МегаПредмет

ПОЗНАВАТЕЛЬНОЕ

Сила воли ведет к действию, а позитивные действия формируют позитивное отношение


Как определить диапазон голоса - ваш вокал


Игровые автоматы с быстрым выводом


Как цель узнает о ваших желаниях прежде, чем вы начнете действовать. Как компании прогнозируют привычки и манипулируют ими


Целительная привычка


Как самому избавиться от обидчивости


Противоречивые взгляды на качества, присущие мужчинам


Тренинг уверенности в себе


Вкуснейший "Салат из свеклы с чесноком"


Натюрморт и его изобразительные возможности


Применение, как принимать мумие? Мумие для волос, лица, при переломах, при кровотечении и т.д.


Как научиться брать на себя ответственность


Зачем нужны границы в отношениях с детьми?


Световозвращающие элементы на детской одежде


Как победить свой возраст? Восемь уникальных способов, которые помогут достичь долголетия


Как слышать голос Бога


Классификация ожирения по ИМТ (ВОЗ)


Глава 3. Завет мужчины с женщиной


Оси и плоскости тела человека


Оси и плоскости тела человека - Тело человека состоит из определенных топографических частей и участков, в которых расположены органы, мышцы, сосуды, нервы и т.д.


Отёска стен и прирубка косяков Отёска стен и прирубка косяков - Когда на доме не достаёт окон и дверей, красивое высокое крыльцо ещё только в воображении, приходится подниматься с улицы в дом по трапу.


Дифференциальные уравнения второго порядка (модель рынка с прогнозируемыми ценами) Дифференциальные уравнения второго порядка (модель рынка с прогнозируемыми ценами) - В простых моделях рынка спрос и предложение обычно полагают зависящими только от текущей цены на товар.

Семінар 3. Беларусь у складзе Рэчы Паспалітай (1569 г. – канец ХVІІІ ст.)





Храналогія

2,5 млн. гадоў таму назад – канец 3-га тысячагоддзя да н. э. – каменны век на тэрыторыі Беларусі.

100–35 тыс. гадоў таму назад –9 тыс. гадоў да н.э. – эпоха палеаліту (старажытнага каменнага веку).

9–5 тыс. гадоў да н.э. – эпоха мезаліту (сярэдняга каменнага веку).

5–3 тыс. гадоў да н.э – эпоха неаліту (новага каменнага веку ).

26–23 тыс. гадоў да н.э. – першыя стаянкі людзей каля в.Бердыж Чачэрскага раёна і в. Юравічы Калінкавіцкага раёнана Гомельшчыне.

Пачатак 2-га тыс. да н.э. – канец VIIІcт. да н. э. – бронзавы век на тэрыторыі Беларусі.

VII ст. да н.э. – канец V-гаcт. н. э. – жалезны век на тэрыторыі Беларусі.

V–VІІІ стст. – рассяленне славян сярод балтаў на тэрыторыі Беларусі.

VІІІ–ІХ стст. – існаванне на тэрыторыі Беларусі ўсходнеславянскіх племянных аб'яднанняў – крывічоў-палачан, дрыгавічоў, радзімічаў.

Канец IX ст. – утварэнне Кіеўскай Русі.

862 г. – першае летапіснае ўпамінанне пра Полацк у «Аповесці мінулых гадоў».

960-я гг. – 980 г. – княжанне ў Полацку першага гістарычна вядомага князя Рагвалода.

980 г. – першае летапіснае ўпамінанне аб Тураве.

988 г. – пачатак распаўсюджвання хрысціянства вялікім князем Уладзімірам Святаславічам на Русі.

992 г. – заснаванне Полацкай епархіі.

1005 г. – заснаванне Тураўскай епархіі.

1044 – 1101 гг. – княжанне ў Полацку Усяслава Брачыславіча (Чарадзея).

1054 г. – раскол хрысціянскай царквы на каталіцкую і праваслаўную.

50-я гг. ХІ ст. – будаўніцтва ў Полацку Сафійскага сабора.

1067 г., 3 сакавіка – бітва на Нямізе. Першае летапіснае ўпамінанне пра Менск у «Аповесці мінулых гадоў».

1097 г. – Любецкі з'езд князёў, які замацаваў спадчыннае ўладанне валасцямі і феадальную раздробленасць старажытнарускай дзяржавы Кіеўскай Русі.

1161 г. – ювелір Лазар Богша стварыў узвіжальны крыж для Спаскай царквы (крыж Еўфрасінні Полацкай).

XI ст. – стварэнне Тураўскага Евангелля. Самая ранняя (з тых, што захаваліся) кніга, створаная на беларускіх землях.

1101- 1119 гг.– княжанне Глеба Усяслававіча ў Менску.

Каля 1104- 1167 гг. – жыццё і дзейнасць Ефрасінні Полацкай.

Каля 1130-1182 гг.– жыццё і творчасць Кірылы Тураўскага.

1157-1162 гг.– княжэнне ў Тураве Юрыя Яраслававіча – прадстаўніка мясцовай княжацкай дынастыі.

1203-1216 гг. – супроцьстаянне Полацка агрэсіі нямецкіх рыцараў ва Усходняй Прыбалтыцы.

1237 г.– аб’яднанне мечаносцаў з Тэўтонскім ордэнам – заснаванне Лівонскага ордэна.

1240 г. – звесткі пра ўдзел Якава Палачаніна ў Неўскай бітве і праяўленую ім мужнасць.

ТЭРМІНАЛАГІЧНЫ СЛОЎНІК

Апсiда– Паўкруглы выступ у сцяне хрысцiянскiх царкоўных будынкаў.

Асiмiляцыя– Працэс далучэння пэўных этнiчных груп да асноўнага этнаса.

Бранзалет– Аздабленне круглай формы з металу (бронза, жалеза або срэбра) жалезнага веку з круглага дроту таўшчынёй 1 см.

Бронзавы век–Перыяд ў гiсторыка-культурным развiццi чалавецтва, для якога ўласцiвы ўзнiкненне i актыўнае пашырэнне металургii, апрацоўкii выкарыстання бронзы.

Вал– Доўгi i высокi земляны насып абарончага прызначэння.

Верв–Сельская абшчына ў усходнiх славян.

Веча– Найбольш старажытны орган дзяржаўнай улады ў усходнiх славян, якi прадстаўляў сабою агульны сход дарослых свабодных мужчын.

Вялес– Бог жывёлагадоўлi i гандлю ўсходнiх славян.

Гарадзiшча– Асноўны тып паселiшча на Беларусi жалезнага веку.



Дажбог– Бог дабрабыту, урадлiвасцi ўсходнiх славян.

Даніна– Форма феадальнай эксплуатацыi залежнага насельнiцтва ў выглядзе натуральнага падатка.

Дзесяцiна– Збор у карысць царквы ў выглядзе данiны цi грошай.

Дзяцiнец–Цэнтральная ўмацаваная частка славянскага горада феадальных часоў.

Дружына– Аб’яднанне прафесiйных воiнаў часоў ранняга сярэднявечча, якiя страцiлi сувязь са сваiмi родамii абшчынамi, пабудаваннае на прынцыпе асабiстай адданасцi правадыру i зацiкаўленнасцi у яго поспехах.

Духi– Надзвычайныя iстоты ў язычнiцтве, якiя валодаюць незвычайнымi здольнасцямii сiлай.

Жалезны век ― Перыяд гiсторыка-культурнага развiцця чалавецтва, якi характэрызуецца з’яўленнем i шырокiм распаўсюджваннем металургii жалеза, вырабам з яго розных прылад працы i зброi.

Жрэц– Служыцель язычнiцкага культу.

Жыжаль– Бог агню, апякун рамяства ўсходнiх славянаў.

Закупы– Катэгорыя сялян, якiя не мелi магчымасцi весцi гаспадарку на абшчынным надзеле i сялiлiся на зямлi феадала, атрымлiвалi ад яго пазыку i павiнны былi працаваць да выплаты доўгу.

Збiральнiцтва– Форма гаспадарчай дзейнасцi старажытных людзей, заснаваная на збiраннi прыроднага харчу.

Каменны век ― Перыяд гiсторыка-культурнага развiцця чалавецтва, калi першабытныя людзi пачынаюць вырабляць прылады працы i зброi з каменю, косцii дрэва, узнiкненне радавога грамадства, прымiтыўных мiфалагiчных уяўленняў аб прыродным асяроддзi, мастацтва.

Купа ― Пазыка, якую сяляне атрымлiвалi ад феадала, калi яны не мелi магчымасцi весцi гаспадарку на абшчынным надзеле i сялiлiся на яго зямлi.

Купалле– Старажытнае свята дахрысцiянскага паходжання, якое святкуецца кожны год з вечара 6 па 7 лiпеня.

Леднiковы перыяд–Перыяд гiсторыка-культурнага развiцця чалавецтва, калi большая частка еўрапейскага кантынэнту была пакрыта магутным ледавiком, а клiматычныя ўмовы прыледавiковай зоны былi вельмi суровыя i неспрыяльныя для жыцця чалавека.

Летапiсанне– Запiс падзей па гадах у храналагiчнай паслядоўнасцi.

Луннiца– Металiчнае ўпрыгожанне ў выглядзе паўмесяца.

Матрыярхат– Перыяд генэзiсу радавой абшчыны, характэрнай рысай якога з’яўляецца вядучая роля жанчыны ў гаспадарчым жыццi, у сiстэме сямейна-шлюбных адносiн.

Мезалiт– Перыяд каменнага веку, калi чалавек iстотна ўдасканальвае прылады працы i зброi, вырабленыя з крэменю, косцii дрэва, стварае лук i стрэлы, значна палепшыўшы яго магчымасцi.

Неалiт–Перыяд каменнага веку, характэрнымi рысамi якога з’яўляюцца павялiчэнне ролi рыбалоўства у жыццi чалавека, вынаходства глiнянага посуду i новых прылад працы з крэменю, косцii дрэва, ў апрацоўцы якiх чалавек дасягае значных поспехаў.

Неандэртальцы– Першабытныя людзi, якiя мелi невялiкi рост (155-165 см), галовы з пакатым iлбом, выступаючымi надвочнымi валiкамii скошанай нiжняй скiвiцай, аб’ёмам галаўнога мозга ў сярэднiм 1500 куб. см.

Павучэнне– Царкоўны твор, прысвечаны розным бiблейскiм сюжэтам, якi прызначаўся для казанняў у царкве.

Палеалiт– Перыяд у гiсторыi чалавецтва, характэрнымi рысамi якога на тэрыторыi Беларусi выступаюць з’яўленне першых людзей, якiя пачалi вырабляць прылады працы з крэменю, i займалiся збiральнiцтвам, паляваннем i рыбалоўствам.

“Палеалiтычная Вянера”– Вырабленая з касцi, пераважна маманта, фiгурка жанчыны, якая сведчыла аб паяўленнi ў чалавека каменнага веку прымiтыўных рэлiгiйных уяўленняў.

Палюддзе– Збор данiны са свабоднага насельнiцтва, якое пражывала на падуладнай князю тэрыторыi.

Патрыярхат–Перыяд генэзiсу радавой абшчыны ў часы жалезнага веку, характэрнай рысай якога з’яўляецца вядучая роля мужчыны ў гаспадарчым жыццi, у сiстэме сямейна-шлюбных адносiн.

Племя– Трывалае аб’яднанне некалькiх родаў, якiя звязаны агульнасцю паходжання.

Прашча– Старажытная зброя-рэмень, з дапамогай якой кiдалi камень цi металiчны шар.

Прытча–Iншасказальнае апавяданне з павучальнай высновай, часцей рэлiгiйнага зместу.

Радавая абшчына — Аб’яднанне кроўных сваякоў, якiя мелi агульную ўласнасць i вялi калектыўную гаспадарку.

Радовiч– Свабодны, але збяднелы смерд у ўсходнiх славян, якi на дагаварных ўмовах працаваў у гаспадарцы феадала.

Род– Аб’яднанне людзей аднаго паходжання, якое лічылалася спачатку па мацярынскай лiнii ад адной родапачынальнiцы, i з’яўлялася ўласнiкам пэўнай тэрыторыi.

Саюз плямёнаў– Тып часовага аб’яднання плямёнаў, заснаваны на дагаворы i пэўных абавязках iх у адносiнах адзін другога.

Свяцiлiшча– Язычнiцкае культавае збудаванне, месца правядзення абрадаў i ахвярапрынашэнняў.

Смерды– Несвабодныя цi паўсвабодныя княскiя даннiкi ва ўсходнiх славян ў IX — XI стст., якiя сядзелi на зямлii неслi павiннасцi на карысць князя.

Сукаватка– Прымiтыўная цяглавая прылада для рыхлення глебы i згортвання ў яе насення.

Суседская абшчына– Тып абшчыны, для якой былi ўласцiвы прыватная ўласнасць i iндывдуальная гаспадарка.

Удзел– Састаўная частка буйных вялiкiх княстваў, якой кiраваў хто-небудзь з членаў вялiкакняскай сям’i.

Фрэска– Роспiс вадзянымi фарбамi па свежай тынкоўцы, звычайна ў культавым будынку.

Халопы– Катэгорыя людзей ў складзе чэлядзi, вядомая ва ўсходнiх славян ў XI — XIII стст., якая была пазбаўлена асабiстай свабоды.

Чурынгi– Пласцiны з бiўняў маманта, аздобленыя геаметрычнымi арнаментамi (паралельныя лiнii, зiгзагi, шасцiвугольнiкi), якiя выкарыстоўвалiся ў магiчных мэтах.

Чэлядзь– Катэгорыя насельнiцтва ў усходнiх славян, якая знаходзiлася ў залежнасцi ад феадала, працавала на яго i палажэнне якой было вельмi цяжкiм.

Язычнiцтва– Сiстэма рэлiгiйных вераванняў, для якой уласцiвы адухатварэнне розных прыродных з’яў i пакланенне iм.

Гістарычныя персаналіі

Брачыслаў– полацкі князь з 1003 г. па 1044 г., сын Ізяслава Уладзіміравіча, унук Рагнеды і Уладзіміра Святаславіча. Першы князь адроджанай полацкай дынастыі Рагвалодавічаў. Пашырыў межы Полацкага княства, далучыў землі паміж Заходняй Дзвіной і Дзісной, дзе заснаваў горад Браслаў.

Еўфрасіння Полацкая(свецкае імя Прадслава) – полацкая князёўна, унучка Усяслава Чарадзея, асветніца, ігумення манастыра св. Спаса ў Полацку, першая жанчына на Русі, якая была кананізавана ў святыя.

Ізяслаў Уладзіміравіч– полацкі князь з 988 г., сын кіеўскага князя Уладзіміра і полацкай князёўны Рагнеды. Узнавіў полацкую дынастыю. Паводле летапіснай легенды, за заступніцтва за маці хлопчык Ізяслаў быў разам з ёю адасланы бацькам на Полаччыну ў пабудаваны для іх г. Ізяслаў (цяпер г. Заслаўе пад Мінскам). Даследчыкі мяркуюць, што пры ім адбылося прыняцце хрысціянства на Полацкай зямлі, створана адно з першых епіскапстваў (992 гг.), уведзена пісьменства.

Кірыла і Мяфодзій– славянскія асветнікі, стваральнікі славянскай азбукі, прапаведнікі хрысціянства. Кананізаваны праваслаўнай і каталіцкай царквамі. Свята 11 мая старога стылю ў Балгарыі, а з 1986 г. у славянскіх рэспубліках былога СССР, у тым ліку ў Беларусі, адзначаецца як дзень славянскага пісьменства і культуры. У Мінскай Святадухаўскай царкве ёсць прытвор Кірылы і Мяфодзія, дзейнічае Кірыла-Мяфодзіеўскае брацтва.

Кірыла Тураўскі– епіскап, славуты пісьменнік, прапаведнік, царкоўны дзеяч, майстар аратарскай прозы. Захавалася каля 70 твораў К. Тураўскага розных жанраў: малітвы, павучанні, прытчы, каноны. Ужо ў пачатку ХІІІ ст. шанаваўся як святы (пра афіцыйную яго кананізацыю звестак няма).

Лазар Богша– полацкі майстар ювелір ХІІ ст., вольны рамеснік. У 1161 г. стварыў па заказу полацкай князёўны Еўфрасінні – шэдэўр дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Беларусі – крыж Еўфрасінні Полацкай. Крыж шасціканцовы (даўжыня 51 см.), аснова яго драўляная. На пярэдняй і адваротнай плоскасці прымацавана па 11 залатых пласцін, аздобленых перагародчатымі каляровымі эмалямі з выявамі святых, каштоўнымі камянямі. Бакі крыжа абкладзены сярэбранымі пазалочанымі пласцінамі. На іх прасечаны надпіс, у якім паведамляецца гісторыя стварэння рэліквіі, дата, імя майстра. Да 1941 г. зберагаўся ў Магілёўскім краязнаўчым музеі, а потым страчаны.

Рагвалод– першы гістарычна вядомы полацкі князь. Паводле летапісаў, прыйшоў «з-за мора». Заваяваў наўгародскія воласці, за што ў 980 г. быў забіты разам з жонкаю і 2 сынамі наўгародскім князем Уладзімірам Святаславічам.

Рагнеда– полацкая князёўна, дачка князя Рагвалода. Пасля захопу Полацка вымушана была стаць жонкай князя Уладзіміра. Маці князёў Ізяслава і Яраслава Мудрага. Пасля высылкі з Кіева на радзіму пастрыглася ў манахіні пад імем Анастасіі.

Рурыкавічы– назва прадстаўнікоў правячай дынастыі ў княствах Кіеўскай Русі ў Х–ХІІІ стст. і княжацкіх родах, што паходзілі ад Рурыка. Мяркуецца, што пачынальнік рода. – варажскі князь Рурык, быў прызваны на княжанне наўгародцамі ў 862 г.

Уладзімір Святаславіч– князь наўгародскі з 969 г., потым кіеўскі, брат Яраполка. Каля 980 г. захапіў Полацк і Кіеў. У 988 – 989 гг. увёў на Русі хрысціянства як дзяржаўную рэлігію. У гады яго княжання Кіеўская Русь дасягнула высокага палітычнага, эканамічнага і культурнага ўзроўню. У канцы княжання пачалі з’яўляцца прыкметы раздробленасці Кіеўскай Русі. Кананізаваны праваслаўнай царквой. У народнай памяці застаўся шчодрым князем, якога ўслаўляюць быліны і называюць «Красное солнышко».

Усяслаў Брачыслававіч– князь полацкі з 1044 г. Змагаўся з кіеўскімі князямі за самастойнасць і незалежнасць Полацкага княства, у час Кіеўскага паўстання 1068 – 1069 гг. 7 месяцаў быў вялікім князем кіеўскім. У гады яго княжання Полацкае зямля дасягнула найвышэйшай магутнасці. Пабудаваў Полацкі Сафійскі сабор. За рашучасць, розум і энергію празваны Чарадзеем.

 

Семінар 2. Беларускія землі ў складзе ВКЛ (ХІІІ-ХVІ стст.)

 

1. Сацыяльна-эканамічныя і палітычныя перадумовы ўтварэння Вялікага Княства Літоўскага. Навагрудскае княства. Міндоўг. Барацьба з крыжакамі.

2. Цэнтралізатарская палітыка і ўмацаванне ўлады вялікіх князёў літоўскіх ў ХІV ст. Рост тэрыторыі ВКЛ. Гедымін. Альгерд.

3. Дынастычная барацьба ў Вялікім княстве Літоўскім у другой палове ХІV ст. Крэўская ўнія. Ягайла. Кейстут. Вітаўт.

4. Дзяржаўны лад і кіраванне ў ВКЛ у ХІІІ - ХІV стст. Гаспадарчае жыццё. Гарады. Рамёствы.

5. Войска і вайсковая справа ў ВКЛ. “Вялікая вайна” і Грунвальдская бітва. Вынікі і значэнне Грунвальдскай бітвы. Суперніцтва з Маскоўскай дзяржавай.

6. Дзяржаўны лад ВКЛ у ХV – сярэдзіне ХVІ стст. Рада і сойм. Вышэйшыя дзяржаўныя і мясцовыя пасады ў ВКЛ. Заканадаўства. Статуты ВКЛ.

7. Сельская гаспадарка і гарадское жыццё на беларускіх землях у ХV – першай палове ХVІІ ст. Землеўладанне і землекарыстанне. Станаўленне фальварка-паншчыннай сістэмы гаспадарання. “Валочная памера” 1557 г. Этапы запрыгоньвання сялян.

8. Гарады і замкі на беларускіх землях у ХV – першай палове ХVІІ ст. Магдэбургскае права. Гарадское рамяство. Цэхі. Унутраны і знешні гандаль.

9. Царква і рэлігія на беларускіх землях у канцы ХV – першай палове ХVІ ст. Рэлігійная талерантнасць. Асаблівасці развіцця духоўнай культуры. Архітэктура. Мастацтва. Літаратура. Рэнесанс. Мікола Гусоўскі. Францыск Скарына.

10. Фарміраванне беларускага этнасу і яго тэрыторыі ў ХІV – ХV стст. Эканамічныя і палітычныя фактары кансалідацыі беларускага этнасу (народнасці). Паходжанне назвы “Белая Русь”.

Храналогія

 

Каля 1230–1263 гг. – княжанне ў Новагародку (Навагрудку) вялікага князя Міндоўга. Заснаванне дзяржавы – Вялікага Княства Літоўскага.

1253 г. – хрышчэнне князя Міндоўга ў каталіцтва і каранаванне яго каралём Літвы ў г. Навагародку.

1293 – 1316 гг. – княжанне ў Вялікім Княстве Літоўскім вялікага князя Віценя.

ХІІІ ст. – на балцкіх землях, не захопленых крыжакамі, выдзяляюцца дзве вялікія вобласці – Аўкштайція (Сярэдняе і Верхняе Панямонне, у тым ліку і тэрыторыя цяперашняй Гродзенскай вобласці) і Жамойць (Ніжняе Панямонне каля Балтыйскага мора). Адзін з раёнаў Аўкштайціі – Літва – стаў цэнтрам аб’яднання балцкіх плямён.

ХІІІ ст. – напісанне Аршанскага Евангелля.

1307 г. – далучэнне да ВКЛ (па дагавору “раду”) Полацкай зямлі на правах аўтаноміі.

1316–1341 гг. – княжанне ў Вялікім Княстве Літоўскім вялікага князя Гедыміна.

1323 г. – перанос Гедымінам сталіцы ВКЛ з Навагародкаў Вільню.

1320 г. – далучэнне да Вялікага Княства Літоўскага Віцебскага княства (шляхам шлюбу).

1345–1377 гг. – княжанне ў Вялікім Княстве Літоўскім вялікага князя Альгерда (сумесна з братам Кейстутам).

1362 (1363 г). – бітва з мангола-татарамі на р. Сінія Воды (Падольская зямля на Украіне), далучэнне да ВКЛ Кіеўскай, Чарнігава-Северскай, Падольскай, Валынскай і Пераяслаўскай зямель.

1377–1392 гг. – княжанне ў ВялікімКнястве Літоўскім вялікага князя Ягайлы.

1380 г., 8 верасня – Кулікоўская бітва паміж войскамі Залатой Арды і вялікага князя Маскоўскага Дзмітрыя Іванавіча (Данскога). Паражэнне татар. Удзел у Бітве ўзялі Андрэй і Дзмітрый Альгердавічы.

1385 г., 14 жніўня – падпісанне Крэўскай уніі паміж ВКЛ і Польшчай, згодна з якой Ягайла прыняў каталіцтва і абавязваўся аб'яднаць Польшчу з Літвою, ахрысціць язычнікаў Жамойціі і Аўкштайціі, даць правы на валоданне і поўнае распараджэнне зямлёй феадалам-католікам, узяўшы шлюб з польскай каралевай Ядзвігай.

1387 г. – утварэнне Віленскага біскупства.

1387 г. – Вільня атрымала Магдэбургскае права.

1387 г. – прывілей Ягайлы, які юрыдычна замацоўваў палітычныя і эканамічныя правы феадалаў каталіцкага веравызнання.

1390 г. – Брэст атрымаў Магдэбургскае права.

1392 г. – падпісанне Востраўскага пагаднення паміж Ягайлам і Вітаўтам аб падзеле ўлады.

1392-1430 гг. – княжэнне ў Вялікім Княстве Літоўскім вялікага князя Вітаўта.

1399 г. – паражэнне войска Вітаўта ад татар у бітве на р. Ворксле.

1409–1411 гг. – “Вялікая вайна” паміж ВКЛ, Польшчай, з аднаго боку, і Тэўтонскім ордэнам – з другога.

1410 г., 15 ліпеня – Грунвальдская бітва – разгром Тэўтонскага ордэна аб'яднанымі войскамі ВКЛ і Польскага каралеўства.

1413 г. – Гарадзельская ўнія (Гарадельскі прывілей), па якой было дэкларавана выключнае права феадалаў-католікаў займаць дзяржаўныя пасады ў ВКЛ.

1432–1436 гг. – грамадзянская вайна ў ВКЛ, у часе якой дзяржава часова была падзелена на Вялікае Княства Літоўскае з цэнтрам у г. Вільні і Вялікае Княства Рускае з цэнтрам у г. Полацку. (1435 – бітва пад г. Вількамірам – паражэнне вялікага князя Свідрыгайлы).

1447 г. – прыняццё агульназемскага прывілея Казіміра IV, якім былі замацаваны шырокія правы баяр ВКЛ у палітычным, сацыяльным і эканамічным жыцці дзяржавы. Прывілей паклаў пачатак юрыдычнаму афармленню асабістай залежнасці сялян ад феадалаў.

1449 г. – пагадненне паміж ВКЛ і Вялікім Княствам Маскоўскім. За ВКЛ прызнавалася права на Смаленшчыну, княствы ў вярхоўях р. Акі.

1468 г. – выдадзены Судзебнік вялікага князя Казіміра – першы кодэкс крымінальна-працэсуальнага права ў ВКЛ, складзеным на аснове мясцовага звычаёвага права і судова-адміністрацыйнай практыкі.

Каля 1470 –каля 1533 г. – жыццё і дзейнасць М. Гусоўскага, аўтара напісанай на лацінскай мове “Песні пра зубра” (1523 г.).

Каля 1490 – каля 1551 г. – жыццё і дзейнасць Ф. Скарыны, беларускага і ўсходнеславянскага першадрукара.

1498 г. – Полацк атрымаў Магдэбургскае права.

1499 г. – Менск атрымаў Магдэбургскае права.

1492 г. – прывілей Аляксандра аб правядзенні ўнутраннай і знешняй палітыкі ВКЛ толькі са згоды Рады.

1506 г., 5 жніўня – разгром войскамі ВКЛ пад камандваннем М. Глінскага войска крымскіх татар.

1508 г. – мяцеж Глінскіх – групоўкі феадалаў ВКЛ, якіх узначальваў М. Глінскі.

1514 г., 8 верасня – паражэнне маскоўскіх войскаў пад г. Орша. Войска ВКЛ ўзначальваў К. Астрожскі.

1517 г., 6 жніўня– выданне Ф. Скарынай у Празе першай беларускай і ўсходнеславянскай кнігі “Псалтыр”.

1522-1525 гг. – друкарская дзейнасць Ф. Скарыны ў Вільні (у 1522 г. выйшла “Малая падарожная кніжыца”, у 1522 г. – “Апостал”).

1523 г. –выданне М. Гусоўскім на лацінскай мове “Песні пра зубра”.

1529 г. – прыняцце Першага Статута ВКЛ.

1529 г. – узнікненне тэрміна “пратэстантызм”, пасля таго, як некалькі князёў і група гарадоў Свяшчэннай Рымскай імперыі выступілі з пратэстам супроць рашэння імператара аб забароне далейшага распаўсюджаня некаталіцкіх хрысціянскіх рухаў.

1530-1593 гг. – жыцё і дзейнасць Сымона Буднага – беларускага гуманіста, асветніка, рэлігійнага рэфарматара, філосафа, аднага з заснавальнікаў Нясвіжскай друкарні, дзе ён выдаў у 1562 г. на старабеларускай мове “Катэхізіс”.

Каля 1540-1599 гг. –жыцё і дзейнасць Васіля Цяпінскага – беларускага пісьменніка, гуманіста, кнігавыдаўца. В. Цяпінскі стварыў друкарню, дзе ў 1570-1580-я гг. выдаў паралельна на царкоўна-славянскай і беларускай мовах перакладзенае ім “Евангелле” з уласнай прадмовай.

ТЭРМІНАЛАГІЧНЫ СЛОЎНІК

Ваяводствы– адміністратыўна-тэрытарыяльныя адзінкі ў ВКЛ. З’явіліся ў 1413 г. пасля рэформы Вітаўта. На чале ваяводства стаяў ваявода. Дзяліліся на больш дробныя адзінкі – паветы і воласці. Галоўнай асобай у ваяводстве быў ваявода, які ўзначальваў тут адміністрацыйныя, гаспадарчыя, ваенныя і судовыя органы. Назначаўся ваявода вялікім князем і Радаю пажыццёва з ліку заможных і знатных феадалаў, ураджэнцаў ВКЛ. Ваявода ўваходзіў усклад Рады і быў абавязаны прысутнічаць на пасяджэннях сойма. Бліжэйшымі памочнікамі ваяводы былі: кашталян – па ваенных справах; пад-ваявода – па адміністрацыйна-судовых; ключнік – наглядаў за зборам даніны і чыншаў; гараднічы – камендант замка, які клапаціўся аб яго рамонце і ўтрыманні.

Гетман найвышэйшы– камандаваў узброенымі сіламі дзяржавы, калі на чале іх не стаяў сам вялікі князь. Учас ваенных дзеянняў ён меў самыя шырокія паўнамоцтвы адносна ўсіх падначаленых асоб, у тым ліку права караць вінаватых. Яго намеснікам быў гетман польны, той, хто ўзначальваў войска ў паходзе.

Жэмайція (Жмудзь, Жамойція)– тэрыторыя цэнтральнай і заходняй часткі сучаснай Літвы, дзе адбываўся працэс утварэння літоўскага этнасу. Доўгі час Жэмайція была арэнай барацьбы з крыжакамі.

Залатая Арда– дзяржава, што існавала ў сярэдзіне ХІІІ – ХV стст., створана нашчадкамі мангольскага хана Чынгісхана са сталіцай ў г. Сарай (Ніжняе Паволжжа). У перыяд найбольшай магутнасці ўключала ў свой склад Сярэднюю Азію, Паўночны Каўказ, палавецкія стэпы. Вяла войны з ВКЛ.

Канцлер– кіраваў дзяржаўнай канцылярыяй, пад яго наглядам ажыццяўлялася падрыхтоўка законапраектаў, прывілеяў, грамат і іншых дакументаў з дзяржаўнай канцылярыі. У яго знаходзілася вялікая дзяржаўная пячатка, без якой ніводзін закон не мог уступіць у сілу. Канцлер падпісваў і найважнейшыя дзяржаўныя акты. Яму падпарадкоўваліся шматлікія пісары, дзякі, талмачы. У канцылярыі пісьмова на старажытнабеларускай мове (з 1696 г. – на польскай) афармляліся ўсе пастановы і распараджэнні князя і Рады. Дакументы, што выходзілі з канцылярыі і прыходзілі туды, запісваліся ў асобныя кнігі, якія называліся Літоўскай Метрыкай.

Літва– у ХІІІ ст. гістарычная назва тэрыторыі Верхняга Панямоння. Балцкая тэрыторыя, але ў значнай ступені каланізаваная славянамі. Знаходзілася ў цэнтры фарміравання Вялікага Княства Літоўскага, да якога перайшла назва.

Магдэбургскае права– права феадальнага горада на самакіраванне, паводле якога эканамічная дзейнасць, маёмасныя правы, грамадска-палітычнае жыццё, саслоўны стан гараджан рэгуляваліся ўласнай сістэмай юрыдычных нормаў. Па магдэбургскаму праву гараджане вызваляліся ад феадальных павіннасцей, ім гарантаваліся свабодныя заняткі рамяством, гандлем, земляробствам і дазвалялася выбіраць свой орган улады – магістрат, суд, ствараць рамесныя аб'яднанні – цэхі.

Маршалак земскі– старшынстваваў на пасяджэннях сойма і Рады, абвяшчаў пастановы гаспадара і Рады на гэтых пасяджэннях, быў даглядчыкам за парадкам і этыкетам пры двары і падчас афіцыйных цырымоній кіраваў прыёмам замежных паслоў, дапускаў да гаспадара просьбітаў са скаргамі і чалабітнымі, судзіў за злачынствы, зробленыя на сойме.

Масква – Трэці Рым– ідэалагічная формула, з дапамогай якой вялікія князі маскоўскія абгрунтоўвалі свае прэтэнзіі на землі ВКЛ, населеныя праваслаўнымі, якіх яны лічылі сваімі падданымі. Згодна з гэтай канцэпцыяй Масква з’яўляецца пераемніцай Рымскай імперыі і Візантыі (першага і другога Рыму) і адзінай праваслаўнай дзяржавай.

Пагоня– 1) усеагульны збор войска ў ВКЛ; 2) назва герба ВКЛ.

Падскарбій земскі– даглядчык дзяржаўнай казны, выконваў абавязкі міністра фінансаў, вёў улік дзяржаўных прыбыткаў і выдаткаў, наглядаў за спагнаннем натуральных і грашовых падаткаў і збораў.

Паны-рада– вышэйшы орган улады ў ВКЛ. У склад рады ўваходзілі вышэйшыя службовыя асобы дзяржавы (канцлер, маршалак земскі, гетман найвышэйшы, ваяводы і інш.), а таксама прадстаўнікі каталіцкага духавенства і найбуйнейшыя феадалы. Узнікла як дапаможны орган пры вялікім князі, у канцы ХV ст. набыла большую самастойнасць. Да кампетэнцыі Рады належалі: выбранне вялікага князя, абарона дзяржавы, міжнародныя справы, выданне законаў, разгляд найважнейшых судовых спраў. Для вырашэння неадкладных пытанняў існавала тайная рада (віленскі біскуп, віленскія ваявода і кашталян, трокскія ваявода і кашталян).

Сойм– саслоўна-прадстаўнічы орган улады ВКЛ і Польшчы. Складаўся з прадстаўнікоў шляхты. На вальны (агульна-дзяржаўны) сойм збіраліся: вялікі князь, службовыя асобы цэнтральнага і мясцовага кіравання, буйныя феадалы, якія ўваходзілі ў паны-раду, каталіцкія і праваслаўныя біскупы. З 1566 г. у склад сойма выбіраліся таксама па 2 прадстаўнікі ад кожнага павета. Да кампетэнцыі вальнага сойма належылі: выбранневялікага князя, справы вайны і міру, узаемаадносіны з іншымі краінамі, устанаўленне падаткаў і рэгуляванне заканадаўства. Сойм абмяжоўваў уладу вялікага князя і паноў-рады, паступова яго роля ў кіраванні ВКЛ узрастала. Акрамя вальнага збіраліся павятовыя і ваяводскія соймікі.

Тэўтонскі ордэн– ваенна-рэлігійная арганізацыя нямецкіх рыцараў. Створана ў ХІІ ст. у Палесціне. Ордэн быў запрошаны мазавецкім князем Конрадам у 1230 г. у Прыбалтыку для барацьбы з прусамі. Заваяваўшы прусаў, стварыў у Прыбалтыцы сваю дзяржаву. Вёў працяглыя войны з ВКЛ.

Харугва– баявая адзінка ў арміях сярэднявечча, уключала ў свой склад ад 60 да 600 копій.

Чорная Русь– гістарычная вобласць у басейне Верхняга і Сярэдняга Нёмана. На мяжы І і ІІ тыс. н.э. заселена і каланізавана славянамі. На тэрыторыі Чорнай Русі ў ХІІ ст. узнікла Гарадзенскае княства, пазней – Навагародскае, Ваўкавыскае і г.д. Адыграла ролю цэнтральнай часткі, вакол якой ішло ўтварэнне Вялікага Княства Літоўскага. Буйнейшы горад Чорнай Русі Навагародак быў першай сталіцай ВКЛ.

 

ГІСТАРЫЧНЫЯ ПЕРСАНАЛІІ

Альгерд– вялікі князь ВКЛ. Кіраваў cумесна з братам Кейстутам. Павялічыў тэрыторыю дзяржавы ў 2 разы. Вёў войны з татарамі і Масквою.

Вітаўт– вялікі князь ВКЛ. Праводзіў цэнтралізатарскую палітыку. Пры кіраванні Вітаўта ВКЛ дасягнула найбольшай магутнасці.

Віцень– вялікі князь ВКЛ. У 1293 г. сеў на вялікакняжацкі трон. Веў барацьбу з крыжакамі. Праводзіў цэнтралізатарскую палітыку. Пачаў выкарыстоўваць «Пагоню» як дзяржаўны герб ВКЛ.

Войшалк– старэйшы сын Міндоўга, князь Новагародка. Выдае сястру замуж за валынскага князя Шварна, а сам прымае праваслаўе і становіцца манахам. Пасля забойства Міндоўга пачаў барацьбу супраць змоўшчыкаў. Разам з новагародцамі і саюзнымі пінянамі заваяваў удзелы сваіх ворагаў і пачаў княжыць у Вялікім Княстве Літоўскім. У 1267 г. годзе быў забіты галіцка-валынскімі князямі.

Гедымін– вялікі князь ВКЛ. У 1323 г. перанс сталіцу ВКЛ Вільню. Пачаў будаўніцтва каменных замкаў, абараняўшых землі ВКЛ ад крыжакоў. Пры Гедыміне ў склад ВКЛ увайшла большая частка зямель сучаснай Беларусі.

Іван ІІІ– вялікі князь маскоўскі. Аб’яднаў землі Паўночна-Усходняй Русі ў адзіную дзяржаву. Пачаў серыю войн з ВКЛ за гегемонію ва Усходняй Еўропе.

Канстанцін Астрожскі– вялікі гетман ВКЛ, удзельнік войн ВКЛ з Масквою. Перамог войскі вялікага князя маскоўскага Васіля ІІІ пад г. Орша ў 1514 г. З’яўляўся мецэнатам і падтрымліваў праваслаўную царкву ў ВКЛ.

Міндоўг– першы вялікі князь ВКЛ, з’яўляўся адначасова і князем Новагародка, які ён зрабіў сваѐй сталіцай. У 1253 г. прыняў каталіцтва і каранаваўся каралеўскай каронай. Вёў барацьбу з галіцка-валынскімі князямі і крыжакамі. Быў забіты ў выніку змовы.

Ягайла– вялікі князь ВКЛ, кароль Польшчы. У 1385 г. заключыў з Польшчай Крэўскую ўнію. Па выніках Востраўскага пагаднення 1392 г. вымушаны быў саступіць вялікакняжацкі стол Вітаўту. Галоўнакамандуючы аб’яднанай арміі Польшчы і ВКЛ пад час Вялікай вайны з Тэўтонскім ордэнам (1409 – 1411).

 

Семінар 3. Беларусь у складзе Рэчы Паспалітай (1569 г. – канец ХVІІІ ст.)

1. Люблінская унія 1569 г. і ўтварэнне Рэчы Паспалітай. Умовы аб’яднання Польшчы і Вялікага Княства Літоўскага. Статус ВКЛ у складзе Рэчы Паспалітай.

2. Дзяржаўны лад Рэчы Паспалітай. Сейм і кароль Рэчы Паспалітай. “Залатыя вольнасці” шляхты. ВКЛ у складзе Рэчы Паспалітай. Галоўны Трыбунал ВКЛ. ІІІ Статут ВКЛ.

3. Рэфармацыя і Контррэфармацыя на тэрыторыі Беларусі ў XVI – ХVII стст. Кальвінізм. Арыянства. Дзеячы рэфармацыі (Мікалай Радзівіл Чорны, С. Будны, В. Цяпінскі). Дзейнасць ордэна езуітаў у Беларусі. П. Скарга.

4. Брэсцкая царкоўная ўнія. Брэсцкі царкоўны сабор 1596 г. і яго значэнне. І. Кунцэвіч. Пашырэнне ўніяцтва сярод сельскага насельніцтва і гарадскіх нізоў.

5. Прычыны казацка-сялянскай вайны 1648-1651 гг. на беларускіх землях. Багдан Хмяльніцкі. Вайна Расіі і Рэчы Паспалітай 1654-1667 гг. Беларусь у Паўночнай вайне. Бітва каля вёскі Лясная. Вынікі і наступствы войнаў другой паловы ХVII – пачатку ХVII стст.

6. Эканамічны стан беларускіх зямель у XVII–XVIII стст. Аднаўленне сельскай гаспадаркі пасля ваеннага ліхалецця другой паловы ХVII – пачатку ХVII ст. Паўстанне сялян пад кіраўніцтвам В. Вашчылы ў Крычаўскім старостве (1740-1744 гг.), яго прычыны, ход і вынікі.

7. Палітычны стан беларускіх зямель у XVII–XVIII стст. Пашырэнне шляхецкай анархіі. Канфедэрацыі. Недзеяздольнасць сейма Рэчы Паспалітай. “Ліберум вета”. Дысідэнцкае пытанне.

8. Палітычны крызіс Рэчы Паспалітай у другой палове XVIII ст. Канстытуцыя 3 мая 1791 г. Першы (1772 г.) і другі (1793 г.) падзелы Рэчы Паспалітай. Паўстанне 1794 г. і яго падзеі ў Беларусі. Т. Касцюшка. Я. Ясінскі. Трэці падзел Рэчы Паспалітай (1795 г.).

9. Гiстарычныя ўмовы развiцця культуры беларускага народа ў XVII – XVIII стст. Стан школьнай асветы i выхавання. Адукацыйная камісія. Развіццё навукі: К Нарбут, М. Карповіч, А. Нарушэвіч, М. Пачобут-Адляніцкі.

10. Літаратура і мастацтва ў другой палове XVIIIст. Усталяванне польскай пісьмовай традыцыі ў літаратуры. Друк. “Газета Гродзенска”. Палацава-замкавае будаўніцтва. Прыгонны тэатр. Віленская мастацкая школа.

11.

ХРАНАЛОГІЯ

1550 г.– пачатак распаўсюджання ў Беларусі ідэй Рэфармацыі.

1557 г. – прыняцё “Уставы на валокі”. Пачатак усталявання фальварка-паншчыннай сістэмы.

1557-1633 гг. – жыццё і дзейнасць Льва Іванавіча Сапегі, вядомага дзяржаўнага дзеяча ВКЛ.

1558–1583 гг. – Лівонская (Інфлянцкая) вайна паміж ВКЛ, Лівоніяй, Польшчай і Швецыяй, з аднаго боку, і Рускай дзяржавай – з другога, за Прыбалтыку, Беларусь і выхад да Балтыйскага мора.

1562 г. –Сымон Будны выдаў у г. Нясвіжы першую ў межах Беларусі друкаваную кнігу на старабеларускай мове – “Катэхізіс”.

1563 г., 15 лютага – войскі Івана Грознага захапілі г. Полацк.

1565 г. – адміністрацыйная і судовая рэформы ў ВКЛ. Дзяржава падзялялася на ваяводствы, паветы і воласці. Беларускія землі ўваходзілі ў склад Віленскага, Віцебскага, Берасцейскага, Менскага, Мсціслаўскага, Навагрудскага, Полацкага і Трокскага ваяводстваў. Уводзіліся павятовыя соймікі і павятовыя суды. На тэрыторыі Беларусі было 16 паветаў.

1566 г. – прыняцце Другога Статута ВКЛ.

1569 г., 1 ліпеня – падпісанне Люблінскай уніі – пагаднення аб дзяржаўна-палітычным саюзе ВКЛ з Польшчай, паводле якога ўтварылася федэратыўная дзяржава – Рэч Паспалітая.

1573 г. – Акт Варшаўскай канфедэрацыі аб свабодзе веравызнаня ў Рэчы Паспалітай.

1573-1574 гг. – княжэнне Генрыха Валуа (Валезы), сына французскага караля Генрыха ІІ Валуа. Першы выбраны кароль Рэчы Паспалітай. Падпісаў “Пакта канвента” і “Генрыкавы артыкулы”.

1576-1586 гг. – кіраванне ў Рэчы Паспалітай Стэфана Баторыя.

1577 г. – Пётр Скарга выдаў кнігу “Аб адзінстве царквы божай”, дзе прапагандаваў ідэю аднаўлення Фларэнційскай уніі 1439 г.

1579 г. – вызваленне г. Полацка войскамі Стэфана Баторыя.

1579 г. – заснаванне Віленскай езуіцкай акадэміі (Віленскага ўніверсітэта).

1582 г. – Ям-Запольскае перамір’е паміж ВКЛ і Маскоўскай дзяржавай на 10 годоў, якім завяршалася Лівонская вайна.

1587-1593 гг. – пабудова італьянскім архітэктарам Я. М. Бернардоні ў г. Нясвіжы касцёла Божага Цела – першага касцёла ў стыле барока на тэрыторыі ВКЛ.

1588 г. – прыняцце ІІІ Статута ВКЛ.

1595-1596 гг. – казацкія выступленні пад кіраўніцтвам Севярына Налівайкі.

1596 г. – Брэсцкая царкоўная ўнія, стварэнне ўніяцкай (грэка-каталіцкай) царквы на тэрыторыі Беларусі і Украіны.

1604-1605 гг. – паходы Ілжэдзмітрыя І у г. Маскву.

1607-1610 гг. – паход Ілжэдзмітрыя ІІ на Маскву.

1609-1618 гг. – вайна паміж Рэччу Паспалітай і Маскоўскай дзяржавай пасля заключэння Васілём Шуйскім ваеннага саюзу са Швецыяй.

1610 г., восень – войскі Рэчы Паспалітай занялі г. Маскву, рускія баяры абралі царом сына Жыгімонта Вазы Уладзіслава ІV.

1612 г. –другое апалчэнне (першае – 1611 г.) пад кіраўніцтвам К. Мініна і Дз. Пажарскага вызваліла Маскву ад шляхецкіх атрадаў.

1623 г.выступленне жыхароў г. Віцебска супроць гвалтоўнага ўвядзення ўніі. Забойства ўніяцкага архіепіскапа Іасафата Кунцэвіча.

1632 г. –аднаўленне Уладзіславам ІV Вазай дзейнасці праваслаўнай царквы ў ВКЛ. Кіеўскім мітрапалітам быў назначаны Пётр Магіла.

1634-1689 гг. – жыццё і дзейнасць Казіміра Лышчынскага – беларускага мысліцеля, грамадска-палітычнага дзеяча і педагога, аўтара рукапіснага трактата “Аб неіснаванні Бога”. Паводле прыгавору сеймавага суда быў абезгалоўлены і спалены на вогнішчы.

1648–1651 гг. – антыфеадальная казацка-сялянская вайна ў Беларусі, якая разгарнулася ў сувязі з пачаткам паўстання Б. Хмяльніцкага ва Украіне.

1649 г., студзень –паход па Палессю войск Януша Радзівіла. Узяты гарады Тураў, Мазыр, Бабруйск, Рэчыца.

1649 г., 31 ліпеня – першая Лоеўская бітва – шляхецкае войска пад камандваннем Януша Радзівіла разбіла казацкія атрады пад камандваннем Міхайлы Крычэўскага і Сцяпана Падбайлы.

1652 г. – упершыню выкарыстана права “ліберум вета” шляхціцам-паслом Уладзіславам Сіцынскім. За 1652-1764 гг. з 55 сеймаў Рэчы Паспалітай 48 былі сарваны.

1654 г. –Пераяслаўская рада. Казакі прынялі рашэннеаб пераходзе Украіны пад царскую “высокую руку”.

1654–1667 гг. – вайна паміж Расіяй і Рэччу Паспалітай за Беларусь і Украіну.

1655 г., 31 ліпеня – захоплена маскоўскімі войскамі сталіца ВКЛ г. Вільня.

1667 г. – Андрусаўскае перамір’е, якім скончылася вайна 1654 – 1667 гг., тэрмінам на 13,5 год. Руская дзяржава пакідала за сабой захопленае Смаленскае ваяводства, Северскія землі з Чарнігавам і Старадубам. Рэч Паспалітая пагаджалася з адыходам да Расіі Левабярэжнай Украіны і перадавала на два гады Кіеў.

1696 г. – пастанова ўсеагульнай канфедэрацыі саслоўяў Рэчы Паспалітай аб забароне пісаць дзяржаўныя дакументы на беларускай мове ў ВКЛ.

1700–1721 гг. – Паўночная вайна паміж Паўночным саюзам (Расія, Данія, Саксонія, Рэч Паспалітая) і Швецыяй.

1708 г., 27 верасня –разгром расійскімі войскамі шведскага корпуса под командваннем А. Левенгаупта каля в. Лясная (Слаўгарадскі р-н Магілёўскай вобл.), які ішоў з абозам з Рыгі на дапамогу Карлу ХII.

1709 г., 28чэрвеня –паражэнне шведскай арміі Карла ХII пад Палтавай.

1717 г. –першы “нямы сейм” у Рэчы Паспалітай (Варшаўскі). Практычна пагадзіўся з пратэктаратам Расіі над Рэччу Паспалітай. Кароль павінен быў вывесці з Рэчы Паспалітай саксонскае войска, а шляхта – распусціць канфедэрацыі. Скарачалася войска: Польшча – 24 тыс., а ВКЛ – 6 тыс.

1730-я гг. – афармленне архітэктурнага стылю “віленскае барока”. Яго распрацаваў архітэктар Ян Глаўбіц.

1740-1744 гг. –паўстанне сялян у Крычаўскім старостве пад кіраўніцтвам Васіля Вашчылы.

1764-1795 гг. –княжанне Станіслава Аўгуста Панятоўскага, апошняга вялікага князя ВКЛ і караля Польшчы.

1764-1766 гг. –эканамічныя рэформы ў Рэчы Паспалітай (невыкарыстанне права “ліберум вета” пры разглядзе эканамічных пытанняў; стварэнне Скарбавай камісіі, якая кантралявала фінансы краіны; увядзенне адзінай мытнай пошліны; налог на яўрэяў).

1765 г. – пачатак аграрнай рэформы Антонія Тызенгаўза ў сталовых эканоміях.

1772 г. –першы падзел Рэчы Паспалітай паміж Прусіяй, Аўстрыяй і Расіяй. Далучэнне ўсходняй часткі Беларусі да Расійскай імперыі.

1773-1775 гг.– трохгадовы сейм сазваны для зацвярджэння раздзела Рэчы Паспалітай. Супроць былі Тадэвуш Рэйтан, Самуэль Корсак і Станіслаў Багушэвіч.

1773 г. – заснаванне Эдукацыйнай камісіі – першага ў Еўропе міністэрства адукацыі.

1776 г. – пачатак выхаду “Газеты Гродзенскай” – першага перыядычнага выданя на тэрыторыі Беларусі.

1788–1792 гг. – Чатырохгадовы (“Вялікі”) сейм Рэчы Паспалітай прыняў рашэнне аб правядзенні рэформ у краіне.

1791 г., 3 мая – прыняцце сеймам Канстытуцыі Рэчы Паспалітай.

1793 г.– другі падзел Рэчы Паспалітай паміж Прусіяй і Расіяй. Далучэнне цэнтральнай часткі Беларусі да Расійскай імперыі.

1793 г., чэрвень-лістападдругі “нямы сейм” у Рэчы Паспалітай (Гродзенскі) – апошні сейм Рэчы Паспалітай. Зацвердзіў другі падзел Рэчы Паспалітай.

1794 г. –усталяванне мяжы яўрэйскай аселасці.

1794 г., сакавік-верасень – паўстанне пад кіраўніцтвам Т. Касцюшкі. Мэта паўстання – аднавіць Рэч Паспалітую ў межах 1772 г.

1795 гг. – трэцці падзел Рэчы Паспалітай паміж Аўстрыяй, Прусіяй і Расіяй. Уключэнне ўсёй тэрыторыі Беларусі ў склад Расійскай імперыі.

ТЭРМІНАЛАГІЧНЫ СЛОЎНІК

Адукацыйная камісія– установа па кіраўніцтву народнай асветай у Рэчы Паспалітай. Заснавана сеймам у 1773 – 1775 гг. Надавала школам свецкую накіраванасць, абвяшчала прынцып бессаслоўнай адукацыі. Вышэйшай ступенню новай сістэмы адукацыі з'яўляліся ўніверсітэты, сярэднюю ступень складалі акруговыя і падакруговыя школы, ніжнюю – парафіяльнныя вучылішчы, адкрыццё якіх прадугледжвалася ў гарадах і мястэчках. Адукацыйная камісія была распушчана ў 1794 г., у беларускіх губернях існавала да пачатку ХІХ ст.

Берэсцкая ўнія– царкоўны сабор 1596 г., які абвясціў аб аб’яднанні праваслаўнай царквы з каталіцкай на тэрыторыі Рэчы Паспалітай. Пагадненне прадугледжвала прызнанне вярхоўнай улады папы рымскага і асноўных дагматаў каталіцызму пры захаванні праваслаўнай абраднасці і богаслужэння на царкоўнаславянскай і роднай мовах.

Генрыкавы артыкулы– акты пра абмежаванне вярхоўнай улады ў Рэчы Паспалітай сеймам, прынятыя ў 1573 г. пры абранні каралём і вялікім князем Генрыка Валуа (Валезы). У другой палове ХVІІ – ХVІІІ стст. падцвярджаліся ўсімі каралямі Рэчы Паспалітай. У іх абвяшчалася свабоднае абранне караля, яго абавязак склікаць сейм раз у два гады і без сеймавай згоды не зацвярджаць новыя падаткі і пошліны. Калі кароль парушаў свае абяцанні, шляхта мела права адмовіцца ад падпарадкавання і выступіць супраць яго.

Дысідэнты– асобы, якія не падзяляюць пануючага ў краіне веравызнання. У Рэчы Паспалітай (ХVІІ – ХVІІІ стст.) – хрысціяне-некатолікі (праваслаўныя і пратэстанты).

Казацкі загон– атрад, які не ўваходзіў у сталую вайсковую арганізацыю казацтва. Загоны дзейнічалі самастойна. Адыгралі значную ролю ў пашырэнні сацыяльных канфліктаў на тэрыторыі Беларусі ў ХVІ – ХVІІ стст.

Казацтва(цюрк.: казак – вольны чалавек) – утварылася ў ХV ст. з сялян і гарадскіх жыхароў, якія ўцякалі на малазаселеныя ўскраіны ВКЛ і Маскоўскай дзяржавы. Казацтва стварыла сваю арыгінальную сацыяльна-эканамічную, вайсковую і палітычную арганізацыю. Яе галоўныя рысы: адсутнасць прыгонніцтва, фармальна роўнае права ўсіх членаў на карыстанне зямлёй і інш. Запарожскае казацтва ў значнай ступені складалася з беглых беларускіх сялян. Доўгі час яно стрымлівала напады крымскіх татараў і туркаў на землі ВКЛ.

Канстытуцыя Рэчы Паспалітай– асноўны закон Рэчы Паспалітай, прыняты 3 мая 1791 г. Адна з найбольш дэмакратычных у свой час. Была першым у Еўропе і другім у свеце (пасля Канстытуцыі ЗША) асноўным законам, зафіксаваным пісьмова. Захоўваючы феадальны лад у краіне, Канстытуцыя разам з тым адкрывала шлях буржуазным рэформам, ліквідавала выбарнасць караля, права ліберум вета, адмяніла ўнію Польшчы і Вялікага Княства Літоўскага, стварыўшы тым самым унітарную дзяржаву.

Канфедэрацыя– у Рэчы Паспалітай часовы саслоўны палітычны саюз для дасягнення пэўнай мэты. Існаванне было выклікана слабасцю дзяржаўнай улады. Стварэнне канфедэрацый было забаронена сеймам 1717 г., Чатырохгадовым сеймам і Канстытуцыяй 3 мая 1791 г., але гэта не было ажыццёўлена.

Контррэфармацыя– рэлігійна-палітычны рух у Еўропе ў другой палове ХVІ – ХVІІ стст., узначалены папствам і накіраваны супраць рэфармацыі. Мела на мэце рэстаўрацыю страчаных пазіцый каталіцызмам. На Беларусі ўзмацнілася пасля падпісання Люблінскай уніі 1569 г.

«Ліберум вета» – звычай у дзяржаўным праве ВКЛ і Рэчы Паспалітай, паводле якога кожны дэпутат сейма ці сейміка (нават без абгрунтавання) мог выказаць нязгоду з любой сеймавай пастановай, што азначала спыненне пасяджэння і скасоўвала ўсе прынятыя на ім рашэнні. Першы раз сейм быў сарваны ў 1652 г. Ліквідаваны Канстытуцыяй 3 мая 1791 г.

Магнаты– буйныя феадалы-землеўласнікі, прадстаўнікі радавітай знаці, найбольш уплывовая частка феадальнага саслоўя.

Паланецкі ўніверсал– зварот Т. Касцюшкі да насельніцтва Рэчы Паспалітай, у якім абвяшчалася асабістае вызваленне сялян ад прыгоннай залежнасці, змяншэнне паншчыны, вызваленне сялян – удзельнікаў паўстання ад феадальных павіннасцей пасля перамогі. Рэалізацыя ўніверсала сустрэла процідзеянне шляхты.

Рэфармацыя– грамадска-палітычны рух у Заходняй Еўропе ў XVI ст., накіраваны супраць каталіцкай царквы і феадальных парадкаў. Паклала пачатак пратэстантызму, асабліва такім яго плыням, як лютэранства і кальвінізм.

Рэч Паспалітая –афіцыйная назва феадальнай федэратыўнай дзяржавы, у якую аб’ядналіся Польшча («Карона») і ВКЛ у выніку Люблінскай уніі 1569 г. У склад «Кароны» уваходзілі польскія і ўкраінскія ваяводствы, у ВКЛ – беларускія і літоўскія землі. Існавала Рэч Паспалітая да 1795 г. і была ліквідавана ў выніку трэцяга падзелу яе тэрыторыі.

Статуты ВКЛ 1529, 1566, 1588 гг.– зборы законаў феадальнага права. Асабліва сярод іх вылучаўся Статут 1588 г., які абагульніў тагачасныя дзяржаўна-прававыя ідэі, некаторыя з якіх нават апярэджвалі свой час. Так, у Статуце 1588 г.знайшла адлюстраванне тэорыя падзелу ўлад на заканадаўчую (сейм), выканаўчую (вялікі князь, адміністрацыйны апарат) і судовую (Трыбунал ВКЛ, земскія і падкаморскія суды і інш.). Статут таксама абавязваў вярнуць адлучаныя ад княства землі, забараняў назначаць на дзяржаўныя пасады і надзяляць зямлёй «чужаземцаў», у тым ліку і падданых Польшчы, захаваў адасобленасць дзяржаўных устаноў ВКЛ, арміі, заканадаўства, эканомікі і фінансаў. Уладаром дзяржавы прызнаваўся вялікі князь. Дзяржаўнай мовай ВКЛ абвяшчалася беларуская.

Сялянскія атрады шышоў– партызанскія атрады, якія ствараліся сялянамі з мэтай самааховы супраць спроб рабавання населеных пунктаў Беларусі войскамі заваёўнікаў. Асабліва шырокае распаўсюджанне атрымалі ў час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай (1654–1667 гг.)

Трыбунал ВКЛ 1581 г.– вышэйшы апеляцыйны суд Вялікага Княства Літоўскага, пастановы якога мелі сілу пастаноў сейма. Складаўся з суддзяў, якія штогод выбіраліся шляхтай на дэпутацкіх сейміках (па 2 суддзі-дэпутаты ад павета або ваяводства, калі яно не падзялялася на паветы).

Уніяты– паслядоўнікі Берэсцкай уніі 1596 г.

Шляхта– прывілеяванае саслоўе на Беларусі, Літве, Польшчы і Украіне ў ХІІІ – пачатку ХХ стст. У ВКЛ і Рэчы Паспалітай займала пануючае становішча на падставе феадальнай ўласнасці на зямлю. Адыгравала вялікую ролю ў палітычным, гаспадарчым і культурным жыцці да канца ХVІІІ ст. Была вайсковым саслоўем.

ГІСТАРЫЧНЫЯ ПЕРСАНАЛІІ

Агінскі М. К.– дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай, ваявода Віленскі з 1764 г., гетман Вялікі Літоўскі, з 1768 г. – адзін з кандыдатаў Кацярыны ІІ на польскі пасад. Жыў у Слоніме, дзе пабудаваў некалькі прадпрыемстваў, друкарню, стварыў оперны тэатр і капэлу. Пісаў музыку (опера «Зменены філосаф» і інш.) і літаратурныя творы. Па яго ініцыятыве і на яго сродкі будаваўся Агінскі канал.

Валовіч Я. Б.– дзяржаўны і грамадскі дзеяч ВКЛ. Адзін з лідэраў апазіцыі Люблінскай уніі 1569 г. Яго падтрымкай як мецэната карысталіся вядомыя гуманісты-рэфарматары С. Будны, В. Цяпінскі. Пад яго і Л. Сапегі кіраўніцтвам быў падрыхтаваны Статут ВКЛ 1588 г.

Вашчыла В. М.– кіраўнік антыфеадальнага паўстання сялян Крычаўскага староства ў 1740 – 1744 гг., войт в. Селішча. Пасля падаўлення паўстання ўцёк у Расію, дзе быў арыштаваны і памёр у турме.

Касцюшка Т.– палітычны і ваенны дзеяч Рэчы Паспалітай, удзельнік змагання паўночна-амерыканскіх штатаў за незалежнасць у 1776 г., кіраўнік нацыянальна-вызваленчага паўстання 1794 г. у Польшчы, Беларусі, Літве. Паходзіў з беларускай шляхты. За ўдзел у паўстанні 1794 г. быў зняволены, у 1796 г. амністыраваны Паўлам І. Выехаў спачатку ў ЗША, потым жыў у Францыі, Швейцарыі. Пахаваны ў Кракаве. Яго імем названа самая высокая гара ў Аўстраліі, адна з акруг штата Індыяна, горад у штаце Місісіпі, астравы на Алясцы (ЗША).

Кунцевіч І.– уніяцкі царкоўны дзеяч Рэчы Паспалітай. Насаджаў уніяцтва на Беларусі гвалтоўнымі метадамі, за што быў забіты гараджанамі пад час Віцебскага паўстання 1623 г. За забойства архіепіскапа 19 чалавек было прыгаворана да пакарання смерцю, а Віцебск пазбаўлены магдэбургскага права. Кунцевіч быў кананізаваны каталіцкай царквой.

Панятоўскі С.А.– апошні польскі кароль і вялікі князь Літоўскі, паходзіў з Беларусі (маёнтак Волчын Брэсцкага павета), да 1764 г. – стольнік Вялікага княства Літоўскага.

Сапега Л.І.– палітычны і грамадскі дзеяч ВКЛ, канцлер (1589–1623), гетман (1623–1633), адзін з арганізатараў трыбунала ВКЛ 1581 г. і складальнікаў Статута ВКЛ 1588 г. У сваёй палітыцы адстойваў суверэнітэт ВКЛ у складзе федэратыўнай Рэчы Паспалітай, выступаў супраць права польскай шляхты набываць у княстве маёнткі і пасады.

Скарга П.– царкоўна-рэлігійны і палітычны дзеяч Рэчы Паспалітай, у 1579 – 1584 гг. – першы рэктар Віленскай езуіцкай акадэміі, ініцыятар і прапагандыст Берэсцкай уніі. Прыхільнік моцнай цэнтралізаванай дзяржавы. Палітычным ідэалам лічыў тэакратыю, пад якой разумеў кіраванне царкоўнай улады пры дапамозе караля.

Хмяльніцкі Б.– гетман Украіны. Бацькі – выхадцы з Беларусі. У 1648 г. узначаліў казацкі рух супраць Польшчы. Атрымаў шэраг перамог. Пасылаў казацкія загоны на Беларусь. У 1654 г. падпісаў пагадненне з Рускай дзяржавай (Пераяслаўская Рада)





©2015 www.megapredmet.ru Все права принадлежат авторам размещенных материалов.