Пытанні да заліку па дысцыпліне «Гісторыя Беларусі», 1 курс 1. Гістарычная перыядызацыя. 2. Фармацыйны і цывілізацыйны падыходы да вывучэння гісторыі. 3. Старажытнае насельніцтва на тэрыторыі Беларусі. Матэрыяльная і духоўная культура першабытнага грамадства. Прысвойваючая і вытворчая гаспадарка. 4. Рассяленне славян на тэрыторыі Беларусі. Змены ў гаспадарцы. Грамадскі лад і вераванні славян. 5. Славянізацыя балтаў. Саюзы плямёнаў крывічоў, радзімічаў і дрыгавічоў. 6. Фармаванне старажытнарускай дзяржаўнасці. Кіеўская Русь. 7. Полацкае і Тураўскае княствы, іх узаемаадносіны з Кіевам і Ноўгарадам. 8. Прычыны ўдзельнай раздробленасці Кіеўскай Русі. 9. Сацыяльна-эканамічнае развіццё заходніх земляў Кіеўскай Русі. Формы эксплуатацыі сялян. Развіццё гарадоў, рамяства і гандлю. 10. Барацьба з крыжакамі і мангола-татрскай агрэсіяй. 11. Прычыны ўзнікнення і працэс фармавання ВКЛ. Асаблівасці становішча беларускіх зямель-княстваў у палітычнай сістэме ВКЛ. 12. Палітычны лад і сістэма кіравання ў ВКЛ. Сацыяльна-палітычнае развіццё ВКЛ у канцы XIV – першай палове XVI ст. Крэўская ўнія. 13. Барацьба з Тэўтонскім ордэнам і суперніцтва з Маскоўскай дзяржавай. Грунвальдская бітва. 14. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх земляў. Станаўленне феадальнага землеўладання. Гарадское самакіраванне, рамяство і гандль. 15. Фармаванне этнічнай тэрыторыі беларусаў у ХІІІ–XV стст. Эканамічныя і палітычныя фактары кансалідацыі беларускага этнаса (народнаці). 16. Асноўныя канцэпцыі паходжання беларускай народнасці і назвы «Белая Русь». 17. Прыняцце хрысціянства і распаўсюджанне пісьменства на Русі. 18. Культура Беларусі XIV–XVI стст.: мова, кнігадрукаванне, статуты ВКЛ, архітэктура, адукацыя. Фармаванне талерантнасці ў практыцы рэлігійнага жыцця. 19. Утварэнне Рэчы Паспалітай і становішча ВКЛ у яе складзе. 20. Дзяржаўны лад Рэчы Паспалітай. 21. Фармаванне саслоўяў у Рэчы Паспалітай. Юрыдычнае і эканамічнае запрыгоньванне сялян. Аграрная рэформа 1557 г. 22. Сацыяльна-палітычнае развіццё гарадоў. Магдэбургскае права. Рамяство і развіццё гандлёвых сувязяў. 23. Характар і галоўныя напрамкі палітыкі царызма ў Беларусі. Сутнасць палітыкі русіфікацыі. 24. Нацыянальна-вызваленчыя паўстанні (1830–1831 гг., 1863 г.) і іх уплыў на палітыку царызма. 25. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі пасля ўключэння ў склад Расійскай імперыі: крызіс феадальна-прыгонніцкай сістэмы, парасткі буржуазнага ладу. Адмена прыгоннага права. 26. Буржуазныя рэформы 60–70-х гг. ХІХ ст.: асаблівасці іх правядзення ў Беларусі. 27. Народніцтва і сацыял-дэмакратыя ў Беларусі. Афармленне агульнарасійскіх палітычных партый. 28. Рэвалюцыя 1905–1907 гг. Пачатак парламентарызма. 29. Лютаўская рэвалюцыя 1917 г. Яе асаблівасці ў Беларусі. 30. Беларускі нацыянальны рух і яго роля ў рэвалюцыях пачатку ХХ ст. 31. Асаблівасці складвання канфесійных адносінаў на Беларусі ў XVI–XVII стст. Брэсцкая царкоўна-рэлігійная ўнія. Фармаванне і дзейнасць уніяцкай царквы на Беларусі. 32. Культура Беларусі XVI–XIX стст., паланізатарскія тэндэнцыі ў яе развіцці. Адукацыя, тэатр, выяўленчае мастацтва, архітэктура, мастацкая літаратура. 33. Першыя праявы беларускай нацыянальнай ідэі ў літаратуры, гісторыі, этнаграфіі. Зараджэнне і развіццё беларусазнаўства. 34. Эканамічныя і палітычныя фактары фармавання беларускай нацыі. Асноўныя тэндэнцыі і асаблівасці развіцця беларускай нацыі. 35. Войны XVI–XVII стст., якія праходзілі на тэрыторыі Беларусі і іх наступствы. 36. Уключэнне беларускіх земляў у склад Расійскай імперыі ў выніку падзелаў Рэчы Паспалітай. 37. Беларускія землі ў вайне 1812 года. 38. Геапалітычнае становішча і сацыяльна-эканамічная сітуацыя ў Беларусі ва ўмовах Першай сусветнай вайны. 39. Перамога Кастрычніцкай рэвалюцыі ў Петраградзе. Усталяванне савецкай улады на Беларусі. 40. Абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі. 41. Стварэнне беларускай савецкай дзяржаўнасці. 42. Новая эканамічная палітыка ў Беларусі: яе сутнасць, супярэчнасці, ажыццяўлення. 43. Афармленне савецкай палітычнай сістэмы на Беларусі. Палітычныя рэпрэсіі 30-х гг. ХХ ст. 44. Ажыццяўленне індустрыялізацыі і калектывізацыі ў Беларусі. Цяжкасці, праблемы, памылкі. 45. Грамадска-палітычнае, эканамічнае, нацыянальна-культурнае становішча Заходняй Беларусі ў складзе Польшчы. 46. Змены ў грамадскім жыцці рэспублікі ў другой палове 50-х – пачатку 60-х гг.: працэсы дэмакратызацыі, іх непаслядоўнасць і супярэчлівасць. 47. Грамадска-палітычнае жыццё БССР 70-х – першай паловы 80-х гг. 48. Спробы мадэрнізацыі савецкай грамадска-палітычнай сістэмы ў час перабудовы. 49. Нарастанне крызіса савецкай сістэмы. Распад СССР. Стварэнне Садружнасці Незалежных Дзяржаў. 50. Заканадаўча-прававое афармленне дзяржаўнага суверэнітэта Беларусі. 51. Увядзенне прэзідэнцкай формы кіравання. Вынікі рэспубліканскіх рэферэндумаў. 52. Міжнароднае прызнанне суверэннай Рэспублікі Беларусь. Працэс стварэння Саюза Беларусі і Расіі. 53. Духоўнае і культурнае жыццё беларускага народа на мяжы ХХ–ХХІ стст. Нацыянальна-культурнае адраджэнне. 54. Распрацоўка нацыянальнай стратэгіі ўстойлівага развіцця і рэалізацыя беларускай мадэлі сацыяльна-арыентаванай эканомікі. 55. Вынікі станаўлення і развіцця беларускай нацыі ў працэсе ўзаемадзеяння разнастайных этнакультурных саюзаў. 56. Перспектывы развіцця суверэннай Рэспублікі Беларусь у ХХІ ст. 57. Мюнхенская змова і правал палітыкі калектыўнай бяспекі. Савецка-германская дамова аб ненападзе і пачатак Другой сусветнай вайны. 58. Вызваленне Чырвонай Арміяй Заходняй Беларусі. Аб'яднанне беларускага народа ў складзе БССР. 59. Пачатак Вялікай Айчыннай вайны. Абарончыя баі на тэрыторыі Беларусі. 60. Захоп Беларусі гітлераўскімі войскамі і ўсталяванне нацысцкага акупацыйнага рэжыма. 61. Разгортванне барацьбы супраць акупантаў: падпольная барацьба, партызанскія атрады і зоны, «рэйкавая вайна». 62. Сталінградская і Курская бітвы як пераломны момант у ходзе Вялікай Айчыннай вайны. 63. Аперацыя «Баграціён» і вызваленне Беларусі ад нямецкіх акупантаў. 64. Вынікі вайны для беларускага народа і яго ўнёсак у перамогу над нацызмам. |