факультэт інавацыйных тэхналогій машынабудавання, спецыяльнасць ЗАДАННІ ПА КСР па дысцыпліне “Беларуская мова (Прафесійная лексіка)” факультэт інавацыйных тэхналогій машынабудавання, спецыяльнасць “Абсталяванне і тэхналогіі высокаэфектыўных працэсаў апрацоўкі металаў” ЗАДАННЕ 1. Перакласці фрагмент тэксту на беларускую мову і вызначыць яго стыль, тып, тэму і адрасата: На протяжении всей истории человек научился получать металл и обрабатывать камень, однако последний подвергся обработке раньше металла, поскольку был доступен. Так, пещеры из известняка, фиолита, гипса он приспосабливал под жилище. Они служили ему убежищем от диких зверей и врагов. С помощью кремня и пирита добывал огонь, из нефрита изготавливал мотыги, топоры, ножи, наконечники для копий и стрел, зернотёрки. Металлы пришли на смену камням значительно позже (принято считать, что первые металлы человек стал применять в IV-Vтыс. до н.э.). Первые использовавшиеся материалы обрабатывались в холодном состоянии. Вместе с тем человечество интересовала возможность отливать металлические изделия. На працягу ўсёй гісторыі чалавек навучыўся атрымліваць метал і апрацоўваць камень, аднак апошні падвяргаўся апрацоўцы раней металу, паколькі быў даступны. Так, пячоры з вапняку, фіяліту, гіпсу ён прыстасоўваў пад жыллё. Яны служылі яму сховішчам ад дзікіх звяроў і ворагаў. З дапамогай крэменю і пірыту здабываў агонь, з нефрыту вырабляў матыкі, сякеры, нажы, наканечнікі для коп’яў і стрэл, зерняцёркі. Металы прыйшлі на змену камяням значна пазней (прынята лічыць, што першыя металы чалавек стаў прымяняць у IV-V тыс. да н.э.). Першыя матэрыялы, якія выкарыстоўваліся, апрацоўваліся ў халодным стане. Разам з тым чалавецтва цікавіла магчымасць адліваць металічныя вырабы. ЗАДАННЕ 2. Перакласці на беларускую мову наступныя тэрміны па спецыяльнасці, падкрэсліць і ўказаць у беларускамоўным перакладзе ўласнабеларускія фанетычныя асаблівасці. железо восстановленное | жалеза адноўленае | ток термической устойчивости | ток тэрмічнай устойлівасці | деформирование в горячем состоянии | дэфармаванне ў гарачым стане | температура плавления | тэмпература плаўлення | обработка в газовой среде | апрацоўка ў газавым асяроддзі | обмазка сварочных электродов | абмазка зварачных электродаў | сплав для изготовления электродов | сплаў для вырабу электродаў | сварка лазерным лучом | зварка лазерным промнем | литейное производство | ліцейная вытворчасць | ЗАДАННЕ 3. Скласці фрагмент тэксту (5 – 7 сказаў) на тэму, звязаную з Вашай сучаснай ці будучай прафесійнай дзейнасцю. Вызначыць стыль і тып маўлення. Сучасная тэхналогія механічнай апрацоўкі матэрыялаў дасягнула вялікіх поспехаў, а выпускаемыя прамысловасцю металарэжучыя станкі - высокай ступені дасканаласці і высокай прадукцыйнасці, што дазваляе з поспехам рашаць розныя задачы, якія дыктуюцца бурным працэсам развіцця тэхнікі. Аднак развіццё тэхнікі прывяло да з'яўлення новых матэрыялаў, механічная апрацоўка якіх традыцыйнымі спосабамі ўскладнена. Да іх адносяцца, перш за ўсё, такія матэрыялы з высокай цвёрдасцю, як вольфрамазмяшчаючыя і тытанакарбідныя сплавы, алмаз, рубін, загартаваныя сталі, магнітныя сплавы з рэдказямельных элементаў. З традыцыйных спосабаў пры апрацоўцы такіх матэрыялаў прымяняецца толькі шліфаванне. Паколькі менавіта пералічаныя матэрыялы шмат у чым вызначаюць прагрэс тэхнікі, узнікае неабходнасць эфектыўна апрацоўваць дэталі з падобных, «неапрацоўваемых традыцыйнымі спосабамі», матэрыялаў. Для вырашэння праблемы апрацоўкі звышцвёрдых і далікатных матэрыялаў распрацаваны і ўкаранёны ў практыку спецыяльныя спосабы апрацоўкі: алмазазмяшчаючым інструментам, электрахімічны, электрона-прамянёвы, ультрагукавы і іншыя. ЗАДАННЕ 4. Перакласці фрагмент тэксту прафесійнай тэматыкі на беларускую мову, назваць яго ўласнабеларускія фанетычныя асаблівасці. Вызначыць марфалагічнае выражэнне (часціну мовы) кожнага слова. Продукция современного машиностроения характеризуется использованием высокопрочных и труднообрабатываемых материалов, резким повышением требований к точности и качеству изделий и значительным усложнением конструктивных форм деталей машин, получаемых обработкой резанием. Поэтому процесс механической обработки требует постоянного усовершенствования. В настоящее время наиболее перспективными направлениями такого совершенствования является высокоскоростная обработка, “сухая” обработка, “твёрдая” обработка. Прадукцыя сучаснага машынабудавання характарызуецца выкарыстаннем высокатрывалых і цяжкаапрацоўваемых матэрыялаў, рэзкім павышэннем патрабаванняў да дакладнасці і якасці вырабаў і значным ускладненнем канструктыўных форм дэталей машын, якія атрымліваюцца апрацоўкай рэзаннем. Таму працэс механічнай апрацоўкі патрабуе пастаяннага ўдасканалення. У сучасны час найбольш перспектыўнымі напрамкамі такога ўдасканальвання з'яўляецца высакахуткасная апрацоўка, "сухая" апрацоўка, "цвёрдая" апрацоўка ЗАДАННЕ 5. Перакласці на беларускую мову пабочныя канструкцыі, якія ўжываюцца ў навуковым маўленні. Скласці і запісаць з трыма словамі сказы навуковага стылю. УЗОР: очевидно | відавочна, відаць | по-видимому | відаць | как правило | як правіла | во-первых | па-першае | кстати | дарэчы | таким образом | такім чынам | естественно | натуральна | вероятно | верагодна | возможно | магчыма | по крайней мере | прынамсі | разумеется | разумеецца | иначе говоря | інакш кажучы | в сущности | ў сутнасці | в частности | ў прыватнасці | бесспорно | бясспрэчна | например | напрыклад | то есть | гэта значыць | по мнению экспертов | на думку экспертаў | короче говоря | карацей кажучы | иными словами | іншымі словамі | с точки зрения | з пункта гледжання | наверное | напэўна | Пайка, як правіла, прымяняецца для злучэння дэталяў, якія не нясуць вялікіх нагрузак. Іншымі словамі, зварачны апарат – гэта пераўтваральнік электрычнага току. Найбольш цяжкія ў апрацоўцы разцом легіраваныя сталі, напрыклад, тыя з іх, якія маюць у сваім складзе нікель. ЗАДАННЕ 6. Прачытайце фрагмент навуковага тэксту прафесійнай тэматыкі і перакладзіце яго на беларускую мову. Вызначце жанр навуковага маўлення. В учебном пособии “Технология горячей обработки металлов” рассматриваются наиболее распространённые в промышленности современные методы формообразования заготовок и деталей машин литьём, обработкой давлением, сваркой, механической обработкой резанием и другими методами. При изучении этого курса студенты получают общеинженерную технологическую подготовку. Рассмотрены основы металлургии чёрных и цветных металлов, представлены основные сведения о литейном производстве, обработке металлов давлением, сварке и родственных технологиях – пайке и методах нанесения покрытий. Учебное пособие предназначено для студентов высших учебных заведений, которые обучаются по инженерным специальностям. У вучэбным дапаможніку "Тэхналогія гарачай апрацоўкі металаў" разглядаюцца найбольш распаўсюджаныя ў прамысловасці сучасныя метады формаўтварэння загатовак і дэталей машын ліццём, апрацоўкай ціскам, зваркай, механічнай апрацоўкай рэзаннем і іншымі метадамі. Пры вывучэнні гэтага курса студэнты атрымліваюць агульнаінжынерную тэхналагічную падрыхтоўку. Разгледжаны асновы металургіі чорных і каляровых металаў, прадстаўлены асноўныя звесткі аб ліцейнай вытворчасці, апрацоўцы металаў ціскам, зварцы і блізкіх тэхналогіях - пайцы і метадах нанясення пакрыццяў. Вучэбны дапаможнік прызначаны для студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў, якія навучаюцца па інжынерных спецыяльнасцях. ЗАДАННЕ 7. Перакласці на беларускую мову характэрныя для афіцыйна–справавога маўлення стандартныя выразы-штампы. 1) Ссылаясь на наше письмо от …, сообщаем, что … Ссылаючыся на наш ліст ад …, паведамляем, што … 2) К сожалению, мы не можем удовлетворить Вашу просьбу о … На жаль, мы не можам задаволіць Вашу просьбу аб … 3) В соответствии с прилагаемым контрактом … У адпаведнасці з прыкладаемым кантрактам … 4) По получении письма просим подтвердить Ваше согласие … Па атрыманні ліста просім пацвердзіць Вашу згоду … 5) Надеемся поддерживать сотрудничество с Вами. Спадзяемся падтрымліваць супрацоўніцтва з Вамі. 6) Будем признательны за быстрое выполнение нашего заказа. Будзем удзячны за хуткае выкананне нашага заказу. ЗАДАННЕ 8. Перакладзіце на беларускую мову наступныя тэрміны па профілю вашай спецыяльнасці і вызначце іх структурны тып. Дайце пісьмовае тлумачэнне кожнаму тэрміну. Абразивно-импульсная обработка, температура плавления, деформация, железо закалённое, сплав антикоррозионный, ток термической устойчивости, сварка лазерным лучом, сварка контактная шовная встык с накладкой, обмазка сварочных электродов, литейное производство, металлургия чёрных и цветных металлов. Абразіўна-імпульсная апрацоўка - механічная апрацоўка металаў, шкла, дрэва і іншых матэрыялаў пры дапамозе абразіўнага інструмента і ультрагука. Тэмпература плаўлення - тэмпература пераходу цвёрдага цела ў вадкае пры пастаянным знешнім ціску. Дэфармацыя - змена памераў і формы цела. Жалеза загартаванае - жалеза з павышанай цвёрдасцю, атрыманай пры дапамозе тэрмічнай апрацоўкі. Сплаў антыкаразійны – сплаў, які не падвяргаецца карозіі ў агрэсіўных асяроддзях. Ток тэрмічнай устойлівасці - велічыня току, цеплавое дзеянне якога апарат можа вытрымаць на працягу зададзенага часу так, што гэта не перашкаджае яго далейшай нармальнай працы. Зварка лазерным промнем – нагрэў і плаўленне металу ажыццяўляецца лазерным прамянём. Зварка кантактная шоўная ўстык з накладкай - адзін з відаў кантактнай зваркі. Абмазка зварачных электродаў – пакрыццё электродаў слоем флюсу, засцерагаючым зварачны шоў ад акіслення. Ліцейная вытворчасць – адна з галін прамысловасці, прадукцыяй якой з'яўляюцца адліўкі, што атрымліваюць у ліцейных формах пры запаўненні іх вадкім сплавам. Металургія чорных і каляровых металаў - галіна металургіі, якая ўключае здабычу, ўзбагачэнне руд чорных і каляровых металаў і выплаўлення з іх металаў і іх сплаваў. |