МегаПредмет

ПОЗНАВАТЕЛЬНОЕ

Сила воли ведет к действию, а позитивные действия формируют позитивное отношение


Как определить диапазон голоса - ваш вокал


Игровые автоматы с быстрым выводом


Как цель узнает о ваших желаниях прежде, чем вы начнете действовать. Как компании прогнозируют привычки и манипулируют ими


Целительная привычка


Как самому избавиться от обидчивости


Противоречивые взгляды на качества, присущие мужчинам


Тренинг уверенности в себе


Вкуснейший "Салат из свеклы с чесноком"


Натюрморт и его изобразительные возможности


Применение, как принимать мумие? Мумие для волос, лица, при переломах, при кровотечении и т.д.


Как научиться брать на себя ответственность


Зачем нужны границы в отношениях с детьми?


Световозвращающие элементы на детской одежде


Как победить свой возраст? Восемь уникальных способов, которые помогут достичь долголетия


Как слышать голос Бога


Классификация ожирения по ИМТ (ВОЗ)


Глава 3. Завет мужчины с женщиной


Оси и плоскости тела человека


Оси и плоскости тела человека - Тело человека состоит из определенных топографических частей и участков, в которых расположены органы, мышцы, сосуды, нервы и т.д.


Отёска стен и прирубка косяков Отёска стен и прирубка косяков - Когда на доме не достаёт окон и дверей, красивое высокое крыльцо ещё только в воображении, приходится подниматься с улицы в дом по трапу.


Дифференциальные уравнения второго порядка (модель рынка с прогнозируемыми ценами) Дифференциальные уравнения второго порядка (модель рынка с прогнозируемыми ценами) - В простых моделях рынка спрос и предложение обычно полагают зависящими только от текущей цены на товар.

Вывучэнне тэксту як аб’екта філалогіі і лінгвадыдактыкі





1. Паняцце пра тэкст.

2. Прыметы тэксту.

3. Спецыфіка мастацкіх тэкстаў.

4. Дыскурсіўная мадэль тэксту.

5. Метады філалагічнага аналізу.

1. Вядучым прынцыпам ФАМТ з’яўляецца тэкстацэнтрызм. Гэта найперш азначае, што аб’ектам аналізу выступае мастацкі тэкст, што актуалізуе задачу асэнсавання яго прымет і спецыфікі. У перыяд станаўлення ФАМТ як вучэбнага курса тэрміны “літаратурны тэкст” і “літаратурны твор” практычна не адрозніваліся па сваім сэнсавым напаўненні. Тэкст вызначаўся як твор маўлення (выказванне), узноўлены на пісьме або ў друку. На сёння вучэнне пра тэкст зрабіла крок далёка наперад. Сам тэкст стаў прадметам не толькі лінгвістыкі, а і семіётыкі, інфарматыкі, тэорыі маўленчай дзейнасці і інш., кожная з якіх выпрацавала сваё ўяўленне пра тэкст і тым самым узбагаціла агульнае ўяўленне пра гэты складаны феномен. У семіётыцы тэкст, напрыклад, разглядаецца, як усякая арганізаваная сукупнасць знакаў, што разгортваецца ў часе і прасторы (абрад як тэкст, танец як тэкст і інш.).

В. Токарева: “Грохочет музыка. Люди пляшут как умеют. Татьяна обожает смотреть на танцующих. Для неё это шоу. Пластика говорит о человеке очень многое. Из какой он подгруппы: собака, или кошка, или парнокопытное. Кто его предок: славянин, татарин или еврей. Как он умеет любить: грубо или изысканно. Всё это проступает через танец. Вот отплясывает старый знаменитый писатель. Он знает про то, что знаменит. А про то, что стар, — не знает и даже не догадывается. Ему кажется, что он молод. Недавно он перенёс какую-то мощную операцию, потерял половину внутренних органов. Но ожил. И теперь делает кренделя руками и ногами”. Токарева, В. Всё нормально, всё хорошо: Повести и рассказы. — М.: ООО “Издательство АСТ”, 2000. — с. 70-71.У псіхалінгвістыцы тэкст разглядаецца як прадукт маўленчай дзейнасці, прызначаны для перадачы інфармацыі. У сувязі з тым. што паняцце тэксту набывае універсальнасць, ён усё часцей разглядаецца ў лінгвістыцы не як простая паслядоўнасць знакаў, а як дыскурс — складанае камунікатыўнае цэлае, якое, акрамя тэксту, уключае яшчэ і экстралінгвістычныя фактары: веды пра свет, меркаванні, устаноўкі, мэты адрасанта, неабходныя для разумення тэксту. Менавіта наяўнасць экстралінгвістычных фактараў дапускае такое сціслае азначэнне дыскурсу, як тэкст, які мае сацыяльную скіраванасць.

Тэкст — гэта “прадукт творчай маўленчай дзейнасці чалавека, увасоблены ў лінгвістычную, цэльназвязную, структурна аформленую тканіну” (К. А. Лазарэнка, М. Я. Дзем’яненка). Гэта “параджэнне камунікатыўна-пазнавальнай дзейнасці”. Яго змест — гэта “прадукт творчай маўленчай дзейнасці чалавека “цэласная іерархічная семантыка-сэнсавая структура, якая цэментуецца задумай” (Т. М. Дрыдзе).

“Тэкст — гэта адрасаваная, кампактная і ўзнаўляемая паслядоўнасць знакаў, разгорнутая па страле часу, якая звязна перадае пэўны змест і валодае сэнсам, у прынцыпе даступным разуменню” (А. А. Брудны).

І. Я. Чарнухіна ў сваім азначэнні тэксту падкрэслівае яго дыскурсіўны характар, а таксама адзначае спецыфічнасць мастацкага тэксту ў яго адрозненні ад немастацкага. Гэта “прадукт творчай і маўленчай дзейнасці аўтара па ўвасабленні задумы — адлюстраванні рэальнай рэчаіснасці (навуковыя, публіцыстычныя тэксты, мемуары, некаторыя з мастацкіх тэкстаў…), а таксама часткова ці цалкам вымышленай (мастацкія тэксты). Навукоўца адзначае, што тэкст мае эстэтычнае ўвасабленне і выклікае ў чытача інтэлектуальную і эмацыянальную рэакцыю. Агульнымі выступаюць такія “ўнутраныя” ўласцівасці тэксту, як цэльнасць, звязнасць, лінейны характар.



У шэрагу даследаванняў ў якасці асноватворных тэкставых прымет разглядаецца яго арганізацыя па іерархічным прынцыпе. Пры гэтым узнікае пытанне аб сумяшчальнасці сэнсавай і структурнай іерархіі. У залежнасці ад задач даследавання тэксту прыярытэт можа быць нададзены як сэнсаваму, так і фармальнаму прынцыпу аналізу. Але паколькі ФАМТ скіраваны на паглыбленне першапачатковага разумення тэксту, то важнейшай задачай з’яўляецца выяўленне асаблівасцей сэнсавай структуры тэксту, г. зн. граматычны аспект аналізу падпарадкуецца сэнсаваму.

У шэрагу школьных і вузаўскіх дапаможнікаў па мове тэкст часта прыраўноўваецца да складанага сінтаксічнага цэлага, а ў больш шырокім сэнсе разумеецца як сукупнасць кампазіцыйных частак. Такое разуменне у цэлым не пярэчыць філалагічнаму, за выключэннем, хіба, таго, што вузка сінтаксічны падыход пакідае без увагі дыскурсіўны патэнцыял тэксту.

Адрозненне паміж паняццямі “тэкст” і “мастацкі твор” перш за ўсё ў тым, што яны належаць паняційным сістэмам розных навук: лінгвістыкі тэксту і літаратуразнаўства.

У межах літаратуразнаўчай навукі мастацкі твор разглядаецца ў адным радзе з з паняццямі вобраз, тэма, фабула, сюжэт, кампазіцыя і да т.п., тады як паняцце “літаратурны тэкст” у лінгвістыцы ўваходзіць у сістэму паняццяў тэма(або прадмет) тэксту, падтэма, сэнсавы блок, дамінантныя словы, цэльнасць, звязнасць і г.д. Такім чынам, знешне адзін і той жа маўленчы феномен можа выступаць у якасці прадметаў розных навук (лінгвістыкі тэксту і літаратуразнаўства) і даследавацца з розных пунктаў погляду з прымяненнем выпрацаваных гэтымі навукамі метадаў і прыёмаў.

Варта адзначыць, што некаторыя паняцці, якія выкарыстоўваюцца абедзвюма навукамі (сюжэт, кампазіцыя, вобразі інш. ), з’яўляюцца міждысцыплінарнымі, а гэта стварае магчымасці для інтэграцыі лінгвістычнага і літаратуразнаўчага аналізу ў асобных аспектах, што датычаць ў асноўным вобразнасці тэкстаў. Аднак усё ж філалагічны аналіз тэксту не павінен “працаваць” выключна на літаратуразнаўства, бо ён мае сваю ўласную сістэму каштоўнасцей шырокія магчымасці даследавання літаратурных тэкстаў, якімі не валодаюць традыцыйныя літаратуразнаўчыя методыкі.

2.Прыметы тэксту, якія вылучаюць на сучасным этапе яго вывучэння, — гэта мадальнасць, інфармацыйная насычанасць, звязнасць, завершанасць, імплікацыя, праспекцыя, рэтраспекцыя і інш.

Мадальнасць азначае адлюстраванне рэчаіснасці ў яго каштоўнасных арыентацыях. Мадальнасць падзяляецца на аб’ектыўную, якая выяўляе адносіны таго, што паведамляецца, да плану рэальнага або ірэальнага, і суб’ектыўную, якая выяўляе адносіны таго, хто гаворыць, да таго, што паведамляецца. Цэнтрам арганізацыі мадальных адносін з’яўляецца аўтар тэксту, які можа выяўляць сваю пазіцыю адкрыта ці праз асаблівасці разгортвання апавядання, сутыкненне пазіцый, пунктаў погляду персанажаў, характар вырашэння канфліктаў і г.д. У кола асноўных параметраў мадальнасці тэксту ўключаюцца намеры, мэта аўтара, праўдзівасць-непраўдзівасць, рэальнасць-ірэальнасць, персанальнасць і адчужанасць. Асноўны сродак выяўлення персанальнасці ў тэксце — аўтарскае Я, а яго адсутнасць сведчыць пра адчужанасць. Да прымет тэксту, якія маюць непасрэдныя адносіны да яго разумення і інтэрпрэтацыі, адносяцца інфармацыйная насычанасць і інфарматыўнасць. Інфармацыйная насычанасць — агульная колькасць інфармацыі ў тэксце, якая можа знаходзіцца ў залежнасці ад даўжыні тэксту і разнастайнасці яго слоўніка. Інфарматыўнасць тэксту — патэнцыяльная інтэрпрэтацыйная характарыстыка, якая ў пэўнай ступені дазваляе прагназаваць меру адпаведнасці сэнсавага ўспрымання і інтэрпрэтацыі рэцыпіентам атрыманых паведамленняў. Такім чынам, калі інфармацыйная насычанасць разглядаецца як велічыня пастаянная, то інфарматыўнасць — як адносная. Напрыклад, тэкст з высокай інфармацыйнай насычанасцю для асобных катэгорый рэцыпіентаў можа валодаць малой інфарматыўнасцю.

Усякі тэкст уяўляе сабой пэўнае сэнсавае адзінства, што і вызначае такую яго ўласцівасць, як цэльнасць, або цэласнасць. У першую чаргу гэта звязваецца з адзінствам тэмы. Аднак ёсць і чыста псіхалінгвістычнае вытлумачэнне: здольнасць фарміраваць у рэцыпіента цэласныя думкі. І ўсё ж цэльнасць мае аб’ектыўныя паказчыкі ў самім тэксце. Напрыклад, у якасці такіх разглядаюцца выкарыстанне ў тэкстах адзінай дзеяслоўнай формы, мадальнасць, асаблівасці інтанацыі, семантычныя сігналы пачатку, канца і працягу тэксту. Як у летапісах: “Мы ж да ранейшага вернемся…” На думку А. А. Ляонцьева, для мастацкіх тэкстаў, у адрозненне ад тэкстаў навуковага і вучэбнага плана, яскрава выражаная цэльнасць нехарактэрна.

Блізкім да цэльнасці тэксту з’яўляецца паняцце звязнасці, якая небеспадстаўна лічыцца самай галоўнай з прымет. Адсутнасць абедзвюх згаданых вышэй прымет увогуле разбурае тэкст. Звязнасць вызначаецца як адпаведнасць і дапасаванасць моўных адзінак па пэўных правілах; як лінгвістычная катэгорыя, што з’яўляецца вынікам працэсу пераўтварэння (кадзіравання) сэнсу ў тэкст. Звязнасць дасягаецца і кампазіцыйнай стройнасцю тэксту, і логікай выкладання, і асаблівасцямі арганізацыі моўных сродкаў (лексікі, марфалогіі, сінтаксісу). Паказчыкам звязнасці выступае семіятычная суаднесенасць кампанентаў (напрыклад, пытанне патрабуе адказу), суаднесенасць сказаў па знешніх колькасных характарыстыках і нш. Асаблівая роля належыць семантычнай звязнасці як непасрэднаму правадніку да сэнсу. Галоўны сродак выражэння непарыўнасці сэнсу тэксту як паказчыка яго семантычнай звязнасці — паўторы адных і тых жа ці блізкіх па сэнсе слоў. Звязнасць тэксту выяўляецца і на ўзроўні граматыкі. Яе галоўны сродак — скаардынаванасць трывальна-часавых форм дзеясловаў-выказнікаў або адзінства граматычнага часу, абумоўленае некаторымі правіламі чаргавання часоў. Іншыя сродкі граматычнай звязнасці — зачапленне і паўтор. Зачапленне — ужыванне слоў, якія адсылаюць да іншага тэксту, галоўным чынам злучнікаў і злучальных слоў, якія суадносяць дадзены сказ з папярэднім. Паўтор на ўзроўні граматыкі — гэта выкарыстанне тоесных ці падобных сінтаксічных канструкцый (сінтаксічны папалелізм). Таму ў працэсе ФАМТ важны разгляд любых фактаў сінтаксічнай аднатыпнасці. У разгорнутых тэкстах больш заўважная стылістычная звязнасць — вытрыманасць моўных сродкаў у адным стылістычным ключы. Адносна тэкстаў мастацкага стылю можна прымяніць паняцце звязнасці на ўзроўні марфемным і фанетычным. Гэта выразна відаць, калі адпаведныя маўленчыя сродкі, з’яўляючыся эстэтычна абумоўленымі, набываюць статус тэкстаўтваральных.

Так, у вершы М. Багдановіча канцэнтруюцца гукі і спалучэнні гукаў, што сімвалізуюць вобраз навальніцы: У бубны дахаў вецер б’е…ці інш.

Побач з цэльнасцю і звязнасцю тэксту часта разглядаецца такая яго ўласцівасць, як сэнсавая завершанасць — вычарпанасць тэмы, раскрываемай у адпаведнасці з камунікатыўным намерам аўтара. У мастацкіх тэкстах яна выяўляецца ў “развязванні” сюжэтных вузлоў, вырашэнні канфліктаў і да т. п.

Імплікацыязаключаецца ў тым, што закадзіраваная ў тэксце інфармацыя прадстаўлена яго моўнымі структурамі ў згорнутым выглядзе: аўтар спадзяецца на наяўнасць у чытачоў неабходных для разумення тэксту ведаў, якія не маюць патрэбы ў спецыяльным моўным выяўленні. У мастацкіх тэкстах імплікацыя з’яўляецца не толькі сродкам эканоміі ў перадачы інфармацыі, а і мабілізуе чытача на пошук непрадстаўленых магчымых звёнаў у сэнсавым успрыманні тэксту, тым самым стымулюючы яго да сатворчасці.

Сярод важнейшых уласцівасцей тэксту разглядаюцца праспекцыя і рэтраспекцыя. Да спосабаў іх выяўлення адносяцца спецыяльныя стылістычныя прыёмы. Праспекцыя (скіраванасць ў будучае) здольная абуджаць прадказальнасць інфармацыі, прадстаўленай у наступных фрагментах тэксту. Прыёмы выражэння праспекцыі розныя. На падзею, якая мае адбыцца, можа дастаткова выразна паказваць загаловак (”Аблава”). Але часта праспекцыя застаецца імпліцыраванай, звязанай, здавалася б, з нязначным эпізодам, асобнай дэталлю, пейзажнай замалёўкай, якія здольны выклікаць у чытача чаканне экстрэмальных падзей, удзельнікамі якіх будуць галоўныя героі твора (апісанне навальніцы ў рамане І. Мележа “Людзі на балоце”. Рэтраспекцыя (звернутасць назад) прымушае звяртацца да прачытаных фрагментаў тэксту. Для рэтраспекцыі ўласцівы паўторы-вяртанні, калі адна і тая ж сітуацыя ці дэталь падаецца ў новым акружэнні, якое стварае іншае поле асацыяцый. Прычым гэта новая якасць выяўляецца пры супастаўленні дадзенай дэталі ў новым і ў ранейшым акружэнні. Напрыклад, гэта ў поўнай меры адносіцца да такой дэталі, як малатарня, ў быкаўскай аповесці “Аблава”.

Да характэрных прымет тэксту многія даследчыкі адносяць таксама іерархічную арганізацыю, аб якой гаварылася вышэй. Паміж усімі характарыстыкамі тэксту існуе цесная ўзаемасувязь, пры вызначальнай ролі базавых тэкставых катэгорый — мадальнасці, сэнсавай цэльнасці і звязнасці ва ўсіх яе праявах. У тэкстах розных родаў і жанраў літаратуры гэтыя прыметы тэксту праяўляюцца спецыфічным чынам.

3.Усведамленне спецыфікі мастацкага тэксту, абумоўленай адметным, вобразным адлюстраваннем рэчаіснасці ў славесна-мастацкай творчасці, неабходна для аптымальнага выбару шляхоў аналізу і яго большай мэтанакіраванасці.

Так, асаблівы характар мае мадальнасць мастацкага тэксту. Яна цесна звязана з вобразнасцю і вылучаецца больш заўважнай персанальнасцю ў сэнсе эмацыянальна-ацэначных адносін аўтара да рэчаіснасці.Спецыфіку мае і камунікатыўная скіраванасцьмастацкага тэксту: чытач павінен быць здольным да пранікнення ва ўнутраны свет аўтара, бачання адлюстраванага “яго вачыма”, да спачування і суперажывання. Акрамя таго, для мастацкіх тэкстаў уласціва так званая аўтакамунікатыўнасць, г.зн. адрасаванасць аўтарам мастацкага тэксту не толькі чытачу, а ў большай ступені самому сабе.

Мастацкія тэксты, асабліва паэтычныя з іх ускладненай вобразнай структурай, валодаюць надзвычай высокай інфармацыйнай насычанасцю. Але яна, як ужо адзначалася, не заўсёды адпавядае ўзроўню інфарматыўнасці як здольнасці рэцыпіента да ўспрымання закадзіраванай у тэксце інфармацыі. Больш таго, характэрнай асаблівасцю такіх тэкстаў з’яўляецца, як правіла, вялікае разыходжанне паміж інфармацыйнай насычанасцю і інфарматыўнасцю.

Спецыфічным чынам выяўляецца ў мастацкім тэксце і такая прымета, як цэльнасць. Яна вызначаецца адзінствам, дапасаванасцю мноства сэнсаў, большая частка якіх належыць сферы імпліцытнага. Таму вымушаныя ва ўмовах цэнзурнага ціску змены ў тэксце згубныя для таленавітых твораў, у той час як для бяздарных зусім не адчувальныя. Сэнсавыя блокі мастацкіх тэкстаў не заўсёды нясуць на сабе ярка выяўлены адбітак аб’яднанасці адной тэмай, і для вымярэння іх цэльнасці існуюць асаблівыя крытэрыі.

Своеасабліва выяўляецца ў мастацкіх тэкстах катэгорыя звязнасці. На лексіка-семантычным узроўні гэта паўтарэнне семантычна аднародных элементаў. У тэкстах усіх жанраў і тыпаў паўтараюцца перш за ўсё тыя элементы, якія абазначаюць галоўныя прадметы маўлення і з гэтай прычыны займаюць у структуры тэксту цэнтральнае становішча. Спецыфічнай рысай мастацкіх тэкстаў з’яўляецца распаўсюджанасць прынцыпу паўтору і на тыя сродкі, якія належаць не толькі лексіка-семантычнаму, а і іншым узроўням, у тым ліку і на тыя, што адносяцца да паэтычнай формы.

Інфарматыўная “ўшчыльненасць” мастацкіх тэкстаў можа выяўляцца і ў наяўнасці “паралельных” лексічных радоў, адны з якіх утрымліваюць асноўныя сэнсы, а другія узмацняюць і мадыфікуюць іх, выконваючы ролю своеасаблівых “сэнсавых рэгістраў”. Такую ролю могуць выконваць у мастацкім тэксце і сродкі сінтаксісу, марфалогіі, гукапісу, рытму і г.д. Высокая канцэнтрацыя і паўтаральнасць падобных элементаў спрыяе ўзрастанню іх значнасці, перамяшчае ў плоскасць эстэтычнага ўспрымання і робіць у вядомай ступені самакаштоўнымі.

(Н. Гілевіч, “Мэта, с. 54 “Жыта,сосны і валуны”).

Для паэтычных тэкстаў уласціва і такая асаблівасць злучэння элементаў, як “бяззвязная звязнасць”. Лагічныя сувязі могуць пры непасрэдным успрыманні такога тэксту могуць здацца парушанымі, і іх функцыю бяруць на сябе моўныя сродкі іншых узроўняў. Гэта датычыць тэкстаў, асобныя строфы якіх уяўляюцца лагічна не звязанымі паміж сабою “кадрамі”, але ёсць рытм, рыфмоўка, рэфрэн, агульны для ўсяго твора пафас, які да таго ж можа быць адлюстраваны ў назве.

Эстэтычна значныя “збоі” ў вершаваных тэкстах могуць быць абумоўлены і “недапасаванасцю” сродкаў асобных узроўняў. Прыкладам можа служыць так званы перанос, ці ламаная рыфма, калі сінтаксічныя сегменты верша разбіваюцца міжрадковымі паўзамі, у выніку чаго абедзве падзеленыя паўзай часткі ўспрымаюцца як адносна самастойныя сэнсавыя звёны. У беларускай паэзіі гэта ўласціва У. Дубоўку.(Прыклад з верша В. Долінай). Як бачым, звязнасць у мастацкім тэксце характарызуецца, з адного боку, павышанай “шчыльнасцю” з прычыны выкарыстання розных функцыянальна аднародных сродкаў, якія ёсць варыянты выяўлення аднаго і таго ж зместу. А з другога боку, — эстэтычна значнымі адступленнямі ад звыклах норм спалучальнасці элементаў: збоямі, парушэннямі, недпаведнасцю.

Спецыфічнай прыметай звязнасці ў мастацкіх тэкстах можа выступаць так званая сіметрыя на ўзроўні формы, асабліва па мадэлі паліндрома.

И немножко жутко,

И немножко странно.

Что казалось шуткой,

Оказалось раной.

 

Что казалось раной,

Оказалось шуткой.

И немножко странно.

И немножко жутко. (П. Коган)

Уласціва мастацкім тэкстам і імплікацыя — нявыяўленасць аўтарам некаторай часткі зместу ў разліку на тое, што чытач сам зможа дамысліць тое, чаго нестае. У мастацкіх тэкстах імплікацыя набывае статус асаблівага стылістычнага прыёму. Часам яна выяўляецца ў пачатку тэксту, калі аўтар, напрыклад, уводзіць чытача ў сярэдзіну нейкага дыялога. Або ў У. Караткевіча:

І тады закахалася хмара

Ў паплавы, ад расы прамяністыя,

І ва ўсю Беларусь маю чыстую,

Ў мары бору, ў палёў абшары.

 

І заплакала ад кахання

І слязою чыстай абмыла

Ўсе абшары зямлі маёй мілай,

Ўсе калыскі яе і магілы,

Ўсе змяркані яе і світанні.

І пад птушак зялёны гоман

Нарадзіліся для абшараў, —

Плод кахання бору і хмары, —

Мой Дняпро, і Бяроза, і Нёман.

Імпліцыраваным можа быць і завяршэнне твора. У такім выпадку застаецца ўражанне недагаворанасці: аўтар чакае ад чытача, што ён сам дамысліць змест тэксту, давядзе яго да лагічнага фіналу. Пропуск пэўнай часткі зместу ў сярэдзіне тэксту таксама патрабуе ад чытача напружання думкі для яго ўзнаўлення.

Надзвычай характэрным для мастацкіх тэкстаў, як паэтычных, так і празаічных, з’яўляецца імпліцыраванне значнай часткі зместу праз падтэкст. Больш таго, у асобных жанрах (байка) ён абавязковы. Для тэкстаў мастацкага стылю характэрны і іншы тып імплікацыі: раскрыццё іх зместу нярэдка ажыццяўляецца з прыцягненнем аналогій і паралеляў са зместам тэкстаў другіх аўтараў. Гэта не азначае шырокага набору моўных сродкаў: сігналам такой прысутнасці можа быць нават адно слова. (Ф. Багушэвіч у мастацкай прасторы сучаснага паэта, “Наша слова”). Сваю спецыфіку ў мастацкім стылі знаходзяць з’явы праспекцыі і рэтраспекцыі. У мастацкіх тэкстах час можа не адпавядаць натуральнай храналогіі падзей. Тут магчымыя “прарывы” ў далёкае мінулае ці будучае, вольнае падарожжа па розных часавых планах і г. д.

У цэлым спецыфічнасць выяўлення ў мастацкіх тэкстах кожнай з прымет тэксту так ці інакш адлюстроўвае іх скіраванасць на перадачу вобразнага зместу.

4. Дыскурсіўная мадэль тэксту. Схема і каментарый— самастойна. (Ревуцкий О. И. . С. 45-48).





©2015 www.megapredmet.ru Все права принадлежат авторам размещенных материалов.