартызаванасць пабудовы і высокая ступень паўтаральнасці ў іх пэўных маўленчых сродкаў (напрыклад, выкарыстанне дзеясловаў маўлення ці руху).

Рэмаркі ў драме дастаткова разнастайныя па функцыях. Яны мадэлююць мастацкі час і прастору твора, указваюць:

--- на месца ці час дзеяння;

— на дзеянні герояў ці іх інтэнцыі;

— на асаблівасці паводзін ці псіхалагічнага стану персанажаў у момант дзеяння (інтраспектыўныя рэмаркі);

— на невербальную камунікацыю;

— на мадуляцыі голасу героя;

— на адрасата рэплікі;

— на рэплікі ў бок, звязаныя з самарэфлексіяй персанажа, прыманнем ім рашэння і г.д.

Рэмаркі, нарэшце, устанаўліваюць сувязь паміж тэкстам драмы і ўяўным ці адлюстроўваемым светам мінулага. У гэтых выпадках яны служаць сродкам стварэння гістарычнага каларыту.

Але ўжо ў рускай драматургіі першай паловы 19 ст. рэмаркі страчваюць

чыста службовы характар. Яны характарызуюцца новымі тэндэнцыямі, што сталі вызначальнымі ў пазнейшы час, пачынаюць утвараць сістэму, у якой адзін элемент абумоўлівае іншы і суадносіцца пры гэтым з кампанентамі тэксту ў цэлым. Рэмаркі ў драмах Пушкіна, напрыклад, развіваюць матывы маналогаў героя і нават тэкстуальна пераклікаюцца з імі. Маналог барона: “Я каждый раз, когда хочу сундук / Мой отпереть, впадаю в жар и трепет... (Отпирает сундук.) / Зажгу свечу пред каждым сундуком, / И все их отопру... (Зажигает свечи и отпирает сундуки).Тут яшчэ няма ні тропаў, ні аўтарскай ацэнкі. Аднак рэмарка ўпершыню страчвае нейтральнасць и стэрэатыпнасць. Словы, якія ў яе ўваходзяць, набываюць у тэксце вобразныя і сэнсавыя канатацыі, рэмарка робіцца формай увасаблення мастацкага вобраза, значнага для пабудовы ўсяго тэксту ці яго фрагмента.

Экспазіцыйная намінатыўная рэмарка, якая прымае ўдзел у вар’іраванні вобразаў, мае на ўвазе абавязковы зварот да яе, патрабуе паступовага раскрыцця свайго значэння, паслядоўна нарошчвае свой сэнс. (У драме “Раскіданае гняздо” ). Рэмарка набывае полісемантычнасць і выступае як адзін з членаў вобразнай парадыгмы тэксту. У рэмарцы варыяцыя вобраза заўсёды згорнута, яна «можа прарываць асноўную тканіну аповеду толькі ўсплёскамі намёкаў». І ўсё ж падобнае выкарыстанне ператварае рэмарку з чыста службовага элемента драматычнага тэксту ў кампанент дынамічнай сістэмы вобразаў. Менавіта наватарства Пушкіна ў гэтай сферы істотна ўзбагаціла функцыі рэмарак пашырыла іх выяўленчыя магчымасці. Яны набываюць двайную скіраванасць: не толькі на акцёраў, гледача (чытача), але і на сам тэкст.

Вялікая колькасць, канцэнтрацыя рэмарак для суправаджэння рэплік героя паказвае, што менавіта для раскрыцця ўнутранага свету гэтага героя патрабуецца “голас аўтара”. Драматургічны тэкст у такім выпадку збліжаецца з тэкстам эпічным.

Фінальныя рэмаркі займаюць у тэксце моцную пазіцыю. Яны не толькі вызначаюць развязку п’есы, але і непасрэдна ўдзельнічаюць у развіцці яе ключавых матыва і вобразаў (трагедыя “Барыс Гадуноў”: (Народ безмолвствует); “Ревизор”: (Немая сцена) У фінальных рэмарках выяўляецца множнасць сэнсаў, якія вызначаюць адкрытасць фіналу і патрабуюць дадатковага вытлумачэння (“Яблычка” ў “Тутэйшых”). Як бачым, рэмарка перастае быць нейтральным сцэнічным указаннем, што выконвае чыста службовую функцыю. Яна паступова ператвараецца ў канструктыўны элемент драматургічнага тэксту.

Рэмарка трансфармуецца ў апісанне, пачынае набліжацца, з аднаго боку, да лірычнага тэксту (па канцэнтрацыі вобразаў, высокай ступені паўтаральнасці моўных адзінак, элементах рытмізацыі), з другога – да тэксту ўласна празаічнага, для якога асабліва значна ўстанаўленне прасторава-часавых адносін у рамках дадзенай сітуацыі. Узнікае своеасаблівы сінкрэтычны мінітэкст, які выяўляе сімвалічныя сэнсы і адлюстроўвае тэндэнцыю да лірызацыі і эпізацыі драмы з пачатку 20 ст. Узмацняецца тэндэнцыя дэталізацыі сцэнічных указанняў, могуць рэалізавацца метафарычныя рады. (“По канцелярии пробегает дуновение бури…).

Дырэктыўная функцыя рэмаркі дапаўняецца ўласна экспрэсіўнай. А само сцэнічнае ўказанне служыць вобразным кампанентам цэласнага тэксту п’есы. Пры гэтым размываецца мяжа паміж рэмарками як «другарадным тэкстам» (Р. Інгардэн) і тэкстам асноўным, паміж прозай і драмай і інш. Такая пабудова рэмарак робіць іх абавязковым кампанентам тэксту і мае на ўвазе іх уважлівае прачытанне. Рэмарка можа ўказваць на несупадзенне выказанага і нявыказанага слова, на прынцыповую неадпаведнасць прамоўленых слоў сэнсу і значэнню дадзенай сцэны. Яна, нарэшце, стварае так званае "падводнае цячэнне". Ускладненне функцый, канечне, уплывае і на аб’ём рэмаркі. У драматургіі Л. Андрэева паўтаральныя вобразы аб’ядноўваюць рэплікі і рэмаркі персанажаў. Прычым гэтыя паўторы могуць канцэнтравацца ў адной драме або ахопліваць цыкл п’ес і, шырэй, усю творчасць пісьменніка. У рэмарках большасці п’ес паўтараюцца вобразы, звязаныя з матывам замкнёнай прасторы. Перш за ўсё вобраз сцяны. Устойлівы характар маюць «святлавыя» и «колеравыя» рэмаркі. У іх паўтараюцца моўныя сродкі, што ствараюць вобраз шэрага, імглістага. Мутнага, і выкарыстоўваецца кантраст змроку і святла. Паўтаральныя рэмаркі могуць служыць лейтматывам тэксту. У ХХ ст. увогуле распаўсюджваецца прынцып лейтматыву. Ён ахоплівае не толькі маналогі і дыялогі, а і рэмаркі. Прыклад у драме М.А. Булгакава «Бег»-- развіццё ў рэмарках вобразаў сну і вобраза цемры.

У драматургіі XX ст. рэмаркі ўсё больш яскрава і паслядоўна выяўляюць суб’ектыўныя аўтарскія адносіны да аб’ектаў адлюстравання. Гэта звязана і з агульным працэсам лірызацыі і эпізацыі драмы, у выніку чаго рэзка павялічваецца аб’ём рэмарак, у іх паслядоўна выкарыстоўваюцца ацэначныя сродкі, сродкі выяўлення суб’ектыўнай мадальнасці, індывідуальна-аўтарскія тропы. Парушэнне традыцыйных норм пабудовы рэмарак у драматургіі XX ст. вядзе да таго, што яны трансфармуюцца ў апісальныя ці апавядальныя кантэксты розных тыпаў. Напрыклад, апісальныя кантэксты могуць уключаць паўторы вобразных сродкаў і сродка экспрэсіўнага сінтаксісу. Партрэтнае апісанне можа мець і яўна алюзіўны характар, тады рэмарка робіцца сродкам выяўлення інтэртэкстуальных сувязей.

Рэмарка нібыта адлюстроўвае аўтарскі голас за кадрам. Калі падагульніць, то можна сказаць, што рэмарка можа выступаць як своеасаблівы «тэкст у тэксце», служыць спосабам выражэння аўтарскай пазіцыі. Такім чынам, рэмаркі паступова набываюць шматфункцыянальны характар. Яны ўтрымліваюць указанні для рэжысёра і акцёраў і ўтвараюць “механізм счаплення” паміж тэкстам і сцэнай, паміж сітуацыяй, магчымым рэферэнтм і тэкстам п’есы, паміж драматургіяй і ўяўным сацыяльным светам эпохі. Разам з тым яны В выступаюць як арганічны кампанент мастацкага тэксту і з цягам часу актыўна ўдзельнічаюць у разгортванні яго вобразаў і ўстанаўленні міжтэкставых сувязей твора, у выражэнні аўтарскага пункту погляду.

Рэмаркі папярэднічаюць увядзенню рэплік герояў, называюць канкрэтныя дзеянні персанажаў і/ці каменціруюць гэтыя дзеянні. Рэмаркі фіксуюць паўзы, падкрэсліваюць немагчымасць зносін, разрывы дыскурсу. Яны адносяцца да сігналаў, якія накіроўваюць успрыманне драматургічнага тэксту, у тым ліку падтрымліваюць няпэўнасць або двухсэнсоўнасць.

Разгорнутыя рэмаркі складаюць асноўную частку паратэксту драмы (паратэкст — дапаможны тэкст, які суправаджае дыялогі і маналогі персанажаў і традыцыйна ўключае спіс дзеючых асоб, апісанні дэкарацый, часавыя і прасторавыя ўказанні і інш.).

Аўтарскія рэмаркі могуць сумяшчаць у структуры п’есы два тэмпаральныя планы жыцця героя — сучаснае і мінулае. Тады кампазіцыя драмы асноўваецца на пераходах ад аднаго плана да іншага. Рэтраспектыўная кампазіцыя атрымала шырокае распаўсюджанне ў сусветнай драматургіі з 1930-х годов пад уплывам кінематографа. Рэмаркі, што фіксуюць пераход ад аднаго часавага плана да другога, служаць сігналам дваістасці асобы галоўнага героя. Існуюць і так званыя «святлавыя» рэмаркі, якія фіксуюць уключэнне ці выключэнне на сцэне святла.

Паслядоўная фіксацыя пераходу ад святла да цемры мае структураўтваральны і разам з тым сімвалічны характар: герой ва ўнутраным свеце тэксту пастаянна знаходзіцца на мяжы паміж святлом і змрокам. Гэтае памежнае становішча, якое падкрэсліваецца рэмаркамі, што паўтараюцца ў тэксце, — знак сітуацыі выбару, які павінен зрабіць герой, і ў той жа час знак яго раздвоенасці, знаходжання асобы на рубяжы двух светаў. Двайніцтва – своеасаблівы мастацкі знак “эпохі рубяжа”?! личности на рубеже двух миров. Як бачым, «абстановачныя» сцэнічныя ўказанні служать у выніку адзным з важнейшых кампанентаў вобразнай сістэмы тэксту ў цэлым. «Святлавыя» рэмаркі могуць дапаўняцца «музычнымі», “колеравымі”.

Аўтарскія рэмаркі могуць вызначаць і пераход ад сапраўднага сцэнічнага дзеяння да сцэн, народжаных уяўленнем героя. У выніку рэальнае спалучаецца з ірэальным.

Магчымасці драмы, у параўнанні з папярэднімі стагоддзямі, пашыраюцца.

Аўтарскія рэмаркі могуць дэталёва характарызаваць персанажаў, перш за ўсё галоўнага героя п’есы. Тады яны будуюцца як мінітэксты — апісанні, якія маюць самастойную эстэтычную значнасць і непасрэдна адлюстроўваюць аўтарскую пазіцыю. Рэмаркі падобнага роду паслядоўна ўстанаўліваюць сувязі паміж вобразамі розных персанажаў і ў той жа час валодаюць выдзяляльнай сілай. Іх характаралагічная функцыя ўзаемадзейнічае пры гэтым з кампазіцыйнай: рэмаркі суадносяць вобразы герояў п’есы, збліжаючы іх ці супрацьпастаўляючы адзін аднаму. Гэтыя рэмаркі “немагчыма іграць і адначасова немагчыма не сыграць”. Паратэкст (дапаможны, службовы тэкст) аказваецца ў драме такім жа значным, як і яе асноўны тэкст.

У п’есе “Хто смяецца апошнім” паслядоўна паўтараючыся, актуалізуюцца розныя значэнні смеху. Адну з рэплік Гарлахвацкага ўводзіць рэмарка “рагоча”. Гэта, па-першае, падкрэслівае значнасць эпізода для ацэнкі характару героя ў драме, па-другое, адлюстроўвае аўтарскую пазіцыю.

У рэмарках-«партрэтах», а таксама ў рэмарках, якія характарызуюць паводзіны персанажаў, выяўляецца аўтарскае “ўсёведанне” і заўважаецца тэндэнцыя да тыпізацыі апісання. Аднак можа мадэлявацца магчымы пункт погляду гледача (чытача). Тыпу “…Немагчыма зразумець…). Такі прыём абумоўлівае адкрытасць фіналу драмы. (І ў “Тутэйшых”), множнасць ацэнак галоўнага героя і яго будучыні. Загіне ці будзе жыць “с воскресшей совестью, обретенным чувством вины и стыда…” Гэта значыць, што рэмаркі служаць сігналамі, якія падтрымліваюць няпэўнасць у тэксце драмы. Магчымасці трактоўкі фіналу драмы можа падказваць змяненне “пейзажных” рэмарак і тое, ці/як рэагуе на гэтыя змены ў сваіх рэпліках герой. Аўтарскія рэмаркі могуць не толькі развіваць скразныя матывы, а і выдзяляць ключавыя сімвалы драмы. Вобразы ўсім вядомага ружжа (спадчына або смерць), адчыненага акна (свядомасць, прарыў у іншы свет і разам з тым дыстанцыраванне ад яго), зачыненага акна (сімвал перашкоды, што аддзяляе героя ад свету, і ягонае «я»), тэлефона (сувязі з людзьмі, светам) і да т.п. Ёсць думка, што тэлефон «звязвае рэальнасць гэтага свету са звышрэальнасцю гэтага ж свету», выступае як носьбіт нейкіх «запредельных» ведаў і кантакцёр с «запредельностью», служыць своеасаблівай мяжой паміж рознымі светамі. Дождь обрекает Зилова на вынужденное «заключение» в пустой квартире, сумрак дождливого утра служит отражением символической границы между тьмой и светом, уже обозначенной в ремарках. Вобраз бясконцага дажджу — вымушанае “зняволенне” ў нейкіх межах, дажджавы змрок — сімвалічная мяжа паміж цемрай і святлом. Гэты вобраз таксама звязаны з матывам пакарання за грахі і, магчыма, ачышчэння.

Такім чынам, рэмаркі, якія складаюць аснову паратэксту сучаснай п’есы, шматфункцыянальныя і не зводзяцца да чыста службовых сцэнічных указанняў. Яны вызначаюць асноўны прынцып пабудовы драмы .выдзяляюць скразныя апазіцыі тэксту і яго ключавыя сімвалы, суадносяць вобразы розных персанажаў, збліжаючы ці супрацьпастаўляючы іх, развіваюць матывы п’есы, нарэшце, выяўляюць значымыя для яе інтэрпрэтацыі ацэначныя сэнсы.

Да КСР.

1. Прачытаць п’есу А. Гаруна “Датрымаў характар”.

2. Якія тыпы рэмарак прадстаўлены ў тэксце п’есы. Вылучыце вядучыя тыпы рэмарак. Як выяўляецца ў рэмарках аўтарская пазіцыя?

3. Супастаўце рэмаркі ў пачатку і фінале дзеяння. Як іх змены адлюстроўваюць эвалюцыю характараў і развіццё канфлікту?

4. Вызначце асноўныя функцыі рэмарак у п’есе.

Практычныя №3

Узаемадзеянне ў літаратурным працэсе мастацкіх і немастацкіх жанраў.Аналіз моўных сродкаў у апісаннях (партрэта, абставін дзеяння, пейзажу). Эксперыментальная замена і трансфармацыя апісанняў.





©2015 www.megapredmet.ru Все права принадлежат авторам размещенных материалов.