Справаздачная дакументацыя АЗНАЯМЛЯЛЬНАЯ ПРАКТЫКА Вучэбная праграма па спецыяльнасці Беларуская мова і літаратура. Дадатковая спецыяльнасць ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКА Падрыхтоўка будучых настаўнікаў звязана з асваеннем студэнтамі філалагічных дысцыплін, а таксама такіх дысцыплін, як педагогіка, псіхалогія і прыватных методык выкладання вучэбных прадметаў. Трываламу засваенню ведаў па гэтых курсах спрыяе вучэбная практыка студэнтаў у школе. Гэта садзейнічае адначасовай выпрацоўцы практычных уменняў і навыкаў пасля асэнсавання метадычнай тэорыі. Азнаямляльная практыка студэнтаў педагагічных спецыяльнасцяў ажыццяўляецца ў восьмым семестры. У гэты час студэнты вывучаюць курсы “Методыка выкладання беларускай мовы” і “Методыка выкладання беларускай літаратуры”. Мэтанепрацяглай азнаямляльнай практыкі, па сутнасці, закладзена ў назве гэтага вучэбнага працэсу – азнаёміць студэнтаў, што выбралі на філалагічным факультэце спецыяльнасць педагагічнага профілю, са школай як тыпам навучальнай установы, ва ўмовах якой давядзецца выкладаць падчас педагагічнай практыкі і ў будучай прафесійнай дзейнасці. Менавіта такая практычная дзейнасць дазваляе студэнтам у рэальных школьных умовах зведаць, асэнсаваць усё тое, на што да гэтага траціўся значны час на педагагічнай практыцы. Задачы азнаямляльнай практыкі ў сувязі з гэтым заключаюцца ў наступным: - ажыццяўленне першай спробы сінхранізаваць для студэнтаў, якія асвойваюць курс методыкі як практыкаарыентаванай навукі, метадычную тэорыю і практыку выкладання; - адаптацыя навучэнцаў універсітэта да школы як будучай базы правядзення пробных і кантрольных (заліковых) урокаў падчас больш складанай і адказнай педагагічнай практыкі; - далучэнне студэнтаў да сучаснага вучэбнага працэсу, да разнастайных формаў і відаў правядзення заняткаў у агульнаадукацыйных сярэдніх установах; - спрыянне маральнай падрыхтоўцы студэнтаў да няпростай працы па фарміраванні асобы сучаснага школьніка, далучэнне да педагагічгага вопыту настаўнікаў; - спрыянне знаёмству студэнтаў з рэальным зместам і аб’ёмам настаўніцкай працы, найперш па беларускай мове і літаратуры, а таксама па дадатковай спецыяльнасці. Безумоўна, што пры паслядоўным выкананні гэтых задач у значнай меры будзе адбывацца рэалізацыя практыкаарыентаванага і кампетэнтнаснага падыходаў да вышэйшай адукацыі, на якіх сёння справядліва акцэнтуецца ўвага выкладчыкаў ВНУ Рэспублікі Беларусь. Азнаямляльная практыка дазваляе адаптыўна разледзець і прымяніць у школе тэарэтычныя часткі курсаў педагогікі, псіхалогіі, прыватных методык выкладання: У працэсе азнаямляльнай практыкі студэнты змогуць шляхам назірання і аналізу адаптыўна разгледзець і асэнсаваць такія важныя для будучай прафесійнай дзейнасці пытанні: – заканамернасці засваення мовы і прынцыпы навучання; – метады, прыёмы навучання; – сродкі навучання; – вучэбна-метадычныя комплексы па вучэбных дысцыплінах для школы; – сучасны ўрок: структура, тыпы, патрабаванні; – кантрольна-ацэначная дзейнасць настаўніка на ўроках; – асноўныя віды і формы працы, скіраваныя на развіццё творчых здольнасцяў школьнікаў; – фарміраванне культуры вуснага і пісьмовага выказвання; – праверка і ацэнка вынікаў вучэбнай дзейнасці школьнікаў; – планаванне ўрокаў; – школьны кабінет, вучэбна-метадычная база; У адпаведнасці з вучэбным планам спецыяльнасці азнаямляльная практыка праводзіцца на 4 курсе, яе працягласць – 2 тыдні. Базай азнаямляльнай практыкі з’яўляюцца сярэднія школы і гімназіі г. Брэста, філіялы кафедры беларускага мовазнаўства і кафедры беларускага літаратуразнаўства. Прыкладны план азнаямляльнай практыкі Тыдзень 1. Арганізацыйны збор практыкантаў. Пастаноўка, асэнсаванне мэтаў і задачаў азнаямляльнай практыкі. Размеркаванне па школах. Інструктаж па патрабаваннях да афармлення дакументацыі па выніках практыкі. Разгляд, вывучэнне ўзораў дакументаў. 2. Знаёмства са школай як навучальнай установай: тып, матэрыяльная база, правілы ўнутранага распарадку, традыцыі, дасягненні вучняў і настаўнікаў, асаблівасці арганізацыі вучэбна-выхаваўчага працэсу, умовы выкладання філалагічных дысцыплін і правядзення пазакласнай працы па іх, бяспечныя ўмовы працы вучняў і настаўнікаў. 3. Знаёмства з настаўнікамі беларускай мовы і літаратуры, настаўнікамі па дадатковай спецыяльнасці, а таксама класамі, у якіх яны працуюць. 4. Складанне індывідуальных планаў азнаямляльнай практыкі. Тыдзень 1. Наведванне 9 урокаў у замацаваных настаўнікаў (3 урокі – мовы, 3 – літаратуры, 3 – па дадатковай спецыяльнасці). Назіранні за дзейнасцю настаўнікаў, фіксацыя матэрыялу, неабходнага для справаздачы: выяўленых прафесійных уменняў педагогаў, фактаў дасягнення імі мэтаў урока і выкарыстаных для гэтага прынцыпаў, спосабаў, прыёмаў, сродкаў навучання, заўважаных тыпаў урокаў мовы, рэалізацыі задуманага настаўнікамі ў адукацыйным, развіццёвым, выхаваўчым накірунках. Абавязковая аналітычная гутарка з настаўнікам як кіраўніком вучэбнага працэсу пасля кожных наведаных вучэбных заняткаў. 2. Наведванне адных факультатыўных заняткаў і аднаго пазакласнага мерапрыемства па спецыяльнасці (пры іх наяўнасці ў раскладзе, у плане працы настаўніка на час азнаямляльнай практыкі). Вывучэнне матэрыялаў факультатыўных і пазакласных заняткаў. 3. Падрыхтоўка справаздачы аб выкананні індывідуальнага плана азнаямляльнай практыкі. Справаздачная дакументацыя 1. Індывідуальны план азнаямляльнай практыкі. 2. Справаздача аб выкананні плана і выніках наведвання ўрокаў, факультатыўных і пазакласных заняткаў па беларускай мове. 3. Дзённік. Прыкладны план аналізу ўрока 1. Клас, тэма ўрока, месца ўрока ў сістэме вучэбных заняткаў па раздзеле ці вялікай тэме. 2. Канкрэтнасць і дасягненне вызначаных мэтаў урока (адукацыйнай, развіццёвай, выхаваўчай), іх адпаведнасць аднаму з вядомых тыпаў ўрокаў. 3. Вывучэнне новага матэрыялу: падрыхтоўка вучняў да засваення новага, асэнсаванне раней не вядомага вучэбнага матэрыялу, яго разуменне. 4. Параўнанне новага матэрыялу ў падручніку з тым матэрыялам, які быў прапанаваны настаўнікам, выясненне мэтазгоднасці настаўнікавага варыянту. 5. Метады, прыёмы, формы замацавання атрыманых ведаў. 6. Фарміраванне ўменняў і навыкаў: матывацыя гэтай дзейнасці, яе працягласць, аб’ём, разнастайнасць, сістэма практыкаванняў. 7. Навучальная каштоўнасць дыдактычнага матэрыялу, яго выхаваўчы патэнцыял. 8. Развіццё творчых здольнасцяў вучняў. 9. Віды і формы апытвання, іх метадычная мэтазгоднасць, мера патрабавальнасці да адказаў і іх моўнага афармлення, правільнасць і матывацыя адзнак. 10. Рацыянальнасць, эфектыўнасць праверкі дамашняга задання, адпаведнасць інструктыўнай часткі ўрока метадычным патрабаванням. 11. Вучэбная актыўнасць дзяцей на ўроку. 12. Вынікі і агульнае ўражанне ад урока. СТРУКТУРА ДЗЁННІКА · Прозвішча, імя, імя па бацьку кіраўніцтва ўстановы адукацыі, настаўнікаў-прадметнікаў, класнага кіраўніка. · Спіс вучняў класа. · Расклад урокаў на тыдзень. · Індывідуальны каляндарны план працы студэнта на перыяд праходжання практыкі (па тыднях) з уключэннем працы па тэме курсавога ці дыпломнага праекта. · Аналіз наведанных урокаў у настаўнікаў-прадметнікаў і студэнтаў, вынікі іх абмеркавання. · Вынікі абмеркавання факультатыўных і пазакласных мерапрыемстваў па прадмеце. · Апісанне ходу назіранняў за класам і асобнымі вучнямі. · Іншыя формы працы. · Вынікі практыкі (вопыт, праблемы, прапановы). Дзённік студэнткі-практыканткі 4 курса філалагічнага факультэта ўстановы адуацыі “Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.С. Пушкіна” спецыяльнасці “Беларуская мова і літаратура. Замежная мова (англійская)” Салавей Ганны Сяргееўны База практыкі: ДУА “Гімназія № 1 г. Брэста” Тэрмін праходжання практыкі: 01.10.2012 – 13.10.2012 Дзённік студэнта(кі)-практыканта(кі) 4 курса філалагічнага факультэта ўстановы адуацыі “Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.С. Пушкіна” спецыяльнасці “Беларуская мова і літаратура. Гісторыя” Ярмаш Юліі Васільеўны База практыкі: ДУА “Абласны ліцэй імя П.М. Машэрава” Тэрмін праходжання практыкі: 01.10.2012 – 13.10.2012 Кіраўнік практыкі ад факультэта: Пашкевіч Мікалай Іванавіч Кіраўнік практыкі ад кафедры: Пашкевіч Мікалай Іванавіч Агульны кіраўнік ад базы практыкі (дырэктар): Непасрэдныя кіраўнікі ад базы практыкі (настаўнікі-прадметнікі): Намеснік дырэктара па вучэбнай працы: Намеснік дырэктара па выхаваўчай працы: РАСКЛАД ЗВАНКОЎ: РАСКЛАД УРОКАЎ 7 “Б” КЛАСА: СПІС ВУЧНЯЎ ІНДЫВІДУАЛЬНЫ ПЛАН ПРАЦЫ НА ПЕРШЫ ТЫДЗЕНЬ Дата | Змест працы | 01.10.2012 | 1.Арганізацыйны сход. 2.Знаёмства з базай практыкі. 3… 4… | 02.10.2012 | 1. 2. 3. 4. 5. … | 03.10.2012 | 1. 2. …. | Дата | Змест працы | 04.10.2012 | 1. 2. 3… 4… | 05.10.2012 | 1. 2. 3. 4. 5. … | 06.10.2012 | 1. 2. …. | |