МегаПредмет

ПОЗНАВАТЕЛЬНОЕ

Сила воли ведет к действию, а позитивные действия формируют позитивное отношение


Как определить диапазон голоса - ваш вокал


Игровые автоматы с быстрым выводом


Как цель узнает о ваших желаниях прежде, чем вы начнете действовать. Как компании прогнозируют привычки и манипулируют ими


Целительная привычка


Как самому избавиться от обидчивости


Противоречивые взгляды на качества, присущие мужчинам


Тренинг уверенности в себе


Вкуснейший "Салат из свеклы с чесноком"


Натюрморт и его изобразительные возможности


Применение, как принимать мумие? Мумие для волос, лица, при переломах, при кровотечении и т.д.


Как научиться брать на себя ответственность


Зачем нужны границы в отношениях с детьми?


Световозвращающие элементы на детской одежде


Как победить свой возраст? Восемь уникальных способов, которые помогут достичь долголетия


Как слышать голос Бога


Классификация ожирения по ИМТ (ВОЗ)


Глава 3. Завет мужчины с женщиной


Оси и плоскости тела человека


Оси и плоскости тела человека - Тело человека состоит из определенных топографических частей и участков, в которых расположены органы, мышцы, сосуды, нервы и т.д.


Отёска стен и прирубка косяков Отёска стен и прирубка косяков - Когда на доме не достаёт окон и дверей, красивое высокое крыльцо ещё только в воображении, приходится подниматься с улицы в дом по трапу.


Дифференциальные уравнения второго порядка (модель рынка с прогнозируемыми ценами) Дифференциальные уравнения второго порядка (модель рынка с прогнозируемыми ценами) - В простых моделях рынка спрос и предложение обычно полагают зависящими только от текущей цены на товар.

УЗОРЫ СЛУЖБОВАЙ ДАКУМЕНТАЦЫІ РЕЖЫСЁРА СВЯТ.





П.А. Г У Д

Рэжысёрскі праект свята

 

Рэжысёрскі праект свята - гэта праграма ініцыіравання, задумы, творчай распрацоўкі святочных дзей і вырашэнне матэрыяльна-тэхнічных, арганізацыйных і фінансавых аспектаў іх увасаблення.

 

Рэжысёрскі праект складаецца з 6 раздзелаў:

1. Творчая заяўка

2. Задума свята і яе кампаненты

3. Гісторыка-рэтраспектыўны аналіз развіцця свята

4. Сцэнарна-рэжысёрская распрацоўка

5. Рэжысёрскае ўвасабленне свята

6. Арганізацыйна-вытворчы план

 

На абарону праекта студэнту трэба прадставіць у 2-х экзэмплярах:

 

I. Творчая заяўка

II. Задума і яе кампанены

III. Навуковае даследаванне

IV. Сцэнарна-рэжысёрская распрацоўка

V. Рэжысёрскае ўвасабленне свята:

· Генеральны план дэкарыравання свята

· Карта-схема альбо план размяшчэння зон дзеяння

· Эскізы: сцэнічных пляцовак, буйнамаштабных лялек, піратэхнічных фігур, касцюмаў, бутафорыі, друкаванай прадукцыі (афішы, запрашальныя білеты і г.д.), схемы вузлавых мізансцэн

· Музычная партытура свята

· Графік правядзення рэпетыцый і здачы нумароў

 

 

VI. Арганізацыйна-вытворчы план:

· Палажэнне аб правядзенні свята

· Схема аргкамітэта

· Рабочы план падрыхтоўкі свята

· Арганізацыйна-вытворчае дасье на калектывы

· Мерапрыемствы перадсвяточнай атмасферы

· План агучвання свята

· Пералік прызоў

· План арганізацыі прыёму гасцей

· План работы дапаможных служб

· Каштарыс

*****

I. Творчая заяўка на правядзенне свята:

 

1. Актуальнасць і сацыяльная значнасць падзеі

2. Мэта і задачы пастаноўкі

3. Навізна свята альбо пераемнасць у адлюстраванні адзначаемай падзеі

4. Колькасць удзельнікаў і зацікаўленых арганізацый

5. Месца правядзення свята

6. Тэрмін правядзення свята

7. Праграма свята

8. Каштарыс (папярэдні) свята

9. Аргкамітэт свята

10. Рабочы план падрыхтоўкі свята

11. Штаб свята

 

II. Задума і яе кампаненты:

 

Падзея, якую адзначае свята

Тэма

Ідэя, звышзадача

4. Адрас свята (узрост, сацыяльны статус людзей)

Места правядзення свята і яго архітэктурна-ландшафтныя асаблівасці

6. Форма ўвасаблення свята (рэстаўрацыя, рэканструкцыя, трансфармацыя, новае святочнае формастварэнне на аснове гістарычнага факта, падзеі, дакумента, твора вусна-паэтычнай творчасці)

 

III. Гісторыка-рэтраспектыўны аналіз свята

 

1. На аснове вывучэння гістарычных, архіўных ці фальклорных крыніц вызначыць агульнанацыянальныя традыцыі, тэрытарыяльныя і мясцовыя асаблівасці правядзення абранага свята, сімволіку і семантыку абрадава-рытуальных і гульнёвых дзей.

2. Раскрыць традыцыйныя формы стварэння перадсвяточнай і святочнай атмасферы, вызначыць традыцыйны парадак правядзення абрадава-рытуальных і гульнёвых дзей.

3. З фальклорна-этнаграфічных і мастацкіх крыніц у выніку апытвання носьбітаў фальклора выпісаць вусна-паэтычныя, музычныя, пластыка-харэаграфічныя творы, якія традыцыйна выарастоўваліся ў свяце мясцовасці (прыказкі, казкі, легенды, паданні, песні, танцы, карагоды, музыка, лічылкі, дражнілкі і г.д.)

4. У выніку аналіза мясцовага перыядычнага друку, публікацый мясцовых аўтараў выявіць сучасныя абрады, рытуалы і г. д., якія адлюстроўваюць тэматыку свята.

 

 

IV. Сцэнарна-рэжысёрская распрацоўка свята



 

Структура свята

2. Ідэйна-тэматычны аналіз:

· тэма (праблема, якая ўзнімаецца ў творы);

· ідэя (галоўная думка аўтара, заклік да сучаснікаў);

3. Агульны сцэнарны план свята ў кампазіцыйнай пабудове:

· экспазіцыя(увод гледачоў у курс падзей),

· пачатак свята (адкрыццё дзеі ва ўрачыстых абставінах),

· развіццё дзеі (паліфанічнае або паслядоўнае монадзеянне, якое раскрывае тэму свята),

· кульмінацыя (найвышэйшы эмацыянальны пункт у развіцці святочнай дзеі),

· фінал(завяршэнне свточнай дзеі).

4. Сцэнарны ход – прыём, які аб’ядноўвае усе часткі сцэнарыя ў адзінае драматургічнае цэлае (расказ, падарожжа, экскурсія, інтэрвью, успаміны, конкурс, хроніка падзей, справаздача)

5. Эпізоды свята (эпізод – частка дзеі, якая мае адносна самастойнае значэнне, аўтаномную альбо падпарадкаваную агульнай тэме свята праграму і развіваецца згодна ўласцівай ёй кампазіцыі):

· пералік дзей з вобразнай назвай кожнай дзеі,

· кампазіцыйная пабудова,

· выканаўцы дзеяння,

· пластычнае вырашэнне дзей,

· рэжысёрскі акцэнт

6. Мастацкі вобраз свята (аўтарская ідэя, увасобленая ў архітэктурна-дэкаратыўным, музычным і пластычным вырашэннях):

· у дэкаратыўнам увасабленні - прасторавае вырашэнне свята, генеральны план дэкарыравання свята, карта-схема свята, эскізы дэкарацый, касцюмаў, сцэнічных пляцовак, буйнамаштабных лялек, піратэхнічных фігур, касцюмаў, бутафорыі, друкаванай прадукцыі;

· у музычным увасабленні – мелодыя-лейтматыў, якая аб’ядноўвае ўсе эпізоды свята, музычныя і вакальныя нумары;

· у пластычным увасабленні – мізансцэны вузлавых фрагментаў.

7. Літаратурны сцэнарый свята: размеркаванне дзеяння па часу, апісанне дзей з тэкстамі і рэмаркамі.

 

V. Рэжысёрскае ўвасабленне свята

 

1. Работа з мастаком (распрацоўка мастацка-дэкаратыўнага вырашэння свята):

· пастаноўка задач і кантроль

· зацвярджэнне на пасяджэнні аргкамітэта і выраб генеральнага плана мастацка-дэкаратыўнага афармлення свята

2. Мізансцэніраванне (планіроўка дзеяння): распрацоўка ў літаратурна-графічным выглядзе галоўнах мізансцэн, тэхнічных перастановак, а таксама службовых пераходаў выканаўцаў у час дзеі.

3. Работа рэжысёра з рэжысёрам і харэографам кожнага эпізода (схемы пластычнага рашэння кожнага канкрэтнага дзеяння, вырашэнне праторавага і вобразнага малюнкаў, графік правядзення рэпетыцый)

4. Работа з музычным кіраўніком: вызначэнне прынцыпаў музычнага дзеяння, пастаноўка калетывам задач падрыхтоўкі новых нумароў.

5. Работа з гукарэжысёрам (падбор музычных і шумавых нумароў, запіс, перазапіс і мантаж фанаграм свята, складанне музычна-шумавой партытуры кожнага эпізода).

6. Работа з выканаўцамі: рэпетыцыйны працэс (застольныя, мантажныя, зводныя, прагонныя і генеральныя рэпетыцыі).

 

VI. Арганізацыйна-вытворчы план свята

1. Аргкамітэт свята:

· распрацоўка Палажэння аб правядзенні свята;

· распрацоўка штаба свята і ўсіх структурных падраздзяленняў аргамітэта;

· распрацоўка рабочага плана падрыхтоўкі свята

· выраб бэджаў для членаў структурных падраздзяленняў аргкамітэта і іх дапаможнікаў

2. Арганізацыйна-вытворчы аналіз: распрацоўка пытанняў стварэння знешняй формы свята на аснове аналіза дзей, адлюстраваных у сцэнарыі

а) творчае забеспячэнне:

· выяўленне калектываў і выканаўцаў, якія будуць выступаць у свяце

· выпіска пластычных нумароў

· выпіска музычна-шумавых нумароў, якія трэба падрыхтаваць

б) матэрыяльна-тэхнічнае і арганізацыйнае забеспячэне свята:

· распрацоўка арганізацыйна-вытворчага дасье на кожны калектыў выканаўцаў

· выпіска неабходных дэкаратыўна-афарміцельскіх і будаўнічых работ для ўвасаблення кожнай дзеі

· складанне і прадстаўленне аргкамітэту плана агульнатэхнічнага забеспячэння свята з дэталёвым роспісам планаў-заданняў (пратакол даручэнняў)

3. Арганізацыя перадсвяточнай атмасферы (пералік мерапрыемствў, якія далучаюць у працэс падрыхтоўкі свята прадстаўнікоў розных тыпалагічных катэгорый насельніцтва):

1) мерапрыемствы інфармацыйнага характару (матэрыялы аб свяце у СМІ, выпуск святочнага нумара газеты, сувенірнай прадукцыі і г.д.)

2) мерапрыемствы агульнаарганізацыйнагахарактару (распрацоўка планаў-заданняў па мастацка-дэкаратыўным афармленні свята, мастацкае афармленне будынкаў, выраб грамат, вымпелаў, падарункаў, распрацоўка тэхналогій вырабу страў, распаўсюджванне білетаў латэрэі і г.д.)

3) мерапрыемствы вытворча-конкурснага характару (арганізацыя конкурсу творчых калетываў, конкурс народных касцюмаў, народных расмёстваў, нацыянальных страў і г.д.)

4. Гукавое афармленне(план агучвання свята па схеме):

· пляцоўка агучвання

· тып гукаўзмацняльнай і гукааднаўляючай апаратуры

· арганізацыя, якая адказвае за дастаўку, мантаж і дэмантаж гукавой апаратуры

· прозвішча, імя, імя па бацьку, адрас і тэлефон гукааператара

5. Стварэнне прызавога фонду:

· складанне пераліку і кошту неабходных прызоў

· месца захавання і адказны за выдачу прызоў

· акт спісання прызоў

6. Арганізацыя прыёму гасцей:

· складанне спіса куратараў, якія адказваюць за прыём калектываў, з указаннем месца работы, хатняга адраса, прозвішча, імя, імя па бацьку, кантактнага тэлефона і калектыва, за які яны адказваюць

· вызначэнне месца размяшчэння кожнага калектыву

· графік харчавання удзельнікаў свята з указаннем месца і часу прыёму ежы

· распрацоўка культурнай праграмы кожнага калектыва з улікам прафесійнага, культурнага і рэкрэатыўнага накірункаў

· памятка удзельнікам свята на час іх знаходжання ў мясцовасці

7. Работа з дапаможнымі службамі свята:

1) пажарная служба:

· складанне графіка кантроля работы МНС свята (час, месца правядзення, у перыяд мантажу электраліній)

2) медыцынская служба:

· вызначэнне медперсаналу

· месца размяшчэння на свяце

· забеспячэнне кожнай зоны святочнага дзеяння аптэчкай

· графік дзяжурства машын хуткай дапамогі

3) служба бяспекі дарожнага руху:

· пастаноўка задач (з указаннем часу аб закрыцці праезду аўтатранспарту на свяце)

· выраб спецпропуска для службовага аўтатранспарту

· графік суправаджэння ДАІ прыбываючага аўтатранспарту з указаннем месца іх знаходжання

· графік работы аўтатранспарту з указаннем месца пасадкі калектываў у транспарт, нумара і маркі машыны, прозвішчаў, імёнаў і імёнаў па бацьку вадзіцеляў і куратараў калектываў

4) служба аховы:

· распрацоўка плана работы службы аховы з указаннем часу работ, тэрміну баявога дзяржурства, адказных за выкананне

· вызначэнне неабходнай колькасці супрацоўнікаў міліцыі для арганізацыі суправаджэння удзельнікаў свята

Каштарыс свята.

Складанне прыкладнага каштарысу па наступных пазіцыях:

1) харчаванне ўдзельнікаў

2) пражыванне ўдзельнікаў

3) набыццё ці выдзяленне грандаў і прызоў

4) камандзіровачныя выдаткі

5) аплыта сцэнарыя

6) аплата пастановачнай групы

7) аплата рабочай групы

8) аплата рабочага штаба свята

9) аплата вырабу і мантажа мастацкага афармлення свята

10) аплата гукаўзмацнення і запісу фанаграм

11) набыццё, пашыў ці арэнда касцюмаў

12) выпуск друкаванай прадукцыі

13) тыражыраванне праграм, друкаваных матэрыялаў пастановачнай групы і г.д.

14) выраб, набыццё ці арэнда рэквізіту, бутафорыі, мэблі свята

15) непрадбачаныя выдаткі

16) налічэнні на зарплату

17) транспартныя выдаткі.

 

 

УЗОРЫ СЛУЖБОВАЙ ДАКУМЕНТАЦЫІ РЕЖЫСЁРА СВЯТ.

I. Графік пасяджэнняў аргкамітэта

Дата Час Месца правядзення Змест Пасяджэння Каго выклікаюць Адказныя за правядзенне
24.04. 12.00 Палац культуры (вялікая зала) Абмеркаванне мастацкага афармлення 1.Старшыня аргкам. 2.Галоўны мастак Барысевіч М.М., 3.Галоўны рэжысер 4.Дырэктар свята 5.Кіраўнікі арганізацый гандлю і інш.    

1. Рабочы план падрыхтоўкі свята

 

№ п/п Назва мерапрыемства Тэрмін выканання Адказны за выкананне (службовы тэлефон)
Выпуск рэкламнай прадукцыі 02.03.05. Семашко Ю.П. сл.т. 266-32-45

 

План матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння свята

 

№п/п Назвы відаў работ і матэрыялаў Адзінка вымярэння Кол-сць Кошт работ адзінкі матэрыялу сума Тэрмін выканання Адказны за выкананне (службовы тэлефон)
Набыцце ДВП 2,8х8м ліст 6 лістоў 22 000 р. 132000 р. 15.03 Трасцянскі А.С. т.225 65 78

 

 

План творчага забеспячэння свята

 

№п/п Назвы відаў творчай работы   Назвы калектываў, якія выконваюць работу Прозвішчы кіраўнікоў Службовы і дамашні тэл. Тэрмін выканання Адказны за выкананне (службовы тэлефон)
Распрацоўка і ўвасабленне фальклорна-харэаграфічнай кампазіцыі "Дажынкі".   Фалькл.гурт "Церніца” 2.Фалькл.гурт "Суседзі” З.Ансамбль танца "Крыніца” Патрыкееў І.І Сусько М.Г. Аляшкевіч 3.І 25-86-72 35-36-28 75-23-74 21-36-33 65-22-21 72-31-44   15.08 Закіраў А.Г. сл.т. 275-23-45

 

 

4. Графік работы аўтатранспарту свята

 

дата Нумар аўтобуса Прозвішча,імя,імя па бацьку шафера Час і месца прыбыцця на аўтавакзал свята Час адпраўлення за калектывамі Назва калектыву Месца дыслакацыі калектыву Месца дастаўкі калектыву Час адпраўлення калектыву са свята
06.07 БУК 65-96 Працько Іван Мікалаевіч   17.00.ДК прафсаюзаў 17.20 Ансабль “Раніца” ДК “Юнацтва” вул.Варвашэні, 20, тэл. 758319 в. Вязынка Мінскага раена (музей Я.Купалы)   07.07. 4.45

 

Музычная партытура

 

№ п/п Назва эпізоду   Назва музычнага фрагмента Рэпліка на пачатак музычнай дзеі Тэхнічны спосаб Узровень гучання Даўжыня гучання Рэпліка на зняцце гуку Тэхнічны спосаб выкл. гуку
Адкрыцце свята Фанаграма "0й, рана на Івана” Указанне рэжысера Увядзенне гуку праз мікшыр. пульт на магнітафоне № I   2 мін. Выезд Купалінкі на кані Мікшыраванне гуку

Светлавая партытура

 

№п/п Назва эпізоду Змест, светлавога фрагмента, колер Рэпліка на пачатак светлавой дзеі Нумар светлавога апарата Магутнасць светлапатоку (ў % ) Рэпліка на зняцце святла Тэхнічны спосаб вываду святла з дзеі
"Шляхецкі баль" Падсветка сцэны ў ружова-белы колер, калон – у чырвоны колер Фанаграма з “Полацкага сшытка” Пражэктары № 1,15,27,32. №1, 15-25%; № 27-32 – 80% Указ. рэжысера № 27, 32 – адключыць, № 1, 15 – вывесці праз мікш. пульт




©2015 www.megapredmet.ru Все права принадлежат авторам размещенных материалов.