МегаПредмет

ПОЗНАВАТЕЛЬНОЕ

Сила воли ведет к действию, а позитивные действия формируют позитивное отношение


Как определить диапазон голоса - ваш вокал


Игровые автоматы с быстрым выводом


Как цель узнает о ваших желаниях прежде, чем вы начнете действовать. Как компании прогнозируют привычки и манипулируют ими


Целительная привычка


Как самому избавиться от обидчивости


Противоречивые взгляды на качества, присущие мужчинам


Тренинг уверенности в себе


Вкуснейший "Салат из свеклы с чесноком"


Натюрморт и его изобразительные возможности


Применение, как принимать мумие? Мумие для волос, лица, при переломах, при кровотечении и т.д.


Как научиться брать на себя ответственность


Зачем нужны границы в отношениях с детьми?


Световозвращающие элементы на детской одежде


Как победить свой возраст? Восемь уникальных способов, которые помогут достичь долголетия


Как слышать голос Бога


Классификация ожирения по ИМТ (ВОЗ)


Глава 3. Завет мужчины с женщиной


Оси и плоскости тела человека


Оси и плоскости тела человека - Тело человека состоит из определенных топографических частей и участков, в которых расположены органы, мышцы, сосуды, нервы и т.д.


Отёска стен и прирубка косяков Отёска стен и прирубка косяков - Когда на доме не достаёт окон и дверей, красивое высокое крыльцо ещё только в воображении, приходится подниматься с улицы в дом по трапу.


Дифференциальные уравнения второго порядка (модель рынка с прогнозируемыми ценами) Дифференциальные уравнения второго порядка (модель рынка с прогнозируемыми ценами) - В простых моделях рынка спрос и предложение обычно полагают зависящими только от текущей цены на товар.

Правапіс злучальных галосных





ПРАВАПІС ГАЛОСНЫХ У СКЛАДАНЫХ СЛОВАХ

Я Пішацца пасля мяккіх зычных у першым складзе перад націскам: жыццярадасны, сярэднявечча
Е Пішацца пасля мяккіх зычных не ў першым складзе перад націскам і перад ў: жыццесцвярджальны, вогнеўстойлівы
О Пішацца пад націскам пры цвёрдай аснове папярэдняй часткі: часопіс, святловымяральнік
А Пішацца не пад націскам пры цвёрдай аснове папярэдняй часткі: красамоўны, раўназначны

Правапіс галосных у першай частцы складаных слоў

Літара О пішацца:
1.Калі націск прыпадае не на першы склад другой часткі: высокаадукаваны, шырокадаступны. Гэта датычыцца і частак ільно-, шкло-, полі-: ільнопрадзенне, шкловалакно, політанальнасць, але: ПАЛІГРАФІЧНЫ і вытворныя ад яго.
2.Незалежна ад націску, калі гэта: А) словы, другая частка якіх -знаўства, -знавец, -вед: японазнаўства, мовавед Выкл.: заканазнаўства; Б)словы, у якіх неабходна пазбегнуць двухсэнсоўнасці або непазнавальнасці значэння: работадавец, вокамгненна, фондасховішча.
3.Незалежна ад націску, калі другая частка пачынаецца з ў: вогнеўстойлівы, збожжаўборка Выкл.: калаўрот
4.Калі першымі часткамі з’яўляюцца словы: – што-: штораніцы, штогод; – дзевяноста-: дзевяностамільны, дзевяностатысячны; – фота-: фотаздымак, фотавыстаўка. Выкл.: фатаграфія і вытворныя ад яго; – мота-: мотаспорт, мотагонкі. Выкл.: матацыкл, матавоз і вытворныя ад іх; – проці-: процілеглы, процідзеянне; – контр-: контрмера, контрдовад; – грос-: гросмайстар, гросбух; – свое-: своекарыслівы, своечасовы; – мова-: моватворчасць; – слова-: словаформа; – пост-: пострэалізм, постіндустрыяльны.
5.Частка поў- пішацца толькі пад націскам: поўдзень, поўнач.
6.Калі ў складаным слове тры і больш часткі, то кожная з іх мае свой пабочны націск, пад якім літара О захоўваецца: марозаводанепранікальнасць, паравозавагонарамонтны
Літара А пішацца
1.Калі націск прыпадае на першы склад другой часткі: даўгавечны, навамодны. Гэта датычыцца і частак ільна-, шкла-, палі-: ільнамялка, шклароб, палітэхнікум.
2.Незалежна ад націску, калі неабходна пазбегнуць непазнавальнасці значэння слова: ідалапаклоннік, лапатападобны.
3.Калі першымі часткамі з’яўляюцца словы: – кіна-: кінафестываль; – вела-: велатрэнажор; – аўдыя-: аўдыязапіс; – відэа-: відэаматэрыялы; – стэрэа-: стэрэамагнітафон; – электра-: электрагітара; – неа-: неарэалізм; – ста-: стаметроўка, стагалосы, стамільённы; – псеўда-: псеўданавуковы; – адна-: аднаразовы; – кантра-: кантрамарка.
4.Частка паў- пішацца не пад націскам: паўаркуша, паўстагоддзя. З уласнымі назоўнікамі паў- пішацца праз злучок: паў-Беларусі, паў-Еўропы.
Літара Э
Заўсёды захоўваецца ў першай частцы складаных слоў рознага паходжання, за выключэннем лічэбнікаў: сэрцападобны, шэравокі.
Літара Е
1.У першай частцы складанага слова захоўваецца незалежна ад таго, на якім складзе націск у другой частцы:верхнеазёрскі, сенажаць. 2.Калі першай часткай складанага слова з’яўляецца асновавелік-/вялік-,напісанне літар е або я залежыць ад таго, на які склад у другой частцы націскны:калі першы –пішаццае,калідругі –пішаццая: велікадушны, велікасвецкі; Вялікабрытанія, вялікадзяржаўны.
РАДЫЁ РАДЫЙ
Літара Ёпішацца ў складаных словах з першай часткайрадыё Літара Е (Я)пішацца ў складаных словах з першай часткайрадые(я)-
Радыёакустычны, радыёапаратура, радыёдыктар, радыёкаментатар Радыеактыўнасць, радыебіялогія, радыяфобія, радыяхімія

ПРАВАПІС ГАЛОСНЫХ Э, О, А



Ў ПРОСТЫХ ПА СТРУКТУРЫ СЛОВАХ

Літара Опішацца
Заўсёды ў беларускай мове пішуцца пад націскам, што адносіцца да апорных напісанняў: – У пачатку слова: опера, ордэн, оптыка – У сярэдзіне і на канцы слова пасля цвёрдых і зацвярдзелых: дробязь, модуль, педагог, каталог
Літара Эпішацца
1. Заўсёды ў беларускай мове пішуцца пад націскам, што адносіцца да апорных напісанняў: – У пачатку слова: этнас, эпас, эра – У сярэдзіне і на канцы слова пасля цвёрдых і зацвярдзелых: рэзюмэ, кашнэ , цэлы, шчэпка, сэрвіс, інтэрнэт, экзэмпляр, капэла
2.Не пад націскам у пачатку, сярэдзіне пасля цвёрдых і зацвярдзелых зычных у запазычаных словах неславянскага паходжання: рэспубліка, дэканат, эстрада 3.Ненаціскныя фіналі -эль, -эр ва ўласных імёнах іншамоўнага паходжання: Гендэль, Манчэстэр, Шапенгаўэр
4..У словах, утвораных ад слова сэнс:асэнсаванне, нонсэнс
У некаторых словах пад уплывам літаратурнага вымаўлення замест этымалагічнага гука Э замацавалася напісанне літары Ы: цырымонія, канцылярыя, дрызіна, брызент, рызіна, інжынер, рысора, зарыва, марыва, почырк, арышт

 

 

Літара Апішацца

 

1.На месцы літары О ва ўсіх словах славянскага і неславянскага паходжання: чырвань, прасіць, Арлеан, Акіра Курасава 2.Пасля галосных на канцы іншамоўных слоў: Антоніа, Бакачыа, Більбаа, Ватэрлоа
3. На месцы літары Э ва ўсіх словах славянскага паходжання: рака, чарга, крамянёвы, Шаўчэнка
4. У ненацісных фіналях -аль, -ар замест -эль, -эр у запазычаных словах: камп’ютар, лідар, грэйдар, шніцаль
5. У словах, даўно запазычаных з неславянскіх моў: літара, характарыстыка, рамонт, бухгалтар, латарэя

 

ПРАВАПІС ГАЛОСНЫХ Е, Ё, Я

Ў ПРОСТЫХ ПА СТРУКТУРЫ СЛОВАХ

 

Літара Ё

 

пішацца толькі пад націскам: маёнтак, лён, зялёны, вясёлы

 

Літара Е

 

1. У першым складзе перад націскам ў словах неславянскага паходжання: метровы, кафедральны, Егіпет, веранда, легальны, лекцыйны
2. У другім, трэцім і г.д. складах перад націскам або пасля націску: перспектыва, колер, зеленаваты
3. На канцы запазычаных нязменных слоў пасля Л, К: сальта-мартале, філе, камюніке

 

Літара Я

 

1. У першым складзе перад націскам у словах славянскага паходжання: бязмежны, вясёлка, бяроза
2. У першым складзе перад націскам у даўно асвоеных словах іншамоўнага паходжання: каляндар, дзяжурны, сяржант, яфрэйтар, янот, яхідны
3. У першым складзе перад націскам у словах дзявяты, дзясяты, сямнаццаць, васямнаццаць і вытворных ад іх, пяцьдзясят, шэсцьдзясят, шасцідзясяты, сямідзясяты, васьмідзясяты
4. Калі гук [а] этымалагічны: цяжкавата, месяц, пояс, памяць, тысяча

 

ПРАВАПІС І, Ы, Й

 

Літара І

 

 

1. Пішацца пасля прыставак · звыш: звышімклівы, звышідэйны · між: міжінстытуцкі, міжірыгацыйны · контр: контрідэя, контрігра · транс: трансіндыйскі · пан: панісламізм · супер: суперінтэлект · гіпер: гіперінфляцыя · пост: постіндустрыяльны
2. у складаных словах, калі першая частка такіх слоў заканчваецца на зычны: медінстытут, палітінфармацыя, бортінжынер
3. Пасля прыставак, якія заканчваюцца на галосны, калі каранёвы і ўтварае склад: заіка, заіскрыцца, праінфармаваць
4. У корані некаторых слоў не пад націскам замест націскнога е: кветка – квітнець, смех – усміхацца, замерці - заміраць

 

 

Літара Ы

 

Пішацца замест каранёвага і пасля прыставак на зычны (за выключэннем звыш-, між-, контр-, транс-, пан-, гіпер-, супер-, пост-): узышла, безыдэйны, субынспектар, дэзынтэграцыя

 

Літара Й

 

Пішацца пасля прыставак на галосны замест і, якім пачынаецца корань слова: пайсці, перайначыць, прайгравальнік

 

ПРАВАПІС У – Ў

У (складовае) Ў (нескладовае)
1. У пачатку сказа: У прасветы паміж хмарамі глядзяцца зоркі, па-зімоваму яркія (І. Шамякін). 1. Пасля галосных у пачатку, сярэдзіне і на канцы слоў славянскага паходжання: напісала ўчора, ваўкі, Салаўёў
2. Пасля зычных або знакаў прыпынку: Прымружыла бровы, упартыя бровы (У.Дубоўка). 2. Пасля галосных у пачатку і сярэдзіне слоў іншамоўнага паходжання: ва ўніверсітэце, для ўніята, саўна, аўдыенцыя Выкл.: ультрафіялетавы, траур, урна (калі на У прыпадае націск)
3. У пачатку ўласных назваў і ў абрэвіятурах: за Уралам, Валерыя Уладзіміраўна, Маскоўскае РУУС г. Мінска 3. Пасля злучка ці двукосся, калі папярэдняе слова заканчваецца на галосны: беларуска-ўкраінскі, часопіс “Полымя” ўзнагародзіў
4. На канцы іншамоўных слоў: фрау, ток-шоу, Ландау, Дахау  
5. У запазычаных словах, якія заканчваюцца на -ус, -ум: прэзідыум, кансіліум, радыус, страус  

 

 





©2015 www.megapredmet.ru Все права принадлежат авторам размещенных материалов.